Праблема захавання беларускай этнакультурнай прысутнасці ў славянскім свеце
Леанід Лыч
Памер: 72с.
Мінск 2006
38 Славянскнй набат. 1998. 4—10 нюня.
61
10. ЗАХАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ ЭТНАКУЛЬТУРНАЙ ПРЫСУТНАСЦІЎ СЛАВЯНСКІМ СВЕЦЕ — ПРАМЫ АБАВЯЗАК ДЗЯРЖАВЫ
Падзеі апошняга часу не пакідаюць аніякіх сумненняў у тым, што выратаваць ад асіміляцыі, дапамагчы беларускаму народу вярнуцца да сваіх прыродных асноў можа толькі ў поўным сэнсе слова суверэнная ва ўсіх дачыненнях, у т. л. і культурнамоўных, дзяржава. Гэта ж нечуваны ў цывілізаваным свеце нонсэнс, што ў пераважнай большасці афіцыйныя службовыя пасады, непасрэдна звязаныя з нацыянальнай культурай, мовай беларускага народа, займаюць асобы, якія не толькі не з’яўляюцца іх носьбітамі, а нават ігнаруюць гэты найкаштоўны дар нашай Бацькаўшчыны. У катэгорыю такіх пасад я ўключаю не толькі тыя, што маюцца ў штатах рэспубліканскіх, абласных, раённых (гарадскіх) органаў народнай адукацыі, культуры, навукі, але і падначаленых ім устаноў і арганізацый. Недаравальна, каб і асобы, пгго свядома трымаюць сябе паза беларускай культурай і мовай, займалі пасады намеснікаў раённых (гарадскіх), абласных і рэспубліканскіх органаў улады па пытаннях культуры і адукацыі. Сказанае не можа не датычыць і старшынь сельскіх, раённых (гарадскіх), абласных выканаўчых камітэтаў. Паколькі выратаванне беларускага народа ад культурнамоўнага вымірання павінна быць асноўнай функцыяй яго дзяржавы, усе вышэйпералічаныя пасады трэба ўкамплектаваць асобамі, якія шчыра жадаюць і прафесійна здольны развязаць гэтае пытанне. Тым жа, хто збіраецца працаваць у старым рэчышчы, г. зн. далей садзейнічаць скочванню беларускага народа ў асіміляцыйную багну, я рэкамендаваў бы дзеля яго інтарэсаў, інтарэсаў усёй славянскай супольнасці добраахвотна адмовіцца, як такое робіцца ў цывілізаваным свеце, ад займаемай пасады, бо гэта ж вялікі грэх — працаваць у галіне беларускай адукацыі, кулыуры і навукі, не прызнаючы, пагарджаючы іх нацыянальнымі асновамі. Адышоўшы ад скіраванай на культурнамоўную асіміляцыю беларусаў прафесійнай дзейнасці, такія службоўцы хоць часткова змыюць свае грахі перад Бацькаўшчынай і мо не адчуюць такой вялікай трагедыі ад таго, што склалі з сябе паўнамоцтвы чыноўніка. Асабіста мне па адміністрацыйнай лініі ніколі не ўдавалася падняцца вышэй за класнага кіраўніка агульнаадукацыйнай школы, і я за гэта ніколькі не пакрыўджаны на свой лёс. Можна шчасліва сцвердзіцца як творчая асоба і паза высокай прэстыжнай адміністрацыйнай пасадай. Страта яе — нішто ў параўнанні з выратаваннем карэннага насельніцтва Беларусі ад канчатковай дэнацыяналізацыі, якая мае такую вялікую падтрымку ад чыноўнікаў дзяржаўнага апарату.
У наш час, калі пакуль што адсутнічае навуковараспрацаваная Дзяржаўная праграма нацыянальнакультурнага Адраджэння, вельмі важна не дапускаць, каб сфармаваныя ў краіне і без таго нерацыянальныя суадносіны паміж беларускай і рускай культурамі і надалей мяняліся на
62
карысць апошняй, пазіцыі якой і так зараз невымерна трывалыя. Палітыкі, скіраванай на карысць беларускай культуры, ніхто ў нас не праводзіць. I дарэмна, бо становішча беларускай нацыянальнай культуры працягвае істотна пагаршацца ў выніку яе канкурэнцыі з рускай. Калі б мы пасур’ёзнаму былі заклапочаны духоўным росквітам свайго народа, нам, думаецца, зусім не патрэбна было б выданне на Беларусі рускамоўнага часопіса «Всемнрная лнтература» (першы нумар з’явіўся на свет у студзені 1997 г.), без якога і так нацыянальны рынак забіты рускай перыёдыкай. А вось выданне адпаведнага літаратурнамастацкага часопіса, у якім на беларускай мове друкаваліся б і творы ўсіх славянскіх народаў, надта спатрэбілася б. Гэта ў належнай ступені падтрымала б прэстыжнасць нашага роднага слова не толькі ў славянскім свеце, але і сярод саміх беларусаў. Нельга забывацца і на такую акалічнасць: цяпер з лёгкай рукі дзяржаўнай улады Беларусі такі размах набыла русіфікацыя, што неўзабаве на ўвесь рост можа паўстаць пытанне аб забеспячэнні існавання хоць аднаго беларускамоўнага літаратурнамастацкага часопіса. Дзякаваць Богу, сёння такі від перыёдыкі яшчэ ёсць, хаця мала які з мастацкіх часопісаў можа пахваліцца сваім накладам. Адарваныя ад роднай мовы чытачы аддаюць перавагу рускім часопісам і газетам. Наяўнасць на Беларусі ў такіх архінеспрыяльных умовах на яе нацыянальнай мове часопіса «Сусветная літаратура» дазволіла б хоць з вялікімі перабоямі, але ўсё ж такі трохі лепш дыхаць яе роднаму слову.
Жыццё ў беларускай дзяржаве, нават калі яна стане сапраўды нацыянальнай, суверэннай, я не ўяўляю адгароджаным кітайскім мурам ад цывілізаванага свету, і тым больш славянскіх краін. Пры ўсіх бясспрэчных перавагах жыцця ў суверэннай дзяржаве народы заўжды імкнуліся і будуць імкнуцца да ўсталявання ўсебаковых эканамічных і культурных, кантактаў з іншымі краінамі. Часцей за ўсё ў якасці такіх партнёраў падбіраюцца суседнія ці з якімі ёсць штосьці агульнае, блізкае ў этнакультурным плане. Таму народы, акрамя падзелу на нацыі, яшчэ разбіваюцца на больш буйныя транснацыянальныя этнічныя супольнасці людзей, да адной з якіх адносяцца і славяне. Сваю гістарычную тэрыторыю яны маюць толькі ў Еўропе. Прычым іх няма толькі ў яе самай крайняй заходняй частцы. У гісторыі не раз здаралася, што ў часы жорсткіх выпрабаванняў славяне незалежна ад тэрыторыі пражывання выступалі як адзіная сіла. I сёння такая тэндэнцыя з’яўляецца пануючай у іх дзеяннях і ўчынках, хаця дзенідзе назіраюцца і пэўнага роду непаразуменні, што зусім пазбежна нават унутры кожнай паасобнай нацыі паміж яе грамадскімі групамі.
У нас больш прынята пісаць і гаварыць пра адзінства, супольнасць, сяброўства славянскіх народаў, чым спрабаваць знайсці ў іх узаемадачыненнях нейкія там нацягнутасці, а тым больш канфліктныя сітуацыі. А ўсё гэта, на вялікі жаль, было і прыносіла сур’ёзныя непрыемнасці славянскай супольнасці. Здаралася ж такое найчасцей тады, калі хтосьці з яе складнікаў імкнуўся ў моц сваёй вялікай колькасці ці іншых факта
63
раў узяць на сябе ролю першага і дыктаваць сваю волю астатнім. Парушэнне прынпыпу роўнасці назіралася ў час існавання такіх плыняў, як славянафільства, панславізм. I вельмі добра, што ў іх увесь час былі салідныя апаненты, прычым і з боку рускіх грамадскапалітычных дзеячаў і навукоўцаў. Таму і сёння мы не павінны баяцца смела і адкрыта заявіць народу, дзе і ў чым намі дапушчаны самыя істотныя памылкі ва ўрэгуляванні беларускарускіх культурнамоўных працэсаў, і ўсёй грамадой зрабіць так, каб на гэтай глебе не ўзнікалі зусім не патрэбныя супярэчнасці паміж двума блізкароднаснымі народамі славянскай супольнасці. He думаю, што яна, і найперш самі шчыра рускія, інтэлігентныя людзі, праявяць абыякавасць, безудзельнасць да сучаснай нацыянальнай трагедыі беларускага народа, выкліканай празмерным панаваннем рускага фактару ў яго духоўным жыцці. He заўважаюць жа яе людзі хутчэй за ўсё з прычыны сваёй ледзь не да канца завершанай асіміляцыі, бязмернага нацыянальнага нігілізму.
У выніку працяглай палітыкі русіфікацыі беларускі народ да такой ступені адарваўся ад роднай культуры і мовы, што яго ледзь не ва ўсім свеце атаясамліваюць з рускімі. Аднак гэта мала хвалюе сучасны ўрад Рэспублікі Беларусь, бо ў такім атаясамліванні ён бачыць найважнейшае абгрунтаванне свайго курсу на поўную палітычную інтэграцыю яе ў Расійскую Федэрацыю. Толькі забеспячэннем нацыянальнай кулыуры і мове беларусаў пануючай ролі ў грамадстве нам удасца захаваць, узняць на належны ўзровень іх этнакультурную адметнасць і нацыянальную самасвядомасць, што не дазволіць ніякім палітыкам гандляваць і беларускай дзяржаўнасцю. Калі, крый Божа, мы яе страцім, у нас не застаецца аніякіх надзей на поспех у нацыянальнакультурным адраджэнні, бо ў беларускі арганізм вельмі глыбока зайшла, пусціла магутныя шырокаразгалінаваныя карані русіфікацыя, што зрабіла яго малаздольным да актыўнай нацыянальнай творчай дзейнасці.
Пры такім характэрным для сённяшняга нашага дня татальным панаванні рускага фактару ў прафесійных пластах кулыуры, рускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця не ўяўляецца магчымым спыніць далейшую крайне небяспечную этнакулыурную дэфармацыю беларускага народа без апоры на дзяржаўныя ўлады. У яго да такой ступені адкралі прыродную адметнасць і навучылі жыць паруску, што для многіх зусім лагічным падаюцца абыякавасць урада Беларусі да сапраўднай дзяржаўнай самастойнасці і проста нястрымная цяга да палітычнага ўступлення ледзь не на любых умовах у склад Расійскай Федэрацыі. Панесеныя беларускім народам велізарныя страты ў сваёй кулыурнамоўнай адметнасці ёсць галоўная прычына, чаму многа дзе ў свеце гэтую краіну з такімі сур’ёзнымі агаворкамі называюць па імені яе карэннага насельніцтва — Беларуссю, адмаўляюць наяўнасць у яе фактычнага статусу палітычна незалежнай дзяржавы. Такіх праблем не існавала б, калі б яе народ жыў сваёй нацыянальнай кулыурай і мовай, быў сапраўдным вяршыцелем уласнага палітычнага лёсу.
64
Забяспечваць на належным узроўні самабытнасць кожнай нацыі — гэта не толькі найвялікшае майстэрства, але і найгалоўнейшы абавязак яе палітыкаў і элітарных колаў. Апошні ў найбольшай ступені датычыць такіх катэгорый людзей нашай краіны. He будзем забывацца, што, акрамя працяглага панавання тут варожых ёй палітычных рэжымаў з яскрава выяўленым асімілятарскім курсам, многія беды ў нашым этнакультурным жыцці ёсць яшчэ і вынік таго, што беларусы ніколі не адносіліся да катэгорыі эгацэнтрычных народаў. А такіх жа на планеце Зямля было і захавалася нямала. Да іх належаць не толькі смелыя, ваяўнічыя этнасы, але і тыя, што свядома, на дзяржаўным узроўні не дапускалі панавання на сваёй зямлі чужых культур і моваў, ведаючы, што з цягам часу людзі могуць так звыкнуцца з апошнімі, што пачнуць ставіць іх вышэй за родную кулыуру і мову. У нас жа ўсё атрымлівалася зусім не так, як у эгацэнтрычных народаў: спачатку не знайшлося моцы даць належнага адпору гвалтоўнаму ўкараненню польскай, а затым і рускай культуры і мове, і таму не ўхіліліся ні ад паланізацыі, ні ад русіфікацыі і зараз знаходзімся на мяжы этнічнага вымірання. Нават пры самым вялікім жаданні палітыкаў, інтэлігенцыі павярнуць такі нацыянальна абяссілены народ да сваіх культурнамоўных ставдартаў гэта сталася б зусім нялёгкай справай. Мо таму ўладныя структуры і не бяруцца за вырашэнне яе. Яны вельмі добра ўкамплектавалі зверху данізу апараты міністэрстваў культуры, народнай адукацыі, установы афіцыйных сродкаў масавай інфармацыі цвёрдай рускай арыентацыі людзьмі, ад якіх апошнім часам толькі зрэдку пачуеш беларускае слова. Па прыкладзе першай дзяржаўнай асобы ўвесь шматлікі чыноўніцкі апарат органаў улады і кіравання не лічыцца з умовамі майскага рэферэндуму 1995 г., якім у краіне ўводзілася афіцыйнае двухмоўе, хаця пасля ўсталявання нацыянальнай незалежнасці ў ім (двухмоўі) не было аніякай патрэбы. Беларусь з адным тытульным народам павінна мець толькі адну дзяржаўную мову — беларускую! Іншы падыход да развязвання гэтай лёсавызначальнай праблемы будзе толькі пярэчыць беларускаму нацыянальнаму інтарэсу.