• Газеты, часопісы і г.д.
  • Праблема захавання беларускай этнакультурнай прысутнасці ў славянскім свеце  Леанід Лыч

    Праблема захавання беларускай этнакультурнай прысутнасці ў славянскім свеце

    Леанід Лыч

    Памер: 72с.
    Мінск 2006
    53.57 МБ
    43
    чы, што сярод беларусаў такі велізарны пласт ужо адрынутых ад уласных этнакультурных нормаў людзей, нашым палітыкам у звязку з ідэолагамі трэба менш за ўсё гаварыць пра агульнаславянскія «ідэалы» і «адзінства», перавагі саюзнай з Расіяй дзяржавы, а больш думаць і рабіць такога, каб хоць тыя, што яшчэ не адцураліся роднай культуры і мовы, не пераўтвараліся ў этнічных мерцвякоў. Карацей кажучы, нашым палітыкам, не зрабіўшы нічога вартага для нацыянальнага духоўнага жыцця ўласнага народа, нельга брацца за ўзвядзенне Славянскага Хорама, не дасягнуўшы кансалідацыі беларускага грамадства зза яго культурнамоўнага падзелу, нельга насіцца з планамі дзяржаўнай інтэграцыі з Расіяй, мадэрнізацыі славянскага свету.
    Неабходна мець на ўвазе і наступнае: як раней, так і зараз Расію ніяк нельга назваць тыповай славянскай дзяржавай, бо ў ёй у вялікай колькасці жывуць і нярускія народы. He выключана, што ў перспектыве працэнтныя суадносіны ў складзе насельніцтва гэтай краіны будуць яшчэ больш мяняцца на карысць апошніх. Больш дакладная назва Расіі, якая ўсё часцей сустракаецца на старонках кніг яе вучоных,—гэта еўразійская імперыя.
    Каб адбіць жаданне ў сучасных дзеячоў самай вялікай ці якойнебудзь з іншых славянскіх краін займацца бесперспектыўнымі планамі палітычнай інтэграцыі народаў гэтай этнічнай супольнасці, нагадаю, што і раней з такой ідэяй безвынікова насіліся многія вядомыя дзеячы. I часцей за ўсё яна ўзнікала ў час, калі існавала якаянебудзь сур’ёзная пагроза для гэтых народаў. Выказваўся за такую ідэю і вядомы палітычны, грамадскі і ваенны дзеяч ВКЛ Леў Сапега (1557—1633), у бытнасць якога адбываліся кровапралітныя сутычкі паміж дзвюма магутнымі славянскімі краінамі — Рэччу Паспалітай і Расійскай дзяржавай. Леў Сапега нават выказваўся не толькі за палітычнае аб’яднанне гэтых, але і ўсіх славянскіх дзяржаў, абранне для іх адзінага манарха. Але на шляху да рэалізацыі такой задумы заўсёды ўзнікала столькі перашкодаў, што яна ўжо на першым этапе выяўляла ўсю сваю няздольнасць пераўвасобіцца ў жыццё. Вельмі ўжо супярэчлівымі паміж сабой аказваліся погляды палітычных дзеячоў славянскіх народаў на дадзеную праблему. I гэта зразумела, бо пры ўсёй іх блізкасці было нямала і такога, што ў поўным аб’ёме можна было ажыццявіць толькі ў рамках уласнай незалежнай дзяржавы. Пераканацца ў гэтым можна было і на прыкладзе самой Рэчы Паспалітай: з трох славянскіх народаў — польскага, беларускага і ўкраінскага — нармальна развіваўся толькі першы, а астатнія вялі ўпартую барацьбу за сваё этнічнае выжыванне.
    Несумненна, будучае славянскіх народаў не ў якойнебудзь агульнай супердзяржаве — катле культурнамоўнай асіміляцыі, бясконцых супярэчнасцяў і спрэчак, — а ў трывалым раўнапраўным саюзе суверэнных незалежных славянскіх дзяржаў з іх адметнымі самабытнымі кулыурамі і мовамі. Лепшай формы арганізацыі жыцця кожнага народа, як нацыянальная дзяржава, сусветны вопыт яшчэ не вынайшаў. Да такой ідэі тысячагоддзямі ішла цывілізацыя і, дзякаваць Богу, прыйш
    44
    ла, бо гэта стварыла спрыяльныя ўмовы для самарэалізацыі дзяржаўных народаў, у т. л. і славянскіх. Таму распад славянскіх федэратыўных дзяржаў на зыходзе XX стагоддзя не павінен разглядацца як нейкая трагедыя. Славянскія народы нарэшце зразумелі, што найлепш здзейсніцца ў якасці адметнай этнакультурнай супольнасці кожны з іх можа толькі ў паасобна ўзятай незалежнай дзяржаве.
    Даводзіцца толькі цешыцца, што аўтарытэт суверэннага дзяржаўнага існавання ў славян такі ж вялікі і паважаны, як і ва ўсіх цывілізаваных народаў. Трэба настойліва шукаць такія шляхі росквіту славянскай супольнасці, якія не падрывалі б, не абмяжоўвалі б дзяржаўнага суверэнітэту кожнай яе складовай часткі.
    Любая форма палітычнай кансалідацыі, аб’яднання славянскіх народаў не павінна мець на ўвазе стварэнне нейкай агульнай дзяржаўнай аграмадзіны, у якой нацыянальны суверэнітэт, за выключэннем яго толькі аднагодвух найбольш колькасных народаў, будзе абавязкова ўразацца. Такое крайне непрымальна, страшэнна небяспечна. Курс на інтэграцыю, розныя формы аб’яднання славян трэба весці толькі праз умацаванне дзяржаўнасці кожнага з іх, тады ў гэтай супольнасці будзе панаваць поўная згода. He бачу сёння праблем між славянскімі народамі, у тым ліку паміж рускімі, украінцамі, беларусамі, развязванне якіх (праблем) патрабавала б наступу на нацыянальную незалежнасць таго ці іншага з іх.
    Як нікому з славян яна вельмі патрэбна нам, беларусам. I не таму, што мы мо якінебудзь абраны Богам народ. He, уласная, пасапраўнаму суверэнная дзяржава нам патрэбна ў першую чаргу дзеля таго, каб не на словах, а на справе павесці барацьбу з нечуванай да гэтага дэнацыяналізацыяй беларускага народа, якая практычна мяжуе з яго этнічным выміраннем. Ніякая федэратыўная ці канфедэратыўная дзяржава не будзе змагацца з гэтай навалаччу. У яе будуць зусім іншыя мэты на беларускай прасторы.
    Зараз праблемай нумар адзін нацыянальнадзяржаўнага ўладкавання славянскіх краін і асабліва Рэспублікі Беларусь павінна быць забеспячэнне ўсіх умоў для далейшага ўзбагачэння сваёй этнакультурнай, найперш моўнай, адметнасці з тым, каб не паўтараць у духоўным развіцці адзін аднаго, ад чаго будзе ў вялікім выйгрышы ўся сем’я славянскіх народаў. Сучаснае празмернае панаванне на гістарычнай тэрыторыі Беларусі рускай культуры і мовы ёсць не заканамернасць, а, наадварот, парушэнне ўсялякай логікі ў духоўным развіцці беларускага народа ў прыватнасці і славянскай этнічнай супольнасці ў цэлым.
    Такое сталася не выпадкова і не стыхійна. Спачатку рэжым царскай Расіі, затым — СССР і нарэшце самой Рэспублікі Беларусь, пачынаючы з 1995 г., уліў у культуру яе карэннага насельніцтва такую забойную порцыю рускіх духоўных каштоўнасцяў, што яно ледзь не цалкам адышло ад свайго ладу жыцця і перайшло на гвалтоўна навязаныя і часткова запазычаныя ад усходняй суседкі стандарты. У выніку такой культурнай трансфармацыі этнічная самабытнасць беларускага народа стала
    45
    вельмі празрыстай. Сёння ён па мове і выкарыстанні здабыткаў прафесійнай культуры больш падобны на рускую нацыю, чым на самога сябе. Замест таго, каб біць у званы зза этнічнага распаду народа, дзяржаўныя дзеячы, афіцыйныя колы інтэлігенцыі Беларусі лічаць гэта за вялікія гістарычныя дасягненні і выкарыстоўваюць іх у якасці найважнейшага аргументу дзеля абгрунтавання неабходнасці палітычнай інтэграцыі з Расіяй. У сваіх публічных выказваннях яны не раз з вялікай радасцю заяўлялі, што сёння ўжо няма ніякіх істотных культурнамоўных адрозненняў паміж беларусамі і рускімі, што гэта ёсць адзіны народ, імя якога—рускі. Шмат робяць па прапагандзе такога ілжывага погляду некаторыя ўплывовыя на Беларусі рэлігійныя канфесіі.
    Пахвальна, што да голасу нашых, сваёй гадоўлі нацыянальных нігілістаў з кагорты высокіх палітыкаў і элітарных пластоў інтэлігенцыі не прыслухоўваюцца прагрэсіўныя дзеячы славянскіх краін і працягваюць глядзець на беларусаў, нават і моцна засіміляваных, як на адметны ад іншых народ, які шмат карыснага зрабіў і яшчэ зробіць для культуры славянскай этнічнай супольнасці. Нібыта ў піку таму, што так часта разносіцца ў нашых дзяржаўных сродках масавай інфармацыі, славацкі літаратуразнаўца Й. Шэлепец у адной з сваіх публікацый за 1999 год пісаў: «Беларускі народ у славацкіх навуковых працах быў аналізаваны і прадстаўлены як самабытны славянскі народ, які мае сваю ўласную літаратурную мову, сваю самабытную культуру і сваё неад’емнае месца ў сям’і славянскіх і індаеўрапейскіх народаў»32. Бяда толькі ў тым, што ўсё тое, што ён мае з уласных нацыянальных духоўных набыткаў, не знаходзіць зза заганнай дзяржаўнай культурнамоўнай палітыкі належнага распаўсюджвання ў беларускім грамадстве, бо і пасля атрымання краінай палітычнай незалежнасці працягваюць моцна панаваць тут руская кулыура і мова. Таму зза сваёй нацыянальнай дэградацыі яно адыгрывае вельмі мізэрную ролю ў забеспячэнні разнастайнасці духоўнага жыцця славянскага свету. Пры іншай дзяржаўнай культурнай палітыцы прыроджаная беларусам здольнасць да плённай творчай дзейнасці магла б значна павысіць іх уклад у такую разнастайнасць. Нашым палітыкам і інтэл ігенцыі варта было б сур’ёзна ўнікаць у шматвяковую практыку іншых славянскіх народаў па шанаванні свайго этнічнага «Я». Вось, да прыкладу, як разумна, павучальна вызначыў месца свайго народа ў славянскай супольнасці адзін з самых вядомых дзеячаў чэшскага нацыянальнага Адраджэння XIX ст. Гаўлічак: «Каб стаць сапраўднымі славянамі, мы павінны перш за ўсё знайсці саміх сябе... Я не аспрэчваю рэальнасці славянства, але сцвярджаю, што рэальнасць яго грунтуецца на рэальнасці паасобных плямёнаў». Якая на сёння рэальнасць у беларускага племені, кожнаму зразумела: шматразовае перавышэнне ў культурным жыцці запазычанага ад суседняй усходняй краіны над уласна сваім нацыянальным.
    Як, можа, ні балюча будзе многім нацыянальна свядомым беларусам, але мушу зрабіць такое параўнанне, што наша сённяшняе духоў
    32 Літаратура і мастацтва. 2000, 15 верасня. С. 7.
    46
    нае жыццё шмат у чым нагадвае гаротнае становішча культуры аднаго з балцкіх плямёнаў — прусаў, якія дзякуючы «старанням» Тэўтонскага ордэна спынілі ў XIII ст. сваё існаванне. Розніца ж толькі ў тым, што тады знікненню прускай культуры папярэднічала фізічнае знішчэнне тэўтонцамі яе прыродных носьбітаў. Мы, слава Богу. фізічна існуем, толькі ўжо ў пераважнай большасці не з’яўляемся носьбітамі роднай беларускай культуры і мовы, чым падрыхтавалі свае найбліжэйшыя пакаленні да непазбежнай этнічнай пагібелі. Стараннымі «клопатамі» палітыкаў чужых і сваёй дзяржаў, чужой і ўласнай інтэлігенцыі мы аказаліся ледзь не ўсе агулам вельмі добра прыстасаванымі да жыцця ў рускай культурнамоўнай стыхіі і адрынутымі ад такой жа сваёй прыроднай стыхіі.
    Якім трэба быць наіўным, каб думаць, што з гэтай бядой лягчэй будзе справіцца, стварыўшы поліэтнічную дзяржаву ў складзе рускіх, украінцаў, беларусаў ці і яшчэ якіхнебудзь іншых славянскіх народаў. He выкліча заклапочанасці дэнацыяналізацыя нашага культурнага жыцця і ў сфармаванай толькі з рускіх і беларусаў саюзнай дзяржавы. У ёй працэс русіфікацыі беларускага народа будзе адбывацца яшчэ больш маштабна, чым гэта мае месца ў нашай сённяшняй дзяржаве, далёка не беларускай паводле характару сваёй культурнамоўнай палітыкі.