• Газеты, часопісы і г.д.
  • Практычная механіка і «Мёртвыя душы»: Мікалай Ястрэбскі  Алена Гусак

    Практычная механіка і «Мёртвыя душы»: Мікалай Ястрэбскі

    Алена Гусак

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 54с.
    Мінск 1992
    24.96 МБ
    **.НАШЫ ?№С4лвугыя
    Які__
    
    
    ’АКТЫЧНАЯ МЕХАНІКА I «МЁРТВЫЯ ДУШЫ»
    НАШЫ СЛАВУГЫЯ ЗЕМДЯКІ
    Серыя акадэмічная. Заснавана ў 1988 годзе
    А.А.Гусак
    ПРАКТЫЧНАЯ МЕХАНІКА ! «МЁРТВЫЯ ДУШЫ» Мікадай Ястрэбскі
    МІНСК
    <НАВУКА I ТЭХНІКА» 1992
    ББК 38.112 Г96
    Что обьеднняет эта, казалось бы, несовместнмые понятня в одном заглавнн? Онн фокуснруются в незаурядной лнчностн Н. Ф. Ястребского (1808—1874), уроженца Речнцкого уезда, лауреата Демндовской премнн, ннженерастронтеля, автора первого в Росснн курса практнческой механнкн н вместе с тем талантлнвого лнтератора.
    Для шнрокого круга чнтателей.
    Навуковы рэдактар
    доктар філалагічных навук ГІ. I. Т к а ч о ў
    Рэцэнзенты:
    доктар гістарычных навук А. П. 1 г н а ц е н к а, доктар фізікаматэматычных навук П. I. Манастырны
    На франтыспісе— партрэт М. Ястрэбскага, надрукаваны ў кнізе М. I. Вароніна і М. М. Варонінай «Павел Петровйч Мельнйков» (Л., 1977).
    Гусак A. А.
    Г 96 Практычная механіка і «Мёртвыя душы»: Мікалай Ястрэбскі.— Мн.: Навука і тэхніка, 1992.— 54 с., [8] л. іл., партрэт.— (Нашы славутыя землякі).
    ISBN 5343007570.
    Гусак Е. А. Прнкладная механнка н «Мертвые душн»: Ннколай Ястребскнй.
    Што аб’ядноўвае гэтыя, здавалася б, несумяшчальныя паняцці ў адным загалоўку? Яны факусіруюцца ў выдатнай асобе М. Ф. Ястрэбскага (1808—1874), ураджэнца Рэчыцкага павета, лаўрэата Дзямідаўскай прэміі, інжынерабудаўніка, аўтара першага ў Расіі курса практычнай механікі і разам з тым таленавітага літаратара.
    Для шырокага кола чытачоў.
    3302000000002
    Г165—91	ББК 38.112+83.3 Бслі
    М 316(03)—92
    © A. А. Гусак, ISBN 534300757Q	1992
    ЛА ЧЫТАЧА
    Вы ўпершыню бачыце кнігу пра нашага славутага земляка Мікалая Ястрэбскага (1808— 1874) * і адкрываеце для сябе асобу яркую, неардынарную, асобу таленавітую. Сучаснае пакаленне мала што ведае (калі не сказаць — нічога) пра М. Ястрэбскага. Нават у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі яму не прысвечана ні радка. А між іншага, М. Ястрэбскі належыць да тых людзей, пра якіх гавораць: «Ён быў першы!»
    Першы пачаў даследаваць трываласць жалеза і сталі... Упершыню ў Расіі зрабіў даследаванні па дынаміцы машын... Выдаў першы на рускай мове дапаможпік па будаўнічаму майстэрству... Стварыў першы на рускай мове дапаможнік па супоры матэрыялаў. Напісаў першыя нарысы па гісторыі механікі...
    I яшчэ — ён быў даволі таленавітым... літаратарамстылістам. He здзіўляйцеся, дарагі чытач, менавіта так: прырода шчодра надзяліла М. Ястрэбскага талентамі. ГІраўда, ён не пісаў вершы (дакладней, мы пра гэта не ведаем — архівы не захавалі яго паэтычных твораў), не знаходзім у яго спадчыне і раманаў, аповесцяў, апавяданняў... I ўсё ж М. Ястрэбскі быў таленавіты літаратар — ён напісаў першыя тры раздзелы другога тома «Мёртвых душ», ды так добра, што вядомыя ў той час літаратуразнаўцы, спецыялісты па творчасці М. В. Гогаля, не знайшлі ніякіх стылістычных і моўных адрозненняў ад гогалеўскага тэксту. Але гэта не галоўная яго праца.
    * Тагачасная беларуская шляхта знаходзілася ў сферы польскай культуры. Таму прозвішча Ястрэбскі было пераіначана на польскі манер — Jastrz^bski, а ў непісьменнай транскрыпцыі на рускую мову набыло ўвогуле неверагодны выгляд — Ястржембскнй.— Заўвага выдавецтва.
    2. Зак. 1067
    5
    Імя Мікалая Феліксавіча ў 30—70я гады XIX стагоддзя было добра вядома шырокай грамадскасці Расіі: студэнтам і выкладчыкам навучальных устаноў, вучоным Пецярбургскай акадэміі навук, інжынерам шляхоў зносін, будаўнікам і архітэктарам, эканамістам і бухгалтарам, пісьменнікам і крытыкам, шмат якім чытачам газет і часопісаў. Яго жыццё і дзейнасць звязаны з Рэчыцай, Вільняй, Пецярбургам, Магілёвам.
    Шматбаковая дзейнасць, насычанае падзеямі жыццё вучонага, педагога, інжынера заслугоўваюць грунтоўнага спецыяльнага даследавання. Ў гэтай кнізе аўтар, імкнучыся не стамляць чытача спецыяльнай тэрміналогіяй, паспрабаваў закрануць толькі некаторыя старонкі жыцця і найбольш характэрныя вынікі яго працы і творчасці.
    ПАВЕЛ ТКАЧОУ
    ПЕРШЫ
    2 ПА СПІСЕ
    Хлопец зпад Рэчыцы х У старадаўняй Вільні * Універсітэт — з дыпломам выдатніка х Інстытут Корпуса інжынераў шляхоў зносін * Прафесары і служакі * Імя — на мармуровай дошцы
    Мікалай Ястрэбскі нарадзіўся 10 ліпеня 1808 года ў Рэчыцкім павеце Мінскаіі губерні * ў сям’і межавага суддзі.
    Мінская губерня была ўтворана паводле ўказа Сената ад 23 красавіка 1793 года пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай. Указам 3 мая 1795 года створана Мінскае намесніцтва ў складзе 13 паветаў. У наступным годзе да яго далучылі Рэчыцкі павет. Павет займаў значна большую тэрыторыю, чым цяперашні Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці.
    Асноўным заняткам насельніцтва павета было земляробства. 3 земляробствам у пэўнай меры была звязана і пасада межавага суддзі, якую займаў бацька М. Ястрэбскага — Фелікс Іванавіч. Ф. Ястрэбскаму належаў маёнтак Барысаўшчына — цяпер вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці (за 12 км на захад ад Хойнікаў).
    Першапачатковую адукацыю, як і ўсе шляхецкія дзеці, Мікалай атрьшаў дома. Потым паступіў у Віленскі універсітэт, фізікаматэматычны факультэт
    * У снежні 1796 года паводле ўказа Сената аб новым адміністрацыйнатэрытарыяльным дзяленні дзяржавы Мінская губерня была падзелена на 10 паветаў: Бабруйскі, Барысаўскі, Вілейскі, Дзісенскі, Ігуменскі, Мазырскі, Мінскі, Пінскі, Рэчыцкі і Слуцкі. У снежні 1842 года Вілейскі і Дзісенскі паветы ўключаны ў склад Віленскай губерні, а да Мінскай далучаны Навагрудсы павет Гродзенскай губерні (утеоранай у 1801 годзе замест скасаванай Літоўскай губерні, падзеленай на Віленскую і Гродзенскую).
    г
    7
    якога скончыў у 1829 годзе з дыпломам выдатніка. Выкладчыкамі там працавалі таленавітыя педагогі—прафесар М. Палінскі, магістр I. Румбовіч і інш, Сярод навучальных прадметаў былі нарысная геаметрыя, тэорыя імавернасцяў, матэматычная фізіка, якія выкладаліся тады далёка не ў кожным універсітэце. Педагагічная дзейнасць факультэта заслугоўвае высокай ацэнкі, што, аднак, нельга сказаць пра ўзровень навуковых даследаванняў *. Мабыць, гэта і спрычынілася да пераезду М. Ястрэбскага ў Пецярбург. 3 7 студзеня 1830 года ён — навучэнец Інстытута Корпуса інжынераў шляхоў зносін. Гэты інстытут быў першай транспартнай і будаўнічай навучальнай установай Расійскай імперыі. Каб чытач змог лепш уявіць сабе той час, трэба дадаць крыху гісторыі.
    Пачатак XIX стагоддзя ў Расіі характарызаваўся хуткім развіццём прамысловасці, гандлю, шырокім асваеннем яе багаццяў. Ажыццяўленне ўсяго гэтага было немагчыма без кваліфікаваных спецыялістаў, найперш у галіне прыродазнаўчых навук, тэхнікі і прамысловасці. Менавіта ў гэты перыяд у Расіі адкрываецца шэраг вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку першая тэхнічная ўстанова — Інстытут Корпуса інжынераў шляхоў зносін.
    3 даўніх часоў воднымі і сухаземнымі шляхамі зносін у Расіі былі суднаходныя рэкі з волакамі пры пераходзе з адной сістэмы ў другую і грунтавыя дарогі з паромнымі пераправамі. Да XIX стагоддзя для перавозкі грузаў асноўным быў водны шлях. 28 лютага 1798 года быў заснаваны Дэпартамент вадзяных камунікацый — цэнтральны орган краіны па водных шляхах зносін (так ён называўся тады; у далейшым будзем гаварыць «Дэпартамент водных камунікацый»), У тым часе і пачала дзейнічаць Экспедыцыя пабудовы дарог. Такую назву набыла з 1798 года Камісія дарог, заснаваная яшчэ ў 1755 годзе на базе Канцылярыі перспектыўнай дарогі (створанай у 1739 годзе для пабудовы дарогі СанктПецярбург—Масква). На чале Дэпартамента вод
    * Беспамятных Н. Д. Математйческое образованйе в Белоруссйй: Нст. очерк. Мн., 1975. С. 87.
    8
    ных камунікацый у 1801—1809 гадах быў М. Румянцаў *.
    У лістападзе 1809 года Дэпартамент водных камунікацый і Экспедыцыя пабудовы дарог былі пераўтвораны ва Упраўленне воднымі і сухапутнымі зносінамі, адначасова былі заснаваны Корпус водных і сухапутных зносін і Інстытут Корпуса водных і сухапутных шляхоў зносін. 3 наступнага года яны пачалі называцца карацей: Упраўленне шляхоў зносін, Корпус інжынераў шляхоў зносін, Інстытут Корпуса інжынераў шляхоў зносін. Правам паступлення ў інстытут у тыя гады карысталіся толькі дваране, а яны аддавалі перавагу вайсковым навучальным установам. Таму інстытут выпускаў інжынераў з воінскім званнем паручніка і накіроўваў іх на працу ў Корпус інжыпераў шляхоў зносін, які быў на ваенным становішчы, Тут выпускнікі інсты тута маглі даслужыцца і да генеральскага чына. Такім спосабам развязалі пытанне, як прывабіць дваран у першую тэхнічную вышэйшую навучальную ўстанову дзяржавы.
    У 1820 годзе пры інстытуце была заснавана Ваеннабудаўнічая школа шляхоў зносін для падрыхтоўкі тэхнікаўбудаўнікоў. Выпускнікам гэтай школы надавалі чын прапаршчыка, лепшыя з іх маглі вучыцца ў інстытуце. У 1823 годзе інстытут ператвораны ў закрытую навучальную ўстанову з чатырохгадовым тэрмінам навучання. 3 1829 года ў сувязі з далучэннем да інстытута Ваеннабудаўнічай школы ўведзены шасцігадовы тэрмін навучання.
    Заняткі праводзілі прафесары, памочнікі прафесараў і рэпетытары (гэтак называлі тады выкладчыка). Факультэтаў і кафедраў у інстытуце не было, але прафесар курса лічыўся адказным за навучаль
    * Румянцаў Мікалай Пятровіч (1754—1826) — сын славутага фельдмаршала П. /1. РумянцаваЗадунайскага. Вядомы дзяржаўны дзеяч, апякун мастацтваў, аматар старасветчыны. У сваім палацы ў Гомелі сабраў багатую калекцыю кніг, рукапісаў, твораў мастацтва, якая ўжо пасля ягонай смерці была выоезена ў Маскву і паслужыла асновай для адкрыцця ў 1862 годзе Румянцаўскага музея (на базе яго кнігазбору ў 1925 годзе створана Дзяржаўная бібліятэка імя У. 1. Леніна). На сродкі М: Румянцава выдадзены шматлікія помнікі старажытнай пісьменнасці, у тым ліку «Беларускі архіў старажытных грамат» (1824).
    9
    ны працэс па сваім прадмеце. У аснове выкладання былі фізікаматэматычныя навукі, будаўнічае майстэрства і практычная механіка. Інстытут трымаў цесную сувязь з Пецярбургскай акадэміяй навук, з Педагагічным інстытутам, ператвораным у 1819 годзе ў Пецярбургскі універсітэт. Акадэмія і універсітэт дапамагалі інстытуту арганізаваць навучальны працэс па агульнаадукацыйных прадметах. Складанейшае было становішча з выкладаннем тэхнічных дысцыплін, бо Расія не мела сваіх спецыялістаў інжынернай справы. У сувязі з гэтым на працу ў інстытут запрашаліся інжынеры і вучоныя з іншых краін.