• Газеты, часопісы і г.д.
  • Практычная механіка і «Мёртвыя душы»: Мікалай Ястрэбскі  Алена Гусак

    Практычная механіка і «Мёртвыя душы»: Мікалай Ястрэбскі

    Алена Гусак

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 54с.
    Мінск 1992
    24.96 МБ
    За работы па будаўніцтве дарог і мастоў М. Ястрэбскі ўзнагароджаны ордэнам Св. Станіслава 2й ступені (1849) і ордэнам Св. Ганны 2й ступені (1861). У Магілёўскай акрузе шляхоў зносін ён праслужыў 14 гадоў.
    * У 1844 годзе шляхі зносін у Расіі былі падзеленыя на 12 акруг з цэнтрамі ў гарадах: I — СанктПецярбург, II — Выцсгра, III—Вышні Валачок, IV — Масква, V—Яраслаўль, VI—Казань, VII—Саратаў, VIII — Тыфліс, IX — Енацярынаслаў, X — Кіеў, XI — Магілёў, XII —Коўна.
    ** Сажань — руская мера даўжыні, роўная тром аршынам,— 2.13 м,
    *'"* Фут— руская і англійская мера даўжыні, роўная 30,48 см.
    26
    У 1862 годзе М. Ястрэбскі быў прызначаны неадменным членам Кастрамской губернскай будаўнічай і дарожнай камісіі, але неўзабаве, у лютым 1863 года, выйшаў у адстаўку ў чыне палкоўніка і застаўся ў Магілёве. Тут ён працягваў ажыццяўляць тэхнічны нагляд паравога млына, пабудаванага раней па яго праекце і пад яго кіраўніцтвам. Сур’ёзнае вывучэнне камерцыйнага боку гэтага прадпрыемства дазволіла М. Ястрэбскаму напісаць яшчэ адну кнігу — практычны дапаможнік «Галоўныя асновы двайной бухгалтэрыі», апублікаваную незадоўга да яго смерці ў 1874 годзе.
    ЛАУРЭАТ ДЗЯМІААЎСКАЙ ПРЭМІІ
    Дзямідаўскія багацці — на развіццё навукі * Ганаровая ўзнагарода вучоным % Самы малады лаўрэат х Механіка рацыянальная і практычная х Дынаміка машын * Як дзейнічаюць вонкавыя сілы? х Водгукі сучаснікаў
    Дзямідаўская прэмія ў дарэвалюцыйнай Расіі лічылася самай ганаровай навуковай узнагародай. Працы выдатных вучоных, лаўрэатаў Дзямідаўскай прэміі — гэта заўсёды найвышэйшыя поспехі ў пэўнай галіне ведаў: М. I. Пірагова — у медыцыне, I. М. Сечанава — у фізіялогіі, Д. I. Мендзялеева — у хіміі, П. Л. Чэбышава — у матэматыцы, Б. С. Якобі — у электратэхніцы, П. П. Аносава — у металургіі, A. X. Вастокава — у філалогіі. Кожны твор лаўрэата Дзямідаўскай прэміі — адкрыццё новага, нязведанага. А гісторыя гэтай прэміі такая.
    Фонд прэмій быў створаны П. М. Дзямідавым *, буйным рускім прамыслоўцам і мецэнатам. Менавіта на ягоных ніжнетагільскіх заводах працавалі рускія механікі Чарапанавы — стваральнікі першага рускага паравоза (1834—1835). П. Дзямідаву імпанавала цікавасць да дасягненняў уральскіх механікаў, якую выказаў вядомы нямецкі вучоны А. Гумбальдт (1769—1859). Устаноўленыя П. Дзямідавым прэміі прызначаліся «садзейнічаць дасягненню поспехаў навук, славеснасці і прамысловасці ў сваёй Айчыне».
    Як і было сказана ў запавеце, грошы ўносіліся ў прэміяльны фонд пасля смерці заснавальніка прэ
    * Дзямідаў Павел Мікалаевіч (1798—1840)—уладальнік Уральскіх чыгунаплавільных заводаў, ганаровы член. Імператарскай акадэміі навук. Рускія землеўладальнікі і горназаводчыкі Дзямідавы вялі свой радавод ад тульскага каваля Мікіты Дзямідавіча Антуф’ева, які з сынам Акінфіем стварыў пры Пятры 1 вялікі прамысловы раён. у глухім Уральскім краі. Дзямідаеы сабралі велізарныя багацці, якім маглі б пазайздросціць многія еўрапейскія манархі.
    28
    Вілснскі універсітэт. Тут вучыўся і ў 1829 годзе скончыў фізікаматэматычны факультэт М. Ястрэбскі
    Краявід і план Магілёва, дзе з 1847 года жыў і працаваў М. Ястрэбскі. Тут у I860 годзе па яго праекце быў пабудаваны мост цер'аз Дняпро
    Акадэмік М, Астраградскі. Настаўнік М. Ястрэбскага. Займаўся аналітычнай механікай, гідрамеханікай, тэорыяй трываласці, матэматычнай фізікі і іншымі галінамі матэматыкі і механікі.
    Акадэмік В. Бунякоўскі. 3 1830 года займаў пасаду прафссара Інстытута Корпуса інжынераў шляхоў зносін. Выкладанне
    матэматыкі спалучаў з навуковай працай у галіне тэорыі лікаў, тэорыі імавернасцяў і іпш.
    Ж. Панселе. Члеп Парыжскай і членкарэспандэнт Пецярбургскай акадэмій навук. Адзін з заснавальнікаў дынамікі машын, адзін з першых пачаў збліжаць тэарэтычныя веды і практыку
    Г. Ламэ. Член Парыжскай і членкарэспандэнт Пецярбургскай акадэмій навук, настаўнік М. Ястрэбскага. Чытаў лекцыі па матэматыцы, аналітычнай механіцы і фізіцы
    С. Кербедз. Рускі мсханік, інжынер, гапаровы члсн Пецярбургскай акадэміі навук. Меў працы па будаўнічай механіцы. 3 1832 года супрацоўнік М. Ястрэбскага. Здымак з кнігі М. I. Вароніна і М. М. Варонінай «Станнслав Валернановнч Кербедз» (Л., 1982)
    Будынак, у якім напачатку (у 1810—1822 гадах) змяшчаўся Інстытут Корпуса інжынсраў шля.хоў зносін. Раней ёп налсжаў князю М. Б. Юсупаву, быў псрабудаваны па праскцс Кварэнгі і ў 1810 годзе куплены ведамствам шляхоў зносін. Здымак з кнігі «Спнсок лпц, окончнвшнх курс наук в Ннстнтхте Кор пуса ннженеров путей сообіцення» (СПб., 1883)
    ’L