• Газеты, часопісы і г.д.
  • Практычная механіка і «Мёртвыя душы»: Мікалай Ястрэбскі  Алена Гусак

    Практычная механіка і «Мёртвыя душы»: Мікалай Ястрэбскі

    Алена Гусак

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 54с.
    Мінск 1992
    24.96 МБ
    У сувязі з гэтай ацэнкай Ястрэбскі напісаў: «Калі... у ліпеньскай кніжцы «Весніка Еўропы» з’явіўся сур’ёзны артыкул сп. Чыжова, у якім ён не сумняваўся ў сапраўднасці варыянтаў, убачыў у іх уплыў на Гогаля ліста Бялінскага і выказаў меркаванне, што Гогаль пад канец жыцця адмовіўся ад дзікіх ідэй, выказаных у «Перапісцы з сябрамі», калі я падумаў, што гэтая думка можа ўмацавацца ў публіцы і бадай што пяройдзе ў падручнікі — я палічыў далейшае маўчанне злачынствам і вырашыў адкрыць праўду».
    Адзначым, што тут ідзе гаворка пра артыкул
    * Русская старйна. 1872. Т. 5, № 1. С. 89.
    47
    крытыка В. П. Чыжова «Апошнія дні Гогаля»*. Чыжоў зазначыў, што апошні перыяд дзейнасці Гогаля малавывучаны і загадкавы. Пра новыя варыянты ён гаварыў: «Яны яскрава выяўляюць перад намі своеасаблівую сілу таленту Гогаля ў тыя гады, калі ён быў заняты канчатковаіі апрацоўкай свайго любімага твора; яны праліваюць яснае святло на самыя важныя бакі яго аўтарскай дзейнасці. Разам з тым яны раскрываюць перад намі яго стаўленне да сучаснікаў, асабліва да Бялінскага» **. Гэтае меркаванне падтрымаў і A. М. Пыпін, які прыйшоў да высновы, што «апошнія працы Гогаля над другім томам ужо адступілі ад кірунку «Перапіскі» ў іншы, лепшы бок, яму сталі зразумелыя хоць некаторыя бакі новага складу думак, да якога ён разам з пецярбургскімі сябрамі ставіўся раней з такой пагардай і варожасцю» ***.
    У лісце рэдакцыі «Рускай даўніны» ад 31 кастрычніка 1872 года М. Ястрэбскі выказаў здзіўленне, як М. Багаяўленскі, без яго ведама і згоды, надрукаваў урыўкі «Мёртвых душ», а таксама сумнеў у тым, што «варыянты» напісаныя Гогалем. У пачатку лютага наступнага года рэдакцыя зацікавілася, на чым грунтуецца ягоны сумнеў. М. Ястрэбскі адказаў на пытанне рэдакцыі, выклаўшы гісторыю «новых варыянтаў». У канцы лютага наступнага года на просьбу рэдакцыі ён накіраваў на яе адрас свой рукапіс. Рэдакцыя абяцала надрукаваць ягоныя лісты і вярнуць рукапіс. Калі прайшлі чатыры месяцы, а абяцанні рэдакцыі засталіся нявыкананымі (і да таго часу з’явіўся артыкул А. Пыпіна), М. Ястрэбскі «прызнаў неабходным іншым шляхам вывесці публіку са зману». У чэрвені 1873 года ён звярнуўся да рэдактара «СанктПецярбургскіх ведамасцяў» з просьбай апублікаваць ягоны ліст рэдактару «Рускай даўніны» ад 12 лютага. Адказ на гэты ліст даў М. Сямеўскі, рэдактар «Рускай даўніны», прапанаваўшы шэраг пытанняў, на якія М. Ястрэбскі адказаў. У жнівеньскай кніжцы «Рускай даўніны» надрукавана «гісторыя аб ва
    * Вестнйк Европы. 1872. № 7. С. 432—449.
    ** Там жа. С. 432.
    *** Там жа. 1873. № 4. С. 547.
    48
    рыянтах» *. Амаль адначасова з гэтым у «Весніку Еўропы» з’явілася «Нататка» пра варыянты, у якой былі пастаўленыя пытанні М. Ястрэбскаму і М. Багаяўленскаму. Другі пакінуў іх бсз увагі, а першы адказаў на старонках газет «СанктПецярбургскія ведамасці» (№ 212) і «Голас» (№ 238). Адказваючы на пытанні, М. Ястрэбскі пісаў: «Я ўжо заявіў у друку, што не надаю ніякага сур’ёзнага значэння маім варыянтам. «Веснік Еўропы» не верыць гэтай «прытворнай сціпласці» і, забыўшыся аб празмерных пахвалах, якія нядаўна шчодра сынаў гэтым варыянтам, лічачы іх гогалеўскімі, цяпер раіць мне не памыляцца і не зачароўвацца значэннем1 зробленых мною ўставак. Я прашу рэдакцыю «Весніка Еўропы» верыць шчырасці маіх слоў. Я не зачароўваюся значэннем зробленых мною ўставак і дапаўненняў, не зачароўваюся ад таго, бо мяркую, што іх мог бы зрабіць пісьменны школьнік. Але тое, што не мог бы зрабіць школьнік, што, на мой погляд, можа мець некаторае значэнне і што амаль зусім не заўважана маімі крытыкамі, заключаецца не ва ўстаўках і дапаўненнях, а ў выключэнні з 2й часткі «Мёртвых душ» таго, што там адгукалася «Перапіскай з сябрамі». Гэтыя выключэнні зроблены пад уплывам ліста Бялінскага. I калі я зразумеў думку Бялінскага, калі паводле ягонай думкі паспрабаваў перарабіць 2ю частку «Мёртвых душ», за гэтую спробу, якой бы няўдалай яна ні была, можна прабачыць безразважны намер падрабіць пад Гогаля, тым больш што я рабіў гэта для сябе, ніколі не прызначаў мае варыянты для друку, і калі яны былі надрукаваныя без майго ведама, доўга не адважваўся заявіць, што яны напісаныя мною».
    М. Ястрэбскі падрабязна растлумачыў, што ім выключана з рукапісу М. Гогаля. «Я зняў з другой часткі «Мёртвых душ» пахвальны гімн узорнаму (sic) настаўніку Цянцэтнікаву, які прыніжаў і зневажаў сваіх выхаванцаў, з паскуднай мэтай цярпліва і ганебна пераносіць усе прыніжэнні і знявагі, якія могуць іх сустрэць у жыцці. У мяне няма недавучанага студэнта са шкодным ліберальным на
    * Подделка под Гоголя: Лйтературный курьез // Русская старйна. 1873. Т. 8, № 8. С. 244—252.
    49
    прамкам, якога Гогаль вывеў на сцэну, намякаючы на Бялінскага, што ўгнявіў яго вядомым зальцбургскім' лістом. Я прымусіў Цянцэтнікава спыніць сялян, якія прыйшлі да яго з рабскімі паклонамі, і сказаць прамову (вядома, для іх незразумелую) аб чалавечай годнасці... Нічога падобнага няма ў «Перапісцы з сябрамі» і ў напісанай у духу гэтай «Перапіскі» 2й частцы «Мёртвых душ».
    Каб чытач сам змог ацаніць «Новыя варыянты», варта падаць невялікі ўрывак.
    «На другі дзень, даведаўшыся аб прыездзе пана, мужыкі і бабы сабраліся каля ганка.
    Сарокі, кічкі, павойнікі *, зіпуны, бароды ўсіх гатункаў: рыдлёўкаю, лапатаю і клінам, рыжыя, русыя, белыя, як серабро, пакрылі ўвесь двор. Мужыкі загрымелі: «Бацюхна, дачакаліся мы цябе». Бабы загаласілі: «Золата, серабро ты сардэчнае». I ўсе падыходзілі да яго і кланяліся ў ногі.
    Цянцэтнікаву не спадабалася гэтае прыніжэнне чалавечай годнасці. Ен спыніў нізкія паклоны і пачаў гаварыць прамову, што чалавек мусіць паважаць сябе і не прыніжацца перад роўнай сабе істотай, што ён такі ж чалавек, як і яны,— што прыехаў дзеля таго, каб іх адукаваць і ашчаслівіць. I шмат чаго гаварыў Цянцэтнікаў у духу роўнасці і свабоды, пра што начытаўся ў кнігах.
    Мужыкі слухалі і нічога не разумелі. Але на пытанні, якія часам задаваў Цянцэтнікаў, прымаўляючы безупынна «ці не праўда, мае сябры», мармыталі «ведама, родненькі». Пан загадаў пачаставаць мужыкоў гарэлкай і закускай. Пайшла выпіўка, гамана.
    — А што, дзядзька Пахом, пан гаворыць гладка?
    — Ведама, што гладка, іх жа толькі таму й вучаць.
    — А што гэта ён гаварыў, я стаяў трохі далей ды не дачуў.
    — Бог яго ведае, што ён баяў. Штосьці падобнае да таго, што айцец Афанасій у царкве бае. Ведама, кніжкі, гэта не для нас.
    Бабы таксама разважалі: «Бач, які добранькі,
    * Сарокі, кічкі, павойнікі — старадаўнія галаўныя ўборы сялянак.
    50
    і ў ногі кланяцца не дае. А ўжо маладзец які. I ўсё кажа: «Палюбіце мяне, палюбіце, дый паглядае на дзевак. Бач ты які, увесь у нябожчыка бацьку» *.
    Зацікаўленасць аўтара «Курса практычнай механікі» творчасцю М. Гогаля, магчыма, можна растлумачыць у пэўнай меры тым, што падзеі, апісаныя ў «Мёртвых душах», пераклікаюцца з падзеямі, якія адбыліся ў тым краі, дзе нарадзіўся М. Ястрэбскі. На такую думку наводзіць артыкул «Прыгоды Чычыкава ў Мінскай губерні» **. У артыкуле сказана, што М. Гогаль, жывучы ў Маскве на пачатку 1849 года, накіраваў запіску свайму сябру пісьменніку С. Ц. Аксакаву з просьбай даць яму на некаторы час газету «СанктПетербургскне сенатскне ведомостн», 1848, № 66. Навошта спатрэбілася яму газета паўгадавой даўнасці? Што магло зацікавіць у ёй вялікага пісьменніка? У раздзеле «Спагнанні па службе» гэтага нумара газеты цэнтральнае месца займае «Высочайше конфнрмованная сентенцня военного суда». Такі суд адбыўся над панамі Мазырскага павета Мінскай губерні за злоўжыванні і няправільныя дзеянні пры складанні ў 1843 годзе планаў і статыстычных апісанняў незаселеных земляў, адданых у заклад, па пітных водкупах і іншых падрадах з казною.
    Перад камісіяй ваеннага суда ў Бабруйску з’явіліся ў якасці тых, каго абвінавачвалі, мазырскія паны Артур і Аляксандр Фурсы, Кароль і Лявон Красінскія, Язэп Казарын, Іван і Язэп Радзіеўскія, адстаўны калежскі рэгістратар Мікалай Чыж, выканавец абавязкаў мінскага крымінальных спраў страпчага надворны саветнік Семянковіч, прыстаў 1га стана Мазырскага павета тытулярны саветнік Хаецкі, былы мазырскі павятовы маршалак губернскі сакратар Лянкевіч, рэчыцкі павятовы каморнік Матушэвіч, мазырскі павятовы каморнік Задольскі... Гэты спіс працягваецца яшчэ на паўтара дзесятка прозвішчаў і заслугоўвае ўвагі. Папершае, у ім значыцца рэчыцкі каморнік Матушэвіч. Нагадаем, што бацька Ястрэбскага — Фелікс Іванавіч
    * Рі/сская старйна. 1872. Т. 5, № 1. С; 94—95.
    ** Букчйн С. В. Народ, йздревле нам родной. Мн., 1984. С. 137—144.
    быў рэчыцкі меЖавы суддзя. Фелікс Ястрэбскі, безумоўна, ведаў, у чым абвінавачвалі Матушэвіча, і мог расказаць пра тое свайму сыну. Падругое, спіс паказвае, што на адной лаве падсудных апынуліся шмат якія ахоўнікі закона губернскага і павятовага маштабу. Ўсе яны былі ўдзельнікі буйной афёры па аддаванні ў заклад неісноўных земляў.
    Калі мазырскім панам прыйшла ў галаву «чычыкаўская» ідэя, іх актыўнымі, паслужлівымі памочнікамі (зразумела, не дармова) сталі губернскія і павятовыя чыны. Справа была пастаўлена на трывалы грунт, не тое што ў саматужніка Чычыкава. Пры складанні статыстычных апісанняў маёнткаў Баравое, Буйнавічы, Лельчыцы, Карма, Скароднае падрабляліся старыя планы, фальшаваліся дакументы, прыдумляліся назвы міфічным зямельным участкам, якія адпаведна сваім міфічным вартасцям ацэньваліся вельмі высока...
    Каморнікі падпісвалі фальшывыя планы, павятовыя ўлады іх зацвярджалі (нягледзячы на тое што выдатна ведалі стан маёнткаў), а потым паперы замацоўвалі сваімі подпісамі губернскія чыноўнікі на чале з мінскім цывільным губернатарам Допельмайерам. Праўда, у апошняга ўзнік сумнеў, у выніку чаго ў Мазырскі павет накіраваны жандарскі капітан Хітраво. Неўзабаве капітан рапартаваў, што «землі прыдатныя для аддавання ў заклад» і што ён «сам праехаў... па гэтых землях у розных напрамках больш чым на сто вёрстаў». Капітан і іншыя кантралёры былі падкуплены. У пададзеных дакументах значылася ў чатыры разы болей земляў, чым на самой справе. Міфічныя сто пяцьдзесят тысяч пайшлі ў заклад па 7 рублёў 50 капеек за дзесяціну, а паны паклалі ў кішэнь з банка мільён рублёў. 3 гэтых грошай атрым'алі ўзнагароду тыя, хто старанна дапамагаў ажыццяўляць афёру. Па рашэнні ваеннага суда паны былі пазбаўленыя дваранскай годнасці і «пераведзеныя ў шэрагавыя», розныя пакаранні атрымалі вайсковыя і грамадзянскія чыны — разжалаванне, адпраўка ў салдаты, зняволенне ў Бабруйскай крэпасці. Яшчэ раней страціў сваю пасаду і мінскі губернатар Допельмайер.