Практычная механіка і «Мёртвыя душы»: Мікалай Ястрэбскі
Алена Гусак
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 54с.
Мінск 1992
Дэльвіг паведамляе, што для адказаў на публічным экзамене пакідалі толькі лепшых афіцэраў і што наперад можна было дакладна сказаць, хто і па якім прадмеце будзе адказваць на гэтым экзамене: «3 аналітычнай механікі павінны былі на публічным экзамене адказваць інжынерпрапаршчык Ястрэбскі і Пасек» ****. Ен заўважыў, што публічны экзамен
* Дельвйг A. Н. Полвека русской жйзнй. М., 1930. Ч. 1. С. 100.
** Там жа. С. 111.
*** Дельвйг A. Н. Мой воспомйнанйя. М., 1912. Т. 1. С. 84;
**♦* Там жа. С. 188.
15
кожны год амаль у поўным складзе наведваў дыпламатычны корпус.
Пры падрыхтоўцы да выпускных экзаменаў лепшыя выхаванцы аказвалі дапамогу ўсім іншым пры паўтарэнні праграмнага матэрыялу. «Перад выпускным экзаменам камусьці прыйшла думка даручыць найлепшым з нас паўтарыць усе лекцыі падпаручнічага курса з тым, што гэтыя лекцыі могуць слухаць усе падпаручнікі, і выбралі для паўтарэння Ястрэбскага, Пасека, Глухава, малодшага брата Ропа і мяне. На маю долю дасталася астраномія, стратэгія і тая частка будаўнічага майстэрства, у якой пераважаюць матэматычныя вылічэнні»*.
Ва «Успамінах інжынера» М. Ястрэбскі называе сваіх настаўнікаў, у прыватнасці французскіх вучоных Г. Ламэ (1795—1870) і Э. Клапейрона (1799— 1864), якія прыехалі ў Расію ў 1820 годзе. На другі год яны былі залічаны ў Корпус інжынераў маёрамі і прызначаны прафесарамі інстытута. Ламэ чытаў лекцыі па матэматыцы, аналітычнай механіцы і фізіцы, а Клапейрон — па практычнай механіцы і хіміі, па курсе збудаванняў. Сотні будучых рускіх інжынераў, якія слухалі ў інстытуце змястоўныя курсы Ламэ і Клапейрона, абавязаныя ім значнай доляй сваёй навуковай культуры. Поруч з педагагічнай і навуковай работай яны займаліся і практычнай дзейнасцю. Напрыклад, у сувязі з праблемамі, узнікшымі з пачаткам будаўніцтва Ісаакіеўскага сабора, на іх была ўскладзена адказная задача — вывучыць вельмі важнае для будаўнікоў пытанне аб устойлівасці скляпення запраектаванай будыніны і падаць па ім свае меркаванні. Да таго ж яны шмат працавалі над праблемамі, звязанымі з праектаваннем ланцуговых мастоў.
У кастрычніку 1831 года Ламэ і Клапейрон былі «звольненыя са службы па хваробе» і выехалі ў Францыю. На радзіме Ламэ быў прафесарам фізікі ў Політэхнічнай школе, а Клапейрон — у Школе мастоў і дарог. Абодва яны былі абраныя членамі Парыжскай акадэміі навук. Аб дзейнасці іх у інстытуце Ястрэбскі пісаў: «У афіцэрскіх класах мелі добрых прафесараў. Да лепшых належалі два фран
* Дельвйг A. Н. Мой воспомйнанйя. М., 1912. Т. 1. С. 199.
16
цузы, палкоўнікі Lame, Clapeyron. На жаль, яны былі нядоўга». Ва ўспамінах Ястрэбскага адзначаецца праўдзівая прычына іх адстаўкі і ад’езду ў Францыю. «Пад час паўстання ў Польшчы Clapeyron вельмі асцярожна выказаў свае сімпатыі да польскай справы і яго выслалі ў Выцегру. 3 гэтай прычыны ён і Ламэ выйшлі ў адстаўку. Іх месцы занялі палкоўнік Волкаў і маёр Мельнікаў (які пазней стаў міпістрам шляхоў зносін): першы па будаўнічым майстэрстве, другі па механіцы».
Ламэ і Клапейрон — прафесары матэматычнага аналізу, механікі і фізікі — садзейнічалі павышэнню ўзроўню вывучэння гэтых навук у Інстытуце Корпуса інжынераў шляхоў зносін, што стала падмуркам для тых курсаў, якія з пачатку 1830 года чыталі акадэмікі М. Астраградскі і В. Бунякоўскі *. Як сведчыць М. Ястрэбскі, вышэйшую матэматыку В. Бунякоўскі «чытаў добрасумленна і старанна». Ён шмат працаваў над стварэннем і ўдасканаленнем рускай матэматычнай тэрміналогіі. Шырока вядомы яго дапаможнік «Арыфметыка» вытрымаў тры выданні.
Бясспрэчны аўтарытэт як вучоны і лектар меў у інстытуце М. Астраградскі. Вось што пісаў у сваіх успамінах В. А. ГІанаеў: «Кожны выхаванец з нецярплівасцю чакаў шчасця і дасягнення вялікага гонару — слухаць лекцыі Астраградскага... Слухаць яго было сапраўднай асалодай, нібы чыталіся нам высокапаэтычныя творы. ён быў не толькі вялікі
* Астраградскі Міхаіл Васільевіч (1801—1862) — выдатны рускі~матэматы.к і механік. Скончыў Харкаўскі універсітэт. У 1822—1827 гадах выоучаў матэматыку ў Парыжы. Пасля вяртання выкладаў матэматыку і механіку адначасова ў шэрагу навучальных устаноў Пецярбурга, у тым ліку і ў Інстытуце Корпуса інжынераў шляхоў зносін. Асноўныя працы датычаць матэматычнага аналізу, тэарэтычнай механікі, матэматычнай фізікі. Аўтар выдатных для свайго часу падручнікаў.
Бунякоўскі Віктар Якаўлевіч (1804—1889) — вядомы рускі вучоны, педагог. Матэматычную адукацыю атрымаў у Парыжы. Улетку 1830 года заняў пасаду прафесара Інстытута Корпуса інжынераў шляхоў зносін. Выкладанне паспяхова спалучаў з навуковай працай у галіне тэорыі лікаў, тэорыі імавернасцяў і інш. У 1864—1889 гадах быў віцэпрэзідэнтам Пецярбургскай акадэміі навук. Як і М. Астраградскі, выхадзец з Украіны.
17
матэматык, але, калі можна так сказаць, і філосафгеаметр, які ўмеў падымаць дух слухача. Зразумеласць і сцісласць яго выкладу былі дзівосныя, ён не мучыў вылічэннямі, а ўвесь час трымаў думку слухача ў напружанні па сутнасці пытання. Усяляк імкнуўся ён, каб слухачы сачылі за ім і змаглі разумець яго...» 3 1847 года Астраградскі — галоўны наглядальнік выкладання матэматычных навук у вайскованавучальных установах (у 1862 годзе яго замяніў Бунякоўскі). Ен актыўна ўдзельнічаў у развіцці тых раздзелаў аналізу, якія неабходныя былі для прагрэсу матэматычнага прыродазнаўства. Ягоныя ідэі, метады і вынікі выкарыстоўваюцца і ў нашы дні. М. Астраградскі — выдатны дзеяч асветы, буйнейшы вучоны XIX стагоддзя, стваральнік вялікай школы матэматыкаў і механікаў, да якой належаў і М. Ястрэбскі.
У 1832 годзе М. Ястрэбскі скончыў інстытут першым па спісе (з выдатнымі адзнакамі) і стаў адным з тых выпускнікоў, імёны якіх за выдатныя поспехі ў навуках выбітыя на мармуровых дошках у канферэнцзале інстытута.
ПЛЁННАЯ
ПРАЫА
Падпаручнікрэпетытар * На шлюб — дазвол начальства * Ці трывалыя ланцугі? * Запросіны ў Маскоўскі універсітэт х Прафесар механікі * Справа петрашэўцаў * На Радзіму— будаваць дарогі і масты
Характэрная рыса дзейнасці Інстытута Корпуса інжынераў шляхоў зносін — непарыўная сувязь тэорыі і практыкі. Ужо ў першыя дзесяцігоддзі існавання ў інстытуце ўсталявалася традыцыя пакідаць лепшых сваіх выхаванцаў для выкладчыцкай працы. Прафесараў і выкладчыкаў інстытута кіраўніцтва корпуса часта накіроўвала на будаўніцтва розных аб’ектаў.
Пасля заканчэння інстытута М. Ястрэбскі застаўся ў ім у якасці выкладчыка. У чыне падпаручніка ён пачаў працаваць на пасадзе рэпетытара па курсе будаўнічага майстэрства і курсе практычнай механікі.
У 1833 годзе М. Ястрэбскі ажаніўся. Такі крок у жыцці можна было рабіць толькі з дазволу кіраўніцтва інстытута. 7 красавіка ён падаў рапарт на імя дырэктара інстытута генералмаёра П. П. Базена наступнага зместу: «Жадаючы ўзяць першы законны шлюб з дачкою оберправіянтмайстра гвардзейскага корпуса чыноўніка 5га класа Савіцкага дзяўчынай Марыяй, я адважваюся папрасіць дазволу Вашага Правасхадзіцельства на гэты шлюб. Маю гонар падаць пры гэтым рэверс аб тым, што просьбай аб дапамозе ад казны турбаваць начальства не стану»*. Праз тры дні П. Базен паведаміў пра гэты рапарт старшаму генералінспектару шляхоў зносін. Той не пярэчыў, толькі звярнуў увагу, што
* Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў Ленінграда (далей: ЦДГАЛ), ф. 381, воп. 13, спр. 684, арк. 1.
19
Ястрэбскі мусіць унесці ў павятовае казначэйства 4 рублі за паперу. 20 красавіка 1833 года М. Ястрэбскі атрымаў дазвол на шлюб — пасведчанне, падпісанае П. Базепам. 31 мая ён паведаміў, што ўнёс азначаныя грошы ў касу інстытута і што ажаніўся 17 мая 1833 года. Ад гэтага шлюбу ў яго было дзве дачкі *. Праз некаторы час пасля смерці жонкі М. Ястрэбскі ажаніўся другі раз **.
У 1834 годзе Ястрэбскі разам з іншымі маладымі выкладчыкамі Інстытута Корпуса інжынераў шляхоў зносін пачаў працаваць над апісаннем розных збудаванняў, рыхтаваць дапаможнік для навучэнцаў інстытута. Дапаможнік быў надрукаваны пад назовам «Збор рысункаў у галіне будаўнічага майстэрства». У першай частцы, якая складалася з шасці раздзелаў («сшыткаў»), апісваліся найбуйнейшыя інжынерныя збудаванні таго часу, а ў другой змешчаны іх рысункі.
Калектыўная праца маладых аўтараў з’явілася адным з першых навучальных дапаможнікаў, выдадзеных супрацоўнікамі інстытута на рускай мове. Ва ўводзінах аўтары адзначалі, што творы іншаземцаў па будаўнічым майстэрстве складаюць амаль адзіную крыніцу ведаў для афіцэраў Корпуса шляхоў зносін. Набыць найлепшыя з гэтых твораў для многіх было цяжка, а іншы раз і немагчыма. Некаторыя з рускіх кніг па гэтым прадмеце маглі часткова замяніць замежныя, аднак у іх пераважалі тэарэтычныя звесткі і агульны разгляд збудаванняў, што не магло цалкам задаволіць інжынерабудаўніка.
Для названага дапаможніка Ястрэбскі напісаў чатыры артыкулы, дзе ён не толькі апісвае збудаванні, але і дае іх аналіз, падкрэслівае вартасць і недахопы, адзначае памылкі і тым самым засцерагае будучых інжынераў ад паўтарэння іх у практычнай дзейнасці. Так, у адным з артыкулаў ёсць параграф «Памылка, зробленая пры збудаваіпіі адпаго быка» ***.
* Разалія (нарадзілася 26.02.1834) і Марыя (1.08.1935).
** Ад другога шлюбу нарадзілася пяць сыноў: Мікалай — 13.12.1841, Уладзімір — 27.12.1843, Канстанцін— 11.05.1845, Станіслаў — 5.05.1846, Фелікс — 17.10.1847.
*** Бык — прамежкавая апора моста.
20
Адначасова М. Ястрэбскі арганізоўваў і праводзіў доследы па вызначэнні трываласці будаўнічых матэрыялаў. Справа ў тым, што вісячыя масты, будаўпіцтва якіх распачалі ў XIX стагоддзі, дазвалялі перакрываць значна большыя пралёты ў параўнанні з каменнымі і драўлянымі мастамі. Трэба было вывучыць уласцівасці новага ў той час будаўнічага матэрыялу — жалеза, якое ўжывалася пры вырабе лапцугоў. Для выпрабавання ланцугоў у Расіі была створаная тады спецыяльная машына — сідырометр, пабудаваная на мехапічным заводзе Берда (Пецярбург) і перададзеная ў майстэрні кандуктарскай школы шляхоў зносін. Кіраваў выпрабаваннямі прафесар М. С. Волкаў (1802—1875). М. Ястрэбскі правёў асноўную частку выпрабаванняў і абагульніў іх вынікі, якія сведчылі пра тое, што ўжываць сталь для вырабу падвесных ланцугоў вельмі небяспечна. Ды гэта не давала і эканамічнай выгады. У справаздачы аб выніках доследаў М. Ястрэбскі зазпачыў больш высокую трываласць рускага жалеза ў параўнанні з іншаземным. Выпрабаванні з’явіліся, па сутнасці, пачаткам арганізацыі механічнай лабараторыі ў інстытуце, якая пазней адыграла значную ролю ў будаўніцтве першых чыгунак, у развіцці будаўнічай механікі ў Расіі.