• Газеты, часопісы і г.д.
  • Практычная механіка і «Мёртвыя душы»: Мікалай Ястрэбскі  Алена Гусак

    Практычная механіка і «Мёртвыя душы»: Мікалай Ястрэбскі

    Алена Гусак

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 54с.
    Мінск 1992
    24.96 МБ
    Скарыстаўшы ідэю Папіна, англійскі купец Ньюкамен і гутнік Коўлі ў 1705 годзе пабудавалі паравую машыну, названую атмасфернай, бо поршань рухаў атмасферны ціск. Калі пара, напоўніўшы ніжнюю частку цыліндра, стане падымаць поршань, шпяні помпаў пачнуць апускацца. Пры гэтым адпаведны кран адкрываецца, а пара ў цыліндры ахалоджваецца. Пад уздзеяннем атмасфернага ціску поршань апускаецца ўніз, тым часам шпяні помпаў падымаюцца ўверх.
    41
    Далейшы лёс паравой машыны звязаны з прозвішчам Уата.
    М. Ястрэбскі расказаў пра яго жыццё і дзейпасць. Джэймс Уат (1736—1819) працаваў ва універсітэце ў Глазга, дзе яму быў даручаны нагляд за калекцыяй мадэляў і фізічных прыбораў. У 1764 годзе ён рамантаваў мадэль машыны Ныокамена, знайшоў у ёй шмат недахопаў і вырашыў выправіць іх. Машына палепшанай канструкцыі была пабудаваная ў 1768 годзе. Сродкі на будову гэтай машыны даў доктар Рэбек, ён жа заказаў новую машыну для адпампоўвання вады ў адным з руднікоў, што належаў доктару Гамільтону. У 1773 годзе Уат пачаў супрацоўнічаць з Болтанам, які жыў у Бірмінгеме. Значнае багацце Болтана, яго энергічная дзейнасць і шырокія сувязі садзейнічалі поспеху сумеснага прадпрыемства. Імя Уата стала вядомае ва ўсім свеце. Навуковыя таварыствы Лондана, Эдынбурга н Парыжа выбралі яго ў лік сваіх членаў. Першае ўдасканаленне атмасфернай машыны, прапанаванае Уатам, заключалася ў ліквідацыі неабходнасці паслядоўнага ахаладжэння і награвання сценак цыліндра. Новая машына патрабавала менш паліва, была больш эканамічная. Уат не толькі ўдасканаліў машыну Ньюкамена, але і з’явіўся вынаходнікам паравой машыны падвойнага дзеяііня. У ёй поршань рухаўся пад уплывам сілы пары, а працаваў і пры руху ўніз і пры руху ўверх. Паравая машына падвойнага дзеяння магла быць скарыстаная не толькі для напампоўвання вады, але і для любой фабрычнай вытворчасці. Машына Уата дзейнічала наступным чынам. Пара з катла праходзіць у цыліндр і націскае на поршань. Цыліндр мае дзве адтуліны: адна злучана з паравым катлом, другая — з халадзільнікам і наадварот. Калі пара паступае ў верхнюю частку цыліндра, ніжняя частка злучана з халадзільнікам, пара пад поршнем ахалоджваецца, яго пругкая сіла становіцца роўнай нулю, пара ў верхняй частцы націскае зверху на поршань, які рухаецца ўніз. Калі ж ніжняя частка злучана з паравым катлом, тады ў верхняй частцы ўтвараецца амаль пустая прастора і поршань рухаецца ўверх. Уат прыдумаў просты спосаб злучэння і разлучэння цыліндра з паравіком і халадзільнікам, сама машына выкон
    42
    вала гэтыя аперацыІ аўтаматычна. Ен прапанаваў таксама механізм для пераўтварэння зваротнапаступальнага руху поршня ў безупынны рух вала, на які насаджвалася кола фабрычнай машыны.
    Адзначым, што паравая машына, з’яўляючыся першым і ў XIX стагоддзі амаль адзіным універсалыіым рухавіком, адыграла выключную ролю ў прагрэсе прамысловасці і транспарту.
    М. Ястрэбскі цікава выклаў не толькі гісторыю паравой машыны. У другой частцы «Пачатковых асноў агульнай і прыкладной механікі» ён вельмі падрабязна разгледзеў пытанні пабудовы паравых машын, тэорыю іх дзеяння, умовы эксплуатацыі, нават прапанаваў рэкамендацыі, як найбольш рацыянальна выкарыстоўваць паравыя машыны ў залежнасці ад іх класіфікацыі і прызначэння.
    СПРАЧАЮЧЫСЯ
    3 ГОГАЛЕМ
    Літаратурныя захапленні * Ці можна паправіць класіка? * Пад уплывам Бялінскага % Вынікі сяброўскай спрэчкі х Нечаканая публікацыя * Прыгоды Чычыкава ў Мінскай губерні
    Вышэй ішла размова аб тым, што М. Ястрэбскі займаўся пытаннямі гісторыі навукі і тэхнікі. Разглядаючы працы М. Ястрэбскага, членкарэспандэнт АН Украіны A. М. Багалюбаў, у прыватнасці, пісаў: «Значную ўвагу Ястрэбскі надае гістарычным заўвагам і экскурсам, для якіх ён адводзіць часам цэлыя раздзелы... Такім' чынам, ён з’яўляецца адным з першых, калі не самым першым рускім гісторыкам навукі, што ў пэўнай ступені адпавядала яго літаратурным інтарэсам» *.
    Заключныя словы гэтай цытаты звязаны з наступным эпізодам жыцця і дзейнаеці М. Ястрэбскага. Аўтар «Курса практычнай механікі» меў літаратурны талент. Ен быў вялікім аматарам мастацкай літаратуры, асабліва захапляўся творчасцю М. В. Гогаля і вельмі ўдала напісаў раздзелы да яго славутага рамана. Гэтыя раздзелы без ведама і дазволу М. Ястрэбскага былі апублікаваныя **.
    Вось як ён вытлумачыў свой намер дапісаць гэты твор: «Гогаль быў мой любімы пісьменнік, я доўга вывучаў яго, я ведаў амаль на памяць усе ягоныя творы, і асабліва першую частку «Мёртвых душ»; я зачараваўся гэтай першай часткай і адначасова страшэнна абураўся на Гогаля за ягоную
    * Боголюбов A. Н. Теорйя механйзмов й машйн в йсторйческом развйтйй ее йдей. М., 1976. С. 238.
    ** Похожденйя Чйчйкова, йлй Мёртвые душй. Поэма Н: В. Гоголя. Новые отрывкй й варьянты Ц Русская старйна. 1872. Т. 5, № 1. С. 85—117.
    44
    «Перапіску з сябрамі» і за другую частку «Мёртвых душ». Пад уплывам вядомага ліста Бялінскага я часта абдумваў, як бы належала перарабіць другую частку «Мёртвых душ», каб яна сталася вартым працягам першай... Мне не каштавала вялікіх намаганняў перарабіць тры першыя раздзелы другой часткі. Калі б у мяне было больш часу, я псрарабіў бы і апошнія раздзелы»
    Мяркуючы, што самі чытачы разгадаюць, хто ж напісаў «Новыя ўрыўкі і варыянты» — Гогаль ці хто іншы, М. Ястрэбскі не адразу прызнаўся ў сваім аўтарстве. Але калі ў друку з’явіліся артыкулы, якія разглядалі «ўрыўкі і варыянты» , як новую, апошнюю рэдакцыю «Мёртвых душ», выкананую самім Гогалем, а на іх падставе рабіліся высновы аб перамене грамадскапалітычных поглядаў вялікага пісьменніка, М, Ястрэбскі вырашыў заявіць аб сапраўдным аўтары ўрыўкаў і варыянтаў, не прэтэндуючы, аднак, на літаратурную славу.
    Mae пэўную цікавасць і гісторыя «Новых урыўкаў і варыянтаў». Наш далейшы аповяд — пра абставіны іх з’яўлення ў друку.
    У 1859 годзе М. Ястрэбскі пазнаёміўся ў Магілёве з дырэктарам гімназіі М. Багаяўленскім. Пад час сустрэч галоўнай тэмай іх гутарак былі пісьменнікі і мастацкая літаратура. Абодва гарачыя прыхільнікі літаратурнага таленту Гогаля. Ястрэбскі лічыў, што Гогаль быў вялікім пісьменнікам у першы перыяд сваёй літаратурнай дзейнасці, але ён «страціў сябе «Перапіскай з сябрамі» і напісанай у духу гэтай «Перапіскі» другой часткай «Мёртвых душ» **. Багаяўленскі не згаджаўся з такім меркаваннем і Ястрэбскі зрабіў выснову, што той недастаткова ведае творчасць Гогаля. «Жадаючы выпрабаваць літаратурнае чуццё» свайго прыяцеля, Мікалай Феліксавіч аднойчы сказаў, што ў яго ёсць пераробка другой часткі «Мёртвых душ» і што Багаяўленскі не пазнае, ці Гогаль гэта пісаў, ці хто іншы. Багаяўленскі пажадаў азнаёміцца з пера
    * Русская старйна. 1873. Т. 8, № 8. С. 250.
    ** Гэтыя і прыведзеныя ніжэй выказванні М. Ястрэбскага ўзяты з ягонага артыкула «Выклад справы аб варыянтах «Мёртвых душ», што надрукаваныя ў студзеньскай кніжцы «Руская даўніна» за 1872 год» (гл.: Голос. 1873. 8 окт.).
    45
    робкай, і Ястрэбскі абяцаў знайсці яе сярод старых папер.
    Мікалай Феліксавіч меў рукапіс другога тома «Мёртвых душ»; гэта была копія, знятая ў 40х гадах з рукапісу, які належаў М. Пракаповічу *. Ен ужо спрабаваў перарабіць рукапіс, выключыць сугучнае з «Выбранымі мясцінамі з перапіскі з сябрамі», рабіў устаўкі і дапаўненні да тэксту. У выніку такой працы з’явіўся «сшытак накідаў, якія я рабіў для сябе, не маючы і думкі зрабіць іх калінебудзь вядомымі друку». М. Ястрэбскі скарыстаў гэтыя накіды, перапрацаваў рукапіс, зрабіў устаўкі і дапаўненні, выключыў некаторыя месцы, перапісаў яго Багаяўленскаму. Азнаёміўшыся з тэкстам, Багаяўленскі вырашыў, што гэта не падробка пад Гогаля, а сам Гогаль, і прапанаваў рукапіс надрукаваць. Ястрэбскі выказаў сумнеў: ён даражыць імем Гогаля і не адважваецца выдаць за гогалеўскае тое, што яму не належыць. На просьбу Багаяўленскага падараваць гэты рукапіс Ястрэбскі адказаў, што зрабіць падарунак не мае магчымасці, але дазволіць зняць копію, калі атрымае абяцанне ніколі яе не публікаваць. Такое абяцанне было дадзена і копія была знятая. «Я не сказаў сп. Багаяўленскаму, што варыянты напісаны мною, бо не хацеў прызнавацца ў аўтарстве не вельмі ўдалай, на маю думку, падробкі пад Гогаля, і таму яшчэ, што і Багаяўленскі мог палічыць вельмі крыўдным для сябе, што прыняў за гогалеўскае тое, што належала майму вольнаму пяру».
    Праз два гады М. Багаяўленскага перавялі ў Пецярбург на пасаду дырэктара камерцыйнага вучылішча. У сваім першым лісце да М. Ястрэбскага ён прасіў дазволу друкаваць «цікавыя варыянты». Той даў адказ: «Друкаванне варыянтаў аддаю на ваша меркаванне, але прашу пры выданні не прыгадваць мяне. Хоць я атрымаў гэты спіс ад нябожчыка Пракаповіча, але не зусім упэўнены, што гэта твор Гогаля, уводзіць у зман публіку быў бы грэх». Такая ўмова стрымала Багаяўленскага ад публіка
    * ПракапоеЛч Мікалай Якаўлевіч (1810—1857) — педагог, вучыўся з Л1. Гогалем у Нежынскай гімназіі, адзін з самых блізкіх яго сяброў. Разам з М. Ястрэбскім працаваў у Другім кадэцкім корпусе.
    46
    вання варыянтаў у 1861 годзе. Аднак праз 11 гадоў яны былі поўнасцю апублікаваныя. У студзені 1872 года ў штомесячным гістарычным выданні «Руская даўніна» з’явіліся «Прыгоды Чычыкава, ці Мёртвыя душы. Паэма М. В. Гогаля. Новыя ўрыўкі і варыянты». Прадмова рэдакцыі завяршалася словамі: «Усе зазначаныя намі ўрыўкі (яны не былі яшчэ ў друку) — нязначныя паводле памеру, але ў іх іскрыцца непераймальны, памерлы з Гогалем гумар, на дзіва трапнае адлюстраванне і мастацкае ўзнаўленнс асоб, мясцін, усяго, да чаго дакранаўся пэндзаль геніяльнага майстра» *. Рэдакцыя паведамляла, што гэтыя ўрыўкі з «Мёртвых душ» захаваліся ў рукапісе, які належаў некалі сябру Гогаля і яго таварышу па Нежынскай гімназіі — М. Пракаповічу. «Пракаповіч падараваў яго свайму калегу па педагагічнай рабоце палкоўніку М. Ф. Яму».
    Папершае, М. Багаяўленскі не выканаў свайго абяцання не прыгадваць аўтара рукапісу і, падругое, не выказаў сумневу ў сапраўднасці варыянтаў. Ястрэбскі хацеў неадкладна напісаць у рэдакцыю часопіса. Але яго спыніла думка, што ён вымушаны будзе прызнаць сябе аўтарам пу^лікацыі і ягоная заява паставіць у няёмкае становішча і М. Багаяўленскага і рэдакцыю «Рускай даўніны». Ен вырашыў, што «чытацкая публіка сама ўбачыць вельмі яўную няўдалую падробку і не прызнае ў ёй пяра Гогаля». Але здарылася неспадзяванае — новыя ўрыўкі і варыянты атрымалі высокую ацэнку на старонках газет і часопісаў.