Практычная механіка і «Мёртвыя душы»: Мікалай Ястрэбскі
Алена Гусак
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 54с.
Мінск 1992
На пачатку дзейнасці ў лік студэнтаў інстытута прымалі не толькі асоб без спецыяльнай адукацыі, але і выпускнікоў універсітэтаў, якія скончылі курс навучання з залатымі медалямі, выкладчыкаў матэматыкі ў гімназіях, што працавалі па некалькі гадоў, чыноўнікаў і інш. Для такой катэгорыі навучэнцаў вызначаўся карацейшы тэрмін вучобы. Гэта датычыла і М. Ястрэбскага, які меў універеітэцкую адукацыю.
Вельмі цікавае сведчанне тае пары было знойдзена ў Інстытуце рускай літаратуры AH СССР (Пушкінскім доме) у Ленінградзе. Там знаходзіцца архіў часопіса «Руская даўніна», у якім захоўваецца рукапіс М. Ястрэбскага «Успаміны інжынера. Частка 1». Гэты рукапіс быў накіраваны ў рэдакцыю часопіса 31 кастрычніка 1873 года, але так і застаўся не надрукаваны. М. Ястрэбскі меркаваў напісаць і другую частку, прысвечаную яго дзейнасці ў Магілёўскай акрузе шляхоў зносін. У першай частцы ён распавёў пра вучобу і працу ў Інстытуце Корпуса інжынераў шляхоў зносін. Адзначыўшы свой намер паступіць у гэты інстытут пасля заканчэння вучобы ў Віленскім універсітэце, Ястрэбскі пісаў: «7 лістапада 1829 года ў 7 гадзін раніцы я прысхаў у Пецярбург. На вуліцах было яшчэ цёмна і пуста, толькі на Сеннай плошчы пачынаўся рух. Распытаўшы, я знайшоў кватэру былых маіх таварышаў па універсітэце ў Спаскім завулку і заехаў да іх. Я заспеў іх за ранішняй гарбатай. Яны былі ўжо афіцэрамі (прапаршчыкамі) і працягвалі курс вучобы ў інстытуце, куды я хацеў паступіць.
10
Адпачыўшы з дарогі, я ўзяўся за падрыхтоўку да экзамена, які мусіў здаваць, нягледзячы на мой кандыдацкі дыплом».
У пачатку студзеня 1830 года Ястрэбскі падаў прашэнне дырэктару інстытута генералмаёру П. Базену *. Дырэктар праз самога просьбіта перадаў запіску свайму памочніку генералмаёру Рэзімону з даручэннем арганізаваць экзамен, які адбыўся на другі дзень. Экзаменаваў яго капітан Уладзімір Стрэмавухаў на французскай мове (на якой і выкладаліся ўсе прадметы ў інстытуце).
«Адначасова са мною экзаменаваўся і паступіў у інстытут кандыдат Маскоўскага універсітэта Пасек, той самы, які пасля зрабіў хуткую кар’еру і ў чыне генерала, камандуючы Апшэронскім палком, загінуў у бітве з горцамі. Пасека і мяне залічылі ў першую роту (іх было дзве) і аддалі пад каманду ротнага камандзіра палкоўніка Ява. Яаў не любіў універсітэцкіх студэнтаў. Павялі нас у лазарэт, раздзявалі, аглядалі, як аглядаюць рэкрутаў... Яаў загадаў мне пастрыгчыся, хоць я быў яшчэ ў фраку і меў прыстойную прычоску». Разам з ротным камандзірам ён накіраваўся да «цырульніка», якому Яаў сказаў: «Покороче». «Не пастрыглі, а агалілі мяне — і які ж я быў у фраку і з голай галавок>;!» Аўтар успамінаў адзначае далей, што Яаў з першага дня ўвесь час рабіў заўвагі, зневажаючы яго самалюбства, усяляк стараўся вывесці з цярпення.
«Другой знявагай было выдадзенае мне казённае адзенне. Яаў загадаў выдаць мне стары, увесь у латах мундзір, вузкія і кароткія панталоны, цвёрды гальштук і паношаную шапку. Шыняля мне зусім не далі, і ў святы пры водпуску са двара мне даводзілася пазычаць шынель у таварышаў» **.
Стаўленне страявых афіцэраў да выхаванцаў інстытута заставалася такое ж і ў наступныя гады.
* Базен. Пётр Пятровіч (1786—1838) — рускі матэматык, меха
нік і інжынер, членкарэспандэнт (1817), ганаровы член (1827) Пецярбургскай акадэміі навук. У 1824—1834 гадах быў прафесарам і дырэктарам інстытута. Напісаў шэраг падручнікаў па матэматыцы і механіцы для рускай тэхнічнай школы. (Нарадзіўся ў Францыі, там атрымаў адукацыю, запрошаны рускім урадам на службу ў Пецярбург.) Пушкінскі дом. № 822, ф. 265, воп. 2, спр. 3233, арк. 1—3.
11
Гэта пацвердзіў у сваіх успамінах другі выпускнік інстытута — В. Панаеў *. Ен паступіў у інстытут у 1840 годзе, вучыўся ў М. Ястрэбскага і называў яго ў ліку выдатных прафесараў. Вось што пісаў В. Панаеў: «Начальства ў інстытуце падзялялася тады на дзве незалежныя галіны: частка навучальная і частка франтавая ў сукупнасці з гаспадарчай. У адным начальстве, навучальным, мы сустракалі поўную справядлівасць і сардэчнае заахвочванне ўсяго добрага, пры няўмольнай строгасці пры ацэнцы ведаў. Гэтае начальства мы глыбока паважалі і вельмі любілі... Другое начальства глядзела на ўсіх выхаванцаў з нейкай зацятасцю. Гэтая зацятасць выяўлялася на кожным кроку, у кожньш слове. На працягу дня мы траплялі пад уладу гэтага начальства ад 7 да 8, сярод дня ад 2 да 5 і ўвечары ад 8 да 9 гадзін. Гэтае начальства быццам радавалася таму, што атрымала ў гэтым часе ўладу зрабіць камуколечы нейкую непрыемнасць; яго вельмі злавала тое, што паводле прынятага з самога заснавання ўстановы правіла трэба было казаць выхаванцам «вы», а не «ты».
Нас кармілі агідна і голадна: гнілая бульба, ёлкае, смярдзючае масла, ялавічына ўся ў жылах і г. д. ** В. Папаеў прыгадаў, як ён па складзе падбіраў сабе боты: адзін знайшоў свайго памеру, a другі ніяк не змог выбраць, давялося ўзяць абыякі. Пасля першай маршыроўкі ў боце стала мокра ад крыві.
Але трэба адзначыць, што ў інстытуце былі створаны ўмовы для таго, каб яго выхаванцы паспяхова авалодалі трывалымі ведамі па сваёй спецыяльнасці. У закрытай навучальнай установе юнак быў заняты справай увесь дзень; ён не траціў часу на дарогу туды і назад, не меў забаў. Ён заўсёды быў сярод таварышаў, якія дапамагалі адзін другому ў навучанні, і лепшыя вучні непрыкметна ўплывалі на астатніх. Навучальнае начальства стварыла належныя ўмовы для самастойнай працы выхаван
* Панаеі] Валяр’ян Аляксандравіч (1824—1898) — буйны інжынер і будаунік чыгунак, стрыечны брат вядомага рускага пісьменніка 1. I. Панаееа.
** Панаев В. А. Воспомйнанйя // Русская старйна. 1893. Т. 80. кн. 10. С. 65
12
цаў інстытута. Класныя залы былі прасторныя, кожны навучэнец меў асобны шырокі стол з вялізным прыстолкам для кніг, сшыткаў, пісьмовага начыння. Пад сталом была прыстасова для захавання некалькіх рысавальных дошак, увечары на кожны стол ставілася свечка.
У інстытуце выкладаліся шматлікія агульнаадукацыйныя і спецыяльныя прадметы *. Шмат часу ішло на складанне прасктаў па прадметах інжынернага майстэрства і архітэктуры, на рысункі для фартыфікацыі, сітуацыйныя планы і эпюры па нарыснай геаметрыі. У далейшым у навучальны план інстытута было ўключана і «танцаванне». Усе прадметы падзяляліся на тыя, што «аказваюць непасрэдны ўплыў на спецыяльнасць», «спрыяюць адукацыі інжынераў» і «неабходныя для ўсякага роду службы».
Як бачым, выхаванцы інстытута атрымлівалі грунтоўную агульную і спецыяльную адукацыю.
М. Ястрэбскі так пісаў аб парадку дня ў першым годзе навучання: «Вось звычайны парадак тагачаснага кадэцкага жыцця. У 6 гадзін будзіць нас абрыдлы барабан. He зважаючы на барабан, працягваем спаць, дзяжурны афіцэр сцягвае коўдру. У 7 гадзін вядуць у сталовую, дзе даюць «сбнтень» (агіднае пойла з мяты і маліны, з мёдам замест цукру). У 8 гадзін пачыналіся класы. У поўдзень заканчваліся і нам выдавалі па булцы замест снедання. Да дзвюх гадзін вайсковыя практыкаванні, прыгонка амуніцыі і адзення. У 2 гадзіны абед (з трох кепскіх страў). Да 5 гадзін вайсковыя практыкаванні. У 5 гадзін урокі ў класах (рэпетыцыя).
* В. Панаеў адзначаў, што за чатыры гады вывучаліся арыфметыка, элементарная алгебра, геаметрыя, трыганаметрыя, аналітычная геаметрыя, вышэйшая алгебра, дыферэнцыяльнае і інтэгральнае вылічэнне, статыка, аналітычная механіка, гідраўліка, нарысная геаметрыя, геадэзія, фізіка, хімія, астраномія, вялікі курс будаўнічага майстэрства, які ўключаў будаўнічую механіку, будаўніцтва чыгунак, мастоў, водныя зносіны, гідратэхнічныя збудаванні і інш., архітэктура, геагнозія (гістарычная геалогія), мінералогія, гідраграфія, тактыка, стратэгія, фартыфікацыя. Да гэтага трэба дадаць прадметы агульнай адукацыі: закон божы, геаграфія, гісторыя, руская і французская пісьменнасць, статыстыка і законазнаўства.
3, Зак. 1067
13
У 7 гадзІн вячэра (з дзвюх страў). У 9 гадзін барабан, малітва і да спальні. I гэтак кожпы дзень без пераменаў. Па святах адпускалі з двара з 9 гадзін раніцы да 9 гадзін вечара» *.
Навучальным планам інстытута былі прадугледжаныя практычныя работы. Па заканчэнні першага афіцэрскага класа ў маі 1831 года М. Ястрэбскі разам з некаторымі іншымі выхаванцамі быў накіраваны ў Ноўгарад у распараджэнне палкоўніка К. Рэйхеля **, Той накіраваў практыкантаў у Клін, дзе прадугледжвалася будаўніцтва моста цераз раку Сястру. Аднак гэта будаўніцтва там яшчэ не распачыналі, таму практыканты абмежаваліся здымкай старой Маскоўскай дарогі ад Цверы да Кліна.
Цікавыя звесткі пра навучанне М. Ястрэбскага ў Інстытуце Корпуса інжынераў шляхоў зносін можна знайсці ў мемуарах А. Дэльвіга ***, ягонага аднакурсніка. У прыватнасці, ён піша: «Здавалася, што першым вучнем мусіў стаць Ястрэбскі ці Пасек, як па іх здольнасцях, так і па набытых імі ўжо ва універсітэтах ведах, першым стаў пры ўзвядзенні ў чын прапаршчыка Сіўкоў, чалавек з невялікімі здольнасцямі, але вельмі старанны... Паступіўшы разам з ім у інстытут, я заўсёды паўтараў яму ўрокі па чыстай матэматыцы, але ён мала што разумеў, а ўсё задзёўбваў на памяць. Зрэшты, у далейшых двух класах Сіўкоў не змог больш захаваць першага месца. Першым быў заўсёды Ястрэбскі, а другім — Пасек» ****.
Вясной 1827 года А. Дэльвіг паступіў у ваенна
* Пушкінскі дом. № 822, ф. 265, воп. 2, спр. 3233, арк. 7.
** 3 1823 года інжынер шляхоў зносін К. Я. Рэйхель быў кіраўніком Упраўлення пабудовы мастоў Маскоўскай шашы, першай мостабудаўнічай арганізацыі ў Расіі, створанай у 1821 годзе.
*** Дэльвіг Андрэй Іванавіч (1813—1887)—стрыечны брат вядомага рускага паэта Антона Дэльвіга, блізкага сябра А. Пушкіна. Таленавіты інжынер, разумны і энергічны арганізатар. У 60—70х гадах займаў значныя пасады ў дзяржаўным кіраванні. Цікава, што ягоныя мемуары, згодна з запаветам, пабачылі свет толькі праз 25 гадоў пасля смерці аўтара. У 1930 годзе быў надрукаваны скарочаны варыянт мемуараў пад назвай «Паўстагоддзя рускага жыцця: Успаміны A. I. Дэльвіга».
**** Дельвйг A. Н. Мой воспомйнанйя. М.. 1912. Т. 1. С. 84.
14
будаўнічую школу, а летам 1829 года — у інстытут. Аб гэтым ён маляўніча апавядае ў сваёй кнізе. У дзень паступлення ў інстытут дзяжурным ротным афіцэрам быў паручнік Мец (пасля генералмаёр і дырэктар Аляксандраўскага кадэцкага корпуса ў Царскім Сяле). Чацвёра выпускнікоў школы звярнуліся да яго. «Ен спытаў нашы прозвішчы і па зробленаму мною адказу запісаў мяне баронам Дэльвігам» *. Мец залічыў усіх у 3ю брыгаду (так называўся ў інстытуце вышэйшы клас выхаванцаў партупейпрапаршчыкаў). Ротны камандзір Лермантаў, убачыўшы новых навучэнцаў, грозна спытаў, хто адважыўся залічыць у гэтую брыгаду без экзаменаў, перавёў усіх чацвярых у 4ю брыгаду (2гі клас выхаванцаў), прычым Дэльвігу з насмешкай і дакорам сказаў: «Ведаеце, сп. барон, што тут няма князёў, графаў і баронаў, а ўсе роўныя і samara тытулу тут ужываць не будуць» **. Пасля экзамена ўсе чацвёра зноў былі залічаны ў 3ю брыгаду. Аб адносінах Лермантава да выпускнікоў універсітэтаў А. Дэльвіг пісаў: «Пасек у хуткім часе паступіў у 3ю брыгаду, што было вельмі непрыемна Лермантаву, тым больш што адначасова з ім паступіў старэйшы за яго гадамі кандыдат фізікаматэматычных навук Ястрэбскі Мікалай Феліксавіч, які з адзнакай закончыў курс у Віленскім універсітэце, цяпер (1872 год) палкоўнік у адстаўцы. Лермантаў цярпець не мог абодвух зноў паступіўшых... заўсёды чапляўся да Пасека. Аглядаючы выхаванцаў перад водпускам з інстытута ў святочныя дні, ён часта знаходзіў, што Пасек кепска апрануты, і загадваў яму зняць амуніцыю і заставацца ў інстытуце» ***.