Практычная механіка і «Мёртвыя душы»: Мікалай Ястрэбскі
Алена Гусак
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 54с.
Мінск 1992
М. Ястрэбскі плённа супрацоўнічаў з М. Волкавым, які ў 1821 годзе закончыў інстытут і пачаў працаваць рэпетытарам, а праз 10 гадоў быў зацверджаны прафесарам і ўпершыню стаў чытаць курс збудаванняў на рускай мове. Іх навуковапедагагічны «тандэм» спрыяў павышэнню ўзроўню выкладання гэтага курса, пераводу яго на якасна больш высокую ступень. Курс цалкам перапрацавалі, бо дапаможнік, якім на той час карысталіся навучэнцы, ужо не адпавядаў узроўню развіцця будаўнічага майстэрства. Значна была пашыраная і праграма курса. Волкаў. чытаў лекцыі па раздзеле «Водныя шляхі і марскія збудаванні», а Ястрэбскі — па раздзеле «Сухапутныя зносіны». Кожны з іх падрыхтаваў канспекты лекцый. У 1836 годзе былі выдадзеныя літаграфскім спосабам запіскі М. Ястрэбскага аб пабудове дарог і мастоў.
У 1837—1838 гадах М. Ястрэбскі выдаў курс практычнай механікі ў двух тамах, які стаў першым
4. Зак. 1067
21
навучальным дапаможнікам па гэтым прадмеце. Дапаможнік напісаны на вопыце выкладання ■ на працягу некалькіх гадоў практычнай механікі ў розных навучальных установах Пецярбурга: Інстытуце Корпуса інжынераў шляхоў зносін, Горным і Тэхналагічным інстытутах, Другім кадэцкім корпусе.
У 1837 годзе М. Ястрэбскага запрасілі прачытаць курс практычнай механікі ў Маскоўскім універсітэце. Варта адзначыць, што ва універсітэтах Расіі практычная механіка атрымала афіцыйнае прызнанне толькі па іх статуце 1863 года, дзе прадугледжвалася самастойная кафедра практычнай механікі. Аднак яе элементы, абумоўленыя ўзрастаннем цікавасці да прамысловасці і транспарту, з’явіліся ва універсітэцкіх курсах раней. Гэтым і тлумачыцца запрашэнне М. Ястрэбскага ў Маскоўскі універсітэт. Запрасіў яго апякун Маскоўскай навучальнай акругі граф С. Строганаў*. Напачатку М. Ястрэбскі згадзіўся, але потым адмовіўся. Хутчэй за ўсё навучальная частка інстытута не змагла адпусціць яго ў Маскву, бо не было каму даручыць выкладанне адпаведных прадметаў у інстытуце. Адзначым, што праз два гады Маскоўскі універсітэт накіраваў свайго выпускніка A. С. Яршова (1818—1867) вывучаць практычную механіку ў Інстытуце Корпуса інжынераў шляхоў зносін, у якім ён займаўся з 1839 да 1841 года. Гэты курс A. С. Яршоў потым чытаў у Маскоўскім універсітэце.
На пачатку 1837 года, прадстаўляючы С. Кбрбедза** і М. Ястрэбскага да ўзнагароды, памочнік
* Строганаў Сяргей Рыгоравіч (1794—1882) — генералад’ютант, член дзяржаўнага савета. Закончыў Інстытут Корпуса інжынераў шляхоў зносін. У 1831—1834 гадах быў ваенным губернатарам Рыгі і Мінска. У гады яго апякунства навучальнай акругі (1835—1847) у Маскоўскім універсітэце прафесарстваваў цвет рускай навукі: Строганаў дамогся дазволу накіроўваць выхаванцаў універсітэта за мяжу слухаць лекцыі славутых еўрапейскіх вучоных. Адзін з рускіх мецэнатаў, на свае сродкі стварыў першае ў Расіі мастацкае вучылішча, на ўтрыманне якога пайшло болый 400 тысяч рублёў.
** Кербедз Станіслаў Валяр'янавіч (1810—1899) — рускі механік і інжынер, ганароаы член Пецярбургскай акадэміі наеук (1858, членкарэспандэнт з 1851). Асноўныя працы — па будаўнічай механіцы.
22
дырэктара інстытута Я. Севасцьянаў* пісаў: «Выдатныя афіцэры па ведах, здольнасці і стараннасці да службы. 3 часам па курсе збудаванняў і практычнай механікі дасягнуць славы інстытута, што выхаваў іх»**. Адначасова было ўзбуджана пытанне аб наданні ім вучонай годнасці памочніка прафесара***. 19 сакавіка 1837 года Канферэнцыя інстытута (Вучоны савет) у прысутнасці акадэміка М. В. Астраградскага абрала капітанаў Кербедза і Ястрэбскага па пасады памочнікаў прафесараў.
Пад час працы ў Іпстытуце Корпуса інжынераў шляхоў зносін М. Ястрэбскаму даводзілася выконваць розныя даручэнні дырэкцыі інстытута і галоўнага кіраўнічага шляхоў зносін. Пры выкананні гэтых даручэнняў ён асабліва зважаў на новыя адкрыцці ў навуках, каштоўны дослед у практыцы і прапагандаваў іх у сваіх справаздачах і публікацыях. Ягоныя першыя публікацыі з’явіліся ў 1835 годзе ў «Часопісе шляхоў зносін». У гэтым выданні ён апублікаваў 14 артыкулаў. У 1843 годзе М. Ястрэбскі быў прызначаны сакратаром Канферэнцыі інстытута і памочнікам рэдактара «Часопіса шляхоў зносін». Ен з’яўляўся членам камітэта для складання будаўнічага статута пры Галоўным упраўленні шляхоў зносін.
У 1843 годзе М. Ястрэбскі зацверджаны прафесарам па курсах збудаванняў і практычнай механікі. Неўзабаве ім складзены «Атлас узорных механічных канструкцый» (1846) і тлумачальны тэкст да яго. Атлас уяўляў сабой збор рысункаў розных машын і механізмаў на 100 аркушах, а таксама звесткі, неабходныя для выпуску машын. Гэты «Атлас...» выкарыстоўваўся як дапаможнік па практычнай механіцы для навучэнцаў інстытута і будаўнічага вучылішча. У гэтым жа 1846 годзе выдадзепы двухтомны курс М. Ястрэбскага «Пачатковыя асновы агульнай
* Севасцьянаў Якаў Аляксандравіч (1796—1849) — рускі матэматык і інжынер. Скончыў Інстытут Корпуса інжынераў шляхоў зносін (1814), працаваў там жа (да 1844). Першы прафесар нарыснай геаметрыі ў Расіі (1824), лаўрэат Дзямідаўскай прэміі (1833), генералмаёр (1836).
** ЦДГАЛ, ф. 381, воп. 13, спр. 1012, арк. 22.
*** Паводле сучасных уяўленняў адпавядае вучонаму званню дацэнта.
23
і прыкладной механікі». Першы том змяшчае агульныя пачаткі механікі, другі—дастасаванні асноў механікі да тэорыі і будовы фабрычпых машын. У гэтай кнізе ёсць вельмі цікавая заўвага аўтара, што поспехі фізічных навук рыхтуюць глебу для з’яўлення электрарухавіка, якому наканавана з часам заняць асноўнае месца ў прамысловасці. Тут упершыню ў навуковатэхнічнай літаратуры электрычнасць прыгадваецца як патэнцыяльны рухач.
Кнігу М. Ястрэбскага «Пачатковыя асновы агульнай і прыкладной механікі» высока ацанілі сучаснікі. Прафесар В. П. Сабалеўскі пісаў пра яе: «... Ястрэбскі ўжо вядомы ў нашай навуковай літаратуры як аўтар «Курса практычнай механікі», прынятага ў шматлікіх навучальных установах... Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што на рускай мове да гэтага часу не існавала твора, у якім пачаткі механікі былі б выкладзены з такой паўнатой, без дапамогі вышэйшага аналізу»*. 3 пахвалой адгукнуўся прафесар і аб афармленні кнігі: «Выданне вельмі стараннае, нават прыгожае і змяшчае мноства дакладна зробленых рысункаў у тэксце. Амаль упершыню мы сустракаем у рускай навучальнай матэматычнай кнізе такое новаўвядзенне».
Паспяховая праца М. Ястрэбскага ў навучальных установах Пецярбурга неаднаразова адзначалася заахвочваннямі і ўзнагародамі. За выдатную службу яму тройчы была аб’яўлена манаршая ласка (1833, 1838, 1841), чатыры разы выдадзена грашовая прэмія па 600 рублёў (1834, 1836, 1839, 1842). Адзначым, што 600 рублёў — гадавы заробак памочніка прафесара капітана М. Ястрэбскага ў 1837 годзе. Галоўны кіраўнічы шляхоў зносін тройчы аб’яўляў падзяку за яго творы «Атлас рысункаў» (1834), «Курс практычнай механікі» (1838) і артыкулы, надрукаваныя ў «Часопісе шляхоў зносін» (1839). За старанную службу і працу ў інстытуце ён узнагароджаны ордэнам Св. Станіслава 3й ступені (1837).
Адметным для вучонага быў 1847 год —нарадзіўся сын, якому ў гонар дзеда далі імя Фелікс.
* Журнал Главного управленйя путей сообіценйя й публйчных зданйіі. СПб., 1846. Кн. 6. С. 66.
24
У гэтым годзе двойчы атрымаў узнагароды: ордэн Св. Ганны 3й ступені (за выдатную педагагічную дзейнасць у кадэцкім корпусе) і знак бездакорнай службы за 15 гадоў. Гэты ж год багаты і на розныя новыя даручэнні. М. Ястрэбскі працаваў у спецыяльнай камісіі акадэміка М. Астраградскага, якая займалася пытаннямі паляпшэння праграм па матэматыцы і механіцы ў вайсковых навучальных установах Расіі. Для такіх устаноў яму даручылі напісаць курс механікі ў адпаведнасці з новай праграмай, але гэтая праца не была даведзеная да канца — раптам яго перавялі ў Магілёў на адміністрацыйнаінжынерную пасаду.
Магчыма, ад’езд з Пецярбурга нейкім чынам звязаны з дзейнасцю петрашэўцаў і будучым судом над імі. Справа ў тым, што яго стрыечны брат I. Ястрэбскі* — актыўны ўдзельнік гуртка М. Петрашэўскага. На пасяджэннях гуртка, якія адбываліся па пятніцах, абмяркоўваліся надзённыя праблемы тагачаснага рускага жыцця: становішча прыгонных сялян, судаводства, цэнзура, свабода друку і інш. I. Ястрэбскі прачытаў некалькі лекцый па «пятніцах» Петрашэўскага, у адной з якіх ’ рэзка выказаўся пра цара. На перадапошнім пасяджэнні быў прачытаны ліст Бялінскага да Гогаля. 23 красавіка 1849 года яго арыштавалі і, як іншых, кінулі ў Аляксееўскі равелін Петрапаўлаўскай крэпасці. 19 снежня 1849 года 21 чалавека прыгаварылі да вышэйшай меры пакарання. Але на жаданне Мікалая I усіх асуджаных павінны былі вывесці на месца пакарання смерцю, інсцэнаваць падрыхтоўку да яе, а потым прачытаць прысуд, які зацвердзіў цар,— розпыя тэрміны катаргі. Як сведчыць петрашэвец Д. Ашхарумаў, на эшафоце I. Ястрэбскі стаяў побач з Ф. Дастаеўскім **.
Сам жа М. Ястрэбскі свой ад’езд з Пецярбурга
* Лстрэбскі lean Львовіч (1814—1886), ураджэнец Рэчыцкага павета. Закончыў Харкаўскі універсітэт у 1841 годзе. 3 1843 года выкладаў палітычную эканомію і статыстыку, з мая 1848 года — памочнік інспектара класаў у Тэхналагічным інстытуце; выкладаў таксама ў Інстытуце Корпуса інжынераў шляхоў зносін і ў Дваранскім палку.
** Петрашевцы в воспомйнанйях современнйков: Сб. матерйадов I Сост. П. Е. ІЦеголев. М.; Л., 1926. С. 205.
25
растлумачыў наступным чынам: «Я праслужыў пры інстытуце да канца 1847 года і застаўся б далей, калі б Богу не трэба было паслаць мне цяжкое сямейнае гора, пасля якога я не мог заставацца ў Пецярбурзе і вырашыў прасіць аб пераводзе ў акругу. Даведаўшыся, што ў акрузе адкрылася вакансія начальніка аддзялення, я напісаў пісьмо графу Клейнміхелю і сам занёс яго ў канцылярыю. Дзяжурны перадаў графу і праз пяць хвілін прынёс назад з рэзалюцыяй «3 задавальненнем згодны». Лёс мой быў вырашаны. 3 прафесараў я трапіў у началыіікі аддзялення і пераведзены ў Магілёў».
17 студзеня 1848 года М. Ястрэбскі прызначаны начальнікам аддзялення XI акругі* шляхоў зносін (Магілёўскай). Яго дзейпасць у Магілёўскай акрузе шляхоў зносін звязана з будаўніцтвам дарог, мастоў, плацін. Пад кіраўніцтвам М. Ястрэбскага пабудаваны шашы Магілёў—Кіеў, Магілёў—Бабруйск, Магілёў—Доўск, рэканструявана Бабруйская плаціна. Ім распрацаваны праекты мастоў на тэрыторыі Беларусі: праз Дняпро ў Магілёве, праз Дзвіну ў Віцебску. Мост праз Дняпро ў Магілёве, замест паромпай псраправы, быў пабудаваны ў 1860 годзе. Ен меў даўжыню больш за 190 метраў (90 пагонных сажняў**) і восем пралётаў (10 сажняў кожны). Апоры і быкі былі драўлянымі палевымі, a пралёты пакрытыя аркамі многавугольнай сістэмы. Палатно моста ўзвышалася над узроўнем межанных вод на 40 футаў***. Прычына такога значнага ўзвышэння палатна заключалася ў тым, што веснавыя воды былі вельмі высокімі.