Прыгоды барона Мюнхаўзена
Эрых Распэ
Выдавец: Звязда
Памер: 64с.
Мінск 2024
еШкольная бібліятэка класікі
ТІрыгоды барона Мюнхаузена
Рудольф Эрых Распэ Прыгоды барона Мюнхаўзена
Мінск
Выдавецкі дом «Звязда» 2024
УДК 821.112.2-93
ББК 84(4Нем.)-44
Р24
Серыя заснаванаў 2022 годзе
Пераказ для дзяцей Карнея Чукоўскага Пераклад на беларускую мову Віталя Вольскага Мастак Аксана Красніцкая
Тэкст друкуецца па выданні:
Распэ, Э. Прыгоды барона Мюнхаўзена / Эрых Распэ. Браты Львінае Сэрца / Астрыд Ліндгрэн. -Мінск : Звязда, 2014. (Школьная бібліятжа).
У афармленні вокладкі выкарыстана ілюстрацыя A. А. Жэры-Бішара(1883)
Для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Распэ, Р. Э.
Р24 Прыгоды барона Мюнхаўзена : для дзяцей сярэд. шк. узросту / Рудольф Эрых Распэ ; пераказ для дзяцей Карнея Чукоўскага, пер. на беларус. мову Віталя Вольскага, маст. Аксана Красніцкая. — Мінск: Звязда, 2024. — 64 с. — (Школьная бібліятэка класікі).
ISBN 978-985-575-533-4.
У кнізе чытача чакае сустрэча з вядомым фантазёрам і прыдумшчыкам баронам Мюнхаўзенам. Ен будзе лятаць на гарматным ядры, скакаць на палавіне каня, падарожнічаць на Месяц — усіх прыгод не пералічыш! У выдатным перакладзе на беларускую мову Віталя Вольскага твор уваходзіць у вучэбную праграму па беларускай літаратуры для 5-га класа.
УДК 821.112.2-93
ББК 84(4Нем.)-44
ISBN 978-985-575-533-4 © Красніцкая А. П., ілюстрацыі, 2024
© Вольскі Г. В., Горцава Л. М., пераклад на беларускую мову, 2024
©Афармленне. РВУ «Выдавецкі дом «Звязда»,2024
Самы праўдзівы чалавек на зямлі
Маленькі дзядок з вялікім носам сядзіць ля каміна і расказвае пра свае прыгоды. Усе, хто слухае яго, смяюцца яму проста ў вочы:
— Вось дык Мюнхаўзен! Вось дык барон!
Але ён нават не глядзіць на іх.
Дзядок спакойна працягвае расказваць, як ён лятаў на месяц, як жыў сярод трохногіх людзей, як яго праглынула вялізная рыба, як у яго адарвалася галава.
Аднойчы нейкі праезджы слухаў, слухаў яго і раптам закрычаў:
— Усё гэта выдумкі! Нічога гэтага не было, пра што ты расказваеш.
Стары насупіўся і важна адказваў:
— Тыя графы, бароны, князі і султаны, якіх я меў гонар называць лепшымі сваімі сябрамі, заўсёды казалі, што я самы праўдзівы чалавек на зямлі.
Наўкол зарагаталі яшчэ мацней.
— Мюнхаўзен — праўдзівы чалавек! Ха-ха-ха! Ха-ха-ха! Ха-ха-ха!
АМюнхаўзен, нібы нічогаі не было, расказваўдалей аб тым, якое на галаве ў аленя вырасла цудоўнае дрэва.
— Дрэва?.. На галаве ў аленя?!
— Але. Вішнёвае. I на дрэве вішні. Такія сакавітыя, салодкія...
Усе гэтыя апавяданні надрукаваны тут, у гэтай кнізе. Прачытайце іх і мяркуйце самі, ці быў на зямлі чалавек праўдзівейшы за барона Мюнхаўзена.
ЧАСТКА ПЕРІПАЯ
Конь на даху
Я выехаў у Расію верхам на кані. Было гэта зімою. Ішоў снег. Конь змарыўся і пачаў спатыкацца. Мне вельмі хацелася спаць. Я ледзь не падаў з сядла ад стомы. Але дарэмна шукаў я начлегу: па дарозе не трапілася мне ніводнай вёскі. Што было рабіць? Давялося начаваць у адкрытым полі.
Наўкол ні куста, ні дрэва. Толькі маленькі слупок тырчаў з-пад снегу.
Да гэтага слупка я сяк-так прывязаў свайго азяблага каня, а сам улёгся тут жа на снезе і заснуў.
Спаў я доўга, а калі прачнуўся, то ўбачыў, што ляжу неўполі, аўвёсцы, або, праўдзівей,уневялікім гарадку: з усіх бакоў мяне акружаюць дамы.
Што такое? Куды я трапіў? Як маглі гэтыя дамы вырасці тут за адну ноч?
I куды знік мой конь?
Доўга я не разумеў, што здарылася. Раптам чую знаёмае ржанне. Гэта ржэ мой коні>.
Але дзе ж ён?
Іржанне даносіцца аднекуль зверху.
Я ўзнімаю галаву — і што ж?
Мой конь вісіць на даху званіцы! Ен прывязаны да самага крыжа.
Я не ведаў, што гэта крыж, мне здалося, што гэта — маленькі слупок, і я прывязаў да яго свайго каня! А ноччу, пакуль я спаў, пачалася моцная адліга, снег растаяў, і я непрыкметна апусціўся на зямлю.
Але бедны мой конь так і застаўся там, уверсе, на даху. Прывязаны да крыжазваніцы, ён не могапусціцца на зямлю.
Што было рабіць?
Доўга не думаючы, я схапіў пісталет, метка нацэліўся і трапіў проста ў вуздэчку, бо я заўсёды быў выдатным стралком.
Вуздэчка разарвалася напалам.
Конь хутка апусціўся да мяне.
Я ўскочыў на яго і як вецер памчаўся наперад.
Воўк, запрэжаны ў сані
Але хутка я пераканаўся, што зімою ехаць на кані нявыгадна, — значна лепш падарожнічаць у санях. Я купіў сабе вельмі добрыя сані і шпарка памчаўся па мяккім снезе.
Надвячоркам заехаў я ў лес. Я пачаў ужо драмаць, як раптам пачуў трывожнае ржанне каня. Я азірнуўся і пры святле месяца ўбачыў страшэннага ваўка, які, ашчэрыўшы зубастую пашчу, бег за маімі санямі.
Надзеі на выратаванне не было.
Я лёг на дно саней і ад жаху заплюшчыў вочы.
Конь мой ляцеў як шалёны. Воўк ляскаў зубамі ў мяне над самым вухам.
Але, на шчасце, воўк не звярнуў на мяне ніякай увагі.
Ен пераскочыў цераз сані — проста ў мяне над галавой — і накінуўся на майго беднага каня.
У адну хвіліну задняя частка майго каня знікла ў яго пражэрлівай пашчы.
Пярэдняя частка ад жаху і болю скакала далей наперад.
Воўк уядаўся ў майго каня ўсё глыбей і глыбей.
Калі я апамятаўся, схапіў пугу і, не трацячы ні хвіліны, пачаў лупцаваць ненажэрнага звера.
Ен завыў і рвануўся наперад.
Пярэдняя частка каня, яшчэ не з’едзеная ваўком, выпала з вупражы ў снег, і воўк апынуўся на яе месцы — у аглоблях і конскай збруі.
Вырвацца з гэтай збруі ён не мог: ён быў запрэжаны, як конь.
Я лупцаваў і лупцаваў яго з усяе сілы. Ён імчаўся наперад і наперад, цягнучы за сабой мае сані.
Мы ляцелі так шпарка, што праз дзве-тры гадзіны ўжо ўехалі галопам у Пецярбург.
Здзіўленыя пецярбургскія жыхары натоўпам выбягалі глядзець на героя, які замест каня запрог у свае сані лютага ваўка.
Іскры з вачэй
У Пецярбургу мне жылося вельмі добра.
Я часта хадзіў на паляванне, і зараз з прыемнасцю ўспамінаю той вясёлы час, калі са мною ледзь не кожны дзень здаралася столькі цудоўных гісторый.
Адна гісторыя была забаўная.
Справа ў тым, што з акна маёй спальні была відаць шырокая сажалка, дзе вялося шмат усякай дзічыны.
Аднойчы раніцай, падышоўшы да акна, я заўважыў на сажалцы дзікіх качак.
Умомант схапіў я стрэльбу і стрымгалоў выбег з дому.
Але ў спешцы, збягаючы з лесвіцы, я ўдарыўся галавой аб дзверы, ды так моцна, што з вачэй у мяне пасыпаліся іскры.
Гэта не спыніла мяне. Я пабег далей. Вось, нарэшце, і сажалка. Нацэльваюся ў самую тлустую качку, хачу стрэліць — і, як на тую бяду, заўважаю, што ў стрэльбе няма крэменю. А без крэменю немагчыма страляць.
Бегчы дадому па крэмень?
Але ж качкі могуць паляцець.
Я засмучана апусціў стрэльбу, клянучы свой лёс, і раптам мне прыйшла ў галаву бліскучая думка.
3 усяе сілы я выцяў сябе кулаком па правым воку. 3 вока, вядома, так і пасыпаліся іскры, і порах у той самы момант успыхнуў.
Так! Порах успыхнуў, прагучаў стрэл, і я забіў адным стрэлам дзесяць найвыдатнейшых качак.
Раю вам кожны раз, калі вы надумаеце раскласці вогнішча, здабываць з правага вока гэткія ж іскры.
Цудоўнае паляванне
Зрэшты, са мною здараліся і болын цікавыя выпадкі.
Неяк аднойчы я прабыў на паляванні ўвесь дзень і пад вечар натрапіў у глухім лесе на нейкае шырокае возера, якое так і кішэла дзікімі качкамі. У жыцці сваім не бачыў такога мноства качак!
На жаль, у мяне не засталося ніводнай кулі.
А я якраз у гэты вечар чакаў да сябе вялікую кампанію сяброў, і мне хацелася пачаставаць іх дзічынай. Я наогул чалавек гасцінны і шчодры. Mae абеды і вячэры славіліся на ўвесь Пецярбург. Як я вярнуся дадому без качак?
Доўга я стаяў у разгубленасці і раптам успомніў, што ў маёй паляўнічай сумцы застаўся кавалачак сала.
Ура! Гэтае сала будзе выдатнай прынадай!
Дастаўшы яго з сумкі, я хутка прывязаў яго да доўгай і тонкай вяровачкі і кінуў у ваду.
Качкі, убачыўшы спажыву, адразу ж падплылі да сала.
Адна з іх прагна праглынула яго.
Але сала было слізкае і, хутка прайшоўшы скрозь качку, выскачыла ў яе ззаду!
Такім чынам качка апынулася ў мяне на вяровачцы.
Тады да сала падплыла другая качка, і з ёй адбылося тое ж самае.
Качка за качкай глыталі сала і ўздзяваліся на маю вяровачку, як на нітку. He прайшло і дзесяці хвілін, як усе качкі былі нанізаны на яе, быццам пацеркі.
Можаце сабе ўявіць, як весела было мне глядзець на такую багатую здабычу! Мне засталося толькі выцягнуць злоўленых качак і занесці да майго кухара на кухню.
Вось дык банкет будзе для маіх сяброў!
Але цягнуць такое мноства качак аказалася не так лёгка.
Я зрабіў некалькі крокаў і страшэнна стаміўся. Раптам — можаце ўявіць сабе маё здзіўленне! — качкі ўзляцелі ў паветра і паднялі мяне да воблакаў.
Іншы на маім месцы разгубіўся б, але я чалавек смелы і кемлівы.
Я зрабіў руль з майго сурдута і, кіруючы качкамі, шпарка паляцеў дадому.
Але як апусціцца ўніз?
Вельмі проста! Мая кемлівасць дапамагла мне і тут. Я скруціў некалькім качкам галовы, і мы пачалі павольна апускацца на зямлю.
Я трапіў якраз у комін маёй уласнай кухні! Каб вы толькі бачылі, як быў здзіўлены мой кухар, калі я з’явіўся перад ім у ачагу!
На шчасце, кухар яшчэ не паспеў раскласці агонь.
Курапаткі на шомпале
О, кемлівасць — вялікая справа!
Неяк мне давялося адным стрэлам падстрэліць сем курапатак. Пасля гэтага нават ворагі мае не маглі не прызнаць, што я — першы стралок ва ўсім свеце, што такога стралка, як Мюнхаўзен, яшчэ ніколі не было!
Вось як гэта здарылася.
Я вяртаўся з палявання, патраціўшы ўсе свае кулі. Раптам у мяне з-пад ног выпырхнула сем курапатак. Вядома, я не мог дапусціць, каб ад мяне ўцякла такая выдатная дзічына.
Я зарадзіў маю стрэльбу — чым бы вы думалі? — шомпалам! Так, звычайным шомпалам, той самай жалезнай круглай палачкай, якой прачышчаюць стрэльбу!
Потым я падбег да курапатак, успудзіў іх і стрэліў.
Курапаткі ўзляцелі адна за другой, і мой шомпал праткнуў адразу семярых. Усе сем курапатак зваліліся да маіх ног!
Я падняў іх і са здзіўленнем убачыў, што яны — смажаныя! Так, яны былі смажаныя!
Зрэшты, інакш быць і не магло, бо мой шомпал моцна нагрэўся ад стрэлу, і курапаткі, трапіўшы на яго, не маглі не засмажыцца.
Я сеў на траву і тут жа паабедаў з вялікім апетытам.
Ліс на іголцы
Так, кемлівасць — самае галоўнае ў жыцці, і не было на свеце чалавека больш кемлівага, чым барон Мюнхаўзен.