• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгоды барона Мюнхаўзена  Эрых Распэ

    Прыгоды барона Мюнхаўзена

    Эрых Распэ

    Выдавец: Звязда
    Памер: 64с.
    Мінск 2024
    15.28 МБ
    Аднак адно дрэва так і не вярнулася на месца.
    Справа ў тым, што, калі яно ўзляцела ў паветра, на яго галінах знаходзіўся адзін бедны селянін з жонкай. Навошта яны ўзлезлі туды? Вельмі проста: каб нарваць агуркоў, бо ў той мясцовасці агуркі растуць на дрэвах. Жыхары вострава любяць агуркі больш за ўсё на свеце і нічога іншага не ядуць. Гэта іх адзіная ежа.
    Бедным сялянам, падхопленым бурай, мімаволі давялося зрабіць паветранае падарожжа пад воблакамі.
    Калі бура сунялася, дрэва пачало апускацца на зямлю. Селянін і сялянка былі, як знарок, вельмі тоўстыя, яны нахілілі яго сваім цяжарам, і дрэва ўпала не туды, дзе расло раней, а ўбаку, прычым наляцела на
    тамашняга караля і, на шчасце, расплюшчыла яго, як кузурку.
    — На шчасце? — спытаеце вы. — Чаму ж на шчасце?
    Таму што гэты кароль быў жорсткі і бязлітасна мучыў усіх жыхароў вострава.
    Жыхары былі вельмі рады, што іх мучыцель загінуў, і прапанавалі карону мне:
    — Калі ласка, добры Мюнхаўзен, будзь нашым каралём. Зрабі нам паслугу, царуй над намі. Ты такі мудры і смелы.
    Але я наадрэз адмовіўся, бо я не люблю агуркоў.
    Паміж кракадзілам і львом
    Калі бура скончылася, мы паднялі якар і тыдні праз два шчасліва прыбылі на востраў Цэйлон.
    Старэйшы сын цэйлонскага губернатара прапанаваў мне пайсці разам з ім на паляванне.
    Я згадзіўся з вялікай прыемнасцю. Мы накіраваліся ў бліжэйшы лясок. Спёка стаяла страшэнная, і я павінен прызнацца, што без прывычкі вельмі хутка стаміўся.
    А сын губернатара, дужа малады чалавек, адчуваў сябе на гэтай спёцы цудоўна. Ён жыў на Цэйлоне з дзяцінства.
    Цэйлонскае сонца было яму хоць бы што, і ён бадзёра крочыў па гарачых пясках.
    Я адстаў ад яго і хутка заблудзіўся ў гушчары незнаёмага лесу. Іду і чую шорах. Азіраюся: перада мною велізарнейшы леў, які разявіў пашчу і хоча мяне разарваць. Што тут рабіць? Стрэльба мая была зараджана дробным шротам, якім не заб’еш нават курапатку. Я стрэліў, але шрот толькі раз’юшыў лютага звера, і ён накінуўся на мяне з падвоенай злосцю.
    У жаху я кінуўся бегчы, ведаючы, што гэта дарэмна, што страшыдла адным скачком дагоніць мяне і разарве. Але куды я бягу? Спераду перада мной разявіў пашчу велізарны кракадзіл, гатовы праглынуць мяне ў тую ж хвіліну.
    Што рабіць? Што рабіць?
    Ззаду — леў, наперадзе — кракадзіл, злева — возера, справа — балота, якое кішыць ядавітымі змеямі.
    У смяротнымстрахуяўпаўнатравуі, заплюшчыўшы вочы, чакаў немінучай пагібелі. I раптам у мяне над галавой нешта пракацілася і чмякнула. Я расплюшчыў вочы і ўбачыў цудоўнае відовішча, якое прынесла мне вялікую радасць: аказваецца, леў, кінуўшыся на мяне ў той самы момант, калі я падаў на зямлю, пераляцеў цераз мяне і трапіў проста ў пашчу кракадзіла!
    Галава аднаго страшыдла знаходзілася ў глотцы другога, і абодва з усіх сіл намагаліся вызваліцца адзін ад аднаго.
    Я ўсхапіўся на ногі, выхапіў паляўнічы нож і адным ударам адсек галаву льву. Да маіх ног звалілася мёртвае цела.
    Потым, не трацячы часу, я схапіў стрэльбу і прыкладам пачаў заганяць галаву льва яшчэ глыбей у пашчу кракадзіла, так што нарэшце ён задыхнуўся.
    Сын губернатара, які вярнуўсяўгэты час, павіншаваў мяне з перамогай над двума ляснымі волатамі.
    Сустрэча з кітом
    Вы можаце зразумець, што пасля гэтага на Цэйлоне мне не надта спадабалася.
    Я сеў на ваенны карабель і накіраваўся ў Амерыку, дзе няма ні кракадзілаў, ні львоў.
    Мы плылі дзесяць дзён без прыгод, але раптам недалёка ад Амерыкі нас напаткала бяда: мы наляцелі на падводную скалу.
    Удар быў такі моцны, што матроса, які сядзеў на мачце, адкінула ў мора на тры мілі.
    На шчасце, падаючы ў ваду, ён паспеў ухапіцца за дзюбу чырвонай чаплі, што пралятала міма, і чапля дапамагла яму пратрымацца на паверхні мора, пакуль мы не падабралі яго.
    Мы наляцелі на скалу так нечакана, што я не ўтрымаўся на нагах: мяне падкінула ўверх і я бразнуўся галавой аб столь сваёй каюты.
    Ад гэтага мая галава правалілася да мяне ў страўнік, і толькі ажно за некалькі месяцаў мне ўдалося пакрысе выцягнуць яе адтуль за валасы.
    Скала, на якую мы наляцелі, аказалася зусім не скалой.
    Гэта быў кіт велізарных памераў, які мірна драмаў на вадзе.
    Наляцеўшы на кіта, мы разбудзілі яго, і ён так раззлаваўся, што схапіў наш карабель зубамі за якар і цэлы дзень, ад рання да ночы, цягаў нас паўсім акіяне.
    На шчасце, якарны ланцуг нарэшце парваўся, і мы вызваліліся ад кіта.
    На зваротным шляху з Амерыкі мы зноў сустрэліся з гэтым кітом. Ён быў мёртвы і ляжаў на вадзе, займаючы сваёй тушай паўмілі. He было чаго і думаць, каб выцягнуць гэтую аграмадзіну на карабель. Таму мы адрэзалі ад кіта толькі галаву. Як жа мы ўзрадаваліся, калі, усцягнуўшы яе на палубу, знайшлі ў пашчы страшыдла і наш якар, і сорак метраў карабельнага ланцуга, які ўвесь змяшчаўся ў адной дзірцы гнілога зуба!
    Але нядоўга цягнулася наша радасць. Мы выявілі, што ў нашым караблі вялікая прабоіна. Вада адразу палілася ў трум.
    Карабель пачаў тануць.
    Усе разгубіліся, закрычалі, заплакалі, але я хутка прыдумаў, што рабіць. Нават не скідаючы штаноў, я сеў проста ў дзірку і заткнуў яе сваёю задняй часткаю.
    Цеча спынілася.
    Карабель быў выратаваны.
    У страўніку ў рыбы
    Праз тыдзень мы прыехалі ў Італію.
    Быў сонечны, ясны дзень, і я пайшоў на бераг Міжземнага мора купацца. Вада была цёплая. Я выдатны плывец і заплыў далёка ад берага.
    Раптам бачу — проста на мяне плыве вялізная рыба з шырока разяўленай пашчай! Што было рабіць? Уцячы ад яе немагчыма, таму я сціснуўся ў камяк і кінуўся ў яе разяўленую пашчу, каб хутчэй праслізнуць міма вострых зубоў і адразу апынуцца ў страўніку.
    He кожнаму прыйшла б у галаву такая дасціпная хітрасць, але я чалавек дасціпны і, як вы ведаеце, вельмі кемлівы.
    У страўніку ў рыбы было цёмна, але затое цёпла і ўтульна.
    Я пачаў хадзіць па гэтай цемры, прагульвацца ўзад і ўперад і хутка заўважыў, што гэта вельмі не падабаецца рыбе. Тады я пачаў наўмысна тупаць нагамі, скакаць і танцаваць як вар’ят, каб добра памучыць яе.
    Рыба залемантавала ад болю і высунула з вады сваю вялізную морду.
    Хутка яе заўважылі з італьянскага карабля, што праходзіў міма.
    Вось гэтага я і хацеў! Маракі забілі яе гарпуном, а потым усцягнулі да сябе на палубу і пачалі раіцца, як лепш ім рассекчы незвычайную рыбіну.
    Я сядзеў усярэдзіне і, прызнацца, дрыжаў ад страху: я баяўся, каб гэтыя людзі не рассеклі і мяне разам з рыбай.
    Гэта было б жахліва!
    Але, на шчасце, іх сякеры не закранулі мяне. Ледзь толькі бліснула першае святло, я пачаў крычаць гучным голасам на чысцюткай італьянскай мове (о, я ведаю італьянскую мову выдатна!), што я рады бачыць гэтых добрых людзей, якія вызвалілі мяне з маёй душнай турмы.
    Пачуўшы чалавечы голас з рыбінага бруха, матросы застылі ад жаху.
    Іх здзіўленне стала яшчэ большым, калі з рыбінай пашчы выскачыў я і прывітаў іх ветлівым паклонам.
    Mae цудоўныя слугі
    Карабель, што выратаваў мяне, накіраваўся ў сталіцу Турцыі.
    Італьянцы, сярод якіх я цяпер апынуўся, адразу ўбачылі, што я чалавек надзвычайны, і прапанавалі мне застацца на караблі разам з імі. Я згадзіўся, і праз тыдзень мы прычалілі да турэцкага берага.
    Турэцкі султан, даведаўшыся аб маім прыездзе, вядома, запрасіў мяне абедаць. Ен сустрэў мяне на парозе свайго палаца і сказаў:
    — Я шчаслівы, што магу вітаць вас у сваёй старажытнай сталіцы. Спадзяюся, што вы ў добрым здароўі? Я ведаю ўсе вашы вялікія подзвігі, і мне хацелася б даручыць вам адну цяжкую справу, якую не выканае ніхто, акрамя вас, бо вы самы разумны і кемлівы чалавек на зямлі. Ці не маглі б вы неадкладна паехаць у Егіпет?
    — 3 радасцю! — адказаў я. — Я так люблю падарожнічаць, што гатовы хоць зараз на край свету!
    Султану мой адказ вельмі спадабаўся, і ён даў мне даручэнне, якое на вякі вякоў павінна застацца тайнай для ўсіх, і таму я не магу расказаць, у чым яно заключалася. Так, так, султан даверыў мне вялікую тайну, бо ён ведаў, што я самы надзейны чалавек ва ўсім свеце. Я пакланіўся і неадкладна рушыў у дарогу.
    Толькі я ад’ехаў ад турэцкай сталіцы, як мне трапіўся насустрач маленькі чалавек, які бег з незвычайнай хуткасцю. Да кожнай яго нагі была прывязана цяжкая гіра, і ўсё ж ён ляцеў, як страла.
    — Куды ты? — спытаў я ў яго. — I навошта ты прывязаў да ног гэтыя гіры? Яны ж перашкаджаюць бегчы!
    — Тры хвіліны назад я быў у Вене, — адказаў на бягу чалавечак, — а цяпер іду ў Канстанцінопаль пашукаць сабе якой-небудзь работы. Гіры ж павесіў да ног, каб не бегчы занадта хутка, бо спяшацца мне няма куды.
    Вельмі спадабаўся мне гэты незвычайны скараход, і я ўзяў яго да сябе на службу. Ён ахвотна пайшоў следам за мной.
    На другі дзень пры самай дарозе заўважылі мы чалавека, які ляжаў ніцма, прыклаўшы вуха да зямлі.
    — Што ты тут робіш? — спытаў я ў яго.
    — Слухаю, як у полі расце трава! — адказаў ён.
    — I чуеш?
    — Вельмі добра чую. Для мяне гэта проста дробязь!
    — У такім выпадку ідзі, калі ласка, да мяне на службу. Твае чуйныя вушы могуць спатрэбіцца мне ў дарозе.
    Ен згадзіўся, і мы рушылі далей.
    Хутка я ўбачьгў паляўнічага, у якога ў руках была стрэльба.
    — Паслухай, — звярнуўся я да яго. — У каго гэта ты страляеш? Нідзе не відаць ні звера, ні птушкі.
    — На даху званіцы ў Берліне сядзеў верабей, і я трапіў яму проста ў вока.
    Вы ведаеце, як я люблю паляванне. Я абняў трапнага стралка і запрасіў яго да сябе на службу. Ён з радасцю пайшоў за мной.
    Праехаўшы шмат краін і гарадоў, мы наблізіліся да вялікага лесу. Глядзім — пры дарозе стаіць чалавек велізарнейшага росту і трымае ў руках вяроўку, якую ён накінуў пятлёю вакол усяго лесу.
    — Што гэта ты цягнеш? — спытаў я ў яго.
    — Дык вось спатрэбілася дроў насекчы, а сякера ў мяне дома застал ася, — ад казаў ён. — Я і хачу зл аўчыцца, каб абысціся без сякеры.
    Ен шмаргануў за вяроўку, і вялізныя дубы, як тонкія былінкі, узляцелі ў паветра і ўпалі на зямлю.
    Я, вядома, не пашкадаваў грошай і адразу ж запрасіў гэтага асілка да сябе на службу.
    Калі мы прыехалі ў Егіпет, узнялася такая страшэнная бура, што ўсе нашы карэты і коні кулём паляцелі па дарозе.
    Удалечыні мы ўбачылі сем ветракоў, крыллі якіх круціліся як шалёныя. А на пагорку ляжаў чалавек і заціскаў сваю левую ноздру пальцам. Убачыўшы нас, ён пачціва мяне прывітаў, і бура ў той жа момант сунялася.