Прыгоды барона Мюнхаўзена
Эрых Распэ
Выдавец: Звязда
Памер: 64с.
Мінск 2024
Што за дзіва?
Але вось прымчаўся да мяне адзін з маіх салдат, і загадка адразу стала зразумелай.
Калі я гнаўся за ворагамі і ўварваўся ў вароты непрыяцельскай крэпасці, туркі якраз у тую хвіліну зачынілі вароты і адрэзалі заднюю палову майто каня. Нібы рассеклі яго напалам! Гэтая задняя палова некаторы час заставалася непадалёку ад варот, брыкаючыся і разганяючы туркаў ударамі капытоў, а потым паскакала на суседні луг.
— Яна там пасецца і зараз! — паведаміў мне салдат.
— Пасецца? He можа быць!
— Паглядзіце самі.
Я памчаўся на пярэдняй палове каня на луг. Там я сапраўды знайшоў заднюю палову каня. Яна мірна пасвілася на зялёнай паляне.
Я адразу ж паслаў па ваеннага ўрача, і ён, доўга не думаючы, сшыў абедзве паловы майго каня тонкімі лаўровымі пруточкамі, бо нітак у яго пад рукой не было.
Абедзве паловы добра зрасліся, а лаўровае вецце пусціла карэнні ў целе майго каня, і праз месяц у мяне над сядлом вырасла альтанка з лаўровага вецця.
Седзячы ў гэтай утульнай альтанцы, я зрабіў нямала незвычайных подзвігаў.
Верхам на ядры
Зрэшты, у час вайны мне давялося ездзіць не толькі на конях, але і на гарматных ядрах.
Здарылася гэта вось як.
Мы аблажылі нейкі турэцкі горад, і спатрэбілася нашаму камандзіру даведацца, ці многа ў тым горадзе гармат.
Але ва ўсёй нашай арміі не знайшлося смельчака, які б згадзіўся непрыкметна прабраццаў варожы лагер.
Самым смелым аказаўся я.
Я стаў побач з велізарнейшай гарматай, якая біла па турэцкім горадзе, і калі з гарматы вылецела ядро, я ўскочыў на яго і хвацка памчаўся наперад. Усе ў адзін голас усклікнулі:
— Брава, брава, барон Мюнхаўзен!
Спачатку ляцець было прыемна, але калі воддаль паказаўся варожы горад, мяне ахапілі трывожныя думкі.
«Гм! — сказаў я сабе. — Заляцець ты, бадай, заляціш, але ці ўдасца табе адтуль выбрацца? Ворагі не будуць цацкацца з табою, яны схопяць цябе, як шпіёна, і павесяць на бліжэйшай шыбеніцы. He, даражэнькі Мюнхаўзен, трэба вяртацца, пакуль не позна!»
У гэтую хвіліну міма мяне пралятала сустрэчнае ядро, якое пусцілі туркі ў наш лагер.
Доўга не думаючы, я перасеў на яго і, як нічога і не было, памчаўся назад.
Вядома, у час палёту я старанна пералічыў усе турэцкія гарматы і прывёз свайму камандзіру самыя дакладныя звесткі аб артылерыі ворага.
За валасы
Наогул за час гэтай вайны са мною было шмат прыгод.
Аднойчы, ратуючыся ад туркаў, паспрабаваў я пераскочыць балота верхам на кані. Але конь не дасягнуў берага, і мы з разгону пляснуліся ў вадкую гразь.
Пляснуліся — і пачалі тапіцца. Ратунку не было.
Балота з жахлівай хуткасцю засмоктвала нас глыбей і глыбей. Вось ужо ўсё тулава майго каня схавалася ў смярдзючай гразі, вось ужо і мая галава пачала апускацца ў балота, і адтуль тырчыць толькі пасма ад майго парыка.
Што было рабіць? Мы абавязкова загінулі б, калі б не надзвычайная дужасць маіх рук. Я страшэнны асілак. Схапіўшы сябе за гэтую пасму, я з усяе сілы тузануў уверх і без вялікай цяжкасці выцягнуў з балота і сябе, і свайго каня, якога моцна сціснуў абедзвюма нагамі, як абцугамі.
Так, я прыўзняў у паветра і сябе, і свайго каня, і калі вы думаеце, што гэта лёгка, паспрабуйце зрабіць гэта самі.
Пчаліны пастух і мядзведзі
Але ні сіла, ні смеласць не выратавалі мяне ад страшэннай бяды.
Аднаго разу ў час бою туркі акружылі мяне. Хаця я біўся, як тыгр, я ўсё ж трапіў да іх у палон.
Яны звязалі мяне і прадалі ў няволю.
Для мяне пачаліся чорныя дні. Праўда, работу мне давалі не цяжкую, але даволі сумную і надакучлівую: мяне прызначылі пчаліным пастухом. Кожную раніцу я павінен быў выганяць султанавых пчол на лужок, пасвіць іх увесь дзень, а ўвечары заганяць у вуллі.
Спачатку ўсё ішло добра, але вось неяк аднойчы, пералічыўшыўсіх пчол, я заўважыў, што аднае не хапае.
Я пайшоў шукаць яе і хутка ўбачыў, што на яе накінуліся два вялізныя мядзведзі, якія, відаць, хацелі разарваць яе напалам і паласавацца яе салодкім мёдам.
У мяне не было з сабой аніякай зброі — толькі маленькая сярэбраная сякерка.
Я размахнуўся і запусціў гэтай сякеркай у прагных звяроў, каб напалохаць іх і вызваліць бедную пчолку. Мядзведзі кінуліся наўцёкі, і пчолка была выратавана. Але, на жаль, я не разлічыў размаху сваёй магутнай рукі і шпурнуў сякерку з такой сілай, што яна заляцела на Месяц. Так, на Месяц. Вы ківаеце галавой і смеяцеся, а мне ў той час было не да смеху.
Я задумаўся.
Што было рабіць? Дзе знайсці такія доўгія драбіны, каб узлезці на самы Месяц?
Першае падарожжа на Месяц
На шчасце, я ўспомніў што ў Турцыі ёсць такая агародная расліна, якая расце вельмі хутка і часам дасягае да самага неба.
Гэта — фасоля. Hi хвіліны не марудзячы, я пасадзіў у зямлю адну з такіх фасолін, і яна адразу ж пачала расці.
Яна расла ўсё вышэй і вышэй і хутка дацягнулася да Месяца!
— Ура! — усклікнуў я і палез па сцябле ўгору.
Праз гадзіну я апынуўся на Месяцы.
Нялёгка мне было знайсці на Месяцы сярэбраную сваю сякерку. Месяц сярэбраны, і сякера сярэбраная — серабра на серабры не відаць. Але нарэшце я ўсё ж знайшоў сваю сякерку на кучы гнілой саломы.
Я з радасцю засунуў яе за пояс і хацеў быў спусціцца ўніз на зямлю.
Ды дзе там: сонца высушыла маю фасолевую сцябліну, і яна рассыпалася на дробныя кавалачкі!
Убачыўшы гэта, я ледзь не заплакаўу роспачы.
Што рабіць? Што рабіць? Няўжо мне ніколі не вярнуцца на зямлю? Няўжо я так і застануся на ўсё жыццё на гэтым абрыдлым Месяцы? О не! Нізавошта! Я падбег да саломы і пачаў віць з яе вяроўку. Вяроўка выйшла нядоўгая, але толькі тае бяды! Я пачаў спускацца па ёй. Адной рукой я ссоўваўся ўніз па вяроўцы, а ў другой трымаў сякерку.
Але хутка вяроўка скончылася, і я павіс у паветры, паміж небам і зямлёй. Гэта было жахліва, але я не разгубіўся. Нядоўга думаючы, я схапіў сякеру і, моцна ўхапіўшыся за ніжні канец вяроўкі, адсек яе верхні канец і прывязаў яго да ніжняга. Гэта дало мне магчымасць спусціцца ніжэй да зямлі.
Але ўсё ж да зямлі было далёка. Шмат разоў даводзілася мне адсякаць верхнюю палову вяроўкі і прывязваць яе да ніжняй. Нарэшце, я спусціўся так нізка, што мог разгледзець гарадскія дамы і палацы. Да зямлі заставалася ўсяго тры ці чатыры мілі.
I раптам — о жах! — вяроўка парвалася. Я грымнуўся вобземлю так моцна, што прабіў яміну глыбінёй з паўмілі.
Ачуняўшы, я доўга не ведаў, як мне выбрацца з гэтай глыбокай яміны. Цэлы дзень я не еў, не піў, а ўсё думаў і думаў. I нарэшце прыдумаў: выкапаў пазногцямі прыступкі і па гэтай лесвіцы вылез на паверхню зямлі.
О, Мюнхаўзен нідзе не загіне!
Пакараная прагнасць
Вопыт, набыты такой цяжкай працай, робіць чалавека разумнейшым.
Пасля падарожжа на Месяц я вынайшаў больш зручны спосаб ратаваць сваіх пчол ад мядзведзяў.
Увечары я вымазаў мёдам аглоблю калёс і схаваўся непадалёку ад іх.
Як толькі сцямнела, да калёс падкраўся вялізны мядзведзь і пачаў прагна вылізваць мёд, якім была пакрыта аглобля. Абжора так захапіўся гэтым ласункам, што і не заўважыў, як аглобля ўвайшла яму ў горла, а потым у страўнік і, нарэшце, вылезла ў яго ззаду.
Гэтага я толькі і чакаў.
Я падбег да калёс і забіў у аглоблю ззаду мядзведзя тоўсты і доўгі цвік! Мядзведзь аказаўся ўздзетым на аглоблю. Цяпер ямуўжо не саслізнуць ні туды ні сюды. У такім стане я пакінуў яго да раніцы.
Раніцай пачуў пра гэтую штуку сам турэцкі султан і прыйшоў зірнуць на мядзведзя, злоўленага з такой незвычайнай хітрасцю. Ен доўга глядзеў на яго і рагатаў да ўпаду.
Коні пад пахамі, карэта на плячах
Неўзабаве туркі адпусцілі мяне на волю і разам з іншымі палоннымі накіравалі назад у Пецярбург.
Але я вырашыў паехаць з Расіі, сеўу карэту і пакаціў на радзіму. Зіма ў тым годзе была вельмі халодная. Нават сонца схапіла прастуду, адмарозіла шчокі і ў яго з’явіўся насмарк. А калі сонца прастуджана, ад яго замест цяпла ідзе холад. Можаце сабе ўявіць, як моцна я празяб.
Дарога была вузкая. Абапал яе стаялі парканы. Я загадаў майму фурману пратрубіць у ражок, каб сустрэчныя экіпажы пачакалі, пакуль мы праедзем, бо на такой вузкай дарозе мы не маглі б размінуцца.
Фурман выканаў мой загад. Ен узяў ражок і пачаў дзьмуць. Дзьмуў, дзьмуў, дзьмуў, але з ражка не вылятала аніводнага гуку! А між тым насустрач нам ехаў вялікі экіпаж.
Нічога не зробіш, я вылажу з карэты і выпрагаю маіх коней. Потым узвальваю карэту на плечы — а карэта цяжка нагружаная! — і адным скачком пераскакваю цераз паркан. Яшчэ адзін скачок — і я пераношу карэту зноў на дарогу, але ўжо ззаду экіпажа.
Гэта было нялёгка нават мне, а вы ведаеце, які я асілак.
Крыху адпачыўшы, я вяртаюся да маіх коней, бяру іх пад пахі і такімі ж двума скачкамі пераношу да карэты. У час гэтых скачкоў адзін з маіх коней пачаў моцна брыкацца. Я засунуў яго заднія ногі ў кішэню майго сурдута, хаця гэта было нязручна, і яму нехаця прыйшлося супакоіцца.
Потым я запрог коней у карэту і спакойна даехаў да бліжэйшай гасцініцы.
Прыемна было сагрэцца пасля такога лютага марозу і адпачыць пасля такой цяжкай працы!
Адталыя гукі
Мой фурман павесіў ражок недалёка ад печы, а сам падышоў да мяне. Мы пачалі спакойна гутарыць.
I раптам ражок зайграў:
«Тру-туту! Тра-тата! Ра-рара!»
Мы вельмі здзівіліся, але ў тую ж хвіліну я зразумеў, чаму на марозе гэты ражок зусім не трубіў, а ў цяпле зайграў сам па сабе.
Намарозегукізамерзліўражку, азараз, адагрэўшыся ля печы, адтаялі і пачалі самі вылятаць з ражка.
Мы з фурманам на працягу ўсяго вечара з асалодай слухалі гэтую чароўную музыку.
ЧАСТКАДРУГАЯ
Бура
Але не падумайце, калі ласка, што я падарожнічаў толькі па лясах і палях. He, мне выпадала неаднойчы пераплываць моры і акіяны, і там здараліся са мною прыгоды, якія не здараліся ні з кім.
Ішлі мы неяк у Індыю на вялікім караблі. Надвор’е было выдатнае. Але, калі мы стаялі на якары каля нейкага вострава, узняўся страшэнны ўраган. Бура наляцела з такой сілай, што вырвала на востраве некалькі тысяч (так, так, некалькі тысяч!) дрэў і панесла іх проста да воблакаў.
Вялізныя дрэвы, што важылі сотні пудоў, ляцелі так высока над зямлёй, што знізу здаваліся нейкімі пёркамі.
А ледзь толькі бура скончылася, кожнае дрэваўпала на сваё ранейшае месца і адразу пусціла карэнні. Такім чынам, на востраве не засталося ніякіх слядоў урагану. Дзіўныя дрэвы, ці не праўда?