• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгоды барона Мюнхаўзена  Эрых Распэ

    Прыгоды барона Мюнхаўзена

    Эрых Распэ

    Выдавец: Звязда
    Памер: 64с.
    Мінск 2024
    15.28 МБ
    Іспанцы прачнуліся і ў роспачы пачалі бегаць па лагеры.
    Ім здалося з перапуду, што ноччу ў іх лагеры пабывала сем або восем англійскіх палкоў.
    Яны не маглі нават і падумаць, каб гэты разгром мог зрабіць адзін чалавек!
    Іспанскі галоўнакамандуючы ў жаху кінуўся наўцёкі і, не спыняючыся, бег два тыдні, пакуль не прыбег у Мадрыд.
    Усё яго войска пусцілася за ім, баючыся нават азірнуцца назад.
    Такім чынам, дзякуючы маёй смеласці англічане канчаткова разбілі ворага.
    — Што б рабілі мы без Мюнхаўзена? — казалі яны і, паціскаючы мне рукі, называлі мяне выратавальнікам англійскай арміі.
    Англічане былі так удзячны мне за аказаную дапамогу, што запрасілі мяне ў Лондан пагасцяваць.
    Я з прыемнасцю пасяліўся ў Англіі, не прадбачачы, якія прыгоды чакаюць мяне ў гэтай краіне.
    Чалавек-ядро
    А прыгоды былі жахлівыя.
    Гуляючы неяк па ваколіцах Лондана, я вельмі стаміўся, і мне захацелася прылегчы адпачыць.
    Дзень быў летні, сонца пякло бязлітасна; я марыў аб цяньку дзе-небудзь пад разгалістым дрэвам. Але дрэва паблізу не было, і вось у пошуках прахалоды я забраўся ў жарало старой гарматы і адразу заснуў моцным сном.
    Атрэба вам сказаць, што якразу гэты дзень англічане святкавалі маю перамогу над іспанскай арміяй і ад радасці стралялі з усіх гармат.
    Да гарматы, у якой я спаў, падышоў пушкар і стрэліў.
    Я вылецеўзгарматы, якдобрае ядро, і, пераляцеўшы на другі бераг ракі, трапіў у двор нейкага селяніна. На маё шчасце, там было складзена мяккае сена. Я ўваткнуўся ў яго галавой — у самую сярэдзіну вялікага стога. Гэта выратавала мне жыццё, але, вядома, я страціў прытомнасць.
    Так у непрытомнасці праляжаў я тры месяцы.
    Восенню сена падаражала, і гаспадар захацеў прадаць яго. Парабкі акружылі мой стог і ўзяліся варушыць яго віламі. Ад іх гучных галасоў я прачнуўся. Сяк-так узлезшы на верхавіну стога, я спрасонку пакаціўся ўніз і, упаўшы гаспадару проста на галаву, незнарок зламаў яму шыю, ад чаго ён адразу сканаў.
    Аднак ніхто асабліва не плакаў па ім. Ен быў бессаромны скнара і не плаціў сваім работнікам грошай. Да таго ж ён быў прагны гандляр: прадаваў сена толькі тады, калі цана на яго ўзнімалася высока.
    Сярод белых мядзведзяў
    Mae сябры былі вельмі рады, што я застаўся жывы.
    Наогул у мяне было шмат сяброў, і ўсе яны пяшчотна любілі мяне. Можаце сабе ўявіць, як яны ўзрадаваліся, калі даведаліся, што я не забіты. Яны даўно лічылі мяне нябожчыкам.
    Асабліва ўзрадаваўся вядомы падарожнік Фіпс, які якраз у гэты час збіраўся зрабіць экспедыцыю да Паўночнага полюса.
    — Дарагі Мюнхаўзен, я ў захапленні, што магу вас абняць! — усклікнуў Фіпс, як толькі я паказаўся на парозе яго кабінета.
    — Вы павінны неадкладна ехаць са мною ў якасці майго самага блізкага сябра! Я ведаю, што без вашых мудрых парад у мяне не будзе поспеху!
    Я, вядома, адразу згадзіўся, і праз месяц мы ўжо былі недалёка ад полюса.
    Аднаго разу, стоячы на палубе, я заўважыўудалечыні высокую ледзяную гару, на якой валтузіліся два белыя мядзведзі.
    Я схапіў стрэльбу і скокнуў з карабля проста на плывучую крыгу.
    Цяжка было мне караскацца па гладкіх, як люстэрка, ледзяных кручах і скалах, штохвіліны скочваючыся ўніз і рызыкуючы праваліццаўбездань, але, нягледзячы на перашкоды, я дабраўся да вяршыні гары і падышоў амаль да самых мядзведзяў.
    I раптам мяне напаткала няшчасце: збіраючыся стрэліць, я паслізнуўся на лёдзе і ўпаў, прычым бразнуўся галавой аб лёд і ў той жа момант страціў прытомнасць.
    Калі праз паўгадзіны я ачуняў, то ледзь не закрычаў ад жаху: вялізны белы мядзведзь падмяў мяне пад сябе і, разявіўшы пашчу, збіраўся павячэраць мною.
    Стрэльба мая ляжала далёка ў снезе.
    Зрэшты, стрэльба была тут бескарыснай, бо мядзведзь усім сваім цяжарам наваліўся мне на спіну і не даваў паварушыцца.
    3 вялікай цяжкасцю я выцягнуў з кішэні мой маленькісцізорыкі, нядоўгадумаючы, адсек мядзведзю тры пальцы на задняй назе.
    Ен зароў ад болю і на хвіліну выпусціў мяне са сваіх жудасных абдымкаў.
    Выкарыстаўшы гэта, я са сваёй звычайнай смеласцю падбег да стрэльбы і пальнуў у лютага звера. Звер так і асунуўся ў снег.
    Але гэтым не скончыліся мае няшчасці: стрэл пабудзіў некалькі тысяч мядзведзяў, што спалі на лёдзе недалёка ад мяне.
    Вы толькі ўявіце сабе: некалькі тысяч мядзведзяў! Яны ўсёй зграяй рушылі проста да мяне. Што мне было рабіць? Яшчэ хвіліна — і я буду разарваны бязлітаснымі драпежнікамі. I раптам мне прыйшла бліскучая думка. Я схапіў нож, падбег да забітага мядзведзя, садраў з яго шкуру і напяў яе на сябе. Так, я напяў на сябе шкуру мядзведзя! Мядзведзі абступілі мяне. Я быў упэўнены, што яны выцягнуць мяне з маёй шкуры і раздзяруць
    на шматкі. Але яны абнюхвалі мяне і, прыняўшы за мядзведзя, мірна адыходзілі адзін за адным.
    Хутка я навучыўся раўці па-мядзведжаму і смактаў сваю лапу, зусім як мядзведзь.
    Звяры аднесліся да мяне вельмі даверліва, і я вырашыў выкарыстаць гэта.
    Адзін доктар расказваў мне, што рана, нанесеная ў патыліцу, выклікае імгненную смерць. Я падышоў да бліжэйшага мядзведзя і ўсадзіў яму свой нож проста ў патыліцу! Я не сумняваўся, што, калі звер уцалее, ён неадкладна разарве мяне. На шчасце, мая першая спроба ўдалася. Мядзведзь паваліўся мёртвы, не паспеўшы нават ускрыкнуць.
    Тады я парашыў гэткім самым спосабам управіцца і з астатнімі мядзведзямі. Гэта мне ўдалося даволі лёгка. Хоць яны бачылі, як падалі іх таварышы, але, прымаючы мяне за мядзведзя, ніяк не маглі здагадацца, што іх забіваю я.
    За нейкую гадзіну я паклаў некалькі тысяч мядзведзяў.
    Зрабіўшы гэты подзвіг, я вярнуўся на карабель да майго сябра Фіпса і расказаў яму ўсё.
    Ён даў мне сотню самых дужых матросаў, і я павёў іх на крыгу. Яны садралі шкуры з забітых мядзведзяў і перацягнулі мядзведжыя кумпякі на карабель.
    Кумпякоў было так многа, што карабель не мог рушыць далей. Нам давялося вярнуцца дадому, хоць мы не даехалі да месца свайго прызначэння.
    Вось чаму капітан Фіпс так і не адкрыў Паўночны полюс.
    Зрэшты, мы не шкадавалі аб гэтым, бо мядзведжае мяса, прывезенае намі, аказалася надзвычай смачным.
    Другое падарожжа на Месяц
    Вярнуўшыся ў Англію, я даў сабе слова ніколі больш не рабіць ніякіх падарожжаў, але не прайшло і тыдня, як мне прыйшлося зноў рушыць у дарогу.
    Справа ў тым, што адзін мой сваяк, чалавек немалады і багаты, убіў сабе чамусьці ў галаву, быццам на свеце існуе краіна, у якой жывуць волаты.
    Ен прасіў мяне абавязкова адшукаць для яго гэтую краіну і ва ўзнагароду абяцаў пакінуць мне вялікую спадчыну. Вельмі ўжо ён хацеў пабачыць волатаў!
    Я згадзіўся, падрыхтаваў карабель, і мы накіраваліся ў Паўднёвы акіян.
    У дарозе мы не сустрэлі нічога цікавага, акрамя некалькіх лятаючых жанчын, што пырхалі ў паветры, як матылькі. Надвор’е было цудоўнае.
    Але на васямнаццаты дзень пачалася страшэнная бура.
    Вецер быў такі моцны, што падняў наш карабель над вадой і панёс яго, як пушынку, у паветры. Усё вышэй, і вышэй, і вышэй! Шэсць тыдняў насіліся мы над самымі высокімі хмарамі. Нарэшце, убачылі круглы бліскучы востраў. Гэта, вядома, быў Месяц.
    Мы знайшлі зручную гавань і выйшлі на месячны бераг. Унізе, далёка-далёка, мы ўбачылі другую планету — з гарадамі, лясамі, гарамі, морамі і рэкамі. Мы здагадаліся, што гэта — пакінутая намі зямля.
    На Месяцы нас акружылі нейкія велізарныя страшыдлы, што сядзелі верхам на трохгаловых арлах. Гэтыя птушкі замяняюць жыхарам Месяца коней.
    Якраз у той час месячны цар вёў вайну з імператарам сонца. Ен адразу ж прапанаваў мне стаць на чале яго арміі і павесці яе ў бой, але я, вядома, наадрэз адмовіўся.
    На Месяцы ўсё значна большае, чым у нас на зямлі.
    Мухі там велічынёю з авечку, кожны яблык не менш за кавун.
    Замест зброі жыхары Месяца ўжываюць рэдзьку. Яна замяняе ім коп’і, а калі няма рэдзькі, яны б’юцца галубінымі яйкамі. Замест шчытоў яны ўжываюць грыбы мухаморы.
    Бачыў я там некалькі жыхароў адной далёкай зоркі. Яны прыязджалі на Месяц гандляваць. Іх тавары былі падобныя да сабачых морд, а вочы знаходзіліся ці на кончыку носа, ці ўнізе пад ноздрамі. У іх не было ні павек, ні веек, і, кладучыся спаць, яны закрывалі вочы языком.
    Траціць час на яду месячным жыхарам ніколі не даводзіцца. У левым баку жывата ёсць у іх спецыяльныя дзверцы: яны адчыняюць іх і кладуць туды страву. Потым зачыняюць дзверцы да другога абеду, які ў іх бывае раз у месяц. Яны абедаюць усяго дванаццаць разоў на год! Гэта вельмі зручна, але наўрад ці зямныя абжоры і ласуны згадзіліся б абедаць так рэдка.
    Месячныя жыхары вырастаюць проста на дрэвах. Гэтыя дрэвы вельмі прыгожыя, у іх ярка-пунсовыя галіны. На галінах растуць вялізныя арэхі з надзвычай моцнай шкарлупінай.
    Калі арэхі паспеюць, іх асцярожна здымаюць з дрэў і кладуць на захоўванне ў склеп.
    Як толькі цару Месяца спатрэбяцца новыя людзі, ён загадвае кінуць гэтыя арэхі ў вар.
    Праз гадзіну арэхі лопаюцца, і з іх выскакваюць зусім гатовыя месячныя людзі. Гэтым людзям не трэба вучыцца. Яны адразу нараджаюцца дарослымі і ўжо ведаюць сваё рамяство. 3 аднаго арэха выскаквае камінар, з другога — катрыншчык, з трэцяга — марожаншчык, з чацвёртага — салдат, з пятага — кухар, з шостага — кравец.
    I кожны неадкладна бярэцца за сваю справу. Камінар узлазіць на дах, катрыншчык пачынае граць,
    марожаншчык крычыць: «Гарачае марожанае!» (бо на Месяцы лёд гарачэйшы за агонь), кухар бяжыць на кухню, а салдат страляе ў ворага. Пастарэўшы, месячныя людзі не паміраюць, але растаюць у паветры, як дым ці пара.
    На кожнай руцэ ў іх толькі па адным пальцы, але працуюць яны ім так спрытна, як мы пяцярнёй.
    Галаву сваю яны носяць пад пахай і, збіраючыся ў падарожжа, пакідаюць яе дома, каб яна не сапсавалася ў дарозе.
    Яны могуць раіцца са сваёй галавой, нават калі знаходзяцца далёка ад яе! Гэта вельмі зручна.
    Калі цар пажадае даведацца, што думае аб ім яго народ, ён застаецца дома і ляжыць на канапе, а яго галава непрыкметна прабіраецца ў чужыя дамы і падслухвае размовы.
    Вінаград на Месяцы нічым не адрозніваецца ад нашага граду.
    Я зусім не сумняваюся, што град, які падае часам на зямлю, гэта і ёсць той самы месячны вінаград, сарваны ветрам на месячных палях.
    Калі вы хочаце паспрабаваць месячнага віна, збярыце некалькі градзін і дайце ім добра растаць.