Прыгоды барона Мюнхаўзена
Эрых Распэ
Выдавец: Звязда
Памер: 64с.
Мінск 2024
Месячным жыхарам жывот служыць замест чамадана. Яны могуць зачыняць і адчыняць яго, калі ім уздумаецца, і класці ў яго ўсё, што захочуць. У іх няма ні страўніка, ні печані, ні сэрца; яны ўсярэдзіне зусім пустыя.
Вочы свае яны могуць вымаць і ўстаўляць. Трымаючы вока, яны бачаць ім так добра, як быццам яно ў іх у галаве. Калі вока сапсуецца ці згубіцца, яны ідуць на рынак і купляюць сабе новае. Таму на Месяцы вельмі шмат людзей, якія гандлююць вачыма. Там на кожным кроку чытаеш на шыльдах: «Танна прадаюцца вочы. Вялікі выбар аранжавых, чырвоных, ліловых і сініх».
Кожны год у месячных жыхароў новая мода на колер вачэй.
У той год, калі я быў на Месяцы, моднымі лічыліся зялёныя і жоўтыя вочы.
Але чаму вы смеяцеся? Няўжо вы думаеце, што я вам хлушу? He, кожнае маё слова — гэта самая чыстая праўда, а калі вы не верыце мне, адпраўляйцеся самі на Месяц. Там вы ўбачыце, што я нічога не выдумляю і расказваю вам толькі праўду.
Сырны востраў
He я вінаваты, калі са мною здараюцца такія дзіўныя дзівы, якія яшчэ не здараліся ні з кім.
Гэта таму, што я люблю падарожнічаць і заўсёды шукаю прыгод, а вы сядзіце дома і нічога не бачыце, акрамя чатырох сцен свайго пакоя.
Аднойчы, напрыклад, я накіраваўся ў далёкае плаванне на вялікім галандскім караблі. Раптам у адкрытым акіяне на нас наляцеў ураган, які ў адзін момант сарваў у нас усе парусы і паламаў усе мачты.
Адна мачта павалілася на компас і разбіла яго ўшчэнт.
Усім вядома, як цяжка кіраваць караблём без компаса. Мы збіліся з дарогі і не ведалі, куды мы плывём.
Тры месяцы нас кідала па хвалях акіяна з боку ў бок, а потым занесла невядома куды, і вось аднойчы раніцай мы заўважылі незвычайную перамену ва ўсім. Мора з зялёнага зрабілася белым. Ветрык даносіў нейкі пяшчотны, лагодны пах. Нам зрабілася вельмі прыемна і весела.
Хутка мы ўбачылі прыстань і праз гадзіну ўвайшлі ў прасторную глыбокую гавань. Замест вады ў ёй было
малако! Мы паспяшаліся высадзіцца на бераг і пачалі прагна піць з малочнага мора.
Між нас быў адзін матрос, які не вытрымліваў паху сыру. Калі яму паказвалі сыр, яго пачынала нудзіць. I вось толькі мы высадзіліся на бераг, як яму зрабілася дрэнна.
— Забярыце ў мяне з-пад ног гэты сыр! — крычаў ён. Я не хачу, я не магу хадзіць па сыры!
Я нахіліўся да зямлі і ўсё зразумеў.
Востраў, да якога прыстаў наш карабель, быў зроблены з выдатнага галандскага сыру!
Так, так, не смейцеся, я расказваю вам чыстую праўду: замест гліны ў нас пад нагамі быў сыр.
Няма нічога дзіўнага, што жыхары гэтага вострава харчаваліся выключна сырам! Але сыру гэтага не рабілася меней, бо за ноч яго вырастала роўна столькі, колькі было з’едзена на працягу дня.
Увесь востраў быў пакрыты вінаграднікамі, але вінаград там быў асаблівы: сціснеш яго ў кулаку — з яго замест соку цячэ малако.
Жыхары вострававысокія, прыгожыя людзі. У кожнага з іх па тры нагі. Дзякуючы тром нагам яны свабодна могуць трымацца на паверхні малочнага мора.
Хлеб тут расце печаны, проста ў гатовым выглядзе, таму жыхарам не даводзіцца ні сеяць, ні араць. Я бачыў шмат дрэў, увешаных салодкімі мядовымі пернікамі.
У час нашых пагулянак па Сырным востраве мы адкрылі сем рэк, што плывуць малаком, і дзве ракі, што плывуць густым і смачным півам.
Прызнаюся, гэтыя піўныя рэкі спадабаліся мне больш за малочныя.
Наогул, гуляючы па востраве, мы бачылі шмат цудаў. Асабліва ўразілі нас птушыныя гнёзды.
Яны былі неймаверна велізарныя. Адно арлінае гняздо, напрыклад, было вышэй за самы вялікі дом.
Яно было ўсё сплецена з гіганцкіх дубовых ствалоў. У ім мы знайшлі пяць соцень яек, кожнае яйка велічынёю з добрую бочку.
Мы разбілі адно яйка, і з яго вылезла птушаня, разоў у дваццаць большае за дарослага арла.
Птушаня запішчала. Да яго на дапамогу прыляцела арліца. Яна схапіла нашага капітана, падняла яго да бліжэйшага воблака і адтуль шпурнула ў мора.
На шчасце, ён выдатны плывец, і праз некалькі гадзін дабраўся да Сырнага вострава.
У адным лесе я быў сведкам пакарання смерцю.
Астраўляне павесілі на дрэве трох чалавек дагары нагамі. Няшчасныя стагналі і плакалі. Я спытаўся, за што іх так жорстка караюць. Мне адказалі, што яны — падарожнікі, якія толькі што вярнуліся з далёкага вандравання і бессаромна лгуць пра свае прыгоды.
Я пахваліў астраўлян за такую разумную расправу з хлусамі, бо не выношу ніякай хлусні і заўсёды расказваю адну толькі чыстую праўду.
Зрэшты, вы, мабыць, і самі заўважылі, што ва ўсіх маіх расказах няма аніводнага слова хлусні. Хлусня мне агідная, і я шчаслівы, што ўсе мае блізкія заўсёды лічылі мяне самым праўдзівым на зямлі чалавекам.
Вярнуўшыся на карабель, мы адразу ж паднялі якар і адплылі ад цудоўнага вострава.
Усе дрэвы, што раслі на беразе, быццам па нейкім знаку, двойчы пакланіліся наму пояс і зноўвыпрасталіся як нічога і не было.
Расчулены іх надзвычайнай прыязнасцю, я зняў капялюш і памахаў ім на развітанне.
Надзіва ветлівыя дрэвы, ці не праўда?
Караблі, праглынутыя рыбай
У нас не было компаса, і таму мы доўга блукалі па незнаёмых морах.
Наш карабель раз-пораз акружалі жудасныя акулы, кіты і іншыя марскія страшыдлы.
Нарэшце мы напаткалі рыбу, якая была такая вялікая, што, стоячы каля яе галавы, мы не маглі ўбачыць яе хваста.
Калі рыба захацела піць, яна разявіла пашчу, і вада ракой палілася ў яе глотку, цягнучы за сабой наш карабель. Можаце сабе ўявіць, як мы ўстрывожыліся! Нават я, нашто ўжо смелы, і то задрыжаў ад страху.
Але ў жываце рыбы аказалася ціха, як у гавані. Увесь жывот рыбіны быў набіты караблямі, ужо даўно праглынутымі прагным страшыдлам. О, каб вы ведалі, як там цёмна! Мы ж не бачылі ні сонца, ні зорак, ні месяца.
Рыба піла ваду двойчы на дзень, і кожны раз, калі вада ўлівалася ў яе глотку, наш карабель узнімаўся на высокіх хвалях.
У астатні час у жываце было суха.
Дачакаўшыся, пакуль вада апала, мы з капітанам сышлі з карабля пагуляць. Тут мы сустрэлі маракоў з усяго свету: шведаў, англічан, партугальцаў... У рыбіным жываце іх было дзесяць тысяч. Многія з іх жылі там ужо некалькі гадоў. Я прапанаваў сабрацца разам і абмеркаваць план вызвалення з гэтай душнай турмы.
Мяне абралі старшынёй, але якраз у тую хвіліну, калі я адкрыў сход, праклятая рыба пачала зноў піць, і мы ўсе разбегліся па сваіх караблях.
На другі дзень мы зноў сабраліся, і я зрабіў такую прапанову: звязаць дзве самыя высокія мачты і адразу, як толькі рыба адкрые рот, паставіць іх тырчма, каб яна
не магла сціснуць сківіцы. Тады яна так і застанецца з разяўленай пашчай, і мы свабодна выплывем на волю.
Мая прапанова была прынята аднагалосна.
Дзвесце самых дужых матросаў паставілі ў роце ў страшыдла дзве найвышэйшыя мачты, і яно не здолела закрыць рот. Аказалася, што ў бруху гэтай аграмадзіны было семдзесят пяць караблёў. Можаце сабе ўявіць, якой велічыні было тулава!
Мачты мы, вядома, так і пакінул і ў разяўленай пашчы рыбы, каб яна болын пікога не магла праглынуць.
Вызваліўшыся з палону, мы, зразумела, захацелі даведацца, дзе мы знаходзімся. Аказалася — у Каспійскім моры. Гэта вельмі здзівіла нас усіх, бо Каспійскае мора закрытае: яно не злучаецца ні з якімі іншымі морамі.
Але трохногі вучоны, якога я захапіў на Сырным востраве, растлумачыў мне, што рыба трапіла ў Каспійскае мора праз які-небудзь падземны канал.
Мы накіраваліся да берага, і я паспяшаўся на сушу, заявіўшы сваім спадарожнікам, што болып ніколі і нікуды не паеду, што з мяне хопіць і таго, што я перажыў за гэтыя гады, а цяпер я хачу адпачыць.
Mae прыгоды даволі-такі стамілі мяне, і я вырашыў зажыць спакойным жыццём.
Сутычка з мядзведзем
Але як толькі я вылез з лодкі, на мяне накінуўся вялізны мядзведзь.
Гэта быў страшэнны звер незвычайных памераў.
Ен разарваў бы мяне ў адно імгненне, але я схапіў яго за пярэднія лапы і так моцна сціснуў іх, што мядзведзь зароў ад болю.
Я ведаў, што, калі я адпушчу яго, ён адразу ж разарве мяне, і таму трымаў яго лапы тры дні і тры ночы, пакуль ён не памёр ад голаду. Так, ён памёр ад голаду, бо мядзведзі наталяюць свой голад толькі тым, што смокчуць свае лапы. А гэты мядзведзь ніяк не мог пасмактаць сваіх лап і таму загінуў галоднай смерцю.
3 таго часу ніводзін мядзведзь не асмельваецца напасці на мяне.
ЗМЕСТ
Самы праўдзівы чалавек на зямлі 3
ЧАСТКА ПЕРШАЯ . 6
Конь на даху 6
Воўк, запрэжаны ў сані 7
Іскры з вачэй 8
Цудоўнае паляванне 9
Курапаткі на шомпале 10
Ліс на іголцы 11
Сляпая свіння 12
Як я злавіў дзіка 13
Незвычайны алень 13
Воўк навыварат 15
Шалёнае футра 16
Васьміногі заяц 17
Цудоўная куртка 18
Конь на стале 18
Паўканя 19
Верхам на ядры 22
За валасы 24
Пчаліны пастух і мядзведзі 24
Першае падарожжа на Месяц 25
Пакараная прагнасць 27
Коні пад пахамі, карэта на плячах 27
Адталыя гукі 29
ЧАСТКА ДРУГАЯ 31
Бура 31
Паміж кракадзілам і львом 32
Сустрэча з кітом 33
У страўніку ў рыбы 35
Mae цудоўныя слугі 36
Кітайскае віно 39
Пагоня 43
Трапны стрэл 44
Адзін супроць тысячы 46
Чалавек-ядро 48
Сярод белых мядзведзяў 49
Другое падарожжа на Месяц 52
Сырны востраў 55
Караблі, праглынутыя рыбай 58
Сутычка з мядзведзем 59
Літаратурна-мастацкае выданне
Школьная бібліятжа класікі
РАСПЭ Рудольф Эрых
ПРЫГОДЫ БАРОНА МЮНХАЎЗЕНА
Рэдактар Т. Р. Мартыненка
Дызайн вокладкі, мастацкі рэдактар В. П. Калгнін Камп’ютарная вёрстка М. С. Новікаў Стылістычны рэдактар Т. Р. Мартыненка
Падпісана да друку 23.02.2024. Фармат 60х9О’/І6. Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 4,0. Ул.-выд. арк. 2,87. Тыраж 2000 экз. Заказ 217.
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/8 ад 02.08.2013.
Вул. Б. Хмяльніцкага, Юа, 220013, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
Дзяржаўнае прадпрыемства «БудМедыяПраект».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў №2/42 ад 13.02.2014.
Вул. В. Харужай, 13/61, 220123, Мінск, Рэспубліка Беларусь.
еШкольная бібліятэка класікі
Рудольф Эрых Распэ
Прыгоды барона Мюнхаузепа
Так, кемлівасць — самае галоўнае ў жыцці, і не было на свеце чалавека больш кемлівага, чым барон Мюнхаўзен.