• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгоды барона Мюнхаўзена  Эрых Распэ

    Прыгоды барона Мюнхаўзена

    Эрых Распэ

    Выдавец: Звязда
    Памер: 64с.
    Мінск 2024
    15.28 МБ
    — Што ты тут робіш? — запытаў я.
    — Я кручу ветракі свайго гаспадара, — адказаў ён. — А каб яны не паламаліся, я дзьму не надта моцна: толькі з аднае ноздры.
    «Гэты чалавек мне спатрэбіцца», — падумаў я і прапанаваў яму ехаць са мною.
    Кітайскае віно
    У Егіпце я хутка выканаўусе даручэнні султана. Мая кемлівасць дапамагла мне і тут. Праз тыдзень я разам са сваімі незвычайнымі слугамі вярнуўся ў сталіцу Турцыі.
    Султан быў рады, што я вярнуўся, і вельмі хваліў мяне за мае ўдалыя дзеянні ў Егіпце.
    — Вы разумнейшы за ўсіх маіх міністраў, любы Мюнхаўзен! — сказаў ён, моцна паціснуўшы мне руку. — Прыходзьце да мяне сёння абедаць!
    Абед быў вельмі смачны, але — вось бяда! — на стале не стаяла віно, бо туркам па законе забаронена піць віно. Я быў вельмі засмучоны, і султан, каб усцешыць мяне, павёў пасля абеду ў свой кабінет, адчыніў патайную шафу і дастаў адтуль бутэлечку.
    — Такога цудоўнага віна вы не спрабавалі за ўсё сваё жыццё, мой любы Мюнхаўзен! — сказаў ён, наліваючы мне поўную шклянку.
    Віно сапраўды было добрае. Але пасля першага ж глытка я заявіў, што ў Кітаі ў кітайскага багдыхана Фу Чана віно яшчэ лепшае за гэтае.
    — Мой любы Мюнхаўзен! — усклікнуў султан. — Я прывык верыць кожнаму вашаму слову, бо вы самы праўдзівы чалавек на зямлі, але клянуся, што зараз вы гаворыце няпраўду: лепшага за гэтае віно не бывае!
    — А я вам дакажу, што бывае!
    — Мюнхаўзен, вы хлусіце!
    — He, я кажу чыстую праўду і бяруся роўна праз гадзіну прынесці вам бутэльку такога віна, у параўнанні з якім ваша — нікчэмная кісляціна.
    — Мюнхаўзен, вы забываецеся! Я заўсёды лічыў вас адным з самых праўдзівых людзей на зямлі, а цяпер бачу, што вы бессаромны хлус.
    — У такім разе я патрабую, каб вы ўпэўніліся неадкладна, ці праўду я кажу!
    — Згодзен! — адказаў султан. — Калі да чатырох гадзін вы не даставіце мне з Кітая бутэльку лепшага ў свеце віна, я загадаю вам адсячы галаву.
    — Цудоўна! — усклікнуўя. — Я згодзен навашыўмовы. Але калі да чатырох гадзін гэтае віно будзе ў вас на
    стале, вы аддасцё мне столькі золата з вашай кладоўкі, колькі за адзін раз можа панесці адзін чалавек.
    Султан згадзіўся. Я напісаў кітайскаму багдыхану пісьмо і папрасіў яго падарыць мне бутэльку таго самага віна, якім ён частаваў мяне тры гады назад.
    «Калі вы адмовіце мне ў маёй просьбе, — пісаў я, — ваш сябра Мюнхаўзен загіне ад рукі ката».
    Калі я скончыў пісаць, было ўжо пяць хвілін на чацвёртую.
    Я паклікаў свайго скарахода і паслаў яго ў кітайскую сталіцу. Ён адвязаў гіры, што віселі ў яго на нагах, узяў пісьмо і ў адзін момант знік з вачэй.
    Я вярнуўся ў кабінет султана. У чаканні скарахода мы асушылі да дна пачатую намі бутэльку.
    Прабіла чвэртку на чацвёртую, потым палову на чацвёртую, потым тры чвэрткі на чацвёртую, а мой скараход не паказваўся.
    Мне зрабілася неяк нядобра, асабліва калі я заўважыў, што султан трымае ў руках званочак, каб пазваніць і паклікаць ката.
    — Дазвольце мне выйсці ў сад падыхаць свежым паветрам! — сказаў я султану.
    — Калі ласка! — адказаў султан з самай прыязнай усмешкай.
    Але, выходзячы ў сад, я ўбачыў, што за мною следам ідуць нейкія людзі, не адступаючы ад мяне ні на крок.
    Гэта былі султанавы каты, гатовыя кожную хвіліну накінуцца на мяне і адсячы маю бедную галаву.
    У роспачы я зірнуў на гадзіннік. Без пяці чатыры! Няўжо мне засталося жыць усяго толькі пяць хвілін? О, гэта занадта жахліва! Я паклікаў свайго слугу — таго самага, што чуе, як расце ў полі трава, — і спытаў яго, ці не чуе ён тупату майго скарахода. Ен прыклаў вуха да зямлі і паведаміў мне, на маё вялікае гора, што скараход заснуў!
    — Заснуў?!
    — Так, заснуў. Я чую, як ён храпе далёка-далёка.
    У мяне ногі падкасіліся ад жаху. Яшчэ хвіліна — і я загіну бясслаўнай смерцю.
    Я паклікаў другога слугу, таго самага, які цэліўся ў вераб’я, і ён адразу ж узлез на самую высокую вежу і, прыўзняўшыся на дыбачкі, пачаў узірацца ўдаль.
    — Ну, што, ці бачыш ты нягодніка? — запытаў я, задыхаючыся ад злосці.
    — Бачу, бачу! Ён разлёгся на лужку пад дубам, недалёка ад Пекіна і храпе. А побач з ім бутэлька... Але пачакай, я цябе пабуджу.
    Ён стрэліў у вершаліну таго дуба, пад якім спаў скараход.
    Жалуды, лісце і галінкі пасыпаліся на скарахода і пабудзілі яго.
    Скараход усхапіўся, працёр вочы і кінуўся бегчы як апантаны.
    Да чатырох гадзін заставалася ўсяго толькі паўхвіліны, калі ёнуляцеўу палацз бутэлькай кітайскага віна.
    Можаце сабе ўявіць, якая вялікая была мая радасць! Паспытаўшы віна, султан прыйшоў у захапленне і ўсклікнуў:
    — Любы Мюнхаўзен! Дазвольце мне схаваць гэтую бутэлечку як мага далей ад вас. Я хачу распіць яе адзін. Я і не думаў, што на свеце бывае такое салодкае і смачнае віно.
    Ён замкнуў бутэльку ў шафе, а ключы ад шафы паклаў сабе ў кішэню і загадаў неадкладна паклікаць скарбніка.
    — Я дазваляю майму сябру Мюнхаўзену ўзяць з маіх кладовак столькі золата, колькі яго можа панесці за адзін раз адзін чалавек, — сказаў султан.
    Скарбнік нізка схіліўся перад султанам і павёў мяне ў падзямеллі палаца, даверху набітыя скарбамі.
    Я паклікаў свайго асілка. Ён узваліў сабе на плечы ўсё золата, што было ў кладоўках султана, і мы пабеглі да мора. Там я наняў велізарны карабель і даверху нагрузіў яго золатам.
    Падняўшы парусы, мы паспяшаліся выйсці ў адкрытае мора, пакуль султан не апамятаўся і не адабраў у мяне сваіх скарбаў.
    Пагоня
    Але здарылася тое, чаго я так баяўся.
    Ледзь толькі мы ад’ехалі ад берага, скарбнік пабег да свайго ўладара і сказаў яму, што я дарэшты абрабаваў кладоўкі. Султан раз’юшыўся і паслаў мне наўздагон увесь свой ваенны флот.
    Убачыўшы мноства баявых караблёў, я, прызнацца, не на жарты спалохаўся.
    «Ну, Мюнхаўзен, — сказаў я сабе, — настала твая апошняя хвіліна. Цяпер ужо табе не будзе ратунку. Уся твая хітрасць не дапаможа табе».
    Я адчуў, што мая галава, якая толькі што ўмацавалася ў мяне на плячах, зноў нібыта аддзяляецца ад тулава.
    Раптам да мяне падышоў мой слуга, той, які меў магутныя ноздры.
    — He бойцеся, яны нас не дагоняць! — сказаў ён, смеючыся, пабег на карму і, накіраваўшы адну ноздру супроць турэцкага флоту, а другую супроць нашых парусоў, падняў такі страшэнны вецер, што ўвесь турэцкі флотуаднухвіліну адляцеўад нас назаду гавань.
    А наш карабель, які падганяе мой магутны слуга, шпарка памчаўся наперад і праз дзень дабраўся да Італіі.
    Трапны стрэл
    У Італіі я зажыў як багацей, але спакойнае, мірнае жыццё мне не падабалася.
    Я прагнуў новых прыгод і подзвігаў.
    Таму я вельмі ўзрадаваўся, калі пачуў, што недалёка ад Італіі распачалася новая вайна: англічане ваявалі з іспанцамі.
    Hi хвіліны не марудзячы, ускочыў я на каня і памчаўся на поле бітвы.
    Іспанцы аблажылі тады англійскую крэпасць Гібралтар, таму я адразу ж прабраўся да акружаных.
    Генерал, які камандаваў крэпасцю, быў мой добры прыяцель. Ен радасна сустрэў мяне і пачаў паказваць мне ўзведзеныя ім умацаванні, бо ён ведаў, што я магу даць яму слушную і карысную параду.
    Стоячы на сцяне Гібралтара, я ўбачыў праз падзорную трубу, што іспанцы накіроўваюць дула сваёй гарматы якраз у тое месца, дзе стаялі мы абодва.
    Hi хвіліны не марудзячы, я загадаў, каб на гэтае самае месца была пастаўлена вялізная гармата.
    — Навошта? — запытаў генерал.
    — Вось убачыш! — адказаў я.
    Ледзь толькі гармату падкацілі да мяне, я накіраваў яе дула дакладна ў дула варожай гарматы, і, калі іспанскі пушкар паднёс да сваёй гарматы кнот, я гучна скамандаваў:
    Плі!
    Абедзве гарматы грымнулі ў адзін і той жа момант.
    Здарылася тое, чаго я чакаў: у вызначаным мною пункце два ядры — наша і варожае — стукнуліся са страшэннай сілай, і варожае ядро паляцела назад.
    Вы разумееце: яно паляцела назад да іспанцаў
    Яно адарвала галаву іспанскаму пушкару і шаснаццаці іспанскім салдатам.
    Яно збіла мачты ў трох караблёў, што стаялі ў іспанскай гавані, і паляцела проста ў Афрыку.
    Праляцеўшы яшчэ дзвесце чатырнаццаць міль, яно ўпала на страху ўбогай сялянскай хаціны, дзе жыла нейкая старая. Старая ляжала на спіне і спала, а рот у яе быў адкрыты. Ядро прадзіравіла страху, трапіла старой проста ў рот, выбіла ў яе апошнія зубы і засела ў горле — ні туды ні сюды!
    У хаціну ўбег яе муж, чалавек гарачы і кемлівы.
    Ён засунуў руку ёй у горла і паспрабаваў выцягнуць адтуль ядро, але яно не зрушылася з месца.
    Тады, ні хвіліны не марудзячы, ён паднёс да яе носа добрую панюшку табакі: яна чыхнула, ды так моцна, што ядро вылецела праз акно на вуліцу!
    Вось колькі бяды нарабіла іспанцам іхуласнае ядро, якое я паслаў да іх назад.
    Наша ядро таксама не прынесла ім нічога прыемнага: яно трапіла ў іх ваенны карабель і пусціла яго на дно, а на караблі было дзвесце матросаў!
    Дык вось, англічане выйгралі гэтую вайну галоўным чынам дзякуючы маёй кемлівасці.
    — Дзякуй табе, дарагі Мюнхаўзен, — сказаў мой сябра генерал, моцна паціскаючы мне рукі. — Калі б не ты, мы загінулі б. Нашай бліскучай перамогай мы абавязаны толькі табе.
    — Дробязь, — сказаў я. — Я заўжды гатовы служыць сваім сябрам.
    У падзяку за маю паслугу англійскі генерал хацеў надаць мне чын палкоўніка, але я, як чалавек надзвычай сціплы, адмовіўся ад такога высокага гонару.
    Адзін супроць тысячы
    Я так і заявіў генералу:
    — He трэба мне ні ордэнаў, ні чыноў! Я дапамагаю вам па дружбе, бескарысліва. Простатаму, што я вельмі люблю англічан.
    — Дзякуй табе, дружа Мюнхаўзен! — сказаў генерал, яшчэ раз паціскаючы мне рукі. — Дапамагай нам, калі ласка, і далей.
    — 3 вялікай прыемнасцю, — адказаў я і папляскаў старога па плячы. — Я рады служыць брытанскаму народу.
    Хутка мне выдаўся выпадак зноў дапамагчы маім сябрам англічанам.
    Я пераапрануўся іспанскім свяшчэннікам і, калі надышла ноч, пракраўся ў варожы лагер.
    Іспанцы спалі непрабудным сном, і ніхто не ўбачыў мяне. Я ціхенька ўзяўся за работу: пайшоў туды, дзе стаялі іх страшныя гарматы, і хутка-хутка пачаў кідаць гэтыя гарматы ў мора — адну за адной — як мага далей ад берага.
    Гэта было не надта лёгка, бо ўсіх гармат было больш за трыста.
    Скончыўшы з гарматамі, я выцягнуў на сярэдзіну лагера ўсе драўляныя тачкі, дрожкі, калёсы, вазы, якія толькі былі ў гэтым лагеры, зваліў іх у адну кучу і падпаліў.
    Яны ўспыхнулі, як порах. Пачаўся страшэнны пажар.