Прыгоды Васількі з Брачыслаўля
Мікалай Плавінскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 68с.
Мінск 2016
МІКАЛАЙ ПЛАВІНСКІ
ПРЫГОДЫ
3 БРАЧЫСДАуЛЯ
МІКАЛАЙ ПЛАВІНСКІ
ПРЫГОДЫ
ВЛСІЛЬКІ
3 БРЛЧЫСЛЛўЛЯ
Мінск «БЕЛАРУСЬ» 2016
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Бен)-44
П37
Для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Плавінскі, М. А.
П37 Прыгоды Васількі з Брачыслаўля : для мал. і сярэд. шк. узросту / Мікалай Плавінскі. — Мінск : Беларусь, 2016. — 68 с.: іл.
ISBN 978-985-01-1184-5.
У кнізе апісваюцца прыгоды хлопчыка Васількі, які жыў у адным з гарадоў Полацкага княства ў пачатку XI стагоддзя. Разам з Васількам чытачы змогуць пападарожнічаць па лясных абшарах сярэднявечнай паўночнай Беларусі, даведацца, як жылі, пра што думалі, аб чым клапаціліся ў тыя часы нашыя продкі.
Кніга разлічана на дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, на іх бацькоў і настаўнікаў, а таксама на ўсіх тых, каму цікавая гісторыя нашай Бацькаўшчыны.
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Бен)-44
ISBN 978-985-01-1184-5
© Плавінскі М. А., 2016
© Афармленне.
«Выдавецтва «Беларусь», 2016
Васілька сядзеў на самай вяршыні стромкага вала, прытуліўшыся спінаю да таўшчэзных бярвёнаў гарадской сцяны, і майстраваў новым вострым ножыкам, які яму толькі пазаўчора падарыў бацька, дудачку з трыснягу Яркае сонейка ззяла ў бясхмарным небе. Ужо колькі дзён стаяла цёплае надвор’е, ад чаго зямля зусім прачнулася пасля доўгае зімы, прагрэлася і пакрылася маладой, густой і сакавітай травой, а дрэвы апрануліся ў новае лісце і вось-вось ужо мусілі пайсці рознакаляровай квеценню.
Васілька дарабіў апошнюю адтуліну ў сваёй дудачцы і паспрабаваў зайграць. Мелодыя выйшла не надта гучнай, але хлопчык быў вельмі задаволены тым, што ў яго ўсё атрымалася. Ён сядзеў, грэўся на сонейку, граў на сваёй дудачцы, глядзеў на бязмежнае зіхоткае пад сонечнымі промнямі возера.
Васілька радаваўся вясне, бо гэта была ўжо дзясятая яго вясна. Яму шмат чаму давядзецца навучыцца будучым летам, стаць яшчэ спрытнейшым і мацнейшым. Хаця Васілька і так ужо самы моцны сярод сваіх аднагодкаў, і ніхто не наважваецца з яго кпіць
ці прыдумляць яму ненкія мянушкі. Але гэта і не дзіва, бо Васількаў бацька не нейкі там селянін ці рамеснік, a дружыннік. А таму Васілька ў той час, калі астатнія хлопцы і дзяўчаты пасвяць кароў, працуюць у полі ці яшчэ чым дапамагаюць бацькам па гаспадарцы, вучыцца трымаць у руках меч ці кап’ё, ці страляе з лука, ці проста займаецца рознымі фізічнымі практыкаваннямі. Яшчэ год таму Васілька вучыўся біцца з іншымі сынамі дружыннікаў, такога ж як ён узросту, толькі на драўляных мячах. I хоць меч у яго быў вельмі добры і трывалы, а на клінку хлопец сам выразаў знакі, такія ж, як на сапраўдных мячах, гэта ўсё ж была толькі цацка. Але некалькі месяцаў таму бацька ўпершыню дазволіў Васільку ўзяць у рукі сапраўдны меч, прычым не абы-які, а яго ўласны. А меч у Васількавага бацькі проста дзівосны, прывезены з ней-
кай далёкай краіны, што ляжыць за неабсяжным морам, у якое ўпадае магутная Дзвіна. Яго рукаяць аж зіхаціцца ад срэбра і медзі. А на клінку часам бачныя нейкія таямнічыя знакі, а часам іх амаль немагчыма разгледзець. Васілька зусім не мог зразумець, як такое можа быць. Але, калі бацька дазволіў яму ўпершыню самому ўзяць у рукі гэты меч, хлопчык быў настолькі шчаслівы, як напэўна яшчэ ніколі ў сваім жыцці.
Меч быў цяжкі, і спачатку ў Васількі не выходзіла доўга трымаць яго, тым болып наносіць нейкія ўдары. Але з дня ў дзень у яго атрымлівалася ўсё лепш, і ён сам адчуваў як мацнеюць рукі і наколькі спрытнейшым ён стае. Цяпер Васілька ўжо мог доўга практыкавацца з гэтай зброяй, амаль як дарослыя. Ён ужо марыў, што хутка, праз якія тры, ад сілы чатыры вясны, ён зможа стаць сапраўдным дружыннікам, такім жа, як яго бацька ці два старэйшыя браты.
Ён вельмі зайздросціў сваім братам, бо яны зараз былі далёка. Хлопчык паглядзеў на ўсход. Недзе там, дзе ўзыходзіць сонца, калі ехаць у той бок на кані некалькі дзён, стаіць на беразе шырокай Дзвіны вялікі горад Полацк. У гэтым горадзе валадарыць разумны і моцны князь Брачыслаў. Менавіта ён загадаў пабудаваць родны Васількаў горад, ад чаго той і называецца Брачыслаўлем. Гэта адбылося, калі Васілька яшчэ не нарадзіўся. Але ён добра ведае гэтую гісторыю, бо менавіта яго бацька кіраваў пабудовай новага горада.
Васілька толькі аднойчы быў у Полацку, з бацькам, але гэта здарылася даўно, калі яму ішла толькі пятая вясна. Таму ў памяці амаль нічога не засталося, толь-
кі асобныя абліччы людзей, толькі дзіўныя пахі і гукі. Ён памятаў, што людзей было вельмі шмат, проста безліч. Многія насілі зусім дзіўную вопратку, такую, якую Васільку болыл ніколі не даводзілася бачыць. Ён таксама памятаў нейкія зусім невядомыя пахі, шмат дзіўных незнаёмых пахаў. А найбольш у дзіцячую памяць урэзаўся гук званоў, што клікалі вернікаў да набажэнства. Магутны гук здалёк чутны над хвалямі Дзвіны. Зусім не тое, што гук адзінага невялічкага звона ў царкве Брачыслаўля.
Вось у гэтым вялізным і амаль казачным горадзе цяпер і жылі абодва старэйшыя браты Васількі. 1 абодва яны былі дружыннікамі ў мудрага Брачыслава. Васілька страшэнна ім зайздросціў і хацеў найхутчэй далучыцца да сваіх братоў. Праўда дадому яны цяпер заязджалі ўсё радзей. Хіба што раз на год даводзілася бачыць старэйшага Мікулу і другога па ўзросце Дзімітра ў родным Брачыслаўлі. Але калі ўсё ж атрымлівалася ў іх завітаць дадому, дык усе хлапчукі зайздросцілі Васільку, бо ні ў кога больш не было такіх братоў. Магутныя, як асілкі, у аксамітавых кафтанах, расшытых срэбнымі вылогамі, з паясамі, упрыгожанымі срэбнымі накладкамі, і з такімі ж, як у бацькі, дарагімі мячамі. Адразу было бачна, што служаць яны сапраўды вялікаму князю — полацкаму Брачыславу
А ўжо колькі дзівосаў распавядалі браты, седзячы ў святліцы з іншымі дружыннікамі. Па такім выпадку ў тую святліцу пускалі нават хлапчукоў — сыноў дружыннікаў, хаця зазвычай нават зазіраць туды ім было строга забаронена, каб раптам не атрымаць бізу-
на. Распавядалі, колькі рознага народу прыплывае па Дзвіне да Полацку — купцы, паслы, вучоныя людзі, вандроўнікі-пілігрымы. I з краіны шведаў, і з зямель франкаў, і з далёкага вострава Англіі. А часам дабіраюцца да Полацка і гандляры з краіны арабаў, у якіх смуглявая скура, чорныя валасы і зусім незразумелая мова.
Распавядалі таксама, што хоць Полацк і вельмі вялікі горад, але ёсць на Русі і яшчэ большыя, і называюцца яны Кіеў і Ноўгарад. Але ў гэта Васілька паверыць не мог нават сваім братам — хіба ж можа быць на свеце горад яшчэ большы за Полацк?
Васілька зачаравана ўтаропіўся ў далягляд на ўсходзе. Ен марыў пра тое, як ужо хутка, вельмі хутка ён зможа далучыцца да сваіх старэйшых братоў і так аддана і верна служыць мудраму князю Брачыславу.
Васілька ажно заплюшчыў вочы ад сваіх салодкіх мрояў, але нечакана пачуў голас маці, прыцішаны высокімі гарадскімі сценамі. Маці клікала яго абедаць. Васілька зірнуў на сонца і нават здзівіўся, як гэта ён здолеў не заўважыць, што ўжо прыйшоў час есці. Есці, а пасля зноў практыкавацца ў вайсковай справе, з апошніх сіл, да поўнай знямогі, каб быць такім жа, як старэйшыя браты, а можа нават амаль такім жа, як яго бацька. Хлопчык узняўся і спрытна пайшоў па адхоне вала ўздоўж гарадской сцяны ў бок брамы.
Увечары, лежачы на палацях і адчуваючы прыемную стомленасць у руках і нагах, Васілька слухаў, як роўна дыхае побач яго маленькая сястрычка Міла-
слава. Ён вельмі стаміўся ад розных ваярскіх практыкаванняў, бо стары Жызнамір, які вучыць дзяцей дружыннікаў вайсковай справе, ніколі не дае ім ні хвіліны роздыху. Дарма, што ён кульгавы, не мае левай рукі і бачыць толькі на адно вока. Але ж калісьці ў маладосці ён змагаўся яшчэ ў войску Рагвалода. Толькі, на жаль, ён так рэдка распавядае пра свае колішнія прыгоды. А заўтра Васількаў бацька разам з іншымі дружыннікамі едзе збіраць даніну з навакольных крывіцкіх вёсак. Таму ў Васількі пэўна не будзе зранку асаблівых хатніх спраў і можна будзе адпрасіцца ў маці, каб пашпацыраваць па наваколлі. Ён падумаў, што зможа нават дайсці да Дазорнай гары, з якой бачная амаль уся іх воласць. Васілька вырашыў, што так ён і зробіць, абняў сястрычку і імгненна заснуў.
4 нрыніцд
Калі Васілька прачнуўся, бацька з іншымі дружыннікамі ўжо з’ехаў. У небе зноў ззяла цёплае сонейка. Вясна больш ужо не збіралася адступаць. Васілька з’еў кашу з парным малаком і пачаў прасіць маці, каб адпусціла яго пагуляць за гарадскія сцены, бо надта ўжо яму хочацца пашпацыраваць па вясновым лесе.
Спярша яна, канешне, не хацела яго адпускаць. Маці казала, што ён яшчэ надта маленькі, каб аднаму далёка адыходзіць ад горада, і што ў лесе столькі ўсяго небяспечнага — і звяроў розных напаткаць можна, і людзей чужых нядобрых можна сустрэць, і, не дай бог, нячысцікаў напаткаць. Але Васілька звяроў не баяўся, бо калі ты сам звера турбаваць не станеш, то і ён на цябе не нападзе. Чужых людзей таксама баяцца няма чаго, бо адкуль ім тут узяцца ў зямлі князя Брачыслава, а калі і сустрэнецца які падарожны чалавек, то час зараз мірны, таму непакоіцца няма чаго. А ад нячысцікаў абараніцца яшчэ лягчэй, бо Васілька ж ходзіць у школу, дзе яны ўжо вывучылі столькі святых малітваў, што ніводзін нячысцік не стрывае, калі іх пачуе.
Урэшце, Васілька ўгаварыў маці адпусціць яго пагуляць, як яна ні ўпіралася. Маці ў яго добрая і звычайна ўсё яму дазваляе, хай, часам, і не адразу. Васілька паабяцаў, што вернецца не надта позна і яшчэ паспее пазаймацца сваімі вайсковымі практыкаваннямі. Маці дала яму ў дарогу вялікую лусту свежага хлеба і кавалак сала. Хлопчык паклаў іх у торбу, апрануў свае старыя поршні, бо, напэўна, шмат дзе яшчэ лясныя сцяжыны маглі быць гразкімі ад не так даўно расталага снегу, і выправіўся ў дарогу. Ён таксама ўзяў з сабой бацькава маленькае кап’ё, якое ўсе называюць суліцай. Дарослыя звычайна карыстаюцца такімі суліцамі на паляванні, каб пацэліць у падпільнаванага звера зблізу. А дружыннікі бяруць такія суліцы і на бітву, каб кідаць іх у ворага. Але для Васількі бацькава суліца была па памеры амаль як сапраўднае кап’е. Да таго ж, стары Жызнамір ужо навучыў Васільку і яго аднагодкаў далёка і трапна кідаць такія суліцы. Таму Васількавай маці будзе спакайней думаць, што ў выпадку якой неспадзяванкі яе сын зможа абараніцца. А самому хлопчыку было дужа прыемна разумець, што ён выпраўляецца ў вандроўку з сапраўднай зброяй у руках.