• Часопісы
  • Прыгоды Васількі з Брачыслаўля  Мікалай Плавінскі

    Прыгоды Васількі з Брачыслаўля

    Мікалай Плавінскі

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 68с.
    Мінск 2016
    29.8 МБ
    — А хіба мне нельга паехаць з вамі? — засмуціўся Васілька.
    — He, далей табе нельга, — сказаў Людаслаў. — Хай сабе ў нас зараз і мір з літоўцамі, але ўсё ж табе яшчэ з намі ехаць рана.
    Васільку страшэнна хацелася пабачыць далёкія літоўскія землі, але пярэчыць бацьку ён не адважыўся, бо ўжо зразумеў, што сапраўды дарослы чалавек
    мусіць падпарадкоўвацца старэншым, нават калі яму гэта і зусім не даспадобы.
    Хацен і Васількаў бацька развіталіся з Нецімерам і разам са сваімі спадарожнікамі спусціліся з замкавага пагорка, дзе іх ужо чакалі асядланыя коні. Тут Людаслаў абняў Васільку і наказаў ва ўсім слухацца Яна і ў хуткім часе чакаць яго. Пасля гэтага яны з Хаценам і атрадам дружыннікаў рушылі на захад, у глыб літоўскіх зямель, а Васілька з Янам і адным з мядзелскіх ваяроў скіравалі сваіх коней на ўсход, у бок Мядзела.
    ^жжчяртлнне
    Увесь наступны тыдзень Васілька правёў у Мядзелі, прычым сумаваць яму не давялося. Штодня з самага ранку хлопчык пад наглядам Яна займаўся ваярскімі практыкаваннямі: бегаў, скакаў, практыкаваўся біцца на мячах і сякерах, кідаць суліцы. Па абедзе Васілька зноў практыкаваўся ў фехтаванні, але цяпер ужо з драўлянымі мячамі з сынамі мядзелскіх дружыннікаў. Спярша іншыя хлопцы пабойваліся Васільку, бо аднекуль даведаліся пра тое, як ён паўдзельнічаў у сутычцы з бандай літоўцаў Мусіць, пра гэта ім распавялі іх бацькі. Сам Васілька нікому са сваіх пагодкаў пра той выпадак нічога не распавядаў. Але ўжо ў хуткім часе ён пасябраваў з мядзелскімі хлапчукамі і ў вольны час гуляў з імі ў біты, у мяч і ў іншыя гульні. А яшчэ Васілька дапамагаў Яну і Туне, які ўжо стаў папраўляцца ад сваёй раны, даглядаць коней і чысціць зброю, назіраў, як працуюць мядзелскія рамеснікі, кавалі, ювеліры і ганчары і нават крыху ім дапамагаў. Найболып яму падабалася глядзець за працай ганчара, які рабіў на сваім крузе самыя розныя гаршкі, кубкі і міскі. А асабліва Васільку было даспадобы самому рабіць з гліны розныя рэчы — маленькія
    кубачкі і розныя цацкі. Мядзелскі ганчар Гаўка хваліў Васількаву працу, хаця вытачыць на крузе цэлы гаршчок у хлопчыка пакуль не атрымоўвалася.
    Роўна праз тыдзень вярнуліся з літоўскіх зямель Хацен і Васількаў бацька. Падчас піру з нагоды іх вяртання, куды бацька ўзяў і Васільку, усе былі ў добрым гуморы. 3 размоў, што вялі Людаслаў і Хацен з Янам і старэйшымі мядзелскімі дружыннікамі, хлопчык зразумеў, што пасольства прайшло паспяхова і яго бацька вельмі задаволены яго вынікамі.
    Яшчэ два дні пасля вяртання з літоўскай зямлі Васількаў бацька і яго спадарожнікі адпачывалі і праводзілі вольны час у розных забавах. Бацька пачаў вучыць Васільку гуляць у таўлеі — складаную гульню, за якой дужа любілі бавіць вольны час дружыннікі. Спярша яны малявалі поле гульні на пяску, а замест фігурак збіралі рознакаляровыя каменьчыкі. А ў апошні вечар перад ад’ездам Васілька нават згуляў з Хаценам у яго ўласныя таўлеі, дзе фігуркі былі зробленыя з рознакаляровага шкла, а цэнтральная фігурка князя нават нагадвала чалавека. Фігуркі расстаўляліся на вялікай дошцы, упрыгожанай разьбяным арнаментам. Хацен сказаў, што фігуркі гэтыя яму прывезлі аднекуль з-за мора, ці то з краіны шведаў, а можа нават і з далёкіх зямель франкаў Васілька некалькі разоў прайграў Хацену, але ён зусім не засмуціўся, бо проста перастаўляць на дошцы такія прыгожыя фігуркі было прыемна ўжо само па сабе.
    Нарэшце ўсе прыгатаванні да вяртання дадому былі завершаны і можна было выпраўляцца ў зварот-
    'м’
    ны шлях. Хацен даў брачыслаўскім дружыннікам у дарогу шмат прыпасаў і розныя падарункі. Васільку ад мядзелскага гаспадара дастаўся масіўны бронзавы бранзалет, а яго сястрычцы Мілаславе нізка рознакаляровых шкляных пацерак.
    Пасля доўгіх развітанняў брачыслаўскія ваяры рушылі ў зваротны шлях. Яны вярталіся той жа самай дарогай, што ехалі сюды, але наваколле за час іх знаходжання ў Мядзелі паспела ўжо крыху змяніцца — наступіла сапраўднае лета. Надвор’е было вельмі цёплым, і ўвесь час свяціла ласкавае летняе сонейка. Рухаліся няспешна, але гэтым разам у Гарадзец заязджаць не сталі. Замест гэтага Васількаў бацька адаслаў Яна і яшчэ аднаго маладога дружынніка ў Полацк, каб перадаць князю Брачыславу звесткі, сабраныя падчас
    іх выправы па памежжы з літоўцамі. Васільку было вельмі зайздрасна, бо яму таксама дужа хацелася пабываць у сталіцы, а магчыма і пабачыць вялікага князя Брачыслава.
    — А чаму мы ўсе не можам паехаць у Полацк? — запытаў ён у бацькі.
    — А дома хто будзе справамі займацца? — адказаў той. — Мы ўжо доўга вандруем, трэба і дахаты завітаць, паглядзець, як там справы ідуць. А ў Полацку ты яшчэ пабываеш не раз. А гадкі праз тры-чатыры і ўвогуле паедзеш да двара князя Брачыслава, як калісьці твае старэйшыя браты.
    Васілька крыху засмуціўся, але пасля падумаў, што ў Полацк яму, канешне, вельмі хочацца, але і дадому хочацца таксама. Ён зразумеў, што паспеў ужо засумаваць па маці, сястрычцы і сябрах.
    Нарэшце надвячоркам сёмага дня Васілька ўбачыў сцены Брачыслаўля, што ўзвышаліся на гары паміж азёраў Толькі тут хлопчык зразумеў, наколькі ж ён, насамрэч, паспеў засумаваць па родным горадзе. Калі атрад на чале з Васількавым бацькам наблізіўся да гарадской брамы, іх ужо сустракаў натоўп гараджан. Наперадзе ўсіх стаяў Давыд, а побач з ім Васілька ўбачыў сваю маці і сястрычку Мілаславу. Вершнікі спешыліся. Васількаў бацька спярша абняўся з Давыдам і запытаў у яго, ці ўсё было добра ў Брачыслаўлі ў іх адсутнасць. Давыд адказаў, што ўсё ў горадзе і воласці спакойна і ніякіх здарэнняў за час іх адсутнасці не адбылося. Пасля гэтага Людаслаў падхапіў на рукі дачку, абняў жонку і сказаў:
    — Ну вось бачыш, і месяца не прайшло як мы вярнуліся. Глядзіце, як наш Васілька падрос і памацнеў за гэты час. А каб ты ведала, колькі ён подзвігаў зрабіць за гэты час паспеў!
    — Ды што мне вашыя подзвігі! — адказала Васількава маці. — Галоўнае, што жывыя і здаровыя вярнуліся, — і чамусьці заплакала.
    Пасля радасных прывітанняў усе сталі разыходзіцца па дамах. Рушылі дадому і Васількавы бацька з маці, а да самога Васількі падбеглі яго сябрукі і сяброўкі і сталі пытацца, што ён паспеў пабачыць падчас сваёй выправы і што з ім за гэты час адбылося. Васілька быў вельмі рады ўсіх бачыць, але яшчэ болып ён хацеў хутчэй трапіць у родную хату, таму паабяцаў усім, што распавядзе пра свае прыгоды на наступны дзень.
    Дома Васілька адразу падарыў сваёй сястрычцы нізку рознакаляровых шкляных пацерак, прывезеных з Мядзела, а пасля ўволю наеўся маміных прысмакаў. Перад сном ён уяўляў, як заўтра будзе распавядаць сваім сябрам пра тое, што бачыў у дарозе. А яшчэ ён падумаў, што самае лепшае ў кожным падарожжы — гэта вяртанне дадому.
    ЭМ6СТ
    ВЯСНА	3
    КРЫНІЦА 	10
    НАВУКА	16
    ГАНЕЦ 	20
    НЕЧАКАНАЯ РАДАСЦЬ	23
    ВЫПРАВА 	26
    ГАРАДЗЕЦ	33
    РАПТОЎНАЯ НЕБЯСПЕКА 	38
    ДЗІЎНЫ СМАК ПЕРАМОП	45
    МЯДЗЕЛА	48
    ПАСОЛЬСТВА 	55
    ВЯРТАННЕ 	63
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Плавінскі Мікалай Аляксандравіч
    ПРЫГОДЫ ВАСІЛЬКІ 3 БРАЧЫСЛАЎЛЯ
    Рэдактар В. М. Пінчук Мастак К. Г. Фурс Мастацкі рэдактар Н. Р. Агародная Тэхнічны рэдактар Ж. М. Бароўская Карэктары В. I. Смірнова, Л. К. Сямёнава
    Падпісана да друку 13.09.2016. Фармат 70х100’/|6. Папера афсетная. Гарнітура «Таймс». Друк афсетны.
    Ум. друк. арк. 5,85. Ул.-выд. арк. 3,6. Тыраж 1300 экз. Зак. 866.
    Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларусь». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/4 ад 09.07.2013. Пр. Пераможцаў, 11, 220004, Мінск, Рэспубліка Беларусь. http://belarusbook.by
    Адкрытае акцыянернае таварыства «Паліграфкамбінат імя Я. Коласа». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/3 ад 04.10.2013.
    Вул. Каржанеўскага, 20, 220024, Мінск, Рэспубліка Беларусь.
    ВОЛШЕБНЫЙ ММР СКАЗОК
    ISBN 978-985-01-1182-1
    Нздательство «Беларусь» Авторы: Алесь Мартнновнч, Геннаднй Авласенко н др.
    Год выпуска: 2016
    Тнраж: 1300 экз.
    Страннц: 432
    Тнп обложкн: переплет
    Язык: русскнй
    Лллюстрацнн:без лллюстрацлй
    Чнтатель познакомнтся с самымн необычнымн сказочнымн героямн, с волшебнымп нсторняміі, которые прнключнлнсь с ннмн, побывает в разных странах, перенесется нз знмы в лето, узнает о повадках зверей н птнц н еіце о многом ннтересном.
    KA3K1 СІНЯВОКАЙ ЗЯМЛІ
    ISBN 978-985-01-1167-8 Выдавецтва «Беларусь» Аўтар: Таццяна Дамаронак Год выдання: 2016 Тыраж: 1300 экз.
    Старонак: 160
    Тып вокладкі: пераплёт Мова: беларуская Ілюстрацыі: каляровыя
    Адправіўшыся ў віртуальнае вандраванне па родным краі разам з дапытлівымі героямі казак, чытач даведаецца пра багацце беларускіх лясоў, рэк і азёр. А яшчэ сустрэне новых добрых сяброў.
    ПРЙКЛЮЧЕНЙЯ КРОТЙКА й ЕГО ДРУЗЕЙ
    Н. Новаш
    Прнключеная Црсадка
    Д 6У0 ДРУ36Й
    ISBN 978-985-01-1178-4 йздательство «Беларусь» Автор: Наталля Новаш Год выпуска: 2016 Тлраж: 1300 экз.
    Странлц: 191
    Тлп обложкл: переплет Язык: руссклй йллюстрацлл: цветные
    В фантастлческой лсторлл рассказывается об увлекательных прлключенлях Кротлка, Бегемотлка л лх друзей. Вы узнаете, что еслн что-то очень захотеть, то могут лсполнлться все желання; какая бывает дружба л где ее нскать.
    НОВЫЙ ГОД У ТЁТЙ ЁЛКй й ДРУГЙЕ СКАЗКЙ
    ISBN 978-985-01-1103-6 йздательство «Беларусь» Автор: Карлна йашкевлч Год выпуска: 2014 Тлраж: 2000 экз.
    Страннц: 192
    Тлп обложкн: переплет Язык: русскнй йллюстрацнн: цветные
    Герол этого сборннка сказок — веселый пчеленок Май, добросовестный кузнечнк Гордей, вредный маленькнй Мух, нспансклй дракончлк йако, шаловллвый броненосец Бронька, умный л рассудлтельный дед Гамак, душевная тетя Елка, а также лх верные друзья л товарліцл — не оставят равнодушнымя к пролсходяшему как маленьклх члтателей, так л лх родлтелей. йервые увлдят в лекоторых персонажах сказок самлх себя, a вторые вспомнят свое ушедшее детство.
    ISBN 978-985-01-1137-1
    ІІздательство «Беларусь»
    Автор: Яннна Георгневна Жабко
    Год выпуска: 2016
    Тнраж: ПООэкз.
    Страннц:54
    Тнп обложкн: мягкая
    Язык: русскнй
    Нллюстрацнн: цветные
    Стнхн Яннны Жабко, напнсанные для детей от полутора до трех лет, знакомят малышей с окружаюіцнм мнром, развнвают н обогаіцают лнчность ребенка. Для роднтелей, воспнтателей, студентов педагогнческнх спецнальностей.