Прыгоды Васількі з Брачыслаўля
Мікалай Плавінскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 68с.
Мінск 2016
Васілька выйшаў за гарадскую браму і пашыбаваў на поўнач. Вакол дарогі, пратаптанай людзьмі ды жывёламі, уздымалася сакавітая маладая трава. Хлопчык разуўся і пабег па роснай траве, халоднай, але вельмі прыемнай. Здаволіўшыся, ён зноў абуў свае старэнькія поршні і пайшоў спакойнай размера-
най хадой, бо да Дазорнай гары трэба ісці болей за чатыры гадзіны, калі не ўсе пяць.
Васілька ішоў па сцежцы, якая ў хуткім часе патанула ў зарасніку дрэў і кустоў Брачыслаўль схаваўся ў перапляценні галля. Васілька ішоў хутка і вельмі радаваўся таму, што ён змог адпрасіцца ў гэтую вандроўку. Сцежка ўвесь час ішла на поўнач,
уздоўж берага вялікага возера, якое людзі называюць Струста. Месцамі яна набліжалася да самага берага, і тады Васільку даводзілася здымаць абутак, а часам і штаны, бо вада яшчэ стаяла даволі высока і была яшчэ халодная. Але хлопчык зусім не засмучаўся.
Калі Васілька прайшоў ужо амаль тры чвэрці свайго шляху, яму вельмі захацелася пад’есці. Ён сеў на паваленае дрэва, адрэзаў некалькі скрылёчкаў сала і адламіў палову лусты хлеба. Пад’еўшы і крыху адпачыўшы, Васілька захацеў піць. I хоць возера было зусім побач, ён вырашыў, што пап’е не азёрнай вады, а іншай, яшчэ болып чыстай і, як кажуць сталыя людзі, цудадзейнай. Васілька пакрочыў наперад, але праз якія дзвесце крокаў збочыў са сцежкі направа, у самы зараснік. Здавалася, тут людзі ўвогуле ніколі не хадзілі, але ён ведаў, што менавіта тут пачынаецца іншая сцежка, якая вядзе да святой крыніцы. I сапраўды, вось яна. Мяркуючы па ўсім, пасля таго, як растаў снег, тут паспела пабываць ужо вельмі шмат народу з навакольных вёсак, ды і з самога Брачыслаўля, напэўна. I нічога з гэтым не можа зрабіць іх брачыслаўскі non Лазар. Колькі ён ні вучыць людзей, што маліцца старым багам, крыніцам ды валунам — вялікі грэх і што малітвы варты толькі адзіны Бог, аддаўшы жыццё на крыжы за выратаванне людзей, але яны ўсё роўна прыходзяць і моляцца.
Літаральна праз сотню крокаў сцяжынка вывела Васільку на зусім невялічкую паляну. Пасярод яе з зямлі выбівалася крынічка, якую ўсе называюць
Акмяніца. Вада ў гэтай крыніцы заўжды сцюдзёная і надзвычай смачная, а старыя людзі ўвогуле лічаць яе святой. Галіны дрэў, што раслі навокал паляны, былі абвешаныя рознымі дзіўнымі рэчамі. Чаго тут толькі ні было: рознакаляровыя стужачкі і анучкі, бронзавыя званочкі і абярэгі, каралі са шкляных пацерак і нават манет, падвешаныя на шнурках. Многія з гэтых рэчаў віселі тут даўно і зусім пацямнелі ад часу, але былі і зусім новыя стужкі, якія нехта прывязваў ужо гэтай вясной. Відаць, шмат хто ў наваколлі працягвае прыходзіць да крыніцы памаліцца і папрасіць у яе хаця б крыху жыватворнай сілы. I як ні змагаецца з гэтай верай non Лазар, але людзі працягваюць сюды патаемна прыходзіць зноў і зноў. Нават маці Васількі хаця б раз на год абавязкова хадзіла да Акмяніцы, малілася тут, а пасля прыносіла дадому збаночак крынічнай вады, якую потым выкарыстоўвала, каб лекаваць розныя хваробы.
Васілька папіў сцюдзёнай вады, падзякаваў Акмяніцы і пашыбаваў далей, у бок Дазорнай гары. Да яе заставалася ўжо зусім няшмат, не болей за гадзіну хады.
Нарэшце Васілька дабраўся да Дазорнай гары. Гэта сапраўды было самае высокае месца ва ўсім наваколлі. На вяршыні гары было складзена шмат дроў і галля. У час варожага нападу мясцовыя жыхары падпальвалі гэтае голле, і дым ад яго быў бачны не толькі ў Брачыслаўлі, але і амаль ва ўсіх крэпасцях брачыслаўскай воласці, і ўсе ведалі, што набліжаецца вораг і трэба хутка рыхтавацца да абароны.
Але ж які цудоўны від адкрываўся адсюль. Амаль з усіх бакоў Дазорная гара была аточаная вялізнымі азёрамі са шматлікімі выспамі. Берагі іх зараслі лесам, і толькі ў некалькіх месцах бачныя асобныя невялічкія вёскі. Васільку вельмі падабалася глядзець на ўсё гэтае хараство, але, убачыўшы, наколькі ўжо высока ўзнялося ў неба сонца, ён зразумеў, што варта хутчэй вяртацца дадому, бо іначай ён спозніцца і яму добра дастанецца на гарэхі ад старога Жызнаміра і ад бацькі, калі той рана вернецца дадому Хлопчык апошні раз агледзеў навакольнае хараство, падняўся і пашыбаваў дахаты.
> 1АВуКА
Як ні спяшаўся Васілька да Брачыслаўля з Дазорнай гары, але так і не паспеў дабрацца ў час. Добрую частку дарогі ён нават бег, але ўсё роўна моцна запазніўся. Калі ён нарэшце дабраўся да горада, прайшла ўжо цэлая гадзіна, як Жызнамір пачаў свае практыкаванні з іншымі хлопчыкамі. Але, калі змораны Васілька дабег да таго месца, стары не стаў сварыцца, a толькі загадаў яму апрануць скураную куртку, узяць цяжкі дарослы шчыт і яго, Васількаву, суліцу і прабегчы пяць разоў уздоўж усяго брачыслаўскага вала, каб была яму навука на будучае.
Васілька бег з апошніх сіл. Страшэнна хацелася спыніцца і ўпасці на зямлю. Але тады іншыя хлопцы пачалі б з яго смяяцца, а такога дапусціць было нельга. Але, калі Васілька ўжо адужваў сваё пятае кола, у горад уехаў яго бацька са сваімі спадарожнікамі. Бацька, здаецца, і не звярнуў увагу на тое, што адбываецца, але хлопчыку стала дрэнна ад аднаго яго позірку.
Нарэшце Васілька дабег да месца жызнаміравых заняткаў. Ён быў зусім змораны, але яму адразу ж да-
вялося ўзяць драўляны меч і працягнуць заняткі поруч з іншымі хлопцамі, нібы нічога да гэтага і не было.
Калі практыкаванні скончыліся, Васілька быў амаль нежывы і ледзь ішоў дадому. Ён нават не хацеў есці і думаў адразу класціся спаць, але не атрымалася. Бацька, канешне ж, даведаўся пра яго вандроўку, і Васілька ўжо падрыхтаваўся атрымаць бізуна. Але сталася інакш. Бацька зусім не сварыўся, але прымусіў хлопчыка пяцьдзясят разоў адціснуцца ад зямлі. Пасля гэтага Васілька толькі і змог, што дацягнуцца да палацяў і зусім без сілаў упасці спаць.
Але і назаўтра выпрабаванні Васількі не скончыліся. Зранку ён павінен быў ісці вучыцца пісаць і лічыць. Заняткі праводзіў айцец Лазар у сваёй царкве. Звычайна яны цягнуліся гадзіны дзве. Вучні пісалі на адмысловых драўляных дошчачках, пакрытых воскам, пры дапамозе бронзавых палачак, у якіх адзін край зроблены вострым, а другі — расплюснутым. Вострым краем можна пісаць на воску, а пляскатым — разгладжваць напісаныя літары.
Звычайна Васілька з радасцю хадзіў на заняткі да айца Лазара, бо яму падабалася пісаць і лічыць. У яго ўжо вельмі добра атрымлівалася складаць словы з асобных літар, а чытаў і лічыў ён ужо зусім добра.
Але ў гэты дзень навука Васільку была не даспадобы, бо пасля таго, як для ўсіх заняткі скончыліся, айцец Лазар пакінуў яго і прымусіў яшчэ цэлыя тры гадзіны запар перапісваць малітвы з вялікай кнігі на яго дошчачку, сціраць напісанае і зноў перапісваць. Перапісванне гэтае было надта сумным, бо ўсе малітвы Васілька і так ведаў на памяць, а на вуліцы было такое цудоўнае надвор’е, і ўсе яго сябры, напэўна ж, увесь гэты час бавілі ў нейкіх гульнях. Але, што зробіш, да малітвы нельга ставіцца непаважна. Таму Васілька старанна выводзіў па воску літары, пакуль, нарэшце, айцец Лазар не адпусціў яго, наказаўшы, каб болей ён так далёка адзін і без бацькавага дазволу ніколі з Брачыслаўля не сыходзіў.
жлнец
Прайшло ўжо пяць дзён, як Васілька на сваю бяду выправіўся ў вандроўку на Дазорную гару, але ў яго дагэтуль працягвалі балець усе мышцы рук і ног. Усё яшчэ адчувалася Жызнамірава і бацькава навука. Мала таго, усе наступныя дні стары Жызнамір пасля агульных заняткаў, калі ўжо адпускаў усіх іншых хлопчыкаў, прымушаў Васільку практыкавацца ў розных вайсковых майстэрствах. Вось і сёння, калі ўжо ўсе пайшлі дадому вячэраць, Васілька мусіў яшчэ амаль цэлую гадзіну практыкавацца ў спрытнасці. Жызнамір узяў доўгі дубец, даў хлопчыку шчыт і драўляны меч і прымусіў абараняцца. I хаця стары Жызнамір быў кульгавы, аднарукі і меў толькі адно вока, Васільку так дасталося дубцом, што ў яго цяпер ажно гарэлі рукі, плечы і ногі.
Але зараз Васілька, нарэшце, меў вольны час і змог пагуляць са сваімі сябрамі. Гулялі яны ў біты. Такія біты робяцца з каленных костак розных буйных жывёл — коней, кароў ці свіней. Знізу ў такой костцы робіцца паглыбленне, куды заліваецца свінец, каб біта была цяжэйшай. Сэнс гульні ў тым, каб сваёй бітай збіць як мага больш чужых. У Васількі была вельмі
добрая біта, цяжкая і прыгожая ад таго, што зверху ён выразаў на ёй сваё імя, каб раптам ніхто не паспрабаваў яе падмяніць ці сцягнуць.
Сёння Васільку вельмі шчасціла ў гульні, усё ў яго атрымлівалася, і ён так загуляўся, што ледзьве не прапусціў той момант, калі ў браму Брачыслаўля ўехаў незнаёмы хлопец. Быў ён малады, але, мяркуючы па багатай вопратцы, аздобленай срэбнымі накладкамі, на якіх вісеў меч, і вельмі прыгожай аброці, таксама ўпрыгожанай каштоўнымі накладкамі, быў ён ужо паважным дружыннікам, можа нават амаль такім, як яго браты. На шыі ў хлопца вісела срэбная пласцінка са знакам князя Брачыслава. Варта, пабачыўшы княжацкі знак, прапусціла яго, і хлопец адразу ж скіраваўся да Васількавага дома, адкуль ужо выйшаў яго бацька.
Зразумела, што дзеці адразу ж кінулі сваю гульню і пабеглі глядзець на госця. Але далей за брамку Васількавага двара ніхто зайсці не наважыўся, бо бацьку Васількі хлопчыкі пабойваліся. Яны збіліся ў купку і здаля разглядалі ўбранне каня, на якім прыехаў дружыннік з Полацка. А Васілька, канешне ж, адразу забег у хату, каб паглядзець на нечаканага госця. Але шмат ён разгледзець не паспеў, бо, як толькі ганец напіўся вады, яны з Васількавым бацькам адразу пайшлі ў вялікі дом са святліцай, дзе засядалі брачыслаўскія дружыннікі. Васілька адразу зразумеў, што ганец прывёз з Полацка нейкія важныя навіны ці нават даручэнні ад самога князя Брачыслава.
Як жа Васільку хацелася патрапіць у святліцу, куды сталі збірацца ўсе дружыннікі, але ён добра ведаў, што гэта ў яго ніяк не атрымаецца, таму ён пайшоў да сваіх сяброў, каб працягнуць гульню. Але гуляць ужо ніхто не хацеў, хлопчыкі толькі і рабілі, што абмяркоўвалі вопратку і зброю полацкага дружынніка, яго каня і меркавалі, чаму ж ён прыехаў да Брачыслаўля і якія навіны прывёз. У гэтых размовах і прайшоў вечар, пакуль маці не пачалі клікаць іх вячэраць.
©к Іемдкднля рлдлсць
Гэтым вечарам бацька вярнуўся дадому позна, калі ўжо зусім сцямнела. Вячэраць ён не стаў. Але сеў за стол, наліў сабе квасу і нечакана паклікаў да сябе Васільку, які ўжо амаль што паклаўся спаць побач са сваёй сястрычкай. Бацька пасадзіў хлопчыка побач з сабой і раптам спытаў: