Прыгоды Васількі з Брачыслаўля
Мікалай Плавінскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 68с.
Мінск 2016
Стрэлы яшчэ працягвалі ляцець, але Васількавы спадарожнікі паспелі добра схавацца, таму варожыя лукі былі для іх ужо амаль не страшныя. I ў гэты момант пачуўся страшэнны крык і з-за дрэваў на іх кі-
нууся з дзясятак ваяроу з вялікімі круглымі шчытамі і сякерамі ў руках. Сякеры былі з кароткімі рукаяцямі і вузкімі лёзамі, і Васілька адразу зразумеў, што гэта літоўцы, якіх яму даводзілася бачыць у родным Брачыслаўлі. He паспеў хлопчык падумаць пра гэта, як гук выпушчаных з лукаў стрэлаў пачуўся і з іх боку Двое літоўскіх ваяроў упалі мёртвыя, а трэцяму страла патрапіла ў плячо — ён заенчыў і прываліўся да вялікага дрэва. Васілька агледзеўся і ўбачыў, што яго бацька, Ян і яшчэ двое дружыннікаў паспелі дастаць свае лукі.
I ў гэты момант літоўцы накінуліся на іх. Завязалася бойка. Васілька нічога не бачыў навокал, ён толькі паспеў заўважыць, як на параненага Туну накінуўся барадаты літоўскі ваяр. Туна трымаў у руцэ меч, але з-за стралы ў сцягне не мог падняцца. Літовец ударыў параненага дружынніка сякерай, але той здолеў адбіць варожы ўдар. Васілька не стаў марнаваць час, падскочыў і з усяе сілы ўваткнуў сваю суліцу барадатаму літоўцу пад рэбры. Суліца ўвайшла ў цела ворага не надта глыбока, але той войкнуў, азірнуўся, і ў той жа момант Туна секануў яго мечам па нагах. Вораг рухнуў, але ў гэтае самае імгненне на спіну Васількі наваліўся страшэнны цяжар, які прыціснуў яго да зямлі. Хлопчык уткнуўся тварам у мох і ледзь не задыхнуўся пад тым, што звалілася на яго зверху Пакуль Васілька спрабаваў выбрацца з-пад цяжару нерухомага цела мажнага літоўскага ваяра, які на яго наваліўся, як грукат сечы неяк нечакана сціх.
Калі Васілька ўжо амаль выбраўся з-пад цела літоўца, да яго падбег бацька і дапамог адкінуць мёртвага ворага.
— Ну як, сынок, не спужаўся? — спытаў ён у хлопчыка.
— He, — толькі і здолеў адказаць Васілька.
— Дзе там спужаўся, дзядзька Людаслаў, — сказаў паранены Туна. — Ён сваёй суліцай вунь таго літоўца праткнуў і жыццё мне ўратаваў
ДДзіўны СМЛК Пбрдмогі
Бойка была хуткацечнай. 3 Васількавых спадарожнікаў быў паранены толькі малады Туна, але рана яго была не надта сур’ёзнай, астатнія абышліся толькі лёгкімі драпінамі, на якія ніхто не звяртаў увагі. Апроч таго, літоўскія стрэлы забілі трох коней. А вось нападаючыя пакінулі на полі бою адразу пяцёра загінуўшых ваяроў. Яшчэ аднаго, таго, што быў паранены стралой у плячо на самым пачатку сутычкі, спадарожнікі Васількі ўзялі ў палон. Зараз ён сядзеў са звязанымі рукамі паміж сваіх загінуўшых суродзічаў.
Васількаў бацька і Ян раіліся аб тым, як быць далей.
— Што рабіць будзем, Яне? — сказаў Людаслаў. — Паспяшаемся да Мядзела ці крыху перавядзём дух тут?
— Мяркую, што можна і адпачыць, перавязаць параненага, — адказаў Ян. — He думаю, што яны наважацца зноў на нас напасці. Мы ж, пэўна, палову з іх перабілі ці паранілі.
— Мусіць, ты праў, — задуменна сказаў Людаслаў. — Добра, хлопцы, перавяжыце Туну, агледзь-
це коней ды пільнуйце гэтага, каб не збег — паказаў ён на палоннага. — Ну і яго перавяжыце таксама, бо ён нам патрэбны жывым.
Пасля гэтага бацька падышоў да Васількі.
— Ну што, сынок, як ты? — запытаў у яго бацька.
— Добра, са мной нічога не здарылася. Шкада, што я вам мала чым змог дапамагчы, — адказаў хлопчык.
— Нічога сабе, мала! Каб не ты, мо Туна ўжо б і жывым не быў! Ты ў мяне малайчына! — шчыра сказаў Людаслаў.
Васільку было дужа прыемна, што бацька яго так хваліць. Ды і ўсе астатнія дружыннікі казалі яму, што ніколі яшчэ не бачылі такога смелага і спрытнага мальца, як ён. Але адчуванне ўсё ж было дзіўнае. Васілька столькі марыў пра сапраўдныя ваярскія прыгоды, але ён ніколі не задумваўся, што падчас бойкі ліецца столькі крыві і што пасля сечы на зямлі застаюцца нерухомыя целы. Напэўна, упершыню ў сваім жыцці хлопчык падумаў, што ваярская справа — гэта не толькі прыгоды і далёкія падарожжы, але і кроў, і вялікая небяспека, і нават магчымасць згубіць жыццё. Нездарма ж усе так паважаюць і шануюць дружыннікаў... Але заглыбіцца ў думкі Васільку не далі — надта шмат было для ўсіх працы.
Васільку давялося дапамагаць спадарожнікам расцугляць загінуўшых коней, перапакаваць іх паклажу, сабраць трафеі. Пасля гэтага атрад рушыў далей. Васількаў бацька і Ян вырашылі, што да Мядзела да цемры яны дабрацца ўжо не паспеюць, таму варта заначаваць недзе ў лесе.
Рэшту шляху, пакуль не пачало змяркацца, яны імкнуліся рухацца як мага цішэй, хаця ўсе і меркавалі, што новых варожых нападаў больш не будзе. Бліжэй да ночы Васількаў бацька загадаў збочыць са сцежкі. Яны знайшлі невялічкую паляну, хутка павячэралі, не распальваючы вогнішча, і сталі рыхтавацца да сну, пакінуўшы на ноч двух вартавых. Астатнія дружыннікі хутка заснулі.
Васілька, ухутаны ў цёплы ваўняны плашч, ляжаў побач з бацькам, але заснуць хутка, як дарослыя, не мог. Хлопчык думаў пра тое, што сёння ён мог загінуць, і яго бацька таксама мог загінуць, і Ян, і астатнія іх спадарожнікі. А малады Туна быў паранены. Да гэтага часу Васілька ніколі не думаў пра смерць. Ён шмат разоў бачыў хаўтуры. Бачыў, як плачуць сваякі над нябожчыкам, бачыў, як адпявае памерлых іх брачыслаўскі non Лазар, бачыў, як насыпаюць над пахаванымі курганныя насыпы. Але гэта ўсё былі чужыя для яго людзі, ён іх ведаў, але яны не былі яму родныя і блізкія. А вось сёння ён убачыў, як мог бы загінуць яго бацька, і сам ён таксама мог бы загінуць. Васілька думаў пра тое, што з ім было б, каб літоўская страла пацэліла ў яго. Што з ім было б на тым свеце? Ці патрапіў бы ён у рай? Ці ён ужо шмат паспеў награшыць, і пасля смерці яго чакала б пекла, пра якое столькі распавядаў ім на занятках у царкве Лазар...
ядзелл
На самым світанні атрад зноў рушыў у дарогу. Сцежка, па якой яны ехалі, паступова станавілася ўсё больш наезджанай і шырокай. Як толькі паабапал гэтай дарогі з’явіліся разараныя палеткі, яны ўбачылі наперадзе пыл, які ўздымаў атрад вершнікаў, што імчаліся ім насустрач. Гасцята загадаў усім рыхтавацца да бою. Усе дружыннікі дасталі лукі і нацягнулі іх, каб сустрэць магчымага ворага на як мага большай адлегласці. Тыя, хто імчаўся ім наперад, заўважылі атрад Васількавых спадарожнікаў і запаволілі коней. Толькі адзін з іх ехаў наперад гэтак жа хутка, як і paHeft. Васількаў бацька скіраваў свайго каня насустрач незнаёмаму вершніку, і ўжо праз нейкія метраў трыццаць ці сорак ён махнуў сваім спадарожнікам рукой, а гэта значыла, што небяспекі няма. Калі Васількаў бацька зблізіўся з незнаёмым ваяром, яны па-сяброўску абняліся і аб нечым загаманілі. Атрады рушылі насустрач адно аднаму.
Гэта былі не ворагі, а дружыннікі і гараджане з Мядзела. Усе яны былі добра ўзброеныя і, відавочна, падрыхтаваныя ў кожны момант уступіць у бой-
ку. Выявілася, што атрад быў пасланы з горада, каб шукаць банду літоўцаў, што ўчора напала на Васількавых спадарожнікаў Бацька Васількі хутка распавёў пра ўчарашнюю сутычку, і мядзелскія ваяры паімчаліся да месца, дзе адбылася бойка. Толькі адзін з іх, зусім яшчэ малады хлопец, па ўсім відаць не з дружыннікаў, а з гарадскіх рамеснікаў, застаўся з ім, каб суправаджаць гасцей з Брачыслаўля да свайго горада.
Ехалі няспешна, бо былі ўпэўненыя, што ніякай небяспекі больш няма. Таму нават зрабілі доўгі прывал на беразе нейкай рэчкі, дзе адпусцілі стрыножаных коней пасвіцца на поплаве, а самі добра пад’елі. Васілька нават паспеў заснуць, лежачы на мяккім імху пад промнямі цёплага сонейка.
У другой палове дня атрад на чале з Васількавым бацькам дабраўся да Мядзела. Васілька ўбачыў доўгі шэраг хат, якія цягнуліся ўздоўж берага вялізнага возера. Але сярод хат нідзе не было бачна царквы, ды і ніякага вала з драўлянымі сценамі вакол паселішча не было. Васілька вельмі здзівіўся, як гэта можа быць — горад без вала са сценамі?
— Гэта і ёсць Мядзела? — расчаравана запытаўся ён у бацькі.
— He, што ты, — адказаў той з усмешкай, — глядзі ўважлівей.
3 гэтымі словамі Людаслаў паказаў рукой у бок цэнтра возера. Васілька прасачыў за бацькавай рукой і адразу ж усё зразумеў Пасярод возера месціўся вялікі востраў. Яго ўсходнюю частку займаў замак са стром-
кімі валамі, такімі ж, як у Брачыслаўлі і Гарадцы, і высокімі сценамі. Адразу за замкавым ровам раскінулася вялікае паселішча, якое займала амаль палову вострава. Угледзеўшыся яшчэ больш пільна, хлопчык пабачыў, што асобныя дамкі стаяць і на некалькіх маленькіх астравах, ды і на супрацьлеглым беразе можна было заўважыць некалькі купак дамкоў — асобныя вёсачкі. Пакуль Васілька разглядаў возера і замак на востраве, ён паспеў пачуць, што тое паселішча, куды яны прыехалі, завецца ў мядзелцаў Перадграддзем.
У Перадграддзі яны пакінулі сваіх коней і паселі ў чоўны, бо дабрацца да самога Мядзела можна было толькі па вадзе. Васілька любіў чоўны. Ды і як магло быць іначай, бо яго Брачыслаўль з усіх бакоў абкружаны азёрамі. 3 самага дзяцінства Васілька і яго аднагодкі вучыліся плаваць, веславаць, лавіць рыбу. A ўжо гадоў з дзесяці бацькі пачыналі вучыць хлапчукоў, як правільна выбраць дрэва і што варта рабіць, каб змайстраваць лёгкі, але трывалы і спраўны човен. Але ў Брачыслаўлі з чоўнаў лавілі рыбу ды ў добрае надвор’е плавалі на супрацьлеглы бок велізарнага возера Дрывяты, бо каб аб’ехаць яго цалкам, не хапала цэлага дня. А вось жыхары Мядзела праводзілі на вадзе добрую частку жыцця, бо іначай ні патрапіць у іх горад, ні выбрацца з яго ў навакольны свет было немагчыма.
Калі човен, у якім сядзелі Васілька, яго бацька і яшчэ двое дружыннікаў, ужо набліжаўся да берага, на яго выйшаў высокі чалавек з доўгімі сівымі валасамі.
Ён быў ужо сталага веку, напэўна, старэйшы за Васількавага бацьку, але адразу было бачна, што яшчэ вельмі моцны і здаровы. I хаця быў апрануты, як звычайны селянін ці гараджанін — у простыя адбеленыя штаны, закатаныя да калена, і такую ж кашулю, адзінае, што яго адрознівала ад простых мядзелцаў, — багата аздоблены срэбнымі накладкамі пас, адразу было бачна, што гэта мясцовы гаспадар.
Нарэшце човен уткнуўся носам у пясчаны бераг вострава, бацька Васількі спрытна саскочыў з яго і пайшоў насустрач сівавалосаму чалавеку. Той рушыў наперад, і яны абняліся.
— Што ж гэта ў цябе ў воласці адбываецца такое, Хацен? — ці то жартаўліва, ці то зусім сур’ёзна запытаўся ў мядзелскага гаспадара бацька Васількі. — He паспелі мы на тваю зямлю заехаць, як на нас нейкая банда літоўцаў напала, ледзьве адбіліся! Добра, што ўсе жывыя засталіся, толькі аднаго майго мальца падстрэлілі, але з ім усё добра будзе. У цябе што вайна з літвой пачалася?