Прыгоды Васількі з Брачыслаўля
Мікалай Плавінскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 68с.
Мінск 2016
— Змарыўся малец.
— He дзіва, першы раз у дарозе, — адказаў другі.
I Васілька зноў соладка заснуў
лрлдзец
Два наступныя дні яны былі ў дарозе. Другую ноч зноў правялі пад адкрытым небам. Васілька таксама стаміўся, але ўжо менш, чым за першы дзень, а таму заснуў не адразу і крыху пасядзеў ля вогнішча з дарослымі і паслухаў гутаркі пра мінулыя выправы і бітвы аб далёкіх краях і вялікіх чужых гарадах. Больш за ўсё гісторый распавядаў, канешне, Васількаў бацька, бо ён быў старэйшы за астатніх і самы дасведчаны ў ваярскай справе.
На трэці дзень выправы сцежка, па якой яны ехалі, стала зноў паступова ператварацца ў наезджаную дарогу, па баках якой сталі ўсё часцей з’яўляцца разараныя палеткі, на якіх працавалі людзі. Спачатку, пабачыўшы ўзброеных вершнікаў, яны насцярожваліся, а некаторыя жанчыны нават пужаліся. Але зразумеўшы, што гэта не нейкія іншаземцы ці, барані бог, ворагі, радасна віталі Васількавага бацьку і яго спадарожнікаў. У хуткім часе на іх шляху сталі раз-пораз трапляцца невялікія вёсачкі, зусім такія ж, як у ваколіцах Брачыслаўля. А бліжэй да вечара атрад дабраўся да горада, які, як патлумачыў Васільку бацька, называўся Гарадзец.
Гарадзец таксама, як і родны Васількаў Брачыслаўль, быў умацаваны высокім валам і магутнымі драўлянымі сценамі, але выглядаў зусім інакш. Ён размяшчаўся на высокім беразе хуткацечнай ракі.
Ля гарадской брамы іх сустракала некалькі дружыннікаў, сярод якіх вылучаўся багатым адзеннем пасівелы мажны мужчына з вялікім жыватом, які быў аднаго ўзросту з Васількавым бацькам. Васілька зразумеў, што гэта мясцовы гаспадар. Ён зірнуў на бацьку і пабачыў, як той шчыра пасміхаецца: было бачна, што гэта яго стары і добры знаёмы.
I сапраўды, як толькі іх атрад наблізіўся да гарадской брамы, Васількаў бацька саскочыў з каня і кінуўся ў абдымкі да ссівелага гарадзецкага гаспадара, a пасля весела сказаў:
— Даўно я цябе не бачыў, Навуме! Ты ўсё круглееш, пэўна справы ў Гарадцы ідуць някепска.
— I не кажы, — засмяяўся Навум. — А вось ты зусім не мяняешся, Людаслаў. He бярэ цябе час.
Пасля гаспадар агледзеў спадарожнікаў Васількавага бацькі і спыніў позірк на ім, на Васільку.
— А гэта што за малец? — спытаў Навум. — Надта ён на цябе, Людаслаў, падобны. Хіба гэта твой малодшы?
— Так, сапраўды, мой, ужо амаль зусім дарослы, — адказаў Васількаў бацька. — Але што гэта, Навуме, ты нас перад брамай трымаеш, як нейкіх сватоў наўгародскіх. Запрашай ваяроў да стала, хіба не бачыш, што мы змораныя ад доўгага шляху?
— А хто ж вас трымае? — з усмешкай спытаў гаспадар. — Самі заязджаць не спяшаецеся, а ў мяне ў святліцы ўжо даўно сталы накрытыя ды мёд па чарах разліты.
I яны з Васількавым бацькам рушылі ў горад. За імі пацягнуліся мясцовыя дружыннікі разам са спадарожнікамі Васількі, які толькі і паспяваў круціць галавой ва ўсе бакі, бо ўсё навокал было, на першы погляд, вельмі падобнае да яго роднага Брачыслаўля, але адначасова і нейкае іншае. Гарадзец быў меншы за Брачыслаўль, а таму дамы ўнутры гарадскога вала стаялі амаль ушчыльную адзін да аднаго, а падворкі былі зусім невялічкімі. Васілька вельмі здзівіўся, дзе ж тут можна трымаць жывёлу, калі і для людзей месца амаль зусім няма.
У цэнтры Гарадца меўся зусім невялічкі пляц, выкладзены доўгімі дошкамі, па баках ад якога размяшчаліся царква, падворак Навума і дом з вялікай святліцай, дзе збіраліся мясцовыя дружыннікі.
Сонца ўжо амаль схілілася на захад. Васілька дапамог Яну і іншым дружыннікам рассядлаць коней, a пасля разам з імі пайшоў у святліцу, дзе ўжо сядзелі мажны Навум і яго бацька, а таксама ўсе гарадзецкія дружыннікі. Доўгі стол быў застаўлены вялікімі драўлянымі міскамі з ежай. Калі ўсе расселіся па лаўках, Васільку дасталося месца на краі стала, у самым куце святліцы. Нягледзячы на стомленасць ад трохдзённай дарогі вярхом, хлопчык быў вельмі ўсхваляваны, бо ён упершыню ў жыцці сядзеў на сапраўдным
шру з дарослымі ваярамі, ды яшчэ і у іншым горадзе. Ён адчуваў сябе па-сапраўднаму дарослым.
Дружыннікі з апетытам елі і перадавалі па крузе браціну — вялізную драўляную разьбяную чару з мёдам. Ручка чары была ўпрыгожана галавой нейкага драпежнага звера, якога менавіта Васілька не мог разгледзець, бо да яго чара не даходзіла. Людаслаў і Навум абменьваліся навінамі аб жыцці сваіх валасцей, аб тым, што робіцца ў Полацку ды іншых гарадах княства Брачыслава. Васілька ўслухоўваўся ў гэтую размову, але да яго даляталі толькі асобныя словы, бо чым далей браціна хадзіла па крузе, тым больш моцным станавіўся гоман захмялелых дружыннікаў. Але хлопчык усё ж зразумеў, што полацкі князь рыхтуецца да вялікай вайсковай выправы, і менавіта таму Васількаў бацька, адзін з самых дасведчаных ваяроў Брачыслава, зараз аб’язджае памежныя гарады і аглядае, у якім стане знаходзяцца іх умацаванні і колькі ваяроў можна будзе сабраць у гэтую выправу.
Удосталь наеўшыся, Васілька загарнуўся ў мядзведжае футра, якое ляжала на лаўцы, і прытуліўся да сцяны. Ён слухаў гутаркі дружыннікаў і ўяўляў, як бацька возьме яго разам з сабой у далёкую выправу, як ён пабачыць князя Брачыслава, колькі ўсяго ён зможа даведацца і якія подзвігі зможа здзейсніць. 3 гэтымі салодкімі марамі Васілька і заснуў
Ж дптоунля некяспекА
Калі Васілька прачнуўся ўранку, у святліцы ўжо нікога не было. Хлопчык хуценька падняўся і пабег на двор. На гарадскім пляцы кіпела праца. Васількавы спадарожнікі завіхаліся ля ўжо асядланых коней і прыладжвалі да сёдлаў рыштунак і зброю. Бацька разам з Навумам стаялі ля ўвахода ў царкву і размаўлялі з мясцовым святаром. А ўсе завулкі, што выходзілі з розных бакоў на цэнтральны пляц Гарадца, былі забітыя мясцовымі хлапчукамі і дзяўчынкамі. Былі тут і зусім малыя дзеткі, і Васількавы пагодкі, і нават старэйшыя за яго мальцы і дзяўчаткі. Усе яны з цікавасцю сачылі за прыгатаваннямі брачыслаўскіх дружыннікаў А калі яны пабачылі Васільку, у іх вачах заззяла шчырая зайздрасць і ўсе пачалі перашэптвацца і паказваць на яго пальцамі.
Васілька зрабіў выгляд, што не звяртае на іх увагі. Сапраўды, хіба ў яго спраў іншых няма, як глядзець на гэтых дзяцей. Ён паважна падышоў да свайго коніка, які ўжо быў цалкам гатовы да падарожжа, уважліва праверыў аброць і папругу, а пасля накіраваўся да Яна, каб даведацца, ці не трэба яму чым дапамагчы. Але паміж гэтымі справамі Васілька раз-пораз употай
кідаў позіркі на купкі мясцовых дзетак, якія зачаравана назіралі за ім, бо ўжо ж вельмі прыемна было адчуваць сябе сапраўдным дарослым дружыннікам і разумець, што ўсе позіркі зараз скіраваныя менавіта на яго.
Тым часам Людаслаў развітаўся з мясцовым святаром і разам з Навумам падышоў да Яна і Васількі. Ён агледзеў свой невялікі атрад і загадаў сядаць на коней, пасля абняўся з гаспадаром Гарадца, ускочыў у сядло і скіраваўся да гарадской брамы. Дружыннікі рушылі за ім. Навум памахаў ім рукой, а мясцовы non перахрысціў іх на дарогу.
Калі яны выехалі за гарадскую браму, Васілька спытаў у бацькі:
— А шмат такіх гарадоў у нашым княстве?
— Шмат, — адказаў Людаслаў, — і многія з іх нашмат большыя.
— I мы ўсе іх аб’едзем, — з надзеяй у голасе запытаў хлопчык.
— He, Васілька, на тое, каб аб’ехаць іх усе, не хопіць, напэўна, і цэлага лета. А ў нас столькі часу няма, ды і мы не проста так вандруем, як ты ўжо ведаеш. У мяне ёсць заданне ад нашага князя Рагвалода, таму мы наведаем яшчэ адзін горад, які называецца Мядзелам, а пасля будзем вяртацца дадому.
Васілька засмуціўся.
— He сумуй, сынок, будзе яшчэ ў тваім жыцці шмат выпраў, — весела сказаў бацька. — Паспееш пабачыць усе нашыя гарады, і не толькі нашыя.
Васілька ехаў побач з Янам і ўяўляў сабе гэтыя незлічоныя, яшчэ нябачаныя гарады. А паабапал сцяжынкі, па якой яны ехалі, цягнуліся лясы і пералескі.
Так прайшло яшчэ тры дні. Іх шлях з незвычайнай прыгоды паступова ператвараўся для Васількі ў будзённы занятак. Ён ужо амаль не стамляўся ад доўгай язды на кані і ўвечары доўга сядзеў ля вогнішча і засынаў цяпер разам з усімі.
Аднойчы бацька нават даверыў яму вартаваць іх лагер уначы. Васілька ні на хвілінку не заплюшчыў вочы. Ён услухоўваўся ва ўсе чутныя начныя шорахі і пільна ўглядаўся ў цемру лясных гушчароў. ТПмат разоў яму падавалася, што ў лясным падлеску нехта варушыцца і спрабуе патаемна падабрацца да іх невялічкага лагера. Васільку нават падавалася, што ён ужо бачыць паміж дрэвамі ці то цені, ці то варожых ваяроў, ці то нячысцікаў з лясных нетраў. Але кожны раз ён да самага апошняга моманту стрымліваўся, каб дарма не пабудзіць сваіх спадарожнікаў. Васілька больш баяўся, што бацькавы дружыннікі будуць з яго смяяцца, чым таго, што з ляснога гушчару хутка выскачыць нейкі нячысцік. Так ён прасядзеў цэлыя дзве гадзіны, пільнуючы сон сваіх спадарожнікаў
Калі на чацвёртую раніцу яны зноў рушылі ў дарогу, Ян спытаў у Васількавага бацькі:
— Людаслаў, мы паспеем за сённяшні дзень дабрацца да Мядзела?
— He ведаю, Ян. Хутчэй за ўсё, бліжэй да ночы дабяромся. А як не, то пашлём каго з хлопцаў наперад
сябе, а самі заначуем дзесьці на пад’ездзе да горада, — адказаў яму Людаслаў.
I яны зноў рушылі ў дарогу. За першую палову дня нічога незвычайнага не адбылося, яны ехалі па вузенькай лясной сцежцы, перасякалі шматлікія рачулкі і ручаіны і нават прамінулі дзве невялічкія вёсачкі, якія нечакана трапляліся падарожным паміж лясных гушчароў. Васількаў бацька з Янам пачалі ўжо абмяркоўваць, як іх будуць сустракаць у Мядзелі старыя сябры. Раптоўна з ляснога гушчару пачуўся свіст, і адразу на Васільку і яго спадарожнікаў справа і злева паляцелі стрэлы. У першую секунду Васілька нават нічога не зразумеў. Ён толькі ўбачыў, як некалькі стрэл патрапіла ў каня Яна, які быў наперадзе іх невялічкага атрада, а адна страла праткнула сцягно маладому дружынніку Туне, што ехаў побач з Васількам, яшчэ адна страла ўтыркнулася ў шчыт, які быў прыладжаны да сядла Васількавага каня.
Нічога болып Васілька пабачыць не паспеў Ён зразумеў, што на іх напалі ворагі. Калі хлопчык саскокваў са свайго каня, ён пачуў, як страшэнна захрыпеў у перадсмяротнай сутарзе паміраючы конь Яна. Краем вока Васілька паспеў пабачыць, як саскочылі з коней і падрыхтаваліся да бою яго бацька і астатнія дружыннікі. Хлопчык раптам зразумеў, што ён таксама трымае ў правай руцэ сваю суліцу.