• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сярэдневяковыя старажытнасці Беларусі

    Сярэдневяковыя старажытнасці Беларусі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 148с.
    Мінск 1993
    66.48 МБ
    Раскопкі паказалі, што першае паселішча гарадскога тыпу ўзнікла ў XII ст. на гары Камунараў, дзе знаходзіўся ўмацаваны дзядзінец. Менавіта тут і сканцэнтравана большасць знаходак XII — першай чвэрці XIII ст. Невялікі пасад знаходзіўся побач — на былой Мікольскай гары. У часы мангола-татарскай навалы абедзве гары былі пакінуты насельніцтвам, але ніякіх слядоў штурму гррада ў гэты час археолагам прасачыць не ўдалося. Магчыма, што жыхары горада адступілі ў больш бяспечныя раёны да падыходу заваёўнікаў. Жыццё тут узнавілася, мяркуючы па кераміцы, з другой паловы — канца XIV ст.
    Пфшае вядомае апісанне Мазырскага замка адносіцца да 1552 г.6 У той час замак складаўся з дзвюх частак: уласна замка на Спаскай гары і «паркана» на акаляючай замак мясцовасці. Замак меў чатыры вежы. На яго тэрыторыі знаходзіліся Спаская царква, будынак для гараднічага і склады. У 1576 г.7 інвентар апавядае ўжо пра пяць замкавых вежаў. У пачатку XVII ст. замак і горад згарэлі, але хутка былі
    * Вынікі даследаванняў I. М. Чарняўскага і A. М. Кушнярэвіча ў дадзеным артыкуле не разглядаюцца.
    адноўлены. Пасля разбурэння ў выніку войнаў сярэдзіны XVII ст. замак быў канчаткова закінуты, і яго ўмацаванні ўжо не аднаўляліся. У сувязі з гэтым адміністрацыйны цэнтр горада пераходзіць на тэрытррыю былога «паркана» (Мікольская гара), але захоўвае старую назву «замак». Пра гэта сведчаць планы Мазыра канца XVIII — пачатку XIX ст.8 Даныя пісьмовых крыніц поўнасцю пацвердзіліся ў выніку раскопак.
    Шурфы, закладзеныя на сучасных вуліцах Фрунзе і Горкага, паказваюць, што гэта частка гоірада была заселена з XVI ст., а раёны вуліц Леніна (раскоп і траншэя) і Савецкай (шурф) —з XVII ст.
    Рэшткаў замкавых умацаванняў знайсці не ўдалося. Відаць, яны былі поўнасцю знішчаны разам з паўночнай часткай гары Камунараў у XIX — пачатку XX ст., калі гэты раён быў зноў густа заселены. Толькі ў адным з шурфоў (№ 1) на поўдні замчышча было выяўлена скапленне глінянай абмазкі на самым мацерыку. Магчыма, што гэта абмазка ад былых замкавых драўляных сцен. Існаванне драўлянай Спаскай царквы, што пазначана на старых планах, пацвярджаюць рэшткі шматлікіх пахаванняў, прасочаных у цэнтральнай частцы замчышча.
    У раскопе I на глыбіні 1—1,2 м прасочаны развал кафлянай печы сярэдзіны XVI ст., якая ацяпляла адзін з замкавых будынкаў. Ніжняя частка печы складалася з гаршковай кафлі з квадратным вусцем, верхняя — з зялёнай паліванай каробкавай кафлі, аздобленай геаметрычным арнаментам двух тыпаў. Верх быў аздоблены дэкаратыўнымі каронкамі9. Рэшткі другой печы першай паловы XVII ст. прасочаны ў шурфе № 6 на тэрыторыі прадзамка.
    Самы стары будынак на замчышчы — гэта частка прамавугольнай паўзямлянкі канца XII — першай чвэрці XIII ст., што знойдзена ў раскопе VI. Яна мела прыступкі, складзеныя з камянёў на гліне і кавалка шыфернага дыска. Каля прыступак знаходзіўся кавалак цыліндрычнага замка. Фрагмент другога замка, крыху меншых памераў, і рэшткі дошак, калісьці акаваных меддзю, знойдзены ў запаўненні жытла. Там жа сабраны пяць фрагментаў шкляных бранзалетаў, кавалак тачыльнага бруска, донца ад гаршка і венцы канца XII — пачатку XIII ст.
    Усяго за 1981 —1984 гг. ускрыта 700 м2 культурнага слоя пры таўшчыні ў сярэднім ад 0,6—0,8 да 2—2,2 м (мал. 8). У адным з шурфоў у паўночнай частцы замчышча магутнасць слоя складае каля 3 м. Найбольш цікавая стратыграфія прасочана ў раскопе VI. Выдзелены чатыры няпоўныя стратыграфічныя гарызонты.
    1.	Слой жоўтага пяску таўшчынёй ад 15 да 40 см, які зафіксаваны ў паўночнай частцы раскопа. Гэта праслойка ўтварылася нядаўна, пад час будаўніцтва падмурка для мацавання металічных канструкцый для нагляднай агітацыі.
    2.	Слой баласту светла-шэрага (часам цёмна-шэрага) колеру. Яго таўшчыня складае ў сярэднім каля 0,5 м, але зрэдку ён мае большую магутнасць і можа даходзіць нават да мацерыка. Акрамя зямлі ў ім утрымліваецца пясок, вуголле, косці жывёл, бітая цэгла і вапна. Гэты слой утварыўся ў канцы XVIII — першай палове XX ст., калі гэта частка замчышча была заселена апошні раз.
    3.	Культурны слой у асноўным цёмна-шэрага колеру. Яго таўшчыня вагаецца ад 0,5—0,6 да 1,5—2 м. У ім сустракаюцца праслойкі пяску, чырвонай гліны, вугалю, зрэдку бітай цэглы, косці жывёл і луска рыб. У цэлым слой датуецца канцом XIV—XVII ст. і ўтрымлівае болыпасць знаходак гэтага часу. У гэтым гарызонце можна выдзеліць некалькі праслоек з больш вузкімі храналагічнымі рамкамі.
    Праслойкі цёмна-шэрага колеру з бітай цэглай і вугалем маюць
    Малюнак I
    Сабейкпо
    SSXK раскопь/ А шурсры траншея
    1-6ул. Леніна, /О(школа) 2-школа-інтэрнат
    арСхема размяшчэння шурсроу і раскопар у гістарычным цэнтры г Мазыра
    
    Умойный пазначэнш ■ г——, узро&ёнь	сбетла-
    лаберххі х_х.Ашзры слой -з Чырйоная ULJ гліна
    Слой бугалю ^=^1 Камяні —। украпленні rs—, \рррр6угалю
    L^®] 5ітая йэгла
    Е~3 Труха
    ІЬШя'лрм/ слой гх^йенна-шзры ^^зслоа
    Мср
    ЕЕЗ Пясок
    Мал. 8. Размяшчэнне шурфоў і раскопаў у гістарычным цэнтры Мазыра і паўночны профіль раскопа VI
    агульную таўшчыню каля 60 см. Асноўная маса знаходак з гэтых праслоек датуецца XVII ст. (кафля, паліваны посуд, манеты).
    Праслойка чорнага колеру, зафіксаваная ў розных профілях раскопа, ут|рымлівае пясок, чырвоную перапаленую гліну (рэшткі печаў), вугаль, луску рыб. Яе таўшчыня ад 25—30 да 70—80 см. У асноўным яна залягае пад светла-шэрымі слаямі. Па рэчаваму матэрыялу яна датуецца XV—XVI стст., але ўтрымлівае шмат рэчаў XII—XIII стст., якія трапілі сюды ў выніку перакопаў. У верхняй частцы гэтай праслойкі выяўлены сляды развалаў кафляных печаў XVI ст., што складаліся з гаршковых кафляў.
    4.	Светла-шэры культурны слой з дамешкамі мацерыковага пяску. У ім зрэдку сустракаецца вугаль. Слой утрымлівае шмат кавалкаў шкляных бранзалетаў, праселкаў і кавалкаў бракаванага шыферу, металічныя вырабы. Датуецца ён XII — першай чвэрцю XIII ст. Найбольшую цікавасць у раскопе ўяўляе стратыграфія паўночнага профілю ў квадратах № 1 і 2 (мал. 8).
    0
    /7
    Мал. 9. Кафля з раскопак Мазыра
    У выніку раскопак сабрана вялікая калекцыя бытавога посуду, кафлі, вырабаў са шкла, косці і металу. Аб’ём артыкула не дазваляе ў аднолькавай ступені поўна разгледзець усе катэгорыі знаходак. Вынікі даследавання некаторых з іх ужо апублікаваны 10 ці будуць апублікаваны пазней **, таму мэтазгодна разгледзець іх толькі канспектыўна. Найбольш поўна падаюцца вынікі даследавання калекцыі бытавога посуду, таму што менавіта ён з прычыны сваёй шматлікасці адлюст|роўвае своеасаблівасць гэтага цэнтра ў сярэднявеччы. Кераміка ў некаторай ступені пацвярджае яго актыўную ролю ў гандлёвых сувязях гарадоў Палесся з Кіевам і іншымі гарадамі Падняпроўя, дазваляе сцвярджаць пра трываласць народных традыцый у гэтым рэгіёне Беларусі.
    Знойдзеная кафля падзяляецца на гаршковую XV—XVI стст. і каробкавую XV—XVII стст. Першая мела круглае, крыжападобнае або прамавугольнае вусце. Гаршковая кафля з прамавугольным вусцем мацавалася паміж сабой з дапамогай гліны. Гэтыя гліняныя палоскі часам мелі арнамент (мал. 9:3). Каробкавая рэльефная кафля прадстаўлена тэракотавымі паліванымі (зялёнага колеру) і паліхромнымі экземплярамі (табл. 9 : 14). У XVI ст. мазырская каробкавая кафля аздаблялася геаметрычным (выпуклыя авалы і ўвагнутыя разеткі, «луска рыб») арнаментам. Найбольшую цікавасць уяўляе каронка ў форме чалавечай галавы і фрагмёнт тэракотавай кафлі з выявай жанчыны ва ўборы часу Рэнесансу. Румпа каробкавай кафлі ў XVI ст. была вельмі тоўстай і мела глыбокія насечкі ў выглядзе касой сеткі для лепшага мацавання ў аблямоўцы печы.
    Кафля XVII ст. мае тонкую вонкавую пласціну, аздобленую раслінным (пашырана чатырохчасткавая сіметрыя) або геральдычным (выявы гербаў уладальнікаў і іх манаграмы) арнаментам (мал. 9). Кафля XVIII і ХіХ стст. прадстаўлена фрагментамі завяршэнняў печаў (мал. 9 : 15, 17).
    Вырабы са шкла храналагічна падзяляюцца на дзве групы. Першая ўключае матэрыялы XII—XIII стст.: 868 фрагментаў шкляных бранзалетаў розных тыпаў і колераў, большасць з якіх паходзіць з кІеўскіх майстэрняў, невялікая колькасць з нейкага рэгіянальнага цэнтра і нязначная таксама колькасць візантыйскага паходжання; фрагменты кілішка і невядомага начыння з празрыстага шкла з блакітнымі налепамі (мал. 10: 18, 19), некалькі пацерак. Другую групу склалі шкляныя вырабы XVII — пачатку XX ст. Гэта бутэлькі, кварты, шкляніцы, кілішкі са светла-зялёнага і бясколернага шкла, а таксама разнастайны аптэчны посуд. Уяўляе цікавасць фрагмент сасуда XVI—XVII стст. з наляпным кляймом (мал. 10:22).
    Астэалагічны матэрыял і вырабы з косці нешматлікія, але досыць разнастайныя. Пра дзікіх і хатніх жывёл (аленя, дзіка, ляснога ката, касулю, каня, свінню, авечку, быка, казу), а таксама рыб (шчупака і ляшча), што спажываліся жыхарамі, расказваюць рогі, косці, чарапы, пазванкі і луска рыб. Знойдзены як асобныя касцяныя вырабы (колцынакладкі і пласціны-накладкі з адтулінамі, рукаятка нажа, фрагмент наборнага грабеньчыка, касцяны наканечнік і частка праколкі, прычым некаторыя з вырабаў упрыгожаны цыркульным арнаментам), так і, магчыма, нарыхтоўкі для іх (акуратна спіленыя рогі лася) (мал. 11 :9—13, 15—17).
    У час раскопак сабрана шмат вырабаў з каменю. Гэта разнастайныя
    ** Шкло XII—XIII стст. апрацавана Т. С. Скрыпчанка, a XVI—XIX стст.— А. Б. Сташкевіч, частка астэалагічнага матэрыялу вызначана Н. П. Александровіч.
    па фармату і, як правіла, моцна спрацаваныя тачыльныя брускі розных часоў, каменнае ядро, якое стратыграфічна датуецца XV — першай паловай XVI ст., палова жорнаў, вырабленых з пясчаніку (дыяметр 42 см, таўшчыня каля 4 см), і вялікая група фрагментаў, нарыхтовак і вырабаў з ружовага, фіялетавага і шэрага сланцу (шыферу). Знойдзены 92 шыферныя і вапняковыя праселкі, біканічныя і круглыя, якія па ўнутранаму дыяметру адтуліны, мяркуючы па распрацоўцы Розенфельдта, датуюцца XII — першай паловай XIII ст. 11 (мал. 11 : 3—8). Акрамя гатовых праселкаў знойдзена 15 фрагментаў шыферных дыскаў дыяметрам да 50 см з адтулінамі ў цэнтіры велічынёй 5 і 3 см, а таксама больш за 100 абломкаў шыферу рознай велічыні. У раскопе VI нават зафіксавана вымастка з дробных камянёў і кавалкаў шыферу. Кавалак шыфернага дыска, як ужо адзначалася, быў выкарыстаны для прыступкі ў паўзямлянцы. Аналогій, падобных шыферным нарыхтоўкам, невядома, аднак можна меркаваць, што Мазыр быў перавалачнай базай на дарозе з Оўруча (адлегласць да яго 90 км) у цэнтры па вытворчасці