• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сярэдневяковыя старажытнасці Беларусі

    Сярэдневяковыя старажытнасці Беларусі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 148с.
    Мінск 1993
    66.48 МБ
    Мал. 10. Вырабы са шкла: 1—17 —фрагменты бранзалетаў; 18—22 — фрагменты кубкаў, шкляніц
    праселкаў. Падобныя цэнтры ўжо выяўлены ў Кіеве, Суздалі і на гарадзішчы Менка. Магчыма, шыфе|рныя праселкі ў невялікай колькасці вырабляліся і ў самім Мазыры. Пра гэта сведчаць праселкі са слядамі свідравання, фрагмент дрэнна апрацаванага шыфернага вырабу і вялікая колькасць дробных фрагментаў шыферу, што выкаірыстоўваліся нават для брукоўкі (мал. 11 : 14, 18).
    У пластах другой паловы XVII—XVIII ст. было сабрана каля дзесяці фірагментаў керамічных люлек (чырвонаі белагліняных, а таксама
    Мал. 11. Рэчавы матэрыял з раскопак Мазыра: 1 — фрагмент амфары XII—XIII стст.; 3—8 —шыферныя праселкі; 9—13, 15—17 — касцяныя вырабы і загатоўкі; 14, 18 — фрагменты вырабаў з шыферу
    паліваных). Некаторыя з іх аздоблены геаметрычным арнаментам і маюць клеймы. Найбольш цікавыя экземпляры прадстаўлены на мал. 12.
    Калекцыя металічных вырабаў з раскопак у Мазыры апрацавана Г. М. Сагановічам. Усяго знойдзена каля 300 розных ірэчаў [разнастайнага прызначэння, якія датуюц,ца XII—XVIII стст. Найбольш цікавымі з іх з’яўляюцца два наканечнікі двухзубай сахі XII — пачатку XIII ст., маленькія ювелірныя абцугі, завушніца са шкляной пацеркай, бранябойны наканечнік стралы, маленькі кінжал XV — першай паловы XVI ст.12
    Як ужо адзначалася, найбольшая колькасць знаходак прыходзіцца на бытавы посуд. Тыпалагічнай класіфікацыяй было ахоплена больш 26
    за 4 тыс. вснцаў і каля 7 тыс. сценак і донцаў начыння. Улічваліся абпал вырабаў, арнаментацыя і месца лакалізацыі арнаменту. Па форме тулава і асноўных прапорцыях увесь посуд падзяляецца на віды, якія па характару фармовачнай масы і апрацоўкі паверхні падзяляюцца на групы. Групы складаюцца з тыпаў, падзеленых на варыянты ў адпаведнасці з формаю венца.
    Прыведзеная тыпалагічная класіфікацыя непаліваных гаршкоў (усяго выдзелена 17 тыпаў — мал. 13) сведчыць пра своеасаблівасці формы
    Мал. 12. Люлькі з раскопак Мазыра
    мазырскіх гаршкоў і дазваляе зрабіць некаторыя назіранні за храналагічнымі зменамі.
    Датаванне выдзеленых груп керамікі зроблена па даных раскопаў і шурфоў з добрай стратыграфіяй (раскопы II і VI). Яно таксама суадносілася з датаваннем керамікі на суседніх тэрыторыях — галоўным чынам з гарадоў Тураўскага княства і тэрыторыі Украіны.
    Кераміка 1—3-й груп знойдзена амаль ва ўсіх мацерыковых ямах і ў памянёнай паўзямлянцы ў комплексе са шклянымі бранзалетамі і шыфернымі праселкамі. Падобнае начынне бытавала ў XII—XIII стст. і на тэрыторыі гарадоў Тураўскай зямлі.
    У пластах не раней другой паловы XIII ст. у Мазыры, як і ў Тураве І3, выяўлены гаршкі тыпу VIII. Аналогіі гаршкам наступнага, IX тыпу на тэрыторыі Давід-Гарадка знойдзены пераважна ў слаях XIII— XIV стст.'14
    Сасуды тыпу X, асабліва яго варыянты Б і В, характэрны ў Мазыры ў асноўным для слаёў XV ст., хаця ў Тураве гаршкі варыянта А сустракаюцца і ў слаях XIV ст.15 У гэты ж час з’яўляецца начынне 6-й групы, хоць гаршкі тыпу XI бытавалі яшчэ і ў XVI ст., асабліва варыянт В, на знешняй паверхні венцаў і сценак якога сустракаліся зацёкі зялёнай
    Табліца. Петраграфічны аналіз фрагментаў посуду XII — XVII стст.
    № п/п
    Колер пасля абпалу
    Дамешкі
    Структура на зломе
    Паверхня
    Тыпы венцаў гаршка
    1
    белы
    пясок
    порыстая
    шурпатая
    I—IV
    2
    белы, закопчаны
    дробная жарства
    шчыльная зярністая
    бачна жарства
    V-VI
    3
    ружовы
    дробны пясок
    шчыльная
    адгладжаная
    VIII
    4
    моцна закопчаны
    шмат жарствы
    зярніста-порыстая
    бугрыстая
    VII і IX
    5
    шэраваты
    шмат жарствы
    зярністая кампактная
    шурпатая?
    X
    6
    белы
    —
    рыхлая слаістая
    шурпатая
    XI і XII
    7
    белы
    дробная жарства, мала
    зярністая кампактная
    адгладжаная
    XIII—XIV
    8
    светла-шэры
    дробны пясок у сыравіне
    кампактная
    адгладжаная
    XV-XVII
    9
    чырвоны
    дробны пясок
    зярністая кампактная
    адгладжаная
    паліваны посуд
    10
    цёмна-шэры
    дробны пясок
    кампактная
    адгладжаная
    дымл. посуд
    палівы. Аналогіі тыпу XII вядомы на тэрыторыі Пінска 16. У тых жа пластах, што і гаршковая кафля, знойдзена найбольшая колькасць керамікі 7-й групы. У слаях XVI ст. аналагічныя гаіршкі сустрэты на тэрыторыі Турава, у нязначнай колькасці выяўлены яны і на тэрыторыі Давід-Гарадка 17.
    Самы позні з белаглінянай кеірамікі — гэта посуд 8-й групы. Часам яго знаходзілі адразу пад дзірваном разам з матэрыяламі першай паловы XVII ст. Посуд гэтай групы шырока Пірадстаўлены ,як у Мазыры ў слаях XVI ст., так і на тэ|рыторыі гарадоў былога Тураўскага княства.
    Матэрыялы з сярэдзіны XVII ст. і болып познія складала ў асноўным начынне 9—10-й груп: непаліваны посуд, а таксама паліваны і дымлёны. Гэта ў асноўным гаршкі і накрыўкі да іх (мал. 14а . 1—4), рынкі (мал. 14а : 8) і тарны посуд (мал. 14а : 6), талеркі, міскі і збаны.
    Для матэрыялаў другой паловы XII—XIII ст. характэрны гаршкі, што маюць выразную шыйку сярэдняй велічыні, моцна адхіленае вонкі венца, край якога загнуты ўнутр і мае вузкі раўчук (мал. 13, тып. I, III, IV, VI : VII), і гаршкі з прывостраным коса зрэзаным краем (тыпы II і V). Ступень распаўсюджанасці розных тыпаў гаршкоў гэтага часу, як і пазнейшых, прыведзена на гістаграме (мал. 146). Акрамя гаршкоў у гэты час ужываюцца рабрыстыя міскі (мал. 13 : 5, 15) і латкі (мал 13 : 11).
    У слаях канца XII — першай чвэрці XIII ст. знойдзена некалькі фрагментаў паліванага посуду, відаць, кіеўскага паходжання. 3 рэчаў кіеўскага керамічнага імпарту трэба адзначыць карчагу з дзвюма ручкамі, аздобленую хвалістым арнаментам з кропляю палівы на сценцы Карчага была знойдзена ў адной з гаспадарчых ям у раскопе VI і выкарыстоўвалася для захавання харчовых прадуктаў. Карчагі такога тыпу вырабляліся кіеўскімі ганчарамі і вядомы па раскопках у Кіеве 18.
    У XIII—XV стст. у фррме начыння адбываюцца змены: памяншаецца шыйка, венца адагнута амаль гарызантальна (мал. 13, тыпы VIII— IX). У гэты час шырока распаўсюджваецца начынне з рабрыстым пераходам плечука ў тулава (мал. 13, тып. X), хоць сустракаюцца гаршкі з высокай шыйкай і моцна патоўшчаным к;раем венца (мал. 13, тыпы XI і XII). Па-ранейшаму захоўваецца раўчук на ўнутраным краі венца.
    Сярод матэрыялаў XVI—XVII стст., як вынікае з гістаграмы (мал.
    146), нязначная колькасць гаршкоў захоўвае рабро на плечуку (тып XIII), але п^раважае начыненне з ледзь прыкметным раўчуком і шый-
    кай (мал. 13, тыпы XIV—XVII), венна ўсё болын нагадвае насаджаны на плячук валік.
    Як вынікае з табліцы, значная частка начыння арнаментавана паралельнымі ўра’знымі стужкамі, насечкамі, выкананымі пад нахілам або
    н 6 і
    Тып!	’ ' ,
    TunV
    Мал. 13. Тыпалогія непаліванага посуду
    шляхам гарызантальнага ці вертыкальнага пазногцевага ўціскання. Сярод матэрыялу другой паловы XII—XIII ст. часцей за ўсё сустракаецца камбінаваны арнамент з паралельных стужак і пазногцевых уціскаў над імі. Такі ж арнамент, выкананы ў тэхніцы ангобнага роспісу, характэрны для матэрыялу XIX — пачатку XX ст. Традыцыя арнаментаваць не-
    ■ група 5
    □ групаі
    група2
    S грулаЗ
    грулаР
    IS групав @ група7 S3 групай
    б-праселкі	Г-лалібаны лосуд
    Мал. 14. a — асноўныя тыпы паліванага і дымленага посуду; б — гістаграма колькасці венцаў па тыпах; в, г — карэляцыйныя табліцы раскопаў II, VI
    паліваны посуд захоўвалася да XVII ст., але колькасць арнаментаваных гаршкоў нязначная. Арнамент — дзве-тры ледзь прыкметныя паралельныя стужкі па плечуку (мал. 13, тып XIV). Характэрнай рысай мазырскіх гаршкоў з’яўляюцца невялікія адтуліны дыяметрам да 0,5 см на шыйцы многіх сасудаў, што прасвідроўваліся ўжо пасля абпалу. Гэта след рамонту трэснутых гаршкоў (мал. 13, тыпы II, VIII, X, XII, XV, XVI). Начынне другой паловы XII—XV ст. выраблялі ў тэхніцы спіральнага або спіральна-стужкавага налеплівання, пра што сведчаць сляды на ўнутранай паверхні, асабліва ў прыдоннай частцы, а таксама сляды ад ганчарнага круга і клеймы на донцах. Клеймы сустракаюцца ў выглядзе канцэнтрычных кругоў з малюнкам унутры іх і без малюнка, з Х-падобным знакам, геаметрычнымі фігурамі і ў выглядзе літар.
    Светла-буры і блізкі да белага колер чарапкоў абумоўлены нізкім працэнтным утрыманнем гідравокіслаў жалеза ў гліністай сыравіне, што з’яўляецца характэрнай асаблівасцю палескіх глін. Яны характарызуюцца таксама дрэннай паветрапранікальнасцю, таму ўнутры чарапка пад час абпалу ўтвараецца асяроддзе, блізкае да аднаўленчага. Буры колер керамікі абумоўлены часам і нявытрыманым, блізкім да аднаўленчага рэжымам абпалу.
    Петраграфічны аналіз керамічнай масы *** паказаў, што найбольш блізкая па характарыстыцы сыравіна сустракаецца на захад ад горада, у раёне в. Ск|рыгалава ў выглядзе другасных залежаў.
    Посуд 9-й групы выраблены з сыравіны бурых і жоўтых таноў са значнымі дамешкамі каліевых палявых шпатаў і слюды. У наваколлях Мазыра яна вядома ў радовішчы Дразды. Посуд гэтай групы «сустрэты ў слаях другой паловы XVII ст. На падставе керамічнага матэрыялу можна меркаваць, што ў гэты час была заселена пераважна паўднёвая і паўднёва-ўсходняя частка тэрыторыі, якая прылягала да замчышча.
    Аналіз формаў непаліваных гаршкоў з Мазыра і параўнанне з матэрыяламі з суседніх тэрыторый паказалі іх найбольшую блізкасць да гаршкоў гэтага часу з гарадоў Тураўскай зямлі, асабліва з Турава і Давід-Гарадка. 3 17 тыпаў тураўскіх гаршкоў дзесяць маюць дакладныя аналогіі сярод матэрыялаў з Мазыра, адпаведна з 12 тыпаў гаршкоў з Давід-Гарадка восем аналагічныя выдзеленым тыпам непаліваных гаршкоў калекцыі з Мазыра 19. Блізкае па форме начынне сустракаецца і на тэрыторыі паўночнай Украіны, што ў значнай ступені тлумачыцца блізкай па якасці да нашых палескіх глін сыравінай.
    Такім чынам, вынікі даследаванняў 1981 —1984 гг. паказалі, што Мазыр у канцы XII ст. быў даволі вядомым горадам з ядром на гары Камунараў (былой Спаскай). Знаходкі шматлікіх бранзалетаў, шыферных праселкаў, цэлай карчагі, якая аналагічная знойдзенай у Кіеве, і фрагментаў паліванай белаглінянай керамікі, што, магчыма, паходзіць з таго ж цэнтра, а таксама фрагментаў амфар даюць уяўленне пра гандлёвыя сувязі Мазыра. Шматлікія кавалкі шыферу і шыферных дыскаў даюць падставы меркаваць, што жыхары горада не толькі спажывалі і прывазныя вырабы, але выконвалі ролю пасрэдніка ў распаўсюджванні сыр'авіны для вырабу праселкаў па іншых гарадах Беларусі.