• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сярэдневяковыя старажытнасці Беларусі

    Сярэдневяковыя старажытнасці Беларусі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 148с.
    Мінск 1993
    66.48 МБ
    1	ЗагорульскнйЭ. М. Возннкновенне Млнска. Мн., 1982. С. 242, рнс. 148 (1 — 3, 8); Левко О. Н. Мстоднка нзучення позднесредневековой керамякн Вятебска // Древностп Белорусснн й Лнтвы. Мн.. 1982. С. 134 (рнс. 1, группа 2, тпп В); Кн л ь д юшевскнй В. Й. Об одном нзднпов керамнкн XlV—XVI вв. крепостп Орешек//КСНА AH СССР. 1981. Вып. 164. С. 88' рнс. 8—1; О н ж е. Раскопкн на улнце Гоголя в 1977 г. // Археологнческое нзученне Пскова. М., 1983. С. 110 (рнс. 4—1, 8).
    .	2 Здановіч Н. I. Мірская бытавая кераміка // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1983. № 3. С. 43; V о 1 k a і t е-К u 1 і k a u sk i e n e R. Punios Piliakalnis. Vilnius, 1974. Tab. 5 (1—3, 5—7); Historia kultury materyalnej Polski w zarysie. Wroclaw—War­szawa—Krakow—Gdansk, 1978. T. 3. S. 315 (rys. 164—b).
    3	Swiechowska A. Warsztat garncarski z konca 17 w.//Szkice staromiejskie. War­szawa, 1955. S. 153—154.
    4	Археографпческпй сборннк документов, относяоднхся к нсторнп Северо-Западной Русн. Внльна, 1867. Т. 3. С. 318, 319, 321.
    5	Swiechowska A. Katie warszawskie//Szkice staromiejskie. Warszawa, 1955 (tab. 1).
    6	Маліноўская T. Шлях трансфармацыі вобраза//Мастацтва Беларусі. 1986. № 4. С. 62 (мал. 1).
    7	KuropatnickiE. Wiadomosc о kleynocie szlacheckim oraz herbach domow szlacheckich w Koronie Polskiej i Wielkim Ksi^nstwie Litewskim. Warszawa, 1798. Cz 2. S. 74; Cz. 3. S. 44.
    8	Polski slownik biograficzny.	Wroclaw—Warszawa—Krakow—Gdansk, 1978.
    T. 23/4. S. 794—800.
    9	Gi epi el a S. Zabytki szklane z Solca nad Wisl^//Wyroby rzemieslnicze w Polsce w 14—18 wieku. Wroclaw, 1971. S. 182—183; Wyrobisz A. Szklo w Polsce od 14 do 17 w. Wroclaw—Warszawa—Krakow, 1968. S. 130.
    10	BuczkowskiKDawne szkla. Krakow, 1958. S. 42.
    11	Шовкопляс A. M. Некоторые гутные стеклянные пзделня нз Кнева//Культура средневековой Русн. Л., 1974. С. 84 (рнс. 2—5).
    12	Археографнческпй сборннк документов, относяоднхся к нсторпн Северо-Западной Русн. Т. 3. С. 284; Акты, пздаваемые Впленскою археографнческою комнсснею. Внльна. 1887. Т. 14. С. 436—437.
    13	Левко О. Н. Внтебск XIV—XVIII вв. Мн., 1984. С. 47 (рн-с. 29); Шаблюк В. У. Феадальныя пасяленні XVI—XVIII стст. на р. Зальвянцы//Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1984. № 1. С. 78 (рыс. 1 (1—3)).
    14	Колчнн Б. А. Железообрабатываюіцее ремесло Новгорода Велпкого//МйА. 1959. № 65. С. 87 (рнс. 70).
    15	Рябцевнч В. Н. О чем рассказывают монеты. Мн., 1977 (табл. 9 (3)).
    16	Там же (табл. 22 (1—2)).
    A. K. Краўцэвіч
    АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ Ў АШМЯНАХ
    Горад Ашмяны, раённы цэнтр Гродзенскай вобласці, знаходзіцца на паўночным захадзе Беларусі ў 55 км ад былой сталіцы Вялікага княства Літоўскага — Вільні. Першае летапіснае ўпамінанне аб горадзе выяўлена ў «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай» пад 1341 г.1 На падставе нешматлікіх і адрывачных летапісных звестак гісторык Р. В. Баравы п|рыйшоў да высновы, што Ашмяны існавалі ўжо ў XIII ст. як цэнтр невялікага княства2. Яшчэ ў дарэвалюцыйныя часы даследчыкі выказалі меркаванне, што летапіснае пасяленне знаходзілася на адлегласці 1,5 км ац пазнейшага цэнтра гррада ў мясціне пад назвай Старыя Ашмяны (сучасная вул. Кастрычніцкая) 3. Ашмяны не змаглі вырасці ў буйны эканамічны цэнтр, статус горада вызначаўся ў асноўным яго адміністрацыйным значэннем — у XVI ст. ён стаў цэнтрам павета. Горад не меў магдэбургскага права і знаходзіўся ў кіраванні велікакняжацкай адміністрацыі.
    « магдтнасш слол па dadssnuz /^7 расхопак і датыроўка наРстаражьітных зяааодак
    г таушгёіня оіоя па дасІзЕных ёурзння
    I Францысканскі касцгл Д-Уезуіцкі хасйел
    "Дбор Дшмянскі " f7cm.
    + пазнс&аноі шура/ы,яхія трапілі ма пахабанні
    ДгандлЕІая плошгаДснуе з ДЛ5стст)
    6-Стсрыя Дшмяны
    Мал. 17. Карта' культурнага слоя Ашмян
    Археалагічныя раскопкі, якія праводзіліся ў Ашмянах у 1984—1985 гг. пад кіраўніцтвам аўтара, мелі мэтай пошукі старажытнага паселішча, высвятленне пытанняў тапаграфічнага развіцця горада і даследаванне яго матэрыяльнай культуры. Археалагічнага аб’екта, які можна было б назваць летапіснымі Ашмянамі, дакладна не ўстаноўлена, таму раскопкі былі сканцэнтраваны на тэрыторыі сучаснага горада.
    Выцягнутая ў накірунку захад—усход форма плана Ашмян (мал. 17) абумоўлена асаблівасцямі мясцовага рэльефу. Горад іразмешчаны абапал абодвух берагоў Ашмянкі на старажытнай рачной тэрасе. 3 поўначы і поўдня прыроднымі межамі паселішча з’яўляюцца ланцугі пагоркаў. Пры адсутнасці картаграфічных матэрыялаў і пісьмовых звестак аб планіроўцы Ашмян XIV—XVII стст. прасачыць развіццё тапаграфіі сярэдневяковага горада дапамагае карта залягання культурнага слоя. Для стварэння такой карты выкарыстоўваліся не толькі даныя раскопак, але і матэрыялы інжынерна-геалагічных даследаванняў (бурэнні), назіранні за землянымі работамі. Раскопкі праводзіліся ў двух месцах: у цэнтры горада (раскапана 110 м2) і ў Старых Ашмянах (ускрыта 38 м2). У цэнтры Ашмян выяўлены культурныя наслаенні XV—XX стст., таўшчыня якіх вагаецца ад 1,3 м (паблізу плошчы) да 0,6 м (на перыферыі). Каля паўночнага краю плошчы за кошт баласту канца XIX—XX ст. слой дасягае таўшчыні 2,3 м. Пад час бурэнняў у раёне вул. Міцкевіча зафік-
    Мал. 18. Керамічны посуд з раскопак Ашмян: 1 — непаліваная макотра канца XVI— XVII ст.; 2, 3 —мораныя міскі XVII ст.; 4 — непаліваная міска XII—XIV стст.; 5, 8, 10—12, 15 — непаліваныя гаршкі XVII ст.; 6, 7 — непалівапыя гаршкі XV ст.; 9 — непаліваны гаршчок канца XV—XVI ст.; 13—14 — непаліваныя гаршкі XII—XIII стст.;
    16 — паліваная міска (паліва зялёная) XVII ст.
    саваны культурныя наслаенні магутнасцю ад 0,7 да 2 м. У слоі выдзяляюцца два пласты. Ве|рхні таўшчынёй 0,3—1 м, светла-шэрага колеру ўтрымлівае праслойкі гліны, пяску, бітай цэглы. Знаходкі з гэтага пласта датуюцца XVII—XIX стст. Ніжні пласт цёмна-шэрага колеру зафіксаваны толькі ў раёне, прылеглым да былой гандлёвай плошчы. Рэчы, знойдзеныя ў ім, адносяцца да XV—XVII стст. У двух месцах побач з плошчай на глыбіні 0,2 м (траншэя 1) і 0,7 м (шурф 7) выяўлены каменныя брукоўкі адпаведна XIX і XVII—XVIII стст. На поўдзень ад плошчы ў раскопах 1 і 2 слой XV—XIX стст. таўшчынёй 0,6 м мае аднатонны светла-шэры колер.
    У Старых Ашмянах культурны слой выяўлены на невялікім участку каля аднаго з пагоркаў Ашмянскага ўзвышша побач з паўразбураным францысканскім касцёлам. Культурныя наслаенні таўшчынёй ад 0,6 да 1,5 м моцна перамешаны пахаваннямі, што залягаюць вакол касцёла. Знаходкі са Старых Ашмян датуюцца XIII—XIX стст. Пад час абследавання пагоркаў вакол горада на абодвух берагах Ашмянкі культурны слой не выяўлены.
    Керамічны посуд з ашмянскіх раскопак вельмі блізкі па тэхналогіі вырабу і марфалагічных характарыстыках да керамікі з іншых гарадоў Белаірусі. Удалося вылучыць толькі адзін тып непаліваных гаршкоў XVII ст., які з’яўляецца спецыфічна ашмянскім. Гэта начынне з закругленым, крыху патоўшчаным краем без венца (мал. 18: 11). У некаторых экземпляраў па закругленым краі праходзіць невялікае паглыбленне або выступ (мал. 18: 10). Фрагменты гаршкоў гэтага тыпу складаюць каля 21% ад агульнай колькасці знойдзеных верхніх частак непаліваных гаршкоў. Па даных аўтара, такі тып гаршка акрамя Ашмян характэрны для мястэчак Гальшаны і Крэва, што размешчаны на адлегласці 20 і 27 км ад горада. Да тыпу гаршкоў без шыйкі (датуюцца XVII ст.) адносіцца начынне з валікападобнымі венцамі (мал. 18:8, 12). Аналагічныя знаходкі апублікаваны сярод посуду з Мсціслава 4. У часткі гаршкрў невялікае вертыкальнае венца пасаджана прама на плячук, шыйка адсутнічае, самовенца закруглена, завострана або зрэзана гарызантальна (мал. 18 : 5, 16). Датуюцца такія гаршкі таксама XVII ст.
    Гаршкі з невысокай шыйкай і плаўна адагнутым венцам адносяцца да канца XV—XVII ст. (мал. 18:9). Падобнае начынне знойдзена ў Лідскім замку 5. Гаршкі XV ст. маюць больш высокую шыйку, венца ў іх таксама плаўна адагнута ў вонкавы бок (мал. 18: 6, 7). Такія гаршкі вядомы з раскопак Міра, Бярэсця, гарадзішча Пуня, што ў Літве 6. Найболып шырокія аналагі маюць два гаршкі, знойдзеныя ў Старых Ашмянах (мал. 18: 13, 14). Ад начыння XV—XVII стст. яны адрозніваюцца стромкімі плечукамі і загнутым у сярэдзіну краем венца. Падобныя знаходкі вядомы з Гродна, Ваўкавыска, Мінска, Бярэсця, Копысі, Пійска 7. Датуюцца яны XII—XIII — пачаткам XIV ст. Непаліваная міска са Старых Ашмян з зашчэпамі па венцу (мал. 18 : 4) мае аналагі ў Бярэсці, якія адносяцца да XII—XIV стст.8 Акрамя гаршкоў і місак у асартымент непаліванага посуду ўваходзілі талеркі, накрыўкі і макотры (мал. 18:2). Непаліваны посуд упрыгожваўся рэдка, арнамент лінейны, хвалісты або камбінаваны (лінейны і хвалісты). Формы і тэхналогія вырабу паліванага і моранага посуду таксама не выдзяляюцца з шэрагу агульнабеларускіх. Паліваная ашмянская кераміка прадстаўлена гаршкамі, талеркамі, кубкамі, рынкамі, накрыўкамі і міскамі (мал. 18 : 15). Колер палівы зялёны або карычневы. Яна наносілася часцей за ўсё толькі на ўнутраную паверхню, у рэдкіх выпадках апрацоўвалася таксама і вонкавая паверхня. На некаторых фрагментах гаршкоў зафіксаваны сеткавы штам-
    паваны арнамент. Датуюцца знаходкі паліванай керамікі XVI— XVIII стст. Акрамя Беларусі аналагі іх выяўлялі ў суседняй Літве9. Набор моранай керамікі складаецца з гаршкоў, талерак, збаноў, місак (мал. 18 : 1, 3). Значная частка моранага начыння пакрыта глянцаваным арнаментам у выглядзе елачак, набораў прамых і хвалістых ліній.
    Пячная кафля падзяляецца на два тыпы: гаіршковая і каробчатая. Гаршковая мае квадратнае або круглае вусце. Да найбольш ранніх належаць фрагменты донцаў таўшчынёй 2,2 см са слядамі пясчанай пад-
    Мал. 19. Кафля з раскопак Ашмяны: 1—тэракотавая кафля XVII ст.; 2—6 — зялёная паліваная кафля XVII ст.; 8 — зялёная паліваная каронка другой паловы XVI ст.; 7, 9, 10 — тэракотавая кафля другой паловы XVII—пачатку XVIII ст.
    сыпкі на знешнім баку. Яны датуюцца XV ст. Донцы больш позняй кафлі гладкія без слядоў падсыпкі, іх таўшчыня 0,8—1 см. Каробчатая кафля з раскопак датуецца XVI—XVIII стст. Частка фрагментаў пакрыта зялёнай палівай. Асноўны від арнаменту — раслінны (мал. 19:7—10), радзей сустракаецца геаметрычны і геральдычны (мал. 19:5, 1—4). У адным экземпляры знойдзена кафля з выявай чалавека (мал. 19 : 6). Да другой паловы XVI ст. адносяцца некалькі каронак (мал. 19: 8), а таксама кафля з выявай вазы з кветкамі. Многія сюжэты арнаменту, у першую чаргу ваза з кветкай, раслінны сіметрычны арнамент, маюць аналагі ў іншых гарадах Беларусі '°. Адзіны невялікі фрагмент паліхромнай кафлі (паліва зялёная і белая) мае раслінны арнамент і датуецца XVII ст. На мал. 19 паказаны найбольш цікавыя і рэдкія экземпляры ашмянскай кафлі. Кафля зялёнай палівы з выявай зорачак у ромбах (мал. 19:5) мае аналагі ў Гальшанах і Гальшанскім замку п.