• Газеты, часопісы і г.д.
  • Славянскія культуры: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы

    Славянскія культуры: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы


    Памер: 343с.
    Мінск 1996
    238.69 МБ
    
    СЛАВЯНСКІЯ КУЛЬТУРЫ
    ГІСТАРЫЧНЫ ВОПЫТ I
    СУЧАСНЫЯ ПРАБЛЁМЫ
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    Ж1(Ж шс
    
    АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
    Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы
    Камітэт па вывучэнню і распаўсюджанні ведаў аб славянскіх культурах
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
                    СЛАВЯНСКІЯ КУЛЬТУРЫ: ГІСТАРЫЧНЫ ВОПЫТ I СУЧАСНЫЯ ПРАБЛЕМЫ
    
    
    
    
    
    
    
    
        Мінск, 1996
    
    
               Рэдакцыйная калегія :
    
    
    
                Бандарчык В. К.
                Марцэлеў С. В. (галоўны рэдактар) Піліпенка М. Ф.
                Фядосік A. С.
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
                   Выдаецца пры фінансавай падтрымцы ЮНЕСКА
    
    
            ПРАДМОВА
    
    
         Славянскія народы ўнеслі вялізны ўклад у сусветную скарбніцу культурных каштоўнасцей. Цікавасць да славянскіх культур не толькі не змяншаецца, але і павялічваецца. Праблематыка даследаванняў пашыраецца і паглыбляецца: яна ахоплівае не толькі ўсе сферы духоўнай культуры народаў, але і іх матэрыяльную культуру, пытанні этнагенезу, міжславянскія ўзаемасувязі і ўзаемадзеянне з іншымі народамі. Аб гэтым сведчаць шматлікія публікацыі славяназнаўцаў, іх актыўны ўдзел у міжнародных канферэнцыях і сімпозіумах. Разнастайны па змесце і праблематыцы матэрыял атрымаў аргкамітэт канферэнцыі “Славянскія культуры пасля другой сусветнай вайны” (канферэнцыя адбылася ў кастрычніку 1995 года). Частка матэрыялаў не ўвайшла ў зборнік дакладаў, які быў надрукаваны асобнай кніжкай у пачатку 1996 года.
         У прапануемай чытачу кнізе змешчаны не надрукаваныя раней даклады, з якімі выступалі на канферэнцыі іх аўтары, а таксама артыкулы, не ўключаныя ў праграму форуму. Пераважная большасць матэрыялаў прысвечана даследаванню славянскіх культур пасляваенных гадоў, але некаторыя з іх ахопліваюць больш шырокі перыяд; асвятляюць развіццё культуры ў даваенны час, раскрываюць лёс традыцый у мінулым і сучаснасці.
         У матэрыялах зборніка даследуюцца праблемы культуры і побыту славян: народнай паэтычнай творчасці, фалькларыстыкі, музычнага, тэатральнага, прыкладнога і выяўленчага мастацтва, кінамастацтва, архітэктуры, матэрыяльнай культуры, этнагенезу і інш.
    
    
         Кніга разлічана на культуролагаў і шырокае кола чытачоў.
    
    
    МАСТАЦКАЯ ТВОРЧАСЦЬ I АРХІТЭКТУРА
    
    
    Р. Б. Смольскі (Мінск)
    
    
    ПАТРЫЯТЫЗМ  КАШТОЎНАСЦЬ ВЕЧНАЯ (3 гісторыі творчай садружнасці А. Макаёнка з купалаўскім тэатрам)
    
         Другая палова XX ст. у гісторыі беларускага тэатра вельмі багата на разнастайныя з’явы, падзеі, тэндэнцыі, супярэчнасці, якія ў цэлым складаюць шматколерную палітру нацыянальнага сцэнічнага мастацтва, вызначаюць яго адметнае месца ў духоўным і культурным жыцці нашага народа. У гэтай палітры асаблівая роля належыць Андрэю Макаёнку аднаму з буйнейшых беларускіх драматургаў. Вялікую цікавасць для гісторыкаў нацыянальнай культуры мае вопыт творчай садружнасці А. Макаёнка з купалаўскім тэатрам. Абумоўлена гэта многімі прычынамі, у тым ліку і безумоўным фактам  сцэнічнае ўвасабленне макаёнкаўскіх п’ес купалаўскімі майстрамі стала ці не самай адметнай і яркай старонкай у дзейнасці вядучага беларускага тэатра, у творчым лёсе многіх акцёраў, рэжысёраў, сцэнарыстаў, кампазітараў. Больш таго, менавіта на драматургіі А. Макаёнка многія з купалаўцаў выраслі ў сапраўдных мастакоў, якімі з поўным правам ганарыцца беларуская культура. Ды і тэатральным і літаратурным крытыкам, даследчыкам таксама, як гаворыцца, “шмат перапала” ад багатага і разнастайнага плёну гэтай садружнасці. Кнігі, дысертацыі, артыкулы і іншыя матэрыялы даволі яскрава засведчылі і занатавалі для нашчадкаў своеасаблівы эстэтычны феномен Тэатра Макаёнка, які найбольш выразна і плённа праявіўся на славутай купалаўскай сцэне. Праўда, гэта яшчэ зусім не значыць, што ў розных пакаленняў купалаўцаў было толькі адно паразуменне з Макаёнкам, што літаральна ўсе п’есы выдатнага беларускага драматурга знайшлі сваё арыгінальнае і глыбокае сцэнічнае ўвасабленне. Былі ў гэтай садружнасці і свае трывогі, няўдачы, непаразуменні  сапраўдны творчы працэс заўсёды мае свае цяжкасці і супярэчнасці. Але зараз размова пра іншае.
         У гэтым артыкуле я хачу засяродзіць увагу шматлікіх і верных прыхільнікаў слаўнага купалаўскага тэатра на самым выдатным спектаклі 70х гадоў ~ “Трыбунале” А. Макаёнка ў пастаноўцы Валерыя Раеўскага. Вось толькі адзін, але досыць красамоўны і надзвычай рэдкі ў практыцы сцэнічнага мастацтва факт  актыўнае жыццё спектакля на працягу дваццаці гадоў, яго нязменны поспех у гледачоў. Гэта  найлепшая ацэнка тэатральнага твору, яго таленавітых стваральнікаў. I можна толькі шкадаваць, што купалаўскі “Трыбунал” (п’еса А. Макаёнка ў 1974 г. адзначана Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа) у свой час не быў узнагароджаны належным чынам (спектакль вылучаўся на атрыманне
    
    
    5
    
    Дзяржаўнай прэміі СССР, але перавага была аддадзена іншаму твору, пра які сёння ніхто і не памятае...). Але ж, вядома, сапраўдныя мастакі займаюцца творчасцю не дзеля славы і ўзнагарод. Тут дарэчы будзе прыгадаць мудрыя словы К. С. Станіслаўскага пра тое, што ў тэатры “павінны быць людзі ідэі, якія разумеюць і выконваюць сваю высокую місію не зза лішняга хлапка, вянка, не дзеля задавальнення свайго маленькага акцёрскага, кабацінскага самалюбства, а дзеля нацыянальнай, патрыятычнай і агульначалавечай мэты”¹. Я думаю, што зараз, калі ў мастацкім жыцці пачалася “новая эра” камерцыялізацыі, калі масавая эрзацкультура шырокім фронтам пайшла ў актыўнае наступленне, пагражаючы духоўнаму здароўю нацыі, гэтыя словы вялікага рэфарматара сцэны неабходна памятаць кожнаму сумленнаму творцу.
          Жыццё ў мастацтве, творчая дзейнасць таленавітых людзей, асабліва ў драматургіі і тэатры,  нярэдкія, дзіўныя парадоксы, супярэчнасці і нечаканасці. I разам з тым у гэтых супярэчнасцях ёсць свая заканамернасць, свая ўнутраная логіка. Мяркуйце, паважаныя чытачы, самі. Як ніякую іншую п’есу, “Трыбунал” Андрэй Макаёнак напісаў за рэкордна кароткі тэрмін  літаральна за некалькі сутак. Першая публікацыя драматычнага твора  верасень 1970 года, газета “Звязда”. П’есу прачыталі і... не зразумелі. У Міністэрстве культуры БССР збянтэжана паціснулі плячамі і ўзнялі дагары кіруючыя бровы: як так, пра вайну, пра народную трагедыю  у камедыйным жанры?.. Нязвыкла... (Нязвыкласць кіраўнікоў рознага рангу часта моцна палохае.) Але ж і купалаўцы таксама не адразу асэнсавалі наватарскую сутнасць макаёнкаўскай п’есы, а таму ставіць не спяшаліся.
          Доўга прыглядаўся да “Трыбунала” малады ў той час купалаўскі рэжысёр Валерый Раеўскі. (Яго першыя самастойныя спектаклі “Што той салдат, што гэты” Б. Брэхта, “Праўду! Нічога, акрамя праўды!!!” Д. Аля рэвалюцыі ў тэатры не зрабілі, хаця пэўныя спадзяванні выклікалі. Натуральна, маладому рэжысёру хацелася спраўдзіць гэтыя надзеі, а тут... Макаёнак з нязвыклай п’есай, нейкім дзівакомгероем... Было ад чаго разгубіцца не толькі пачаткоўцу...) Тым часам, пакуль купалаўцы засяроджана думалі і ўзважвалі, тэмпераментна спрачаліся ў кулуарах і на розных пасяджэннях, пленумах (у тую пару тэмперамент на сцэне попытам не карыстаўся, вось і знаходзілі яму выйсце...), з Масквы, Віцебска і іншых вялікіх і малых тэатральных гарадоў пачалі прыходзіць першыя весткі пра поспех шматлікіх пастановак “Трыбунала”. У прыватнасці, уся тэатральная Масква спяшалася ўбачыць вядомага акцёра
    
          ¹ Станйславскйй К. С. Собр. Соч: В 8 т., Т. 6. М., 1959. С. 202.
    
    6
    
    тэатра Льва Дурава ў ролі Цярэшкі Калабка (спектакль Маскоўскага драматычнага тэатра на Малой Броннай), а віцебскія тэатралы горача віталі ў гэтай ролі самабытнага майстра коласаўскай сцэны Іосіфа Матусевіча. У Бабруйску пацяшаў свайго гледача Пётр Масцераў. Адным словам, “Трыбунал” А. Макаёнка трыумфальна закрочыў па сцэнічных пляцоўках многіх тэатраў. Натуральна, шматлікія прыхільнікі купалаўцаў чакалі. што скажуць майстры першай беларускай сцэны, чым здзівяць у прачытанні макаёнкаўскай п’есы...
           Я не ведаю, з якім настроем браўся рэжысёр за новую пастаноўку, якія думкі і пачуцці валодалі ім у час рэпетыцый. (Калінебудзь пра гэта раскажуць самі купалаўцы.) Ды гэта, зрэшты, і не так важна. Гледачу галоўнае іншае — спектакль. Астатняе, як гаворыцца, не так важна. Ведаю толькі адно  побач з Валерыем Раеўскім за рэжысёрскім столікам сядзеў Андрэй Макаёнак. Садружнасць драматурга з рэжысёрам, акцёрамі была пасапраўднаму творчай. Натуральна, тут не абыходзілася без гарачых спрэчак, вострых сутыкненняў супрацьлеглых думак і памкненняў, але ў галоўным усе яны былі безумоўна аднадумцамі, імі рухала “одна, но пламенная страсть”: стварыць хвалюючы, а галоўнае  гістарычна праўдзівы спектакль пра Вялікую Айчынную вайну. Ажыццявіць такую задуму стваральнікам сцэнічнага твора было вельмі няпроста: сама тэма, якая даўно стала не проста традыцыйнай, але і святой для беларускай літаратуры і мастацтва, патрабавала новых падыходаў у асэнсаванні трагічнай старонкі мінулай вайны. Шмат складаных задач паставіла сама п’еса, яе своеасаблівая жанравая прырода. Нарэшце, сам час з яго ідэалагічнымі шорамі і абмежаваннямі таксама ставіў перад творцамі свае няпростыя праблемы.
           14 красавіка 1971 г. адбылася прэм’ера спектакля, якому (цяпер, у сярэдзіне 90х гадоў, гэта асабліва добра бачыцца) наканавана было стаць этапным у савецкім тэатры, узняцЦК адной з бліскучых вяршыняў у беларускім мастацтве, раскрыць яго нацыянальныя асаблівасці, глыбока гуманістычную скіраванасць, эстэтычнае багацце. “Трыбунал купалаўцаў стаў унікальнай з’явай, што нараджаецца далёка не ў кожнае дзесяцігоддзе. Створаны ў самым пачатку 70х гадоў, “Трыбунал” А. Макаёнка і В. Раеўскага, Г. Аўсяннікава і Г. Макаравай, а таксама А. Грыгар’янца, С. Картэса, С. Дрэчына, П. Дубашынскага, В. Белахвосціка, У. Кудрэвіча (тут трэба назваць усіх выканаўцаў, што працавалі падчас прэм’еры,  М. Зінкевіч, М. Захарэвіч, Н. Піскарова, Л. Давідовіч, В. Зубкова, С. Некіпелава, В. Баркоўскі, А. Мазлоўскі, Л. Крук, Л. Бурцава, I. Дашкоўская, А. Доўгая, Т. Кротава, Р. Дамброўская), засведчыў: купалаўцамі зроблены магутны прарыў у мастацкім асэнсаванні ваеннай гісторыі Бацькаўшчыны, у выяўленні глыбінных вытокаў усенароднай барацьбы супраць захопнікаў. Нарэшце, спектакль раскрыў спрадвечную любоў беларусаў да свабоды, справядлівасці і дабра. Творчай энергіі гэтага “прарыву , як мы цяпер усе