• Газеты, часопісы і г.д.
  • Славянскія культуры: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы

    Славянскія культуры: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы


    Памер: 343с.
    Мінск 1996
    238.69 МБ
    
    7
    
    пераканаліся, хапіла на дзесяцігоддзе, што ўжо само па сабе ~ з’ява выключная, з’ява, якая знойдзе сваё пачэснае месца ў гісторыі сусветнага тэатра XX ст. Хачу адразу падкрэсліць і другое: спектакль купалаўцаў шмат зрабіў для пад ёму нацыянальнай і гістарычнай самасвядомасці беларусаў, умацавання патрыятычных пачуццяў да зямлі продкаў, іх традыцый і маральных каштоўнасцей, якія спрадвеку грунтуюцца на агульначалавечых уяўленнях пра сэнс жыцця.
           Пра “Трыбунал” на купалаўскай сцэне існуе шматлікая літаратура: крытыкі, тэатразнаўцы і літаратуразнаўцы, філосафы і гісторыкі, пісьменнікі ўжо выказалі свае меркаванні і назіранні, занатавалі буйную творчую перамогу драматурга, рэжысёра, акцёраў, мастака, кампазітара. Спадзяюся, цікаўны чытач (і, натуральна, глядач) знаёмы з многімі крытычнымі працамі, прысвечанымі пастаноўцы Трьібунала”. Таму няма патрэбы ў падрабязным аналізе спектакля. Выкажу толькі некаторыя меркаванні пра тое, што зрабіла пастаноўку Трыбунала ў тэатры імя Янкі Купалы унікальнай з’явай сцэнічнага мастацтва.
           Большасць драматычных тэатраў, якія звярнуліся да п’есы А. Макаёнка (такіх калектываў было звыш 160), не вельмі сябе абцяжарвалі асэнсаваннем асаблівасцей паэтыкі “Трыбунала”. Да таго ж, амаль у кожнай прафесійнай трупе знаходзіўся яркі характарны выканаўца ролі Цярэшкі Калабка, у выніку чаго гледачу звычайна прапаноўвалася бытавая камедыя з часоў... Вялікай Айчыннай вайны. Нярэдка ўзнікала парадаксальная з’ява: сцэнічныя героі дакладна гаварылі макаёнкаўскі тэкст, рэжысёры паслухмяна рэалізоўвалі літаральна ўсе аўтарскія рэмаркі, але адметнага спектакля не адбывалася, хаця, яшчэ раз падкрэслю, большасць акцёраў, што называецца, ззялі ў галоўнай ролі Калабка. Красамоўны прыклад такой з’явы  пастаноўка “Трыбунала” ў Беларускім тэатры імя Якуба Коласа (рэжысёр С. Казіміроўскі). Калабок I. Матусевіча вырабляў такія выкрунтасы, што гледачы ледзь не покатам ляжалі ў зале,  коласаўскі майстар выдатна ведаў сваю справу. А мясцовыя рэцэнзенты разгублена пісалі, што “адчування трывогі ваеннага часу ў спектаклі наогул няма”¹. Сапраўды, тут было ад чаго разгубіцца: ёсць яркі характар цэнтральнага героя, ёсць бурная рэакцыя гледача (у нас вельмі любяць камедыі), але галоўнага, дзеля чаго пісаў Макаёнак свой “Трыбунал”, на вялікі жаль, не было. Такую вось “хітрую”, а дакладней, наватарскую п’есу напісаў беларускі драматург, у якой свой эстэтычны закон, свой уласны этычны кодэкс, без пазнання якіх немагчыма зразумець макаёнкаўскіх герояў, трапіўшых у выключныя абставіны вайны. Вось чаму спачатку многіх тэатральных дзеячаў насцярожылі
    
             ¹ Віцебскі рабочы. 1970. 4 снежня.
    
    8
    
    незвычайныя сюжэтныя калізіі п’есы, выказваліся меркаванні аб недастатковай абгрунтаванасці падзей, некаторыя нават патрабавалі ад драматурга... дакументальнага пацвярджэння факта суда над родным бацькам. Усё гэта сведчыць, што ў наватарскіх мастацкіх твораў амаль заўсёды надзвычай складаны лёс.
          Купалаўцам удалося не толькі знайсці дакладны ключ да расшыфроўкі асаблівасцей паэтыкі “Трыбунала”, што ўжо само па сабе на фоне распаўсюджанай тэатральнай хваробы апошніх дзесяцігоддзяў  “глухаты” беларускай рэжысуры да творчай своеасаблівасці драматурга, да аўтарскай канцэпцыі, аўтарскага светаўспрымання і г.д.  даволі значнае дасягненне, але і адчувальна пашырыць, паглыбіць і высветліць змест твора, напоўніць спектакль актуальнымі маральнымі праблемамі, матывамі, ідэямі. У мастацкай структуры сцэнічнага твора купалаўцаў арганічна злучыліся манументалізм і метафарычнасць рэжысёрскай мовы з глыбокім акцёрскім псіхалагізмам. Паэтыка спектакля В. Раеўскага ўдала сінтэзавала эпічнасць высокай трагедыі і віруючы карнавал лубка, што ў выніку пераплавілася ў складаны і выразны мастацкі вобраз своеасаблівай гераічнай камедыі з усімі ўласцівымі гэтаму рэдкаму тэатральнаму жанру прыкметамі і адценнямі.
         “Трыбунал” на купалаўскай сцэне пачынаецца з пралога. Дарэчы, пралогі з’яўляюцца адным з улюбёных рэжысёрскіх прыёмаў В. Н. Раеўскага. У яго лепшых спектаклях пралог дазваляе не толькі настроіць гледача на адпаведную танальнасць успрымання і сатворчасці, сумеснага роздуму пра надзённыя праблемы сучаснасці і гісторыі, але і зрабіць пэўныя карэктывы ў змесце драматычнага твора, удакладніць акцэнты, надаць большую глыбіню сцэнічнаму асэнсаванню і адлюстраванню жыцця чалавека, яго складаных, нярэдка супярэчлівых узаемасувязей з навакольным светам. Менавіта такім, ёмістым па змесце і эмацыянальным па ўздзеянні на гледача, атрымаўўся пралог у “Трыбунале”. Тут велізарны занавеспано, хор плакальшчыц, магутныя акорды музыкі, “закадравы” голас дыктара  усё гэта ўражвае і раскрывае атмасферу таго часу, калі “вайна рабіла людзям жорсткую праверку...” Потым, на рэзкім і нечаканым кантрасце, калі ў хату літаральна ўкаціўся Цярэшка Калабок Генадзя Аўсяннікава з навіной, што немцы прызначылі яго, былога калгаснага пастуха, старастам вёскі, спектакль імкліва набывае мноства іншых фарбаў, у прыватнасці гумар, сатыру, гратэскавасць і адначасова шчымлівую пранізлівасць у сцэнічным апавяданні пра складаны, трагічны лёс тых людзей, якія апынуліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай тэрыторыі.
         Варта адзначыць яшчэ адну вельмі істотную, я б сказаў прынцыповую рысу, уласцівую рэжысёрскаму почырку В. Н. Раеўскага ў гэтай пастаноўцы. Падпарадкоўваючы рух спектакля раскрыццю тэмы
    
    9
    
       тэмы спрадвечнага патрыятызму нашага народа, глыбокага гуманізму і невычэрпнага аптымізму беларусаў нават у самыя цяжкія перыяды нацыянальнай гісторыі, рэжысёр здолеў памайстэрску прывесці ўсю шматстайнасць сцэнічных сродкаў і прыёмаў да строгага мастацкага адзінства і разам з тым праявіць павагу да асобы выканаўцы, разуменне пануючай ролі акцёра ў тэатральным мастацтве. Адсюль ~ выдатны акцёрскі ансамбль, шэраг буйнейшых акцёрскіх дасягненняў, якія ўпрыгожылі не толькі “Трыбунал” на купалаўскай сцэне, але і наогул усё беларускае мастацтва. (Мушу заўважыць, што ў сваёй творчай дзейнасці В. Н. Раеўскі не пазбегнуў распаўсюджанай сярод маладых рэжысёраў вядомай “хваробы”  у імкненні да яркай, нярэдка эпатажнай формы спектакля, да ўласнага самасцвярджэння іншы раз “забываць” сапраўдную ролю акцёра, таго самага акцёра, якога К. С. Станіслаўскі вобразна наэываў “валадаром” сцэны. Гэта не магло не прыводзіць да пэўных мастацкіх страт. Ды і не толькі мастацкіх...)
         Выканаўца ролі Цярэшкі Калабка Генадзь Аўсяннікаў пасля прэм’еры стаў... Генадзем Аўсяннікавым, тым майстрам нацыянальнай сцэны, які на новым узроўні працягвае і ўзбагачае плённыя традыцыі Генрыха Грыгоніса, Глеба Глебава, Аляксандра Ільінскага, Уладзіміра Дзядзюшкі. Дэмакратызм і акцёрская індывідуальнасць Г. Аўсяннікава “пранізалі” мнагамерны і яркі сцэнічны вобраз Цярэшкі Калабка, створаны на стыку розных сродкаў і прыёмаў: тут і адкрыты гратэск, і тонкі псіхалагізм, і трагічны ўздым у фінальнай карціне. Бадай, з часоў платонаўскага Заслонава і глебаўскага Кроплі купалаўская сцэна ў спектаклях пра вайну не ведала другіх герояў, якія б выклікалі такі давер і водгук у глядзельнай зале, нараджалі мноства пачуццяў, думак, асацыяцый, Асаблівасць характару героя Г. Аўсяннікава ў тым, што Калабок паўстае сацыяльна арыентаванай асобай, якая можа ў адказны момант зрабіць свой маральны выбар, абумоўлены глыбокімі патрыятычнымі пачуццямі. Больш таго, Калабок Г. Аўсяннікава без гучных слоў і заклікаў здольны на свядомае самаахвяраванне. Яшчэ Ф. М. Дастаеўскі адзначаў, што “свядомае і нікім не прымушанае самаахвяраванне ўсяго сябе на карысць усіх ёсць, памойму, прыкмета найвышэйшага самавалодання, найвышэйшай свабоды ўласнай волі”¹.
         Ігра Генадзя Аўсяннікава ў “Трыбунале” — узор высокага акцёрскага натхнення і поўнай творчай і псіхафізічнай самааддачы, што і прынесла такі вынік. Адным словам, выдатная акцёрская перамога, якой можа ганарыцца любая самая славутая айчынная і замежная сцэна.
         Глыбокі народны характар простай вясковай жанчыны стварыла Галіна Макарава ў ролі жонкі Калабка Паліны. Актрыса дасягнула
    
          ¹ Ф. М. Достоевскйй. Полн. собр. соч.: В 30 т.  Л., 1973. Т. 5. С. 79.
    
    10
    
    вялікага мастацкага абагульнення ў раскрыцці складанага лёсу сваёй гераіні, яе пачуцця ўласнай годнасці. Паліна Г. Макаравай была з тых жанчын, на якіх у жыцці трымаюцца спрадвечныя маральныя каштоўнасці народа.
          Багаццем акцёрскай палітры, сакавітасцю і яркасцю фарбаў вылучалася ігра П. Дубашынскага (нямецкі камендант), У. Кудрэвіча і В. Белахвосціка (Сырадоеў), Л. Давідовіч (Галя), 3. Зубковай (Зіна), Н. Піскаровай (Надзейка). Іх выканаўчае майстэрства, здольнасць спасцігнуць і раскрыць на сцэне адметнасць характараў ва ўсёй іх псіхалагічнай, сацыяльнай і гістарычнай абумоўленасці заслугоўвае самых вытанчаных эпітэтаў.
          Купалаўцы, калі сустракаюцца з сапраўднай драматургіяй, творчай і ўважлівай да акцёраў рэжысурай, заўсёды дораць свайму гледачу непаўторныя хвіліны эстэтычнай асалоды і эмацыянальных узрушэнняў. Менавіта гэта адбылося тады, у той ужо далёкі ад сённяшняга дня пачатак 70х гадоў, калі разам сабраліся А. Макаёнак, В. Раеўскі, Г. Аўсяннікаў, Г. Макарава, П. Дубашынскі, В. Белахвосцік, У. Кудрэвіч, М. Захарэвіч, Л. Давідовіч, Н. Піскарова і многія іншыя, хто з годнасцю носіць ганаровае і адказнае званне Артыста купалаўскага тэатра. Іх творчая садружнасць, грамадзянская апантанасць у імкненні сказаць сваё праўдзівае мастакоўскае слова пра вайну, пра мужнасць беларускага народа, як бачым, прынеслі свой багаты плён... Галоўнае ў гэтым плёне мне бачыцца ў тым, што спектакль “Трыбунал” выразнай мовай сцэнічнага мастацтва даносіў да сваіх гледачоў важную і заўсёды актуальную думку пра адвечную каштоўнасць сапраўдных патрыятычных пачуццяў чалавека да сваёй Радзімы, да зямлі сваіх продкаў. Сапраўды, патрыятызм  каштоўнасць вечная. Менавіта пра гэта і распавядалі ў сваім сцэнічным творы А. Макаёнак, В. Раеўскі і іншыя майстры тэатра.
    
    
    
    
    
    
            В. М. Козел (Мінск)
    
    СУЧАСНЫ ТЭАТР БЕЛАРУСІIТЭАТР ДРАМЫ ЗАХОДНЯЙ ГЕРМАНІІ: ШЛЯХІ ЎЗАЕМАДЗЕЯННЯ I ЎЗАЕМАЎПЛЫВУ
    
          Тэатр сучаснай Германіі  з’ява даволі складаная і неардынарная, хаця б таму, што амаль кожны нямецкі гарадок налічвае некалькі тэатраў і ні адзін з іх не падобны на другі. Тэатры ёсць у такіх невялікіх гарадах, як Хайдэльберг і Карлсруэ, Фрайбург і БадэнБадэн, Манхайм і