• Газеты, часопісы і г.д.
  • Славянскія культуры: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы

    Славянскія культуры: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы


    Памер: 343с.
    Мінск 1996
    238.69 МБ
            Укралнскле художнлкл довольно быстро прошлл этап освоенля новых террлторлй в лскусстве, актлвно сокраіцая разрыв уровней млрового л локального художественных процессов. В XX веке картлна нлкогда не была домлнантой в современном лскусстве, л наша слтуацля в лскусстве не была тлплчной. Унлкальность ее в том, что лменно с картлны началлсь жанровые трансформацлл. Укралнскле художнлкл являются дважды “первопроходцамл”, поскольку онл преодолелл застойную лнертную лерархлческую жанровую слстему л в то же время шлл путем созданля нового пластлческого языка, адекватного новым проблемам теорлл л практлкм современного лскусства.
    
    
    A. М. Пікулік (Мінск)
    
    БЕЛАРУСКАЯ ДЗІЦЯЧАЯ КНІЖНАЯ ІЛЮСТРАЦЫЯ 1970  80х ГАДОЎ
    
            70я  пачатак 80х гадоў  перыяд плённага развіцця беларускай кніжнай ілюстрацыі для дзяцей  сталі для мастакоў дзіцячай кнігі гадамі далейшага развіцця закладзеных у папярэдні час традыцый. 3 другога боку, гэта быў перыяд настойлівых пошукаў новай нацыянальнасвоеасаблівай, сучаснай па форме вобразнапластычнай мовы дзіцячай кніжнай ілюстрацыі.
    
    
    44
    
           Важнай заваёвай часу сталі пашырэнне “межаў дазволенага” ў дзіцячай кнізе, пошукі больш шырокіх і ёмістых сродкаў выразнасці. Адпавядаючы часу, дзіцячая ілюстрацыя ў асноўным вызвалілася ад прамалінейнасці, ілюстрацыйнасці, залішняга “дэкаратызму” папярэдніх гадоў. Маладыя мастакі дзіцячай кнігі смела эксперыментавалі, выкарыстоўвалі складаныя кампазіцыі, унікальныя графічныя тэхнікі. Акварэль і аловак, тэмпера і гуаш, малюнкі пяром, аплікацыі і афорт, лінагравюра і літаграфія былі нярэдкімі “гасцямі” на старонках літаратуры для маленькіх.
           У гэты час значна пашырыліся кантакты мастакоў Беларусі з прадстаўнікамі іншых нацыянальных школ. Беларускія выданні гучна заявілі аб сабе на ўсесаюзных і міжнародных кніжных конкурсах, дзе неаднойчы атрымлівалі ганаровыя ўзнагароды. У Мінску ў 70я  пачатку 80х гадоў з поспехам прайшлі дзве спецыялізаваныя выстаўкі кніжнага мастацтва.
           Вялікую ролю адыграла паляпшэнне паліграфічнай базы рэспублікі, стварэнне ў 1979 годзе спецыялізаванага дзіцячага выдавецтва “Юнацтва”. Галоўнай мэтай гэтага дзесятага ў рэспубліцы кніжнага выдавецтва з’явіўся дыферэнцыраваны падыход да выдання кніг для ўсіх узроставых катэгорый чытачоў, паляпшэнне літаратурных і мастацкаграфічных якасцей гэтых кніг. “Юнацтва” штогод выдавала каля 150 назваў кніг агульным тыражом больш 10 млн. экземпляраў. За гады свайго існавання яно стала тым цэнтрам, вакол якога аб’ядналіся лепшыя мастацкія сілы рэспублікі.
           Важную ролю ў развіцці беларускай дзіцячай кніжнай ілюстрацыі 7080х гадоў ігралі мастакі сярэдняга пакалення, тыя, хто фарміраваўся яшчэ ў 60я гады і працягваў настойліва развіваць сваю творчую індывідуальнасць. Менавіта яны ў першую чаргу забяспечылі агульны высокі ўзровень беларускай дзіцячай кнігі.
           Дакладна арыентаваныя на дзіцячае ўспрыманне ілюстрацыі А. Г. Лось радавалі чытачоў сваім яркім каларыстычным вырашэннем, кампазіцыйнай яснасцю і канкрэтнасцю вобразаў, жыццярадаснасцю настрою. Творчая манера мастачкі, што сфарміравалася пад непасрэдным уплывам традыцый народнага мастацтва, набыла ў гэты час яшчэ большую свабоду. Новы імпульс атрымала і творчасць другой вядучай беларускай мастачкі дзіцячай кнігі — Н. М. Паплаўскай. Паэтычнасць, мяккі лірызм, празрыстая яснасць выяўленчай мовы — усё гэта, як заўсёды, прываблівала чытачоў. Плённа працавалі ў афармленні дзіцячай кнігі П. Драчоў, А. Шэвераў, У. і М. Басалыгі, Я. Кулік, В. Зайцаў, С. Волкаў і многія іншыя.
           Нельга не заўважыць, аднак, што ў творчасці мастакоў наступнага пакалення адбыліся значныя змены эстэтычных крытэрыяў. Змяніліся,
    
    45
    
      значна ўскладніліся перш за ўсё некалі традыцыйныя адносіны паміж ілюстратарам і гледачом, ілюстратарам і пісьменнікам. Пачаўся працэс так званага “раскніжвання” дзіцячых ілюстрацый, які дазволіў ім існаваць у кнізе адносна самастойна. Далёка не заўсёды тэкст і выява былі цесна звязаны паміж сабой, часцей літаратурны твор з’яўляўся толькі падставай для свабоднай імправізацыі мастака, які смела выкарыстоўваў у сваёй творчасці метафару, алегорыю, сімвал, падтэкст І Г.д.
           Найбольш ярка адзначаная тэндэнцыя праявілася ў кніжнай графіцы М. Селешчука. У адной з першых сваіх кніг, латышскай народнай казцы “Як бондар перахітрыў воўка, мядзведзя і зайца” (“Мастацкая літаратура”, 1980), ілюстратар паслядоўна выкарыстоўвае гранічна ўмоўную кніжную прастору, умоўны колер. Ён нібы гуляе з дзецьмі ў вясёлую гульню, дзе ўсё, як і павінна быць у гульні, не пасапраўднаму  “як знарок”.
           Пры ілюстраванні беларускіх загадак, прымавак, пацешак да зборніка А. Клышкі “Вярэнька загадак” (“Юнацтва”, 1982), М. Селяшчук смела аб’ядноўвае ў адной кампазіцыі некалькі сюжэтаў. У алагізме такіх стылёвых, часавых, эстэтычных сутыкненняў ёсць, безумоўна, і водгук алагізму саміх загадак, якія набылі такім чынам адпаведнае ўвасабленне. Адна з самых цікавых кніг мастака — зборнік беларускіх народных гераічных і фантастычных казак “Бацькаў дар” (“Юнацтва”, 1984). Тут мастак свядома і настойліва адмаўляецца ад увасаблення сюжэтаў, замест гэтага ён літаральна атуляе чытачоў светам народнай фантазіі. Шчодра насяляючы старонкі кнігі выдуманымі істотамі  страшнымі і забаўнымі адначасова, М. Селяшчук паказвае іх у амаль парадаксальным адзінстве з прыродай. Цмокі лунаюць над бяскрайнімі шчымліва знаёмымі прасторамі палёў, вадзянікі хаваюцца ў ціхіх затоках, ведзьмы выглядаюць зпад вытанчанапяшчотных кветак. I, напэўна, менавіта гэтыя іх складаныя ўзаемаадносіны — ці то працілегласць, ці то адзінства  і ёсць той галоўны канфлікт, на якім М. Селяшчук будуе сваю кнігу.
           Поўнае адмаўленне апавядальнасці, злучэнне незлучальнага, выразна зарыентаванае на тое, каб выклікаць у душы гледача складаныя асацыяцыі, — прыёмы, што раней панавалі ў “дарослай” ілюстрацыі, прыйшлі і ў кнігу для дзяцей.
           Практыка паказала, аднак, што з’яўленне “асацыятыўнай” ілюстрацыі ў дзіцячай кнізе  з’ява зусім не бяспечная. Так, бязмежная асацыятыўнасць у ілюстрацыях М. Селешчука да казкі “Прагны багацей” (“Юнацтва”, 1986) настолькі ўзбудзіла мастакоўскую фантазію, што выяўленчы рад тут, здаецца, не разлічаны на прамую дэшыфроўку, а гэта не заўсёды адпавядае канкрэтнасці дзіцячага мыслення.
           Залішняе захапленне асацыятыўнасцю, вастрынёй і нечаканасцю
    
    46
    
    вобразаў назіраецца часам у творчасці таленавітай беларускай мастачкі Т. Беразенскай. Галоўная яе тэма  казкі пра жывёл. Як правіла, Т. Беразенская адлюстроўвае ў сваіх працах непаўторнае хараство народных строяў, удала ўжывае матывы нацыянальнага арнаменту, дае выявы прадметаў колішняга побыту (“Лісіцахітрыца”, “Мастацкая літаратура”, 1978; “Сядзіць мядзвёдзь на калодзе”, “Юнацтва”, 1982, і інш.). У зборніку скорагаворак “Мамамышка сушыла шышкі” (“Юнацтва”, 1983) мастачка выкарыстоўвае нечаканыя ракурсы, адкрыты колер, свядома ўжывае прыём спалучэння яўна незлучальнага. Мышкі з доўгімі распушчанымі валасамі, кошка з кудзеркамі, карова ў каптурыку з карункамі — вобразы несумненна эфектныя і нечаканыя. Але, на жаль, часам яны губляюць тую цеплыню і даверлівасць, якія так неабходны маленькаму чытачу.
          Шырокае выкарыстанне алегорыі, сімвала, метафары  не адзіная тэндэнцыя ў дзіцячай кніжнай ілюстрацыі Беларусі 70—80х гадоў. Значнае пашырэнне вобразнапластычных магчымасцей кніжнай графікі для дзяцей звязана і з якасна новым этапам развіцця традыцыйнай “апавядальнай” ілюстрацыі. Яркі прадстаўнік гэтага напрамку  В. Славук. Багата адораны ад прыроды, мастак амаль адразу знайшоў свой індывідуальны творчы почырк, графіка яго з самых першых крокаў у мастацтве прыцягвала да сябе ўвагу гледачоў і крытыкаў. Шырока вядомыя сёння два графічныя цыклы В. Славука — ілюстрацыі да беларускіх народных казак “Удовін сын” (“Юнацтва”, 1980) і “Піліпкасынок” (“Юнацтва”, 1983).
          Своеасаблівыя і запамінальныя малюнкі мастака здаюцца цалкам супрацьлеглымі “асацыятыўнай” ілюстрацыі. Складаныя камбінацыі тэм і вобразаў, стварэнне ўмоўнай кніжнай прасторы, дзе суіснуюць тэкст і выява, змяняюцца ў творах В. Славука паслядоўным падрабязным пераказам, які ўключае ўсе перыпетыі сюжэта. Мастак строга раздзяляе текст і ілюстрацыю. Замест акцэнту на яркасці і эфектнасці мастак выбірае сціпласць вобразнапластычных сродкаў, за якой стаіць высокае графічнае майстэрства.
          Абраўшы цікавую і працаёмкую тэхніку  туш, пяро, В. Славук дасягнуў у ёй сапраўднай віртуознасці. Простымі чорнабелымі малюнкамі (дзенідзе падфарбаванымі) мастак паказвае маленькаму чытачу шмат займальных прадметаў так, быццам упершыню адкрывае яму свет. Ілюстратар надае дадатковы сэнс шматлікім дэталям: уважліва, любоўна адлюстроўвае прадметы старога сялянскага побыту  гліняны посуд, посцілкі, ручнікі, народныя строі. Разнастайныя, багатыя па фактуры творы В. Славука нібы сплецены з арыгінальных па форме графічных карункаў, і таму паверхня кніжнага аркуша, здаецца, пераліваецца ўсімі адценнямі чорна
    
    47
    
       шэрага колеру. Удала Знойдзеная кампазіцыйная пабудова кніг, іх яркая вобразнасць, высокае графічнае майстэрства В. Славука садзейнічалі поспеху названых выданняў. У 1981 годзе на ўсесаюзным конкурсе мастацтва кнігі беларуская народная казка “Удовін сын” у ілюстрацыях мастака атрымала дыплом II ступені.
            Вельмі плённай была праца В. Славука ў 80я гады. Ён праілюстраваў “Энеіду навыварат”, “Тараса на Парнасе” (“Юнацтва”, 1983), казку Ю. Брэзана “Чорны млын” (“Юнацтва, 1984), “Казкі замежных пісьменнікаў” (“Юнацтва”, 1986), кнігу Р. Барадуліна “Кошкн в лукошке” (“Юнацтва”, 1985) і іншыя выданні. Як і ў папярэднія гады, мастак стварае падрабязныя, складана пабудаваныя ў прасторы ілюстрацыі з мноствам дэталяў, якія разлічаны на ўважлівае доўгае разгляданне. Нельга не заўважыць, аднак, што апавядальнасць мастака істотна адрозніваецца ад апавядальнасці яго папярэднікаў  мастакоў 4050х гадоў, у некаторых творах якіх нельга не заўважыць сумную дыдактыку. Наяўнасць пэўнай дыстанцыі паміж мастаком і чытачом, лёгкая, але добра зразумелая іранічнасць аўтара ў адносінах да сваіх герояў вылучае В. Славука, робіць яго творы значнай з’явай у беларускай дзіцячай кніжнай ілюстрацыі апошніх дзесяцігоддзяў.