• Газеты, часопісы і г.д.
  • Славянскія культуры: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы

    Славянскія культуры: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы


    Памер: 343с.
    Мінск 1996
    238.69 МБ
            Адзначым яшчэ каларыстычныя асаблівасці тагачаснага свержанскага фаянсу. Паколькі высокую тэмпературу абпальвання (каля 900 градусаў) вытрымлівалі не ўсе фарбы, каларыстыка фаянсавых вырабаў XVIII ст. даволі абмежаваная. Найбольш часта сустракаюцца блакітны, жоўты, вохрыстааранжавы і фіялетавы колеры.
    
        ¹ Halina Chojnacka. Fajanse polskie XVIIIXIX wieku, Warszawa, 1981. S. 14.
    
        ² Гл.: Анрй de Моран. йсторня декоратнвнопрнкладного нскусства. М., 1982; Кубе A. Н. Нсторня фаянса. Берлнн, 1923.
    
    52
    
          Бек і Хомбург увялі рэгламентацыю і на захаванне і выплату грошай на Свержанскай мануфактуры. Каса была замкнёна на два замкі, ключы ад якіх знаходзіліся ў Баркоўскага і Кюнцэльмана для таго, як напісана ў інструкцыі, каб “адзін без другога не маглі да скрынкі хадзіць”¹.3 тых грошай выплочвалася заработная плата работнікам, а таксама выдаваліся сродкі на набыццё неабходных матэрыялаў, аб чым рабіліся адпаведныя запісы. Рэшта адпраўлялася ў Нясвіж, да княжацкай канцылярыі.
          У выніку дзейнасці інспектараў князя Міхала Радзівіла на Свержанскай мануфактуры не адбылося значных змен у кіраўніцтве. Была прапанова аб замене пісара Баркоўскага. Замест яго збіраліся прыслаць аднаго з нясвіжскіх давераных асоб князя  нейкага пана Дамброўскага. Аднак гэтая прапанова, верагодна, не прыйшлася да густу намесніку Хамічову, а можа, “надзвычайны камісар” фон Бек адгаварыў князя, але прызначаны пасля Гескага на пасаду ўпраўляючага свержанскай мануфактурай “ротмістр княжацкай харугві” фон Бек (які кіраваў мануфактурай з 1744 па 1746 г.) пакінуў Баркоўскага на ранейшай пасадзе. Галоўным майстрам “фарфорні” заставаўся Кюнцэльман, ганчаромфармавальшчыкам  Граймовіч, мастакамі роспісу  Мацей Кручкоўскі і Томаш Астроўскі. Разам з імі працавала шмат беларусаў са Свержаня і навакольных весак.
          Фон Бек быў добрым адміністратарам. Пад яго кіраў спецыялістам у вытворчасці фаянсу. У гэтым няма нічога дзіўнага, таму што галоўнае, чым ён валодаў,  гэта талент арганізатара. Распрацаваны ім разам з Хомбургам строгі распарадак на ўсіх стадыях вытворчасці, кантроль за дзейнасню работнікаў далі добрыя вынікі. Акрамя таго, Бек не меў звычкі ўмешвацца ў пытанні тэхналогіі і мастацкага аздаблення фаянсавых вырабаў, усе іх вырашаў Кюнцэльман. У той жа час па ўсіх, нават самых дробных пытаннях работы “фарфорні” Бек заўсёды раіўся з князем, даводзіў да яго ведама тыя ці іншыя навіны. Так, у адным са сваіх лістоў да Міхала Радзівіла ён піша, што “цэлая печ выпалёных фарфур сапсавана...”² У тым жа лісце Бек пытае князя, што рабіць з малою печчу, якая была пабудавана для абпальвання малых эксперыментальных серый фаянсавых вырабаў і пры Беку ўжо не выкарыстоўвалася.
          У другім пісьме Бек звяртаецца да князя з просьбаю прыслаць для дапамогі майстрам на Свержанскай мануфактуры хлопца, здатнага да ганчарнай работы³. Дасылае ён князю і праект адкрыцця пры “фарфорні” невялікай крамы для таго, каб можна было прадаваць там вырабы, згодна
    
       ¹ Archiwum Nieswieskie.  Fabryki, 3033.
    
      ² Archiwum Nieswieskie. Listy Beka. Teka 12. Nr. 480.
    
      ³ Там жа.
    
    53
    
      распрацаванаму прэйскуранту¹. У гэтым жа пісьме ён просіць князя аб звальненні са службы Кюнцэльмана, “бо ўсе работнікі фарфорні спазналі, што ён толькі п’е і нічога не робіць”² .У той жа час Бек просіць дазволу аб павелічэнні заработнай платы майстру мастацкага роспісу фаянсу Томашу Астроўскаму з 1,5 злотых да 2 злотых у тыдзень за тое, што той дбае аб рабоце.
            Сярод праектаў Бека было многа слушных, але часцей за ўсё яны не знаходзілі далейшай рэалізацыі. Ён прапанаваў распрацаваць таварны знак для свержанскай мануфактуры, каб кожны выраб меў кляймо, але гэты праект, на жаль, не быў ажыццёўлены, аб чым сведчаць шматлікія крыніцы, дзе ўказваецца, што свержанскі фаянс не меў кляйма.
            У канцы красавіка 1746 г. ротмістр фон Бек скончыў сваю работу на Свержанскай мануфактуры і перадаў кіраўніцтва “суперінтэнданту” Яну Пятроўскаму, які зрабіў пэўныя перастаноўкі. У прыватнасці, на пасаду пісара і справаводцы быў прысланы з Нясвіжа Стэфан Дамброўскі, які замяніў Баркоўскага. Баркоўскі быў накіраваны цівуном у адзін з фальваркаў нясвіжскага ключа.
            Мануфактура працягвала сваю работу па вырабу фаянсу. Прадукцыя мела пэўны попыт і прадавалася не толькі гандлярам — уладальнікам крам, але і прыватным асобам па іх заказах. Адным з асноўных заказчыкаў былі самі Радзівілы, у замкі і палацы якіх дасылалася вялікая колькасць вырабаў са Свержаня. У 1747 годзе, напрыклад, па “кадансу” ў замак нясвіжскі былі прысланы са Свержанскай мануфактуры 92 адзінкі розных міс, ваз, 17 тузінаў талерак. А да “цукерні замкавай”  114 міс рознай меры³.
            Сваё існаванне мануфактура спыніла ў 1761 годзе. Яе дзейнасць дае, як мы бачым, даволі багаты матэрыял аб узаемадзеянні майстроў розных краін на тэрыторыі Беларусі.
            У дапаўненне да тых матэрыялаў, што датычацца фаянсавых радзівілаўскіх мануфактур у XVIII ст., патрэбна згадаць і работу дзвюх керамічных майстэрняў пры шкляных гутах у Налібоках і Урэччы. Фарфорня пры налібоцкай гуце была звычайнай ганчарнай майстэрняй, у якой вырабляліся міскі, гладышы, збанкі і макітры, а таксама цёмназялёная кафля. Майстэрня была як бы адным з аддзелаў гуты, што суправаджаюць вытворчасць шкла,  шліфавальня, кузня, сталярня і г.д. У ганчарнай майстэрні працавалі толькі мясцовыя майстры, сярод якіх былі як беларусы, так і палякі. Вырабы “налібоцкай фарфорні” фігуруюць
    
        ¹ Archiwum Nieswieskie. Listy Beka. Teka 12. Nr. 480.
    
       ² Там жа.
    
       ³ Там жа.
    
    54
    
    у рэестрах гуты як “паліва і кафля” і не выдзяляюцца нічым сярод вырабаў звычайных ганчарных майстэрняў¹.
          Крыху інакш была арганізавана аналагічная керамічная майстэрня пры шкляной гуце ва Урэччы. Дырэктар гуты, Ян Фрэдэрык Бахстром, які пэўны час выконваў абавязкі галоўнага дырэктара ўсіх мануфактур, што належалі княгіні Ганне Радзівіл, задумаў закласці каля шкляной гуты “фарфорню” накшталт Бяльскай. Аб гэтых намерах Бахстрома сведчыць дакумент ад 5 мая 1741 г.², з якога вынікае, што ўрэцкая “фарфорня” ў 1741 г. не мела ні замежных майстроў, ні падмасцер’яў. Асноўнымі работнікамі былі некалькі мясцовых ганчароў і іх вучні. Праўда, Бахстром заўважае, што сярод іх ёсць дастаткова вопытныя майстры, якія паспяхова вядуць навучанне ганчарнаму рамяству. Акрамя таго, на ўрэцкай гуце працаваў універсальны рамеснік з Нямеччыны, нехта Дзіц, які быў здатным не толькі да “лакіравання і залачэння” рам для ўрэцкіх люстэркаў, але і майстрам па роспісу шкла і керамікі,  “шкло і фарфоркі ў агні маляваць і пазалаціць можа”³.
         3 дапамогай Дзіца збіраўся Бахстром наладзіць вытворчасць без дадатковага запрашэння замежных спецыялістаў. Але ажыццявіць сваю задуму аб арганізацыі ва Урэччы вялікай фаянсавай мануфактуры яму не ўдалося; у хуткім часе ён быў звольнены, а ўрэцкая ганчарня стала падобнай да налібоцкай і вырабляла “міскі, гаршкі, макітры, гладышы, збанкі, рынкі і г.д.” розных форм і памераў. Акрамя гэтага ў ганчарні фармавалі вазоны для кветак, вазы, імбрычкі, талеркі і паўміскі. Прадукцыя ганчарні была даволі высокай якасці і карысталася попытам не толькі ў дамах афіцыйных радзівілаўскіх асоб, але і ў дварах навакольнай шляхты. Сярод пакупнікоў вырабаў “палівы і кафлі” ўрэцкай ганчарні ў 17931795 гг. сустракаюцца прозвішчы Залускіх, Корсакаў, Непакойчыцкіх, Быкоўскіх, Развадоўскіх, Кільчэўскіх, Пузыняў і інш.⁴.
          Дакладная дата спынення вытворчасці на ўрэцкай ганчарні невядомая. У 1795 г. работа яшчэ працягвалася і, як сведчаць дакументы, прыбытак ад продажу керамічных вырабаў складаў 150 злотых і ад продажу кафлі  500 злотых .
          Як бачым, арганізаваныя пры пэўным удзеле замежных майстроў радзівілаўскія керамічныя мануфактуры не толькі садзейнічалі развіццю дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва ў Беларусі, але і былі добрай школай майстэрства для беларускіх ганчароў.
    
      ¹ Archiwum Nieswieskie.  Fabryki, 3033.
    
     ² Там жа.
    
     ³ Там жа.
    
      ⁴ Archiwum Nieswieskie. Listy Beka. Teka 12. Nr. 480.
      ⁶ Там жа.
    
    55
    
    A. B. Красінскі (Мінск)
    
    БЕЛАРУСКАЕ КІНО: СКЛАДАНАСЦІ РАЗВІЦЦЯ, СУЧАСНЫЯ ПРАБЛЕМЫ
    
           Пра беларускае кіно сёння можна пачуць усялякае, у тым ліку самае негатыўнае. I менавіта вось што: папершае — беларускага нацыянальнага кіно няма і ніколі не было; беларускае кіно — філіял расійскага кіно ці, дакладней, кінастудыі “Масфільм” або маскоўскай кінастудыі імя Горкага; падругое беларускае кіно  глыбока правінцыяльнае кіно, яно не мела і не мае колькінебудзь значнага міжнароднага аўтарытэту.
           He бяруся рашучым чынам абвяргаць гэтыя сцвярджэнні, бо, хочаш не хочаш, а доля праўды тут, відаць, ёсць, і яе трэба мець на ўвазе, гаворачы пра лёс кінематографа нашай рэспублікі. Але якія б прыгаворы свайму кіно мы ні выносілі, мяккія ці самым жорсткія, вось гэтае пытанне — якую ролю адыграла беларускае кіно ў развіцці самасвядомасці народа  патрабуе адказу.
           Лягчэй за ўсё даць негатыўнае вызначэнне  адмовіць беларускаму кіно ў яго жыццяздольнасці, бо што гэта за кіно, якое ніякім чынам не ўплывала на самасвядомасць свайго народа.
           Паспрабуем усё ж абвергнуць скептыкаў і даказаць, што сямідзесяцігадовае кіно рэспублікі, праца дзесяткаў і сотняў адданых кінематографу людзей, таленавітых і не вельмі, мела не толькі страты, але і дасягненні, іншы раз вельмі значныя. А што датычыцца ролі кіно ў развіцці самасвядомасці беларускага народа, то яна ў розныя перыяды не была аднолькавай.
           Трэба адразу сказать, што тыя, хто займаўся арганізацыяй трэста “Белдзяржкіно”, на які, як вядома, была ўскладзена задача стварэння ў рэспубліцы кінавытворчасці, мелі на ўвазе менавіта гэтую мэту. Невыпадкова ў планах вытворчасці фільмаў былі вызначаны кінастужкі, на стваральнікаў якіх ускладалася задача азнаёміць кінагледача з цікавымі старонкамі далёкай і блізкай гісторыі Беларусі.
           Што гэта былі за планы? Было прадугледжана, у прыватнасці, стварыць фільмы “Наша крэпасць” — пра быт дысцыплінарнага батальёна Бабруйскай крэпасці ў рэвалюцыйным 1905 годзе, “Пакаранне блазна” ~ пра прыгонныя парадкі ў Беларусі ў часы праўлення Паўла I, “3пад ярма” — пра масавую ссылку ў Сібір беларускага насельніцтва ў перыяд царавання Аляксея Міхайлавіча і пра тое, адпаведна з анатацыямі, як “беларусыссыльныя пад кіраўніцтвам былога мсціслаўскага чалядніка Пятрушы Шэршня са зброяй у руках сталі прабівацца да сябе на радзіму”.