• Газеты, часопісы і г.д.
  • Славянскія культуры: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы

    Славянскія культуры: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы


    Памер: 343с.
    Мінск 1996
    238.69 МБ
    
    60
    
    яго ўспаміны, парады Я. Дылы, а таксама беларусаў — удзельнікаў здымак, былі яму вельмі даспадобы, памагалі арыентавацца ў малазнаёмым асяроддзі.
          Многім запрошаным у Белдзяржкіно ў самым пачатку яго існавання нельга адмовіць у шчырым жаданні верай і праўдай служыць мастацтву, якое толькі нараджалася. А што датычыць стваральніка “Лясной былі”, а потым стужкі “Да заўтра” Юрыя Тарыча, дык яму кансультанты былі не патрэбны, бо Беларусь для яго, рускага чалавека, па сутнасці была Радзімай, тут доўгі час жылі яго бацькі, тут прайшлі дзіцячыя гады будучага кінарэжысёра. Ю. Тарыч добра ведаў зямлю, дзе нарадзіўся.
          Некалькі інакш складвалася сітуацыя з фільмам пра сучаснасць. Вынікі тут былі больш сціплыя і па мастацкай дасканаласці твора, і па папулярнасці ў гледача. Вельмі часта заснаваныя на маральных пропісях, на відавочных ісцінах (асабліва гэтым вылучаліся агітпрапфільмы, а тут, як кажуць, з песні слова не выкінеш, устаноўка дырэктыўных органаў наконт стварэння фільмаў такога гатунку была), падобныя стужкі мала каго цікавілі, удзельная вага іх уплыву на кінааўдыторыю была амаль нулявая.
          Аднак сярод шырокага кола фільмаў пра сучаснасць былі такія, што мелі значны грамадскі рэзананс сваім зваротам да актуальньіх, надзённых праблем. Да такіх твораў належыць фільм Ю. Тарыча “Да заўтра”, стужка на балючую тэму падзеленай Беларусі. Гаротнае жыццё выхаванцаў аднаго з дзіцячых прытулкаў заходняй часткі Беларусі, што адышла да Польшчы, як бы сімвалізавала вялікую гістарычную несправядлівасць адрыву заходніх раёнаў ад Беларусі савецкай. Кінематограф у дадзеным выпадку спрыяў настрою соцень тысяч людзей, адгукаўся на іх пажаданні.
          Усё тое, аб чым гаварылася вышэй, мае дачыненне да першых чатырохпяці гадоў існавання беларускага кіно, менавіта да другой паловы 1920х гадоў. У 1930я гады сітуацыя рэзка памянялася, хоць і ў гэты час выходзілі нядрэнныя з пункту гледжання мастацкіх вартасцей фільмы. Памянялася яна карэнным чынам таму, што кінематограф пачаў траціць заваяванае ім ў самым пачатку існавання: жаданне ўвайсці ў народнае жыццё не паспешлівым госцем, які можа быць і гатовы ў знак павагі да месца сваёй працы, чытай — кінастужкі, дазволіць сабе дзесьці ўлічыць “нацыянальную спецыфіку , a мастаком  выразнікам народнага светаадчування. 3 экрана сталі паступова знікаць фільмы, адзначаныя нацыянальным каларытам. Праўда, у першай палове 1930х гадоў, калі кіно стала гукавым, яшчэ часам рабіліся фільмы, стваральнікі якіх, звяртаючыся да гісторыі (“Першы ўзвод”) ці сучаснасці (“Двойчы народжаны”), імкнуліся
    
    61
    
       ўкласці ў вусны кінаперсанажаў беларускае слова. Яго вымаўлялі нават такія вядомыя рускія акцёры, як Б. Бабачкін, М. Цароў, Л. Кміт. I трэба сказаць, рабілі гэта зусім нядрэнна, амаль не вельмі саступаючы Уладзіміру Крыловічу, выдатнаму акцёру тэатра Янкі Купалы, стваральніку вобраза селяніна Рыгора Лапуха ў стужцы “Двойчы народжаны”. Мяркуючы па ўсім, з імі добра папрацавалі, a яны сыгралі, як кажуць, ад душы: Б. Бабачкін  бальшавіка Бобрыка (“Першы ўзвод”) і старшыню сельсавета Дубовіка (“Двойчы народжаны”), М. Цароў — паручніка Керэнку (“Першы ўзвод”) і начальніка палітаддзела Броўку (“Двойчы народжаны”), Л. Кміт навабранца Алеся (“Першы ўзвод”) і маладога калгасніка Лешку (“Двойчы народжаны”).
           Запрашэнне рускіх артыстаў у беларускія фільмы, вядома, дыктавалася рознымі акалічнасцямі, у тым ліку і недастаткова сур’ёзнымі. Многія рэжысёры і ў час станаўлення беларускага кіно, і ў нашы дні пры запрашэнні артыстаў на ролі аддавалі перавагу ўжо “гатовым”, інакш, апрабіраваным у падобных ролях выканаўцам. Такі ўтрыманскі падыход рэдка калі прыносіў добрыя вынікі. Прыведзеныя вышэй факты не маюць адносін да ўтрыманства. Артысты не паўтаралі сябе ранейшых, яны набліжалі да сябе чужое жыццё, рабілі яго сваім. Як не хапала ў далейшым вось гэтай якасці арганічнага існавання многім з запрошаных з Масквы ці Ленінграда на ролі беларусаў! Глядач жа той пары не вельмі разбіраўся ў тым, хто, з якога тэатра, з якога горада сыграў на беларускай кінастудыі тую ці іншую ролю. Але ён добра разбіраўся ў тым, хто адпавядае сваім характарам, сваімі паводзінамі беларусу, а хто  не. У адрозненне ад многіх сваіх будучых калег, лепшыя рэжысёры таго часу вельмі ўважліва адносіліся да того, што завецца беларускасцю. Менавіта беларускасці разам з выканаўцамі роляў яны ўдзялялі шмат ўвагі.
           Праз год Барыс Бабачкін і Леанід Кміт сыгралі галоўныя ролі ў класічным “Чапаеве”: Бабачкін — Чапаева, Кміт — Пецьку. Выводзіць з названых папярэдніх работ акцёраў вялікі поспех “Чапаева” было б занадта. Аднак факт застаецца фактам  рускія акцёры данеслі да гледача асаблівасці рускага характару, стварыўшы напярэдадні ёмістыя характары беларусаў. Нетаропкі паблажлівы Дубовік і парывісты, непрадказальны Чапаеў, адкрыты ўсім вятрам душэўны Алёшка і ўдалы, хітраваты Пецька. Ці не прытрымліванне прынцыпаў кантрасту кіравала тут акцёрамі і менавіта яно ў значнай ступені вызначыла поспех знакамітага фільма?
           Трэба сказаць, што ў розныя перыяды развіцця беларускага кіно раз за разам узнікалі дыскусіі пра дрэннае выкарыстанне ўласных акцёрскіх талентаў у кіно. Дыскусіі гэтыя мелі рацыю. Акцёрская
    
    62
    
    праблема існавала амаль заўсёды. Але быў час у гісторыі беларускага кіно, калі аб ёй загаварылі з нязвыклых пазітыўных пазіцый. Экран нечакана стаў для мільенаў адкрывальнікам вялікіх акцёрскіх талентаў. Нечакана таму, што савецкі кінематограф па шэрагу прычын аб’ектыўнага характару ў пачатку 1950х гадоў апынуўся ў крызіснай сітуацыі, надыйшоў так званы перыяд малакарціння. Крызіс, зразумела, не абышоў і беларускае кіно. Было вырашана выкарыстаць вытворчыя магчымасці “Беларусьфільма” для стварэння фільмаўспектакляў, іншымі словамі, зафіксаваць на плёнку лепшыя спектаклі тэатра імя Янкі Купалы. У кароткі тэрмін былі зняты тры фільмы  “Паўлінка”, “Пяюць жаваранкі”, “Хто смяецца апошнім”.
         Калі мець на ўвазе развіццё кіно як мастацтва, то праца такога характару мала што значыла для кінематаграфістаў, бо як творцам ім адводзілася самая сціплая роля  фіксацыя, і ў той жа час вельмі важная — захаваць для гісторыі, для будучыні лепшыя ўзоры тэатральнага мастацтва рэспублікі. Дзякуючы кінематографу ў 1950я гады жыхары ўсёй Беларусі, а не толькі яе сталіцы, азнаёміліся з творчасцю такіх выдатных майстроў нацыянальнай сцэны, як Г. Глебаў, Б. Платонаў, Л. Ржэцкая, В. Пола, У. Дзядзюшка, Л. Рахленка.
         Вядома, у тыя часы, калі здымаліся названыя стужкі, а здымку гатовых тэатральных работ стымулявала літаральна катастрафічнае становішча кіно, ім не надавалася вялікага значэння. Сапраўдная каштоўнасць фільмаўспектакляў вызначылася пазней. Іх значнасць, як гэта часта адбываецца з кінадакументамі, расла з цягам часу. Відаць, тыя кінематаграфісты, якія працавалі тады над пастаноўкай кінаспектакляў, да канца і не ўсведамлялі важнасці сваёй працы. A значнасць яе цяжка пераацаніць, калі ўлічваць час іх з’яўлення пасляваенныя гады. Тая акалічнасць, што адроджанае кінамастацтва адроджанай рэспублікі побач з фільмамі “Новы дом” і “Канстацін Заслонаў” выступіла з карцінамі па творах Янкі Купалы і Кандрата Крапівы, якія далі магчымасць мільёнам гледачоў сваімі вачыма ўбачыць лепшыя работы вядучага тэатральнага калектыву Беларусі, з’яўлялася, акрамя ўсяго астатняга, важным псіхалагічным фактарам. Фільмы “Паўлінка” (рэжысёр А. Зархі), “Пяюць жаваранкі” і “Хто смяецца апошнім” (рэжысёр У. КоршСаблін) знайшлі ўдзячнага гледача. Фільмыспектаклі карысталіся вялікім поспехам у самым розным асяроддзі. Гэта быў не такі ўжо часты выпадак у гісторыі кінамастацтва, калі фільм ці фільмы былі аднолькава любыя ўсім: рабочым, сялянам, інтэлігенцыі. З’яўленне названых стужак з удзелам знакамітых беларускіх акцёраў, безумоўна, вызвала б самую добрую рэакцыю і ў любы іншы час. Але бываюць абставіны, калі твор
    
    63
    
       аказваецца вельмі дарэчы менавіта вось у такія дні. Беларускаму экрану 1950х гадоў, запоўненаму манументальнымі кінапалотнаміэпапеямі (“Сталінградская бітва”, “Трэці ўдар”, “Падзенне Берліна” і інш.), мноствам так званых біяграфічных фільмаў пра кампазітараў і вучоных, проста пашанцавала: да людзей пачалі прыходзіць кінастужкі зусім іншага гатунку  без мітынгаў, трыбуны, без шырокавяшчальных дэкларацый і гучных воклічаў  простыя, сціплыя, пра жыццё свайго народа ў мінулым і сучасным. Тое, што фільмы не вылучаліся пошукам выразных кінематаграфічных рашэнняў, нікога не хвалявала, акрамя некаторых кінамайстроў, не задаволеных сваёй роляй кінапераказчыкаў чужога, а не стваральнікаў новага.
           Праца над фільмаміспектаклямі  зусім невялікі эпізод у гісторыі “Беларусьфільма”. Можа, вонкава і не дужа прыкметны сярод многіх эпізодаў на 70гадовым шляху беларускага кіно. Але яго значэнне ў духоўным жыцці народа цяжка пераацаніць.
           Фільмыспектаклі ствараліся паміж такімі вядомымі стужкамі пра дзейнасць беларускіх партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны, як “Канстацін Заслонаў” і ‘Тадзіннік спыніўся апоўначы”. Са стварэння названых фільмаў, уласна кажучы, і пачалося шматгадовае мастацкае даследаванне беларускім кінематографам падзей Вялікай Айчыннай вайны. Як вядома, майстры ігравога і дакументальнага кіно ў самыя розныя гады ўдзялялі гэтай тэме шмат увагі. Такая вернасць тэме, зразумела, зусім не выпадковая. За ёй  вялікія выпрабаванні, што выпалі на долю беларускага народа. Людзям былі неабходны такія стужкі, яны іх чакалі. Пра гэта яскрава сведчыць вялікая цікавасць да пастаноўкі вышэйназваных фільмаў пра гераічныя падзеі і дзейнасць партызанскага камандзіра і пра партызанскую аперацыю па знішчэнні гаўляйтара Беларусі. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова пагартаць газеты таго часу. Грамадскасць атрымлівала пастаянную інфармацыю пра падрыхтоўчы перыяд працы над фільмам, ход здымак, прэм’ерныя паказы і г.д.
           З’яўленне гэтых кінатвораў называлі з’явамі ў культурным жыцці рэспублікі, што не разыходзілася з праўдай, не было, як іншы раз, фармальнай данінай патрабаванням кіруючых ідэалагічных органаў. Таксама як сапраўднасці адпавядала такое ж вызначэнне дакументальных стужак, створаных яшчэ ў час вайны. Размова ідзе пра фільмы “Жыві, родная Беларусь!” і “Вызваленне Савецкай Беларусі”. На экранах яны пачалі дэманстравацца ў 1944 г. Няцяжка зразумець, які хвалюючы сэнс укладалі стваральнікі фільма “Жыві, родная Беларусь!” у яго назвузаклік. Яна адпавядала часу і выяўляла кіруючую ідэю часу. Кінастужка ўяўляла сабой канцэрт вядомых