• Газеты, часопісы і г.д.
  • Славянскія культуры: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы

    Славянскія культуры: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы


    Памер: 343с.
    Мінск 1996
    238.69 МБ
    
    85
    
      рэагаваць на нюансы, мастацкія, рэжысёрскія, акцёрскія вартасці твораў, яны іх проста не ўспрымаюць, таксама як чалавек з дэфектам зроку не адрознівае пэўных колеравых адценняў навакольнай рэчаіснасці.
           Наступ масавай культуры ідзе адначасова з камерцыялізацыяй, аб якой з нарастаючай трывогай гаворыць шмат хто з сапраўдных майстроў культуры, асабліва тых, хто сур’ёзна занепакоены адраджэннем нацыянальнай самасвядомасці і нацыянальных традыцый у культуры. Масавая культура, якая пазбаўлена класавых, групаваспецыфічных, a часта і нацыянальных рысаў і асаблівасцяў, бесперашкодна і хутка перасягае ўсялякія рэгіянальныя, дзяржаўныя і нацыянальныя межы. Дзякуючы масавым шоу, а яшчэ болей  сродкам масавай інфармацыі, яна шырока распаўсюджваецца і пранізвае ўсе сферы грамадскага жыцця, робіцца сур’ёзным, моцна дзеючым фактарам амасаўлення і стандартызацыі эстэтычных запатрабаванняў і густаў, што ні ў якім разе не садзейнічае іх індывідуалізацыі і ўзвышэнню, без чаго наўрад ці магчымы культурны ўздым нацыі, народа, краіны.
           Усё гэта непарыўна звязана з працэсам камерцыялізацыі сферы культуры. Але тут неабходна ўлічваць дзве супрацьлеглыя адна адной тэндэнцыі ў развіцці культуры. 3 аднаго боку, неабходна прызнаць, што камерцыялізацыя мастацкай дзейнасці і яе пераход цалкам да рынкавых адносін, што выключаюць якіянебудзь формы дзяржаўнай падтрымкі, — гэта не той шлях, на які неабходна бяздумна і безаглядна саслізгваць, калі мы сур’ёзна занепакоены духоўным адраджэннем народа, яго культурным развіццём. Але, з другога боку, крушэнне таталітарызму і развіццё рынкавых адносін даюць мастаку такую прастору ініцыятывы і свабоды, аб якой ён некалькі гадоў таму нават і не марыў. Таму праблемы зараджэння рынкавых адносін у сферы культуры і яе камерцыялізацыя выклікаюць неадназначную ацэнку ў асяроддзі мастацкай інтэлігенцыі.
           Каб неадназначнасць сітуацыі, якая складваецца ў сферы мастацкай творчасці, стала дастаткова выразнай, прывядзём некалькі найбольш характэрных пазіцый, што былі выяўлены ў працэсе сацыялагічнага апытання дзеячаў беларускай культуры  пісьменнікаў, кампазітараў, мастакоў, кінематаграфістаў і інш. Кожны чацвёрты (27,3%) з апытаных ставіцца да развіцця камерцыйных пачаткаў у дзейнасці ўстаноў культуры рэзка адмоўна і лічыць, што такая арыентаванасць чыніць шкоду духоўнаму развіццю грамадства. У той жа час кожны трэці рэспандэнт (34,3%) бачыць у камерцыялізацыі важны стымул развіцця мастацкай творчасці. Калі 20,3% апытаных мяркуюць, што стварэнне рознага роду асацыяцый, кааператываў, арэндных арганізацый, якія займаюцца стварэннем і распаўсюджваннем твораў мастацтва, садзейнічае далучэнню да мастацкай культуры новых пластоў насельніцтва, дык 13,3% бачаць у гэтым перашкоду духоўнаму
    
    86
    
      ўзвышэнню народу, а больш за 51% лічаць за лепшае бачыць ва ўсім гэтым распаўсюджванне “масавай культуры” і ўзрастаючую арыентацыю на яе розных пластоў насельніцтва. Ідэю прыватызацыі тэатраў, карцінных галерэй і іншых устаноў культуры схільны падтрымаць 14% рэспандэнтаў, 26% катэгарычна выказваюцца супраць гэтага, a 17% не адважыліся заняць дакладную пазіцыю па гэтым пытанні.
           Вельмі шырока сярод дзеячаў культуры дэбатуецца праблема мастацкага метаду, творчай свабоды, ідэалагічнай ангажыраванасці твораў, іх сюжэтаў і вобразаў. Больш за палову апытаных членаў творчых саюзаў Беларусі сцвярджаюць, што рамкі творчай свабоды кожны мастак павінен вызначаць сабе сам, бо ніякіх межаў свабоды мастацкай творчасці быць не можа, інакш гэта не свабода; 66,4% рэспандэнтаў упэўнены, што ў гэтай сферы не павінна быць аніякай ідэалагічнай ангажыраванасці, a 76,6% лічаць неабходным адмовіцца ад навязвання дзеячам культуры любога метаду — ці гэта будзе сацрэалізм, ці якінебудзь іншы, паколькі ў кожнага сапраўднага мастака павінен існаваць уласны творчы метад самавыяўлення і самасцвярджэння. Выявілася, што палітра творчых пераваг даволі шырокая: найбольшая лічба апытаных (46,2%) аддаюць паравагу крытычнаму реалізму, 14,7% прадаўжаюць спавядаць сацрэалізм, 14,2% схіляюцца да рамантызму, 6,3% лічаць за лепшае экспрэсіянізм, астатнія (ад 4,9 да 2,8%) схіляюцца да абстракцыянізму, імпрэсіянізму, сюррэалізму.
           Імкнучыся быць выразнікамі думак, спадзяванняў і пачуццяў народа, дзеячы культуры не толькі занепакоены пераважна творчымі праблемамі, але і глыбока перажываюць уласцівы нашаму сучаснаму грамадству стан духоўнага крызісу: 56,2% апытаных найбольш занепакоены разбэшчанасцю, якая распаўсюджваецца, 54,2%  духоўным спусташэннем, 38,4% — лёсам нацыянальнай культуры, 36% ~ стратай гістарычных каранёў духоўнага жыцця, 28,2%  адчужэннем вялікіх мас людзей ад сапраўдных каштоўнасцяў культуры. Больш за 60% рэспандэнтаў лічаць неабходным перастаць эканоміць на культуры, 38%  шукаць і берагчы таленты.
           3 улікам той каласальнай шкоды, якая была нанесена масавымі сталінскімі рэпрэсіямі нацыянальнай інтэлігенцыі ўсіх народаў, у тым ліку і беларускага, прынцыпова важнае значэнне мае той факт, што на парозе рынку 39% апытаных майстроў культуры нашай рэспублікі ў вышэйшай ступені занепакоены стварэннем спрыяльных умоў для адраджэння і развіцця нацыянальнай культуры.
           Трэцяя тэндэнцыя ў сацыякультурнай сферы ў пераходны перыяд заключаецца ў шырокім адраджэнні сакральнага ў цывілізацыйнай прасторы, якая трансфармуецца. Яна праяўляецца ў некалькіх узаемазвязаных працэсах, найбольш істотныя з якіх складаюцца з
    
    87
    
      наступнага.
           І.Вяртанне да рэлігіі і царквы значных пластоў насельніцтва і дэмаскіроўка дагэтуль латэнтных форм рэлігійнасці, якія былі шырока распаўсюджаны раней. Абодва працэсы адбываюцца адначасова. Аб тым, што яны нарастаюць, сведчыць хоць бы той факт, што ў Беларусі на працягу аднаго 1995 года колькасць рэлігійных аб’яднанняў вырасла на 176, прычым узніклі новыя аб’яднанні крышнаітаў, сінтаістаў, і інш., якія раней не існавалі.
           2.3ніжэнне значнасці рацыянальных формаў ведаў і ўзмацненне ролі і аўтарытэту ў шырокіх масах пазанавуковых формаў ведаў: знахарства, астралогія і інш.
           З.Своеасаблівы “містычны бум”, які выяўляецца ў распаўсюджанні і пашырэнні веры ў містычныя, парамістычныя формы арыентацыі ў свеце  рознага роду прадказанні, соннікі, знакі задыяку і т.п.
           Усе гэтыя праявы суправаджаюцца спробамі прыстасаваць іх да нацыянальных асаблівасцей і традыцый табельнай нацыі (на Беларусі, у прыватнасці, беларускай), хоць ёсць схільнасць і да дэнацыяналізацыі масавай свядомасці.
           Чацвёртая тэндэнцыя сацыякультурнай дынамікі ў пераходны перыяд праяўляецца ў тым, што культурныя традыцыі, адрываючыся ад аб’ектыўных сацыяльнагістарычных каранёў, ператвараюцца ў блукаючыя жыццёвыя формы, якія не з’яўляюцца абавязковымі ні для адной сацыяльнай групы ці супольнасці, але якія магчымы для кожнай з іх, а таксама і для кожнага асобнага індывіда. 3 прычыны гэтага грамадства ўсё больш выразна дэтрадыцыяналізуецца, хоць адначасова з гэтым змагары за адраджэнне нацыянальнай самасвядомасці і нацыянальнай самабытнасці вядуць актыўную барацьбу за аднаўленне і развіццё традыцый (зямляцтвы, моўныя традыцыі і да т.д.). У выніку нарастаючы атрадыцыяналізм суседнічае, а часам і ўзаемапераплятаецца з актуалізацыяй мноства розных, аж да самых старажытных і экзатычных, здавалася б зусім забытых, традыцый (розныя праявы паганства, шаманства, усходніх вераванняў і г.д.). Нарастаючыя ў гэтых умовах патрэбы аўтэнтычнага інсцэнавання нацыянальнай самабытнасці, а часам і адасобленасці шмат каго падахвочваюць глыбей і больш рупліва вывучаць аджыўшыя, здавалася назаўсёды, сацыякультурныя з’явы і формы.
           Пятая тэндэнцыя ў сацыядынаміцы культуры ва ўмовах пераходнай трансфармацыі грамадства вызначаецца тым, што традыцыйныя сацыякультурныя, прафесійныя, сацыядэмаграфічныя дзяленні пачалі адыходзіць на другі план, а ў якасці дыферэнцыраваных адзнак усё больш выразна выяўляюцца нацыянальныя, палітычныя адрозненні, а таксама стылёвыя асаблівасці ладу жыцця. Адначасова ўсё
    
    88
    
    большая колькасць адрозненняў унутры вялікіх груп праяўляецца як дыферэнцыяцыя культурных стыляў. Праз гэта культура ўсё больш выразна перастае быць эпіфеноменам сацыяльнага жыцця, набывае ўсё большую аўтаномію, ператвараецца ў важны дэтэрмінуючы фактар сацыяльнага развіцця.
         Калі прыняць пад увагу ўсе пяць ахарактарызаваных тэндэнцый, дык можна зрабіць вывад, што стагнанні аб заняпадзе і гібелі культуры дарэмныя, бо цалкам культура не гіне, у крызісным стане знаходзяцца толькі адны са спосабаў культурнага асваення свету і самарэфлексіі чалавека, затое хутка развіваюцца ці адраджаюцца іншыя, праз што ўзрастае разнастайнасць сацыякультурнай дынамікі, а гэта дае свае, дадатковыя імпульсы для разгортвання пераходных працэсаў.
         Ахарактарызаваныя намі працэсы ў сацыякультурнай дынаміцы пераходнага перыяду ўвасабляюць масаватыповыя рысы, але кожная з апошніх рэалізуецца толькі праз індывідуальныя і групавыя формы ідэнтыфікацыі некаторых асоб і іх супольнасцей з рэферэнтнымі сацыякультурнымі стандартамі. Таму важнае значэнне атрымлівае выяўленне таго, якім чынам пераходныя працэсы пераламляюцца ў індывідуальных формах жыццядзейнасці людзей. Для чалавека, уцягнутага ў пераходныя працэсы, апошнія ў сваёй сукупнасці паўстаюць як нечаканае, рэзкае, хуткае і непрадказальнае, часцей за ўсё нежаданае і цяжкае змяненне сацыяльнага і сацыякультурнага асяроддзя. Уключэнне ў такую складаную сітуацыю прыводзіць да такіх вынікаў:
         1.     Разбурэнне ці, прынамсі, пераадольванне той сеткі сацыяльных нормаў, каштоўнасных арыентацый і ўстанаўленняў, якія дагэтуль рэгулявалі сацыяльныя дзеянні індывіда, забяспечваючы іх асобасную і сацыяльную дапушчальнасць і эфектыўнасць.
         2.     Часцей за ўсё сустракаецца, а ў экстрэмальных сітуацыях цяжкаперажываемага пераходнага перыяду робіцца амаль непазбежным рэзкае змяншэнне ў большасці людзей індывідуальнага жыццёвага рэсурсу ~ узроўню дабрабыту, адпаведных вопыту і навыкаў, стану здароўя, гатоўнасці да надыходзячых змен.
         3.     Невялікая, найбольш актыўная частка насельніцтва, якая хутчэй за іншых адаптуецца да развалу былых сацыяльных, эканамічных, сацыякультурных сувязяў, да станаўлення першапачатковых рынкавых адносін, хутка нарошчвае свае маёмасныя, інавацыйныя, прадпрыемніцкія рэсурсы, выкарыстоўвае іх для стварэння і пашырэння новых, па сутнасці пераходных формаў эканамічнай, сацыяльнай і палітычнай актыўнасці, прычым толькі невялікая іх частка выступае за нацыянальную самабытнасць каштоўнасных арыентацый, большасць жа ўсвядомлена або стыхійна спавядае прынцыпы транснацыянальнага, на сутнасці касмапалітычнага ўзаемадзеяння з выгаднымі партнёрамі.