• Газеты, часопісы і г.д.
  • Славянскія культуры: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы

    Славянскія культуры: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы


    Памер: 343с.
    Мінск 1996
    238.69 МБ
    
    
    Я. М. Бабосаў
    (Мінск)
    
    ТРАНСФАРМАЦЫЯ САЦЫЯКУЛЬТУРНАЙ ІДЭНТЫФІКАЦЫІ АСОБЫ I НАЦЫІ Ў ГРАМАДСТВЕ
    ПЕРАХОДНАГА ТЫПУ
    
          На вялікай геапалітычнай прасторы былога Савецкага Саюза, у тым ліку і на Беларусі, якая ў 1991 годзе набыла сваю дзяржаўную незалежнасць, ідзе шматпланавы і складаны працэс цывілізацыйнакультурнай трансфармацыі посттаталітарнага грамадства. Ён праходзіць ва ўмовах сістэмнага крызісу, што ахапіў усе сферы грамадскага жыцця  эканамічную, сацыяльную, палітычную, духоўную. Паглыбленне гэтага ўсеахопнага крызісу, звязанага з распадам сацыяльнапалітычнай, эканамічнай і культурнай сістэмы савецкага грамадства, выклікала шматлікія праявы
    
    
    81
    
      дэзінтэграцыі як у палітычным, эканамічным, так і ў сацыякультурным сэнсе. Такія глыбінныя змены адбываюцца адначасова са стратай былой сацыякультурнай ідэнтыфікацыі як некаторых асоб, так і цэлых нацый. Раней, на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, беларусы, рускія, украінцы, казахі і інш. з ранняга дзяцінства выхоўваліся і рэальна адчувалі сябе як “савецкія людзі”. А гэта выклікала выразна выяўленае пачуццё стабільнасці і трываласці карэнных асноў сацыяльнага і сацыякультурнага быцця, якое падмацоўвалася дакладнасцю размеркавання этнакультурных роляў, што было замацавана ў адпаведных палітычных, ідэалагічных, культурнамаральных стэрэатыпах і ўстаноўках.
           Аднак распад магутнай грамадскапалітычнай сістэмы, які параўноўваецца па сваіх маштабах і наступствах з гібеллю Рымскай імперыі, а хутчэй за ўсё і перасягае яе, што адбываецца адначасова з крызісам улады, з ростам няўпэўненасці ў будучыні, са стратай стабільнага сацыяльнага становішча, з пераацэнкай былых ідэалаў і ўзораў паводзін, прывёў да глыбокай трансфармацыі сацыяльных механізмаў культурнай ідэнтыфікацыі асобы, сям’і, нацыі і іншых сацыяльных супольнасцей. Эпоха развіцця грамадства, якое не толькі складалася з калектыўна арганізаваных і інтэграваных асоб, але і нівеліравала творчую асобу, змяняецца эпохай пераважнага развіцця грамадства асоб, дзе прымат аддаецца менавіта асабоваму развіццю чалавека.
           Але паколькі такая змена парадыгмы сацыякультурнага развіцця грамадства і чалавека праходзіць ва ўмовах крызісу, распаду, дэзінтэграцыі былых цывілізацыйнакультурных асноў грамадскага і індывідуальнага быцця чалавека, пастолькі адбываецца глыбокая трансфармацыя ідэнтыфікацыі апошняга з сістэмай культуры, каштоўнасцяў, ідэалаў, нормаў паводзін. Навуковыя погляды і ўяўленні часта аказваюцца адціснутымі пазанавуковымі формамі ведаў, гэтаму садзейнічае небывалае і немагчымае раней нашэсце ўсялякага роду прарокаў, астролагаў, варажбітак, чарадзеяў, што ва ўсе часы з’яўлялася адзнакай надыходу эпохі глыбокіх крызісных узрушэнняў. У такіх умовах шмат хто страчвае былыя сэнсажыццёвыя арыенціры і, спрабуючы самасцвердзіцца ў хутка зменлівым патоку сацыяльных пераўтварэнняў, знаходзіць апору ў такіх сістэмах каштоўнасцяў, якія захоўваюць свае асновы непахіснымі ва ўсе вякі. У якасці такіх выступаюць сёння перш за ўсё этнасы і рэлігійныя вераванні.
           Калі звярнуцца да аналізу асаблівасцей этнасацыяльнай ідэнтыфікацыі, нацыя ў масавай свядомасці часцей за ўсё ійтэрпрэтуецца як спецыфічны самасцвярджальны групавы суб’ект, маналітнае “Мы”, поўнае зачаравання і адначасова спачування ў стаўленні да самога сябе. У вачах яго найбольш ваяўнічых адэптаў дамаганні гэтага “Мы” перасягаюць нормы чалавечага супольнага жыцця, права і годнасці асобы. Калі такое светаразуменне робіцца пануючым, дык мы маем справу з разбурэннем
    
    82
    
    цывілізацыйных падстаў суіснавання народаў і нацый, якія вякамі жылі поплеч адны з аднымі. Пачынаюцца нападкі на мову, звычаі, норавы, культуру суседняга народа, з чым даводзіцца сутыкацца ў цяперашні час каўказскім народам.
          Але ўзнікаюць, на шчасце, і такія сітуацыі, калі цывілізацыйныя рамкі ўзаемадачыненняў паміж суседнімі рэгіёнамі, народамі, нацыямі не разбураюцца, а сацыякультурныя своеасаблівасць суседзяў не ўспрымаецца ў якасці чужой, варожай, такой, што пагражае самому існаванню дадзенага народа ці нацыі. У такім выпадку, як сведчыць і былы і сучасны вопыт Беларусі, сацыякультурнае і палітычнае развіццё вядзе да ўсталявання ў нацыянальнай самасвядомасці менталітэту талерантнасці, да значнага пашырэння сацыякультурнай прасторы, на якой адбываецца эканамічнае, палітычнае, сацыяльнае, духоўнамаральнае развіццё нацыі. Чым больш адкрытай для ўзаемадзеяння з іншымі культурнымі ўплывамі робіцца сацыякультурная сістэма дадзенай нацыі, тым больш цывілізаваным становіцца яе ўласнае сацыяльнаэканамічнае, палітычнае, духоўнамаральнае развіццё, тым больш спрыяльнымі для росквіту ўласнай культуры аказваюцца яе ўнутраныя духоўныя рэсурсы.
          Аднак які б з двух схематычна абмаляваных варыянтаў цывілізацыйнакультурных трансфармацый ва ўмовах развалу таталітарнаадміністрацыйнай сістэмы і пераходу да сістэмы ліберальнадэмакратычнай, што арыентавана на развіццё рынкавых дачыненняў, мы ні ўзялі для разгляду, і ў першым і ў другім выпадку выяўляюцца спецыфічныя цяжкасці сацыякультурнай сітуацыі пераходнага стану грамадства.
          Возьмем перш за ўсё пад увагу тое, што сацыякультурная сфера жыццядзейнасці кожнай этнічнай, дзяржаўнай, рэлігійнай, тэрытарыяльнай і г.д. супольнасці праз яе ўласную спецыфіку (прэваліраванне не эканамічнай, а духоўнакаштоўнаснай рацыянальнасці) аказваецца ў найменшай ступені падрыхтаванай, каб больш ці менш бязбольна ўключыцца ў пераходныя працэсы, якія арыентаваны на развіццё рынкавых дачыненняў.
          Самаідэнтыфікацыя асобных індывідаў і іх сацыяльных супольнасцей (сямейных, тэрытарыяльных, этнічных і г.д.) з рэферэнтным сацыякультурным узорам (эталонам) у пераходны перыяд грамадскага развіцця, апрача асабліва індывідуальных і групавых характарыстык, непазбежна змяшчае ў сабе масаватыповыя рысы. Спецыфіка такой масаватыповай самарэфлексіі складаецца з таго, што характэрная для пераходнага перыяду крайне схематычная альтэрнатыва “старое  новае” набывае ператвораную форму “добрае  дрэннае” або “справядлівае несправядлівае”, “належнае  недапушчальнае”, прычым апазіцыйныя адна адной у названых альтэрнатывах катэгорыі рознымі сацыяльнымі групамі дапасоўваюцца не толькі да розных, але часта і да проста супрацьлеглых па сэнсу з’яў, лёгка змяняючы знак “—“ на знак “+” і наадварот. 3 гэтай прычыны
    
    83
    
       тое, што аднымі ўспрымаецца як справядлівасць, іншымі безагаворачна ацэньваецца як відавочная і безумоўная несправядлівасць. Такім чынам, у пераходны перыяд адбываецца парушэнне і далейшае разбурэнне раней абсалютнага панавання адзінай інтэгральнай сістэмы каштоўнасцяў, дыверсіфікацыя, г.зн. распад на мноства існуючых культурнакаштоўнасных установак, і плюралізацыя каштоўнасных сістэм у іх раўнапраўным суіснаванні ў нейкім духоўным канкубінаце. Узаемадачыненні разыходных культурнакаштоўнасных сістэм тут набываюць надта разнастайныя формы: ад мірнага суіснавання аж да адкрытай канфрантацыі адна з адной.
            Такім чынам, своеасаблівасць . пераходнага перыяду ў сацыякультурным развіцці складаецца з парушэння, больш таго — з разбурэння традыцыйнай культурнай стратыфікацыі, з рэзкага ўзрастання культурнай мабільнасці і плюралізацыі, якія, у канчатковым выніку, ператвараюцца ў сацыякультурную дэстабілізацыю грамадства пераходнага тыпу. Сама ж сацыякультурная дэстабілізацыя выяўляецца ў некалькіх адначасова дзеючых, але ўзаемазвязаных тэндэнцыях.
            Першая з іх увасабляецца ў рэсантыменце, г.зн. у абвостранай недапушчальнасці кожнага “іншага”, у агрэсіўным адарванні ўсяго нязвычнага і чужога. Сам тэрмін “рэсантымент” паходзіць ад французскага кораня, які азначае “злосць”, “злапамятнасць”. Сутнасць сацыяльнай з’явы, што стаіць за гэтым тэрмінам, даволі поўна даследавана ўжо больш за сто гадоў таму Ф. Ніцшэ, які ахарактарызаваў яе як рабскую мараль, што “з самага пачатку кажа HE “вонкава” “іншаму”, “няўласнаму”. У гэтым феномене, лічыў Ніцшэ, “грашыць у адносінах да свайго праціўніка выціснутая нянавісць, помста нядужага...”
            Далейшую канкрэтызацыю канцэпцыя рэсантыменту атрымала ў працах М. Вебера, які характарызаваў разгляданы феномен як “наталенне нянавісці і прагі помсты”, як назойлівае задаволенне “патрэбы ў псеўдаэтычным пачуцці безумоўнай слушнасці, ганьбе і абразе праціўнікаў”¹. У гэтым сацыяльнадэструктыўным феномене эмацыянальныя ўсплескі заглушаюць довады розуму, лагічныя аргументы, бязлітасна адмятаючы іх і замяняючы іх гранічна абвостранымі пачуццямі злосці, нянавісці і прагі помсты  у адносінах да кожнага, абы ён з’яўляўся персаніфікаваным носьбітам “іншага”, “чужога”, няхай гэта будуць нацыянальныя асаблівасці, палітычныя інтарэсы ці эканамічныя пазіцыі асобных індывідаў або іх груп.
            Гэтыя дакладныя філасофскасацыялагічныя характарыстыкі рэсантыментальных арыентацый і настрояў даюць магчымасць больш рэльефна вызначыць адну з найбольш грунтоўных тэндэнцый, што ўзнікаюць у дынаміцы сацыякультурнай сферы ў пераходны перыяд
    
        ¹ Вебер М. Полнтмка как прнзванне м профессня. // Лзбранные пронзведення. М., 1990.
        С.702.
    
    84
    
      развіцця грамадства. Гэта тэндэнцыя можа быць сцісла ахарактарызавана ў наступных масавапсіхалагічных рысах:
           1.      Яна выступае як адна з іпастасяў масавых арыентацый і настрояў вялікіх груп людзей пераходнага перыяду.
           2.      Яна вар’іруе ў шырокім дыяпазоне ацэнак і дзеянняў, пачынаючы з простага асуджэння і канчаючы заклікамі да карных акцый, якія маюць быць накіраваны супраць “злога” і “бачнага” грамадскага ворага.
           3.      Яна ў сваёй накіраванасці характарызуецца недапушчальнасцю кожнага “іншага”, таго, чым яна з’яўляецца сама па сабе (а іншы раз і таго, чым яна перастала быць), імкненнем да адказу на пытанне: “хто вінаваты?”, да пошуку “кораня ўсякага зла” і фактычна выступае праявай у сацыякультурнай сферы сацыяльнаэканамічных і палітычных супярэчнасцей, што нарастаюць у грамадстве, якое трансфармуецца, рознанакіраваных спадзяванняў і прэтэнзій, канфліктных сутыкненняў інтарэсаў і мэтаў.
          Другая характэрная тэндэнцыя сацыякультурнага развіцця ў пераходны перыяд праяўляецца ў маральным рыгарызме, у пераважаючых ацэнках сучаснага стану грамадства, культуры і маралі ў ім у катэгорыях “заняпаду”, “падзення” ў процівагу “добрым норавам продкаў”, “сапраўднай культуры”, якая як быццам пераважала ў папярэдні гістарычны перыяд. Для такой тэндэнцыі існуе вялізная сацыяльная прастора рэальных перадумоў. Ва ўмовах рынку, што складаецца стыхійна,  у літаратуры, кінематографе, кнігавыдавецтве, тэатры, розных відовішчах масавай культуры і г.д.  зацікаўленасць гледачоў, чытачоў рэзка хіснулася ў бок палітызаваных публікацый і шоу, а таксама тэм і вобразаў, яшчэ нядаўна забароненых: секс, гвалт, містыка, астралогія. Сур’ёзная ж мастацкая літаратура, сур’ёзнае кіно, у значнай меры і музыка апынуліся адціснутымі на перыферыю масавага попыту. Кінарынак і кніжны прылавак захіснула яркая па колеравай гаме, але мутная па сацыяльнамаральным і духоўным сэнсе хваля эратычнай нізкапробшчыны, гвалту, забабонаў. Большасць пануючых там бестселераў, кінастужак разлічаны на гледача і чытача, які не валодае высокім мастацкім густам і не абцяжараны інтэлектуальнасцю. Тая ж тэндэнцыя, нават яшчэ больш акрэсленая, праяўляецца ў масавых музыкальных шоу. Высокапрафесійныя пісьменнікі, кінарэжысёры, музыканты, крытыкі, якія карыстаюцца шырокім прызнаннем і аўтарытэтам, з нарастаючай трывогай гавораць аб тым, што вострасюжэтныя раманы і аповесці, кінастужкі, шоупраграмы маюць значна больш шанцаў на прасоўванне да шырокай публікі ва ўмовах пераходу да рынкавых адносін. Усё больш шырокае іх распаўсюджванне, што ідзе поруч з такім жа шырокім спажываннем, зніжае “болевы парог” успрымання чытачоў, гледачоў, слухачоў, і яны ў свой час перастаюць