Слоўнік асабовых уласных імён

Слоўнік асабовых уласных імён

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 113с.
Мінск 1965
20.1 МБ
/ЮЕИРЬ
/1 инн ых собственных и/иен
Составитель
М, Р. СУДНИН
С/10УНІК асабЬвых хйасных І/Йё’Н
Унладальнін
М. Р. СУДШК
Гэты слоўнік мае па мэце дань па магчымасці поўнае ўяўленне аб уласных асабовых імёнах, якімі ў сучасны момант ши­рока карыстаецца беларускі народ. Разам з тым слоўнік прызначаецца ў якасці даведніка па такіх пытаниях, як адрозніваць гутарковую форму ад афіцыяльнай формы імя, поўную ад скарочанай, як правільна ўжываць тое ці іншае імя ў жывой мове і ў разнастайнай пісьмовай дакументацыі: пасведчаннях аб нараджэнні, пашпартах, ваепных і партыйных дакументах, паштовых адрасах і іншых паперах афіцыяльнага характару.
Слоўнік спатрэбіцца настаўнікам, працаўпікам друку, радыё, ЗАГСам, пашпартным стадам, аддзелам юрыдычнай кансультацыі і іншым установам.
ПРАДМОВА
МЭТЫ I ЗАДАНЫ С Л 0 Ў НI К А
Уласныя імёны людзей складаюць асобную, даволі вялікую катэорыю слоў, якія ўстойліва бытуюць у грамадстве, пастаянна пераодзячы ад пакалення да пакалення, ад аднаго народа да другога.
Трапляючы з аднаго моўнага асяроддзя ў другое, уласныя імёны а працягу доўгага часу ўжывання асвоііваюцца паводле закопаў ювы і вымаўленчых норм таго народа, які запазычае іх. I цяпер, апрыклад, не кожнаму лёгка ўявіць сабе, што рускае імя lean, юльскае Ян, армянскае Аванес, грузінскае Вано, фінскае Юхан, няіецкае Ганс, французские Жан, англі'йскае Джон паходзяць ад іельмі непадобиага да іх старажытнаяўрэйскага імя Иоханаан.
Так і сучасныя беларускія імёны ўвайшлі ў лексічны склад наіай мовы праз візантыйскія кнігі, асіміляваліся тут, набылі нацыяалыіую афарбоўку і ўспрымаюцца кожным як свае ўласныя. Дзяуючы гэтаму побач з традыцыіінай кпіжпай формай імён Аркадзій, Іасілій, Грыгорый, Пракофій, Сафроній мы зараз маем у афіцыяльым звароце ўзаконеныя звычаем народнага іменавання формы Арадзь, Васіль, Рыгор, Пракоп, Сафрон і інш.
Хоць асабовыя імёны ўваходзянь у лексічны фонд мовы як яго астаўная частка, аднак яны многімі сваімі рысамі адрозніваюцца д усіх іншых слоў. Ужо адзін той факт, што ўсякае ўласнае імя ’яўляецца словам, але не кожнае слова можа выступаць у якасці ласнага імя, вылучае гэты разрад слоў з агульнага лексічнага сасаву ў спецыяльны наменалагічны разрад, вывучэйнем якога займацца асобны раздзел мовазнаўства — антрапаніміка,
3 адзначанага відаць. што асабовыя імёны — справа не столы асабістая, колькі грамадская, бо без іх ні аднаго дня не абыхс дзіцца ні сям’я як грамадская ячэйка, ні грамадства ў цэлым з яг разнастайнымі сферамі дзейнасці. У сувязі з гэтым, здавалася б, ўвага да ўласных імён з боку навукі павінна была быць асабліваі Аднак, як ні дзіўна, антрапаніміка, у ты.м ліку і беларуская, з'я} ляецца найменш распрацаваным раздзелам у мовазнаўстве. Аб г; тым сведчыць той факт, што за мінулае шасцідзесяцігоддзе ў Бел? русі з'явілася толькі дзве спецыяльныя працы аб уласных імёна? артыкул М, Я. Грынблата пад назвай «Анамастыка як крыніца вь вучэння гісторыі і этнаграфіі беларускага народа» і брашура М. I Бірылы «Беларускія антрапанімічныя назвы ў іх адносінах ді антрапанімічных назваў іншых славянскіх моў».
Што да практычных пытанняў беларускай наменалогіі, то янь калі не лічыць невялікага раздзела ў кнізе «Правілы беларусхаі арфаграфіі і пунктуацыі», прысвечанага правапісу ўласных імён прозвішчаў, да гэтага часу не атрымалі належнага асвятлення. ІЬ існуе пакуль што і звычайных даведнікаў, якія б змяшчалі рэкамен дацыйныя спісы принятых сучасным грамадствам імён, дапамагал ў адрозненні іх афіцыялыіай формы ад народна-гутарковых варыян таў, садзейнічалі правільнаму вымаўленню і напісанню.
Без такіх даведнікаў цяжка забяспечыць неабходную аднастай насць ва ўжыванні асабовых імён у розных відах пісьма і вуснаі практыцы. У выніку часта ў асабістыя дакументы трапляюць скаро. чаныя ці нават гутарковыя формы імён, якія не атрымалі юрыдычнаг; прызнання. Па той жа прычыне ў шырокі зварот і нават у афіцы яльныя публікацыі пранікаюць дваякія, а то і проста арфаграфічнг памылковыя напісанні дадзенай катэгорыі слоў.
Усё гэта яскрава паказвае, што справа нармалізацыі асабовы: імён перарасла рамкі прыватнага пытання і ператварылася ў задачу шырокага грамадскага значэння.
Для таго каб хоць у нейкай меры дапамагчы вырашэнню дадзе най задачи, а разам з тым садзейнічаць папулярызацыі правільнаг: ўжывання нашых імён у іх афіцыяльнай форме, і складаўся гэть першы ў беларускай лексікаграфіі «Слоўнік асабовых уласных імён»
КРЫНІЦЫ С Л 0Ў HI К A
Асновай для ўкладання слоўніка служылі широка бытуючыя ў асяроддзі беларускага народа ўласныя імёны людзей. Аднак вывучэнне гэтага разраду лексікі паказала, што не ўсе ўласныя імёны ў аднолькаван ступені пашыраны. Адны з іх сустракаюцца вельмі часта, другія на дзесяткі населеных пунктаў трапляюцца адзін раз, іншыя ж зусім адышлі ў мінулае, і мы пра іх даведваемся толькі з пісьмовых помнікаў ці з прозвішчаў, якія ўтварыліся на аснове такіх імён. Заўважана, што не атрымалі колькі-небудзь значнага распаўсюджання цяжкія для вымаўлення старасвецкія каляндарныя імёны тыпу Аскліпіядот, Ексакустадзіян, Параліпамянон; Арэапагіта, Яўтропія. Іх носьбітамі з’яўляюцца выключна людзі старога пакалення, якім імёны ў дарэвалюцыйны час даваліся не па жаданню бацькоў, а на патрабаванню традыцыйнага царкоўнага месяцаслова.
Непапулярны ў народзе і тыя імёны, ад якіх не ўтвараюцца зусім або цяжка ўтвараюцца ласкальныя формы, у сувязі з чым, адзначае прафесар В. I. Чарнышоў, іх нельга наблізіць да калыскі маці, немагчыма вымаўляць лёгка, пявуча, з душэўнай цеплынёй і пяшчотнасцю. Відаць, па гэтай прычыне параўнальна рэдка ўжываюцца імёны Анцівох, Горгій, Даршдонт; Ганарата, Мадзеста, Яўлампія.
Немалаважным фактарам, ад якога залежыць ступень распаўсюджанасці таго ці іншага імя, з’яўляецца мілагучнасць і прыгажосць. I калі нячаста сустракаюцца сярод мужчынскіх імён Вавілы, Равулы, Пуды, Сысоі, а сярод жаночых ЕпіхарыІ, Калерыі, Праскудзіі, Хрысы, то ў гэтым, бясспрэчна, вінавата іх пе надта далікатнае гучанне і вельмі празрыстая магчымасць для непажаданых асацыяцый і мянушак.
Не прыжыліся на шырокай народная глебе і некаторыя новыя імёны індывідуальнага ўтварэння, якія ўзніклі ў першыя паслякастрычніцкія гады, калі стала магчыма даваць імёны незалежна ад царквы. Такімі сведкамі новага іменаслоўя з'яўляюцца: Барзамір, Рэўдзіт, Рэўмір; Давянара, Мюда, Юнарма і інш,
Затое колькі словатворчай вынаходлівасці ўкладзена народам у гутарковыя формы ад папулярных імён, такіх, як Аляксандр, Ва­аль, Іван, Канетанцін, Міхаіл, Пётр, Сяргей, Уладзімір; Агрыпіна, Валянціна, Ганна, Еўдакія, Кацярына, Марыя, Таццяна, Фядосся і інш. Прычым у гэтых формах адлюстроўваецца не толькі ўзроставая дастасавапасць імён, але характер саміх адносін да носьбіта таго ці іншага імя з боку гаворачай асобы. Параўнай: Пётр, Пётра, Пятро, Пятраш, Пятрусь, Петрусёк, Пятруха, Пятруша, Пятрушка, Пятрашык, Пятруня, Пятрунька, Пятруньчык, Петрык, Пятрок, Петрачок, Пётрачка, Пеця, Пецька, Пецечка і інш. Па далёка няпоўнаму ўліку ў пародзе бытуе звыш 20 гутарковых варыянтаў гэтага імя. А яно не самае багатае на формы. Значка большая варыянтнасцю, напрыклад, вызначаецца жаночае імя Агрыпіна, ад яго ўтворана і існуе звыш 40 асобных форм. Наогул народна-гутарковыя імёны надзвычайна разнастайны па сваіх словаўтваральных сродках. Адзіных і сталых мадэлей тут няма. Кожнае імя — новая, непаўторная струк­тура. I якім вялікім укладам у беларускую наменалогію быў бы такі слоўнік, які б ахопліваў усе без выключэння існуючыя ў народзе варыянты імён. Але стварэпне падобнага слоўніка — справа складаная. Для ажыццяўлення яе неабходна было б абследаваць народнае іменаслоўе на ўсёй тэрыторыі Беларусь
Улічваючы неабдымнасць такой заданы і неажыццявімасць яе ў кароткі тэрмін, вырашана было пры складанні дадзенага слоўніка кіравацца не шырокімі навуковымі мэтамі, а, як ужо адзначалася, надзённымі практычнымі патрэбамі.
Гэта дазволіла ўхіліцца ад дадатковага збірання так званых няпоўных або скарочаных імён і шматлікіх памяншальна-ласкальных форм ад кожнага імя. I калі выключэнне ўсё ж зроблена, то толькі для тых імянных форм, якія зараз ужо не ўспрымаюцца як памяншальныя, напрыклад Алесь, Міхась, Пятрусь і інш.
Але і пры такім абмежаванні слоўнікавага складу праблема выяўлення і збірання ўласных асабовых імён заставалася нялёгкай. Вырашэнне яе ўскладнялася тым, што ў Беларусі ў свой час атрымалі распаўсюджанне дзве сістэмы іменаслоўя: ва ўсходняй частцы — праваслаўная, візантыйска-грэчаская, а ў заходняй — рымска-
каталіцкая. Па традыцыі гэтыя сістэмы суіснуюць і зараз, утвараючы два рады ўласных імён. 3 аднаго боку, асноўны, шырокі слой імён старажытнагрэчаскага паходжашія, як Андрэй, Васіль, Генадзь, Дзмітрый, Ерафей, Кузьма, Мірон, Нікадзім, Пётр, Сцяпан, Тарас, Філімон, Яўхім; Анісся, Вераніка, Галіна, Ефрасіння, Лідзія, Пела­гея, Раіса, Софія, Таццяна, Хрысціна, з другога ж — даволі зпачны пласт рымска-каталіцкіх імён тыпу Адольф, Бярнард, Вітольд, Зянон, Людвіг, Рамуальд, Сігізмунд, Фабіян, Эдуард; Альбіна, Ванда, Генавефа, Міхаліна, Францішка, Юзэфа, Ядвіга і інш.
Да таго ж адна і другая іменаслоўныя сістэмы, функцыяніруючы ў грамадстве, папоўніліся разнастайнымі гутарковымі вариан­там! імён. У выніку з’явілася па сутнасці трэцяя імянная сістэма, якую можна было б назваць сістэмай народнага беларускага іменаслоўя. Асаблівасць складу гэтай сістэмы і яе словаўтваральных сродкаў лепш за ўсё характарызуюць самі належачыя да яе імёны. Параўнай: Андрес (Андрэй), Базыль (Васіль), Вінцэсь (Вінцэнт), Гальяш (Ілья), Домант (Дамеціян), Зыгмусь (Сігізмунд), Кастусь (Канстанцін), Маўрыяш (Маўрыкій), Прокша (Пракоп), Сяліўка (Селівон), Шабоста (Севасцьян), Яўтух (Яўціхій); Алеся (Аляксандра), Барбара (Варвара), Гунэта (Генавефа), Зося (Софія), Лікера (Лукер'я), Параска (Праскоўя) і інш.
На першы погляд можа паказацца, што тып адзначаных імён не мае непасрэдных адносін да нарматыўнага слоўніка, падобна да таго, як не адносяцца да такога слоўніка і іншыя гутарковыя варыянты асабовых імён (скарочаныя, памяншальна-ласкальныя), якія сапраўды не падлягаюць якой-небудзь нармалізацыі. Але тэта толькі на першы погляд. Больш грунтоўнае азнаямленне паказвае, што дадзены разрад імён значна шырэй, чым іншыя, функцыяніруе ў грамадстве, у лрыватпасці, яго як яркі жывапісны сродак пеабмежавана выкарыстоўвае мастацкая літаратура, якая, замацоўваючы TaKia імёны пісьмова, спрыяе іх нармалізацыі. Другой важнай асаблівасцю гэтых імён з’яўляецца тое, што яны паслужылі адной з асноў для ўзнікнення трэцяга ў нашым іменаслоўі наменалагічнага яруса— прозвііпчаў (першы ярус складаюць імёны, другі — імёны па бацьку).