Слоўнік асабовых уласных імён

Слоўнік асабовых уласных імён

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 113с.
Мінск 1965
20.1 МБ
Што гэта сапраўды так, сведчаць наступныя беларускія прозвішчы: Атраховіч (параўнай тутарковае Атрох і афіцыялыіае Трафім), Бастуй (Басцей і Васіян), Грынчык (Грынь і Рыгор), Ермаловіч (Ярмол і Ермалай), Ладысік (Ладысь і Уладзімір), Міхневіч (Міхно і Міхей), Пархімчык (Пархім і Парфен), Рахцеенка (Рахцей і Ерафей), Супрунюк (Супрун і Сафрон), Хадасевіч (Хадась і Фадзей), Церахаў (Церах і Цярэнцій), Чурылаў (Чурыла і Кірыла), Юхневіч (Юхно і Юрый), Ясінскі (Ясь і Іван) і інш.
Тут для ілюстрацыі прыведзены толькі адзінкавыя прозвішчы, утвораныя ад таго ці іншага гутарковага імя, на самай жа справе ад кожнага такога імя адгаліноўваюцца цэлыя трупы разнастайных па свайму афармленню прозвішчаў. Напрыклад, гутарковае імя Ярох (Ерафей) з’явілася асновай для ўзнікнення такіх прозвішчаў, як Яроха, Ярош, Ерах, Ерахавец, Ераховіч, Ерахаў, Ерашэвіч, Ераійэўскі, Ерашынскі, Ерашкевіч, Ерашэня, Ерашэнка, Ерашонак, Ерашук, Ерашоў і інш.
А паколькі прозвішчы ў адпаведнасці з уласцівай ім грамадскай функцыяй патрабуюць дакладнасці пры перадачы на пісьме, то зусім натуральна, каб і звязаныя з імі гутарковыя варыянты імён захоўвалі пэўпую арфаграфічную аднастайнасць. Дапушчэнне разыходжанняў было б нелагічным і зніжала б культуру пісьмовай мовы. Тэта акалічйасць і з'явілася падставай для ўключэння гутарковых форм імён у слоўнік, нягледзячы на яго нарматыўны характар.
Прымалася пад увагу і яшчэ адно меркаванне. Аўтар лічыў, што падача гутарковых варыянтаў уласпых імён у тэксце слоўніка будзе больш ярка адцяняць афіцыяльную форму імя і тым самым засцерагаць ад памылковага ўжывання гутарковых імён замест афіцыяльных у дакументах і разнастайных паперах юрыдычна-дзелавога характару.
Крытэрый сучаснасці і крытэрый практычнасці слоўніка вымушалі пры адборы імён для яго кіравацца не ўстарэлымі імяшіымі рэестрамі царкоўных месяцасловаў і грамадзянскіх календароў, а навейшымі матэрыяламі, якія адлюстроўваюць жывую народную традыцыю ў беларускім іменаслоўі.
Такімі невычэрпнымі дакументальнымі кррініцамі з’явіліся пад-
ворныя рэгістрацыйныя лісты жыхароў Беларусі. складзеныя ў час перапісу насельніцтва ў 1959 годзе. Аднак па зразумелай прычыне ирагледзець ад першага да апошняга ўсе лісты перапІсу, якія ахопліваюць больш 8 мільёнаў чалавек, не было магчымасці. Таму прыйшлося абмежавацца абследаваннем 100 тысяч уласных імён, а ў якасці паказчыка пашыранасці таго ці іншага імя прыняць частотнасць яго ўжывальнасці 1 : 10 000. Тэты крытэрый даваў аб'ектыўную падставу лічыць імя пашыраным і ўключаць у асноўны рэестр слоўніка, калі на кожныя 10 тысяч мужчынскіх ці 10 тысяч жаночых імён яно сустрэлася не менш аднаго разу. Неадпавядаючыя такой частотнасці імёны адносіліся да ліку малапашыраных і змяшчаліся ў раздзел рэдкаўжывальных.
Некаторая колькасць уласных імён была сабрана ў працэсе азнаямлення са спісамі на выбарчых участках у перыяд апошніх выбараў і пры специальным праглядзе рэспубліканскіх, абласных і раённых газет, на старонках якіх давялося сустрэць нямала сёнцяшніх новых імён, бытуючых у розных мясцінах Беларусі.
Асобную задачу складала збіранне народна-гутарковых форм імён. Для гэтага прыйшлося звяртацца да розных крыніц: «Моги­левских губернских ведомостей» (1850 г.), Слоўніка I. I. Насовіча (1870 г.), рукапіснага слоўніка П. Шпілеўскага (1853 г.), рукапіснага «Беларускага слоўніка» С. Мядзведскага (1910 г.), рукапіснага «Расійска-беларускага слоўніка» А. В. Ярушэвіча (1914 г.), «Віцебскага краёвага слоўніка» М. Каспяровіча (1927 г.), «Матэрыялаў для слоўніка народна-дыялектнай мовы» (1960 г.) і да некаторых беларускіх часопісаў 1923— 1928 гадоў, дзе можна было сустрэць нататкі пра імёны людзей і невялікія спісы ўласных імён.
Значная частка гутарковых варыянтаў імён укладалыіікам слоўніка была атрымана ад мясцовых карэспандэнтаў з Брэстчыны, Гродзеншчыны, Міншчыны, Полаччыны і Случчыны.
Для даведачнага раздзела аб устарэлых асабовых імёнах, з якімі даводзіцца сустракацца ў разнастайных гістарычных помніках, выкарыстаны імянныя рэестры царкоўных месяцасловаў, спісы ўласных імён з дадаткаў да актавых кніг, «Лексікон» П. Бярынды (1627 г.), у якім другая частка спецыяльна прысвечана ўласным імё-
нам, тлумачэнню іх паходжання І значэння, а таксами «Славянский именослов» М. Марошкіна (1867 г.), «Словарь древнерусских лич­ных собственных имен» Н. Тупікова (1903 г.) і іншыя крыніцы.
СТРУКТУРА С Л 0 Ў НI К А
Слоўнік складаецца з трох раздзелаў: беларуска-рускага 1 руска-беларускага, у якіх падаюцца найбольш иашыраныя сярод беларусаў уласныя асабовыя імёны незалежна ад іх паходжання. Тут побач з старажытнарускімі імёйамі, такімі, як Барыс, Вадзім, Глеб; Вера, Любоў, Надзея, і агульнымі для беларускага І польскага народаў імёнамі: Баляслаў, Людвіг, Сігізмунд, Ванда, Франциска, Ядвіга знаходзім прыйшоўшыя да нас разам з хрысціянствам імёны грэчаскага паходжання: Андрэй, Васіль, Ермалай, Макар, Нікадзім, Панкрат, Сцяпан, Тарас, Феафі.і; Галіна, Ефрасіння, Ксенія, Ларыса, Софія\ лацінскія імёны: Віктар, Дзя.ч'ян, Ігнат, Клімент, Лау­рин, Максім, Пракоп; Антаніна, Валянціна, Домна, Марина, Рэната; старажытнаяўрэйскія па паходжанню імёны: Лдолі, Гурый, Даніла, Захар, Іван, Міхаіл, Навум, Сямён\ Ганна, Лізавета, Марыя, Серафіма; імёны агульнаславянскага фонду: Вячаслаў, Мсціслаў, Расціслаў, Уладзімір; Браніслава, Людміла, Мілана, Рагнеда, Святлана; грузінскія: Ніна, Тамара; скандынаўскія: Алег, leap; Вольга; германскія: Карл, Эдуард; Адэлаіда, Эма; егіпецкія: Ануфрый, Майсей; Нона, Таіса; сірыйскія: Вавіла, Марфа і інш.
Трэці раздзел змяшчае ўстарэлыя, адышоўшыя ў нябыт капанічныя імёны і іх формы тыну Архістраціг, Варахісій. Сімяон, Фісаланікія, а таксами новыя рэдкаўжывальныя імёпы, напрыклад: Ідэал, Навамір; Інтэрна, Трактарына і інш. Прызначаецца трэці раздзел не для рэкамендацыі сабраных у ім імён, а для арфаграфічных і розных іншых даведак, якія могуць спатрэбіцца пры чытанні гістарычнай 1 мастацкай літаратуры мінулых эпох, а часам і для магчымага выкарыстання такіх імён у якіх-небудзь стылістычных мэтах.
Для зручнасці карыстання ў кожным з трох раздзелаў вылучаюцца і падаюцца асобна па алфавіту мужчынскія, а затым жаночыя
імёны. Правільнасць пымаўлепня іх забяспечваецца пастаноўкай націску.
Усяго слоўнік змяшчае больш 2500 уласных імён. 3 гэтай колькасці сучасных шырокаўжывальных імён налічваецца звыш 1600 (прыкладна 1000 мужчынскіх і 600 жаночых), астатнія 900 імён адносяцца да ўстарэлых і рэдкаўжывалыіых (з іх каля 700 мужчынскіх і болып 200 жаночых).
Паколькі пры ўкладанні слоўніка ўстаноўка рабілася на нармалізацыю афіцыяльнай формы не толькі імён, але і імён па бацьку, то ў першым раздзеле для беларускіх імён, а ў другім для адпаведных рускіх паслядоўна вызначаюцца такія імепаванні па бацьку для мужчын і жанчын. Пры гэтым афіцыялыіая форма імя ставіцца на першым месцы і вылучаецца чорным шрифтам, а пасля яе прыводзяцца некаторыя найбольш ужывальныя народна-гутарковыя варыянты светлым шрыфтам у дужках і на сваім месцы ў рэестры са спасылкай на афіцыяльную форму, пры якой гэтыя варыянты адзначаны.
Адсылка да афіцыяльнай формы робіцца яшчэ ў тым выпадку, калі ранейшы варыянт імя з пункту гледжання нормы не лічыцца раўнапраўным з існуючым зараз новым варыяптам. Пры такіх імёнах даецца памета гл. (глядзі), напрыклад: Дзімітрый, гл. Дзмітрыіі.
Некаторыя мужчынскія імёны ўвайшлі ў афіцыяльны зварот з дзвюме формамі — народнай і кніжнай. Таму ў беларускай дзелавоіі і юрыдычнай дакументацыі можна сустрэць напісанні Васіль і Васілій, Даніла 1 Данііл, Рыгор і Григорий. Якіх-пебудзь падстаў для уніфікацыі такіх форм практика не дае. 3 гэтай прычыны ў слоўніку падобиыя формы адлюстроўваюцца як раўнапраўныя. Пры гэтым па першым месцы падаецца народная форма з утварэннем ад яе імя па бацьку для мужчын і жанчын, а затым праз злучнік і прыводзіцца кніжная форма таго ж імя, зноў-такі з адпаведным мужчынскім і жаночым імем па бацьку.
Этымалагічна блізкія імёны, якія ў мінулым утварыліся ад аднаго кораня, а затым адасобіліся і сталі ўспрымацца як самастойныя, у слоўніку прыводзяцца кожнае на сваім месцы па алфавіту і лічацца рознымі імёнамі. Прыкладам такіх імён з’яўляюцца: Геор-
гій. Юрый, Ягор; Агапія, Агата, Агафія. Але высвятленне таго, якія імёны звязаны паміж сабой адзінствам паходжання, у задачу слоўніка не ўваходзіла, і таму даведнікам па гэтаму пытанню ён служыць не можа.
Укладальнік слоўніка лічыў бы свой абавязак выкананым, калі б яго праца хоць у нейкай ступені задаволіла патрабаванні занікаўленага чытача і спрыяла павышэнню агульнай культуры пісьма нашага народа. У той жа час ён добра разумев, што стварэнне падобнага даведніка не абыходзіцца без недахопаў, тым больш, калі такі даведнік падры.хтоўваецца пры адсутнасці папярэдняга вопыту.
Як можна прадбачыць, не ўсе аднолькава паставяцца да таго. што ў гэксне беларускай часткі слоўніка прыводзяцца дзве формы імён — афіцыяльная і гутарковая. Але зроблена гэта свядома і не для таго, зразумела, каб пагоршыць слоўнік. Аўтар перакананы, што гутарковыя імёны хоць і адрозніваюцца сваімі функцыямі ад афіцыяльных, аднак не складаюць нейкай якасна іншай рэальнасці, якая б давала падставу не ўводзіць іх у тэкст слоўніка.
Напэўна, будуць папрокі і за магчымыя пропуск! бытуючых V Беларусі ўласных імён. У сувязі з гэтым застаецца сказаць адно: да ідэальнай паўнаты слоўніка можна толькі імкнуцца, але як бы ні стараўся аўтар ахапіць усё імянное багацце народа, заўсёды застанецца штосыіі не ўлічаным, бо адразу абняць неабдымнае нельга.
Знойдуцца, відаць, і іншыя прэтэнзіі да ўкладальніка. I ўсё ж ён, ніколькі не прэтэндуючы на дасканаласць сваёй працы, адважыўся на яе друкаванне, спадзеючыся, што заўвагі чытачоў, іх добразычлівыя парады і прапановы дапамогуць у далеінным стварыць лепшы даведнік па ўласных імёнах.
У заключэнне аўтар лічыць сваім прыемным абавязкам выказаць шчырую падзяку акадэмікам К. К. Крапіве, П. Ф. Глебку і кандыдатам філалагічных навук М. В. Бірылу і М. П. Лобану за іх каштоўныя заўвагі, зробленыя пры чытанні рукапісу слоўніка, а U. Д. Корань і В. П. Лемцюговай за практичную дапамогу ў падрыхтоўцы рукапісу да друку.