Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
ЧЫРВАНЕЦЬ // ЧЫРВАНІЦЬ
Чырванёць. 1. Станавіцца чырвоным; афарбоўвацца ў чырвоны колер.
Сонца ўжо не было — толькі там, за мястэчкам, дзе яно схавалася, светла чырванела неба. В. Адамчык.
2.	Пакрывацца румянцам, румянець; станавіцца чырвоным ад прыліву крыві.
Таня пачырванела. Яна вельмі часта чырванела, варта было ёй хоць крышку засаромецца, як яна ўся залівалася чырванню, аж слёзы набягалі ёй на вочы. Л. Арабей. II перан. Бянтэжыцца,
саромецца. Сэрца яго поўнілася радасцю за сваіх землякоў, што нідзе за іх не прыходзіцца чырванець — ні на калгасных гонях, ні на сталічнай сцэне. В. Шымук.
3.	1 і 2 ас. не ўжыв. Вылучацца сваім чырвоным колерам. Сінонім: чырванецца.
Вакол буяла густая трава, чырванелі, жаўцелі, бялелі кветкі. /. Мележ.
Чырваніць. каго-што. Рабіць чырвоным, барвовым; фарбаваць у чырвоны колер.
У акно другой хаты відно, як зырка паліцца ў печы — полымя яркім дрыготкім святлом чырваніць супрацьлеглую сцяну. Я Сіпакоў.
ЧЫТАЛЬНІК// ЧЫТАЧ
Чытальнік. Чалавек, які з высокім майстэрствам чытае творы мастацкай літаратуры; артыст, дэкламатар, які выступае з чытаннем.
Нішто — ні кіно, ні тэлевізар, ні наяўнасць такой прафесіі, як мастацкі чытальнік,— не можа замяніць самастойнага чытання твораў. Р. Шкраба.
Чытач. 1. Той, хто чытае якія-н. творы, да каго звернуты творы пісьменнасці.
Мова і стыль — гэта тыя формы, у якіх перадаецца чытачу думка твора. К. Чорны.
2.	Наведвальнік, абанент грамадскай бібліятэкі, чытальні.
Ен дабіўся таго, што ў кожным доме калгаса імя Дзяржынскага ёсць адзін-два чытачы бібліятэкі, а ўсяго чытачоў больш за 500. М. Арочка.
ЧЫТАЛЬНІЦКІ // ЧЫТАЛЬНЫ // ЧЫТАЦКІ // // ЧЫТАБЕЛЬНЫ // ЧЫТЭЛЬНЫ
Чытальніцкі. Які мае адносіны да чытальніка, дэкламатара.
Ужо ў школьныя гады ў яго ярка праявіліся чытальніцкія здольнасці.
Чытальны. Прызначаны для чытання, заняткаў з кнігамі, часопісамі.
Абабітыя цыратай дзверы чытальнай залы грукалі глуха і мякка. В. Адамчык.
Чытацкі. Які мае адносіны да чытача.
У артыкуле зусім няма канкрэтных фактаў, якія б ілюстравалі думкі аўтара, а гэта значыць, што ён не суадносіцца з практычным вопытам чытацкай аўдыторыі. Б. Стральцоў.
Чытабельны. Разм. Тое, што і чытэльны.
He заўсёды яны [вершы} былі якаснымі, але нейкае пачуццё, нейкая думка, нейкі асаблівы настрой таго часу былі злоўлены, падкрэслены, што і рабіла вершы, як гаворыцца, чытабельны.мі. П. Панчанка.
Чытэльны. Які лёгка чытаецца; які можна прачытаць.
У лепшым выпадку [Я. Колас] казаў: «глянь»,— падсоўваў чыста перабелены цвёрдым чытэльным почыркам аркушык і адыходзіў убок. М. Лужанін.
ш
ШАБАС // ШАБАШ // ШАБАШ
Шабас. Суботні адпачынак, суботняе свята ў набожных яўрэяў.
Шабас быў якраз, субота,— грэх жа брацца за работу. ККрапіва.
Шабаш. У сярэдневяковых павер’ях: начное зборышча ведзьмакоў і ведзьмаў, якія ўчынялі шалёны разгул.
Густая, рослая трава палегла, пераплялася, зблыталася,— няйнакш, як у ёй спраўлялі свой спрадвечны д’ябальскі шабаш тысячы маладых гуллівых чарцей. Б. Сачанка. || перан. Зверскі ўчынак; варожы разгул. Астаўся толькі адзін няпоўны дыск кулямёта. Ды і што ты тут зробіш, калі карнікаў поўны лес і яны, відаць, вяртаюцца з чарговага крывавага шабашу, нават жывёлу гоняць з сабой? Р. Няхай.
Шабаш. Разм. 1. Заканчэнне работы; перапынак для адпачынку.
Працягла гуў гудок на шабаш. X. Шынклер.
2.	у знач. вык. Скончана, даволі; канец.
Бесхарактарны я, брат Стары,— на тон самабічавання з’ехаў Садовіч,— але пераеду ў другую школу, тады, брат, шабаш. Я. Колас.
ШАБАШНІЧАЦЬ // ШАБАШЫЦЬ
Шабашнічаць. Разм. Быць шабашнікам — падраджацца на прыватныя выгадныя заработкі.
Сам ён ужо два гады як скончыў вучобу, працуе інжынерам у канструктарскім бюро. Шабашнічаць пачаў яшчэ з першага курса, а цяпер сам арганізатар «шабашкі». А. Жук-
Шабашыць. Разм. 1. Канчаць работу; рабіць перапынак у рабоце.
— Гэта ж маглі пачынаць раскатку... I ў сераду б — шабашылі! А. Савіцкі.
2.	Зневаж. Зарабляць грошы, выконваючы якую-н. выгадную работу, акрамя асноўнай.
— У мяне ж і дзед, і бацька...— Шабашылі? — перапыніў Аркадзь Апанасавіч.— Без нас не абыходзіліся. П. Кавалёў.
ШАРОН // ШЭРАНЬ
Шарон. Абл. Абледзянелая скарынка на паверхні снегу.
С і н о н і м: шарпак.
Кабыла прытка секла падковамі малады лядок на дарозе, а пад палазамі хрусцеў шарон. I. Чыгрынаў.
Шэрань. 1. Белыя рыхлыя крышталікі, формай падобныя на сняжынкі, якія нарастаюць пры значным марозе і тумане на галінах дрэў, траве, дроце і г. д.
Надышлі марозы, рэчкі закавалі, белыя бярозы шэранем убралі. ЯКолас.
2.	перан. Сівізна.
Змізарнеў [Гаруноў], твар выцягнуўся, на скронях прабілася шэрань. I. Дуброўскі.
3.	Змрок, цемра.
Пасярод двара, насупраць студні, над якой у перадранішняй шэрані чарнее высокі журавель, стаяць калёсы. 1. Навуменка.
ШАРСЦІСТЫ // ШАРСЦЯНЫ
Шарсцісты. 1. Пакрыты шэрсцю; з доўгай ці густой шэрсцю.
Вучоныя знаходзілі астанкі пячорных ільвоў і гіен, велізарных мядзведзяў, шарсцістых насарогаў, якія жылі ў гэтых месцах дваццаць—трыццаць тысяч гадоў назад. Звязда.
2.	Пакрыты ворсам, варсінкамі.
С і н о н і м: варсісты.
Шарсцістая тканіна.
3.	перан. Задзірысты, незгаворлівы, гарачы.
— Антон, той спакойны, а Мікіта, ого, дужа шарсцісты. Больш за слова яму не кажы. М. Ракітны.
Шарсцяны. 1. Які мае адносіны да шэрсці.
Шарсцяное валакно. Шарсцяны тлушч.
2.	Зроблены, выраблены з шэрсці.
Шарсцяны світар аблягаў поўныя грудзі і круглыя плечы. /. Мележ.
ШАТКАВАЦЬ // ШАТРАВАЦЬ
Шаткаваць. што. Рэзаць доўгімі вузкімі палоскамі (звычайна капусту).
Хтосьці шаткуе, гняце капусту таўкачом у бочцы, пасыпае
белае шаткаванне журавінамі, і яны блішчаць на ім, як на снезе. М. Капыловіч.
Шатраваць. што. Ачышчаць зерне ад скуркі, абдзіраць перад тым, як малоць на муку ці пускаць на крупы.
Хлопец не бачыў дагэтуль, не чуў, каб нехта шатраваў на каравай: звычайна людзі пытлююць. ЯБрыль.
ШАЎКАВІСТЫ // ШАЎКАВІЧНЫ // ШАЎКОВЫ
Шаўкавісты. Падобны на шоўк з выгляду ці навобмацак; бліскучы і мяккі.
Серабрыстыя расінкі пабліскваюць на шаўкавістых пасмачках, а самазадаволены павук-крыжавік сядзіць пад лістом. С. Шушкевіч.
Шаўкавічны. Які мае адносіны да шаўкоўніцы (тутавага дрэва) — паўднёвай расліны, лістамі якой выкормліваюць тутавага шаўкапрада.
Шаўкавічны кокан.
Шаўкбвы. 1. Які мае адносіны да шоўку; зроблены з шоўку.
У магілу паклалі шаблю, тры нажы, кальчугу, шчыт, калчан з лукам, пазалочаны шлем і шэсць шаўковых кафтанаў. Л. Дайнека.
2.	перан. Разм. Лагодны, паслухмяны, добры (пра чалавека).
I Мяцельскі тады шаўковы быў, не цапаўся, наадварот, частаваў і Кіршчэню разам з упаўнаважанымі. А. Жук.
ШАФЕР // ШАФЕР
Шафер. Удзельнік вясельнага абраду, які выконвае даручэнні па распарадку вяселля і ў час вянчання трымае вянец над галавой у жаніха ці нявесты.
Вечарам Венька зноў дастаў з чамаданчыка пляшку, бляшанку трасковай кансервы, хлеб, яна паставіла на стол чыгунок бульбы, і яны спраўлялі вяселле. He было толькі шафераў і шаферак, сватоў, сведак, гасцей. ЯПархута.
Шафёр. Вадзіцель аўтамашыны.
Палонных высадзілі з кузава. 3 аднаго боку кабіны вылез афіцэр, з другога — шафёр, трымаючы ў руках два цесакі. М. Аўрамчык.
ШВЕЙЦАР // ШВЕЙЦАРАЦ
Швейцар. Вартаўнік ля знадворных дзвярэй у пад’ездах устаноў, рэстаранаў, гасцініц, жылых памяшканняў.
Я з абурэннем патрабую прапусціць матку, але швейцар і слухаць не хоча. П. Мядзёлка.
Швейцарац. Жыхар Швейцарыі.
3	першым швейцарцам ён пазнаёміўся яшчэ ў час вайны.
ШКЛІЦЬ // ШКЛЯНЕЦЬ
Шкліць. ійто. Устаўляць шкло ў што-н.
За вокнамі гуляла мяцеліца, а дзядзька Віхтор стукаў сякерай, габляваў дошкі — дарабляў пяцісценак, слаў падлогу, шкліў падвойныя вокны. /. Капыловіч.
Шклянёць. Ператварацца ў шкло; станавіцца падобным на шкло.
Вочы нябожчыка ўжо шклянелі, і іх закрылі.
ШКОДНАСЦЬ // ШКОДНІЦТВА
Шкоднасць. Шкодныя, небяспечныя для здароўя чалавека ўмовы працы.
За шкоднасць вытворчасці налічана дадатковая аплата.
Шкбдніцтва. Злачынная, шкодніцкая дзейнасць.
А час быў трывожны. Амаль у кожным нумары газет паведамлялася пра шкодніцтва, пра раскрыццё чорных шпіёнскіх гнёздаў. Р. Сабаленка.
ШКОДНІЦКІ // шкодны
Шкодніцкі. Які мае адносіны да шкодніка — небяспечнага чалавека, ворага.
Шкодніцкая дзейнасць.
Шкодны. 1. Які прыносіць ці можа прынесці пашкоджанне, урон, страту.
Знішчаючы грызуноў, пугач прыносіць пэўную карысць чалавеку, але для паляўнічай гаспадаркі ён шкодны тым, што забівае зайцоў, вавёрак і баравую дзічыну — цецерукоў, глушцоў, курапатак. В. Вольскі.
2.	Небяспечны для здароўя.
Шкодны клімат.
шляк // шлях
Шляк. Палоска, абшыўка па краі тканіны іншага колеру ці ўзору.
Падмятаючы доўгаю бурачковаю ў чорных шляках спадніцаю высокі парог, з сеняў выкацілася невысокая з востранькім тварком старая кабета. В. Адамчык.
Шлях. Шырокая дарога, бальшак, гасцінец.
За бярэзнікам быў лясок і ішоў шлях у горад і на грэблю. М Лупсякоў.
ШЛЯХЕТНЫ // ШЛЯХЕЦКІ
Шляхётны. Уст Знешне вытанчаны, высакародны, з вялікім пачуццём годнасці.
Апрача прозвішча, у Патоцкага не было нічога шляхетнага — звычайны вясковы хлопец, можа, нават яшчэ больш нявышкалены, чым іншыя, але працаваў ён сумленна. У. Дамашэвіч.
Няправільна. Каб прымусіць каралеўскае войска супраціўляцца і пазбегнуць страты артылерыі, польскае камандаванне стала прыкоўваць на ланцуг сваіх артылерыстаў да гармат Такі лёс напаткаў і шляхетнага (трэба: шляхецкага) артылерыста Адама Каменскага. Весці АН БССР.
Шляхёцкі. Які мае адносіны да шляхецтва, шляхты, належыць ёй.
Векавечныя дубы і ясені ў два рады вялі да шляхецкіх засценкаў, з вялікімі садамі і добрымі будынкамі. AL Хведаровіч || Уласцівы шляхце, шляхецтву. Польскія салдаты на такую дружбу не ішлі з намі: гонар шляхецкі, відаць, не дазваляў блізка знацца з хлопцамі-мужыкамі. А. Пальчэўскі.
ШПАЖНІК // ШПАЖЫСТ
Шпажнік. Дэкаратыўная расліна сямейства касачовых з мечападобнымі лістамі і вялікімі кветкамі рознага колеру; гладыёлус.
Шпажнік расце звычайна на нізкіх рачных берагах.
Шпажыст. Спартсмен, спецыяліст па фехтаванню на шпагах.
Адбыліся фіналы камандных спаборніцтваў шпажыстаў Звязда.
ШТАБЕЛЬ // ШТАПЕЛЬ
Штабель. Роўна складзеныя ў адзін рад дошкі, бярвенне, будаўнічыя матэрыялы і г. д.