• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    Эмігранцкі пашпарт.
    Эміграцыйны. Які мае адносіны да эміграцыі.
    Эміграцыйны рух.
    ЭПІДЭМІЧНЫ // ЭПІДЭМІЯЛАГІЧНЫ
    ЭпідэмІчны. Які мае адносіны да эпідэміі, мае характар эпідэміі; прызначаны для барацьбы з эпідэміяй.
    Рэзка павялічылася колькасць бясконных сялян, скарацілася пасяўная плошча, шмат у якіх губернях пачаўся масавы голад, а следам — эпідэмічныя захворванні. Полымя.
    Эпідэміялапчны. Які мае адносіны да эпідэміялогіі — галіны медыцыны, што займаецца вывучэннем прычын узнікнення і мер барацьбы з эпідэміямі.
    Эпідэміялагічны аналіз.
    ЭСКАДРА // ЭСКАДРЫЛЛЯ
    Эскадра. Буйное злучэнне ваенных караблёў ці самалётаў.
    Цёмнай лістападаўскай ноччу эскадра мінаносцаў пакінула рэйд і стала ў баявым парадку рухацца на подступы да Петраграда. М. Хведаровіч.
    Эскадрылля. Падраздзяленне ваеннай авіяцыі з некалькіх звёнаў самалётаў.
    3	наступленнем цемені зверху чуваць гул матораў. Нашы эскадрыллі ляцяць на заданне. /. Навуменка.
    ЭСКАДРАНЫ // ЭСКАДРОННЫ
    Эскадраны. Які мае адносіны да эскадры.
    Эскадраная стральба па надводных цэлях.
    Эскадронны. Які мае адносіны да кавалерыйскага эскадрона.
    Эскадронная маёмасць.
    ЭСКАДРОН // ЭСПАДРОН
    Эскадрон. Падраздзяленне кавалерыйскага палка, якое адпавядае пяхотнай роце.
    Конны эскадрон забяспечыў магчымасць хуткага акружэння праціўніка. М. Лынькоў.
    Эспадрон. Вучэбная зброя, якой карыстаюцца ў фехтаванні; спартыўная барацьба з гэтай зброяй.
    У фехтаванні на эспадронах маладыя майстры спорту атрымалі пераканаўчую перамогу. Звязда.
    ЭЎРЫКА // ЭЎРЫСТЫКА
    Эўрыка. выкл. Вокліч, які выражае задавальненне, радасць пры знойдзеным рашэнні, пры ўзнікненні ўдалай думкі і г. д.
    — Эўрыка! — крыкнуў .. Платон і кінуўся ў знямозе ў мяккае крэсла бухгалтара.— Знайшоў! Прыдумаў! У. Нядзведскі.
    Эўрыстыка. Спец. Спецыяльныя метады, якія выкарыстоўваюцца ў працэсе адкрыцця новага; метад навучання пры дапамозе навадных пытанняў, а таксама тэорыя такой методыкі.
    Сутнасць эўрыстыкі заключаецца ў тым, што настаўнік прымушае вучняў нібы знаходзіць, самастойна адкрываць ісціну (вядома, пад яго кіраўніцтвам). Педагогіка.
    ЭФЕКТНЫ // ЭФЕКТЫЎНЫ
    Эфёктны. Які робіць моцнае ўражанне.
    Лёгкая, прыгожая, з шаўкавістым бляскам драўніна вольхі добра апрацоўваецца і ў адпаліраваным выглядзе выглядае вельмі эфектнай. Звязда.
    Няправільна. Уся ўвага Мірона была прыкута да Пясчанага Груда, адзінага месца, дзе пераправа магла даць для немцаў эфектныя (трэба: эфектыўныя) вынікі. М. Лынькоў.
    Эфектыўны. Які прыводзіць да пажаданых вынікаў; дзейсны.
    Індывідуальныя заданні з улікам ролі чытання і ролі літаратуразнаўчага аналізу могуць быць эфектыўнымі толькі на падставе добрага ведання канкрэтнай абстаноўкі. Народная асвета.
    ю
    ЮБІЛЕЙ // ЮБІЛЯР
    Юбілёй. Гадавіна дзейнасці каго-н. ці існавання чаго-н., якая вылічваецца звычайна дзесяцігоддзямі, стагоддзямі і ўрачыста адзначаецца грамадскасцю.
    Напярэдадні юбілею маёй творчасці мне хацелася ўспомніць свой шлях і ўсё сваё жыццё. Я. Купала.
    Юбіляр. Той, чый юбілей адзначаецца, святкуецца.
    Першы юбілей... Яго прыход не сумны — як для самога юбіляра, так і для сяброў юбіляра, усіх блізкіх яму людзей, родзічаў, шматлікіх чытачоў. А. Кулакоўскі.
    ЮНАЦКАСЦЬ // ЮНАЦТВА
    Юнацкасць. Сукупнасць якасцей, характэрных для юнака; маладосць.
    Юнацкасць душы.
    Юнацтва. 1. Перыяд жыцця пасля малалецтва да сталасці; ранняя маладосць.
    Гады юнацтва. Школьнае юнацтва.
    2.	зб. юнакі; маладыя людзі абодвух полаў.
    Юнацтва планет.ы ўсвядоміла, што сёння ствараецца будучыня і для яго. Маладосць.
    ЮНАЦКІ / ЮНАЧЫ Ц ЮННАТАЎСКІ / ЮННАЦКІ // ЮНЬ!
    Юнацкі. Які мае адносіны да юнака, юнацтва, уласцівы ім.
    А працы многа, дзе ні глянь, прастор юнацкаму запалу. М. Чарот.
    Юначы. Разм . Тое, што і ю н а ц к і.
    Дай жа, сынку, наглядзецца на юначы воблік твой. П. Прыходзька.
    Юннатаўскі. Які мае адносіны да юнната — юнага натураліста, удзельніка гуртка па вывучэнню прыроды.
    Юннатаўскі гурток.
    Юннацкі. Разм. Тое, што і юннатаўскі.
    Наш юннацкі дзённік таксама папоўніўся. А. Якімовіч.
    Юны. Вельмі малады, у маладых гадах (пра чалавека); малалетні.
    Юныя сябры прыроды.
    я
    ЯБЛЫНЕВЫ // ЯБЛЫЧНЫ
    Яблыневы. Які мае адносіны да яблыні, характэрны для яе.
    Гэты водар настолькі моцны і жаданы, што, здаецца, прыносіць з сабою шолахі асенняга лісця ў яблыневым садзе, пад якія ў бульбоўнік падаюць важкія, налітыя антонаўкі. В. Карамазаў.
    Яблычны. Які мае адносіны да яблыка, характэрны для яго.
    Аднак гэта был-а не проста вада і не расол, а нешта зусім іншае. Нібы ў ваду налілі яблычнага соку: кіславата-саладкаватая, з пахам свежага яблыка. У. Караткевіч.
    ЯВАЧНЫ //ЯЎНЫ
    Явачны. Які мае адносіны да канспіратыўных сустрэч — явак.
    Праз гадзіну, а можа, і больш, па ціхай, парэзанай калдобінамі вуліцы яна падышла да адной з явачных кватэр. I. Мележ.
    Яўны. 1. Які не скрываюць, не тайны; адкрыты.
    Ідзе зацятая, яўная і скрытая барацьба палярна супрацьлеглых сіл, барацьба, у якой немагчымы ні часовыя кампрамісы, ні замірэнне. Д. Гальмакоў.
    2.	Зусім відавочны, ясны для ўсіх, несумненны.
    Нарэшце, усе ўпэўніліся ў тым, што гэта — яўная выдумка. ЛіМ.
    ЯГАДЗІЧНЫ //ЯГАДНІКАВЫ //ЯГАДНЫ
    Ягадзічны. Які мае адносіны да ягадзіцы, сядалішча.
    Ягадзічныя мышцы.
    Ягаднікавы. Які з’яўляецца ягаднікам — ягаднымі кустамі, ягаднымі раслінамі.
    Ягаднікавы куст.
    Ягадны. Які мае адносіны да ягады; багаты на ягады; прыгатаваны з ягад.
    I чым старэй ён станавіўся, тым мацней цягнула дамоў у росныя лугі, духмяныя ягадныя гусцяры, вільготныя восеньскія бары з дурманным пахам грыбоў і апалай лістоты. А. Жалязоўскі.
    ЯДКІ // ЯДОМЫ // ЯДУЧЫ
    Ядкі. Разм. Які са смакам есца, ахвотна з’ядаецца; смачны, пажыўны.
    Па краях сена абмылася дажджом, белаватае, а ўсярэдзіне зялёненькае, пахучае, як чай, адным словам — ядкое, як у іх кажуць. У. Рубанаў
    Ядбмы. Прыгодны для спажывання, для скарыстання ў ежу.
    Ядомыя грыбы. Ядомыя ягады.
    Ядўчы. Разм. Ядавіты, едкі.
    — Ты не глядзі, што луг руды, ён ядучы. Бачыш, як параз’ядаў мае пальцы,— паказвае бабка ружовыя ранкі на пальцах.
    Каліна.
    ЯЗЫКАВАТЫ // ЯЗЫКАСТЫ // ЯЗЫКАТЫ // ЯЗЫКОВЫ / / язычаскі // язычковы // язычлівы // ЯЗЫЧНІЦКІ // // язычны
    Языкаваты. Абл. 1. Тое, што і языкаты (у 1 знач.).
    Калі б княжыч Далібор пачуў гэтыя словы, асабліва пра агнявіцу, ён бы дужа здзівіўся, а магчыма б, і даў языкаватаму дружынніку добрага кухталя. Л. Дайнека.
    2.	Тое, што і языкаты (у 2 знач.).
    Прагавіта ліжа, ліжа ўсё агонь языкаваты. М. Калачынскі.
    Языкасты. Разм. Тое, што і я з ы к а т ы (у 2 знач.).
    Буйное полымя шуганула языкастымі стужкамі. А. Савіцкі.
    Языкаты. 1. Ахвочы пагаварыць, паспрачацца, панасміхацца; востры на язык.
    Падгаварылі Валю выступіць — яна смелая і языкатая. М. Лобан.
    2.	Які мае форму языка, падобны на язык.
    У замку ціш і языкаты агонь каміна ліжа дровы. А. Вялюгін.
    Языкбвы. Які мае адносіны да языка — рухомага мышачнага органа ў ротавай поласці; прыгатаваны з языка.
    Да прадуктаў далікатэсных, мясных вырабаў вышэйшай якасці, адносяць і языковыя кілбасы. Звязда.
    Язычаскі. Уст. Тое, што і я з ы ч н і ц к і.
    Урачыстыя гукі, падобныя на язычаскі хор перад статуяй невядомага бога, поўнілі залу, а ён сядзеў у ложы і з годнасцю глядзеў на сцэну. У. К.араткевіч.
    Язычкбвы. Які мае адносіны да язычка, мае форму язычка.
    У рамонку белыя пялёсткі язычковай формы.
    Язычлівы. Абл. Тое, што і языкаты (у 1 знач.).
    Язычлівыя перасудніцы-мяшчанкі паспелі набрахаць усягоўсякага цэлыя каробкі. Ц. Гартны.
    Язычніцкі. Характэрны для старажытных форм рэлігіі, заснаванай на пакланенні многім багам (ідалам); ідалапаклонніцкі.
    Малюнкі і чарцяжы на збане аказаліся знакамі самага старажытнага календара ўсходніх славян. Чароўны свет язычніцкіх легенд і казак раскрыўся перад даследчыкамі. Полымя.
    Язычны. 1. Які мае адносіны да языка — рухомага мышачнага органа ў ротавай поласці.
    Язычныя мышцы.
    2.	У лінгвістыцы: які вымаўляецца пры ўдзеле языка (пра гукі мовы).
    Па ўдзелу органаў вымаўлення і месцу ўтварэння зычныя падзяляюцца на губныя і язычныя. Беларуская мова.
    15 С. М. Грабчыкаў
    449
    ЯЛАВЫ // ЯЛОВЫ
    Ялавы. 1. Бясплодны, неаплоднены (пра самак свойскай жывёлы).
    Ялавая карова.
    2.	Зроблены са скуры каровы, якой больш за паўтара года.
    Змітрок кіўнуў галавой і пайшоў у канец сяла, важка, нібы прыціскаў нешта на дарозе, ступаючы вялікімі, у цяжкіх ялавых ботах нагамі. А. Кудравец.
    Яловы. Які мае адносіны да елкі, яліны.
    Ладуцька ляжаў на разасланых на снезе яловых лапках no634 са сваім першым нумарам Мясаедавым, спрытным белабрысым карантышом, і слухаў яго нетаропкі расказ. У. Дамашэвіч.
    ЯЛАВІНА // ЯЛАВІЦА
    Ялавіна. Зямля, не араная некалькі гадоў запар.
    С і н о н і м: аблога.
    Юрась заараў ялавіну. К. Чорны.
    Ялавіца. Ялавая карова.
    С і н о н і м: ялаўка.
    Карова Яўмена шэсць гадоў была ялавіцай, а на сёмы год уцякла ды ацялілася. X. Жычка.
    ЯРЫНА // ЯРЫЦА
    Ярына. Аднагадовая сельскагаспадарчая культура, якая высяваецца і прарастае вясной і дае ўраджай восенню таго ж года.
    А вакол прасц-іралася, як мора, поле. Аднаго году шумела каля нас жыта, другога — ярына, а на трэці прыпадаў папар. М. Лынькоў.
    Ярыца. Яравое жыта.
    Відаць пад ярыцаю клін, зарэчны луг і цёмнае прылессе.
    3.	Астпенка.
    ЯСАК // ЯСАКАР
    Ясак. Падатак у Рускай дзяржаве, які збіралі на карысць казны з народаў Паволжа і Сібіры.
    Ясак пушнінай.
    Ясакар. Дрэва з цёмна-шэрай карой, разнавіднасць таполі; чорная таполя.
    Ля Стасевага сельбішча стаіць напалову ўсохлы ясакар з бусліным гняздом-кучомкай. А. Асіпенка.
    ЯШЧАР // ЯШЧАРКА // ЯШЧУР
    Яшчар. 1. Млекакормячае з прадаўгаватым тулавам, пакрытым рагарой луской, з невялікай галавой, доўгім хвастом і кароткімі лапамі з моцнымі кіпцюрамі; пашыраны ў Паўднёвай Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі.
    Доўгі, з аблушчанай карою на сухаватых лапах, як нейкі страшны яшчар, вывараценьперагарадзіўМіцюдарогу. В . Адам чык.
    2.	Устарэлая назва некаторых вымерлых паўзуноў і земнаводных.
    Увесь жывёльны свет паходзіць ад старажытных яшчараў, якія ў далёкія ад нас гістарычныя эпохі былі адзінымі жывымі істотамі на зямлі. Звязда.
    Яшчарка. Невялікі паўзун з доўгім хвастом і прадаўгаватым целам, пакрытым дробнай рагавой луской.