• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    У адным месцы ўзвышаліся клеткі цэглы, у другім — штабелі дошак. А. Карпюк.
    Штапель. Тканіна са штучнага валакна.
    Дзяўчынцы вельмі падабалася новая сукенка са штапелю, які быў тады ў вялікай модзе ЛіМ
    ШУРПАЦЕЦЬ // ШУРПАЦІЦЬ
    Шурпацець. Станавіцца шурпатым, нягладкім.
    Скура на руках шурпацее.
    Шурпаціць. што. Рабіць што-н. шурпатым.
    Спазнаць мне хочацца і важкасць цэглы і як шурпаціць пальцы ўедлівы раствор. М. Арочка.
    ШЧАЦІНІСТЫ // ШЧАЦІННЫ
    ШчацІністы. Пакрыты густой шчацінай; парослы кароткімі жорсткімі валасамі.
    Ледзь прыкметная ўсмешка прабегла па шчаціністым твары Андрэя. М. Лынькоў.
    Шчацінны. Які мае адносіны да вырабаў са шчаціны; зроблены са шчаціны.
    У маі — чэрвені 1917 года баставалі рабочыя-металісты і рабочыя лесапільных заводаў, шчотачных і шчацінных фабрык Мінска і яго ваколіц. Полымя.
    ШЧЫЛІННЫ // ШЧЫЛІСТЫ
    Шчылінны. У мовазнаўстве: гук, які ўтвараецца трэннем паветра ў шчыліне паміж збліжанымі органамі маўлення.
    Сінонім: фрыкатыўны.
    Шчылінны зычны гук.
    Шчылісты. Які мае шмат шчылін, дзірак.
    Шчылістая падлога.
    ШЫБАВАЦЬ // ШЫБАЦЬ
    Шыбаваць. Разм. Хутка, імкліва ісці, рухацца.
    Выходжу з аўтобуса і шыбую ў напрамку да невялічкага ляска, што танюткай рысачкай ляжыць на заснежаным гарызонце. ЛіМ.
    Шыбаць. 1. каго-што. Кідаць, шпурляць што-н.
    Ен спакойна стаіць у лодцы, выбіраючы перамёты, а лодку тую шыбае з хвалі на хвалю, як трэску! Я. Брыль.
    2.	Хутка, з вялікай сілай узлятаць угару; шугаць (пра полымя, дым).
    Шыбалі ўгару цёмныя стаўбуры дыму, вогненна бліскала полымя. /. Мележ. || безас.; перан. Раптоўна ўрываючыся, дзейнічаць з вялікай сілай на каго-н. У нос шыбала рэзкім пяньковым пахам, кастрыца абсыпала твар і калолася за каўняром. В. Быкаў.
    ШЫРЫЦЬ // ШЫРЭЦЬ
    Шырыць. Рабіць больш шырокім, пашыраць.
    Некалькі дзён запар непадалёк ад кузні ўсё кланяўся экскаватар — выкідваў балотную твань, шырыў азярцо для птушак. М. Даніленка.
    Шырэць. Станавіцца больш шырокім.
    У парках і за горадам, праўда, было яшчэ снежна, але з кожным днём усё шырэлі, злучаючыся адна з другой?праталіны, наліваліся пупышкі лазы і вербаў. В. Быкаў.
    ШЫФЕР // ШЫФР
    ш ыфер. Дахавы матэрыял у выглядзе лістоў, плітак.
    Цяпер што, цяпер іншая справа: пад шыфер ды гонту ўбраліся, а ці даўно яшчэ на стрэхах мох зелянеў! В. Быкаў.
    Шыфр. 1. Сістэма ўмоўных знакаў для сакрэтнага пісьма.
    Кастусь быў старшым радыстам: усе сакрэтныя шыфры знаходзіліся ў яго. М. Ваданосаў.
    2.	Умоўнае абазначэнне на кнігах, якое выкарыстоўваецца пры расстаноўцы, захаванні і ўказвае на іх месцазнаходжанне.
    Бібліятэкар глядзіць на шыфры кніг і ставіць іх на розныя стэлажы. ЛіМ.
    ШЫФРАВАЛЬНЫ // ШЫФРАВАНЫ
    Шыфравальны. Які мае адносіны да шыфравання, шыфроўкі.
    Пасля сваёй прыгоды Віктар напаткаў знаёмага малодшага лейтэнанта з аддзела шыфравальнай службы і пайшоў побач з ім. /. Навуменка.
    Шыфраваны. Напісаны ці перададзены шыфрам.
    Адначасова Рая прыняла шыфраваную радыёграму з Вялікай зямлі аб пачатку наступлення знятых з фронту буйных армейскіх часцей на партызанскі край. Т. Хадкевіч.
    э
    ЭБАНІТАВЫ // ЭБЕНАВЫ
    Эбанітавы. Які мае адносіны да эбаніту — цвёрдага матэрыялу з вулканізаваных каўчукавых сумесей, які выкарыстоўваецца для ізаляцыі ў электратэхніцы і для іншых мэт.
    Шылкін узяў аловак з эбанітавай вазачкі, стукаў ім па пальцах, бы пералічваў іх. А. Савіцкі.
    Эбёнавы. Які мае адносіны да эбена — чорнага дрэва; зроблены з гэтага дрэва.
    Алекса, аднойчы прачнуўшыся раней, угледзеў пад яе худзенькім бокам свой нож.. Ен пацягнуў за цёплую, чорную, з эбенавага дрэва ручку — Апак ускочыла, няўцямна азіраючыся спалоханымі вачанятамі. В. Іпатава.
    ЭВАКУАЦЫЙНЫ //ЭВАКУІРАВАНЫ
    Эвакуацыйны. Які мае адносіны да эвакуацыі, прызначаны для яе.
    Для вывазу заводскага абсталявання былі мабілізаваны ўсе эвакуацыйныя сродкі, якія толькі можна было выкарыстаць. Звязда.
    Эвакуіраваны. Вывезены з небяспечнай мясцовасці; той, каго эвакуіравалі.
    Вольнанаёмная адміністрацыя лагера папаўнялася звольненымі ў запас па раненнях франтавікамі і эвакуіраванымі жанчынамі. С. Грахоўскі.
    ЭКАНАМІЧНЫ // ЭКАНОМНЫ
    Эканамічны. 1. Які мае адносіны да эканомікі.
    У кароткіх і простых словах расказаў Сцёпка сходу аб задачах эканамічнага адраджэння краіны. Я. Колас.
    2.	Які дае магчымасць сэканоміць што-н., патрабуе найменшых затрат; выгадны ў гаспадарчых адносінах.
    Сучасныя лямпы дзённага святла ў тры разы больш эканамічныя, чым звычайныя электрычныя лямпачкі. У. Мезенцаў.
    Эканомны. Які беражліва, ашчадна расходуе што-н., эканоміць.
    Эканомны гаспадар.
    ЭКАНОМІКА // ЭКАНОМІЯ
    Эканбміка. Сукупнасць вытворчых адносін пэўнага грамадскага ладу, якія адпавядаюць развіццю прадукцыйных сіл грамадства.
    Эканоміка рэспублікі.
    Эканбмія. 1. Ашчаднасць, беражлівасць пры расходаванні чаго-н.
    Эканомія металу, сыравіны, усіх відаў энергіі — справа вялікай дзяржаўнай важнасці. Полымя. II Выгада, атрыманая ў выніку такой беражлівасці, ашчаднасці.— Гледзячы, што вас цікавіць,— глыбакадумна пачаў Анатоль.— Скажам, разец «зо-
    рачка» маёй канструкцыі дае эканомію часу да дзесяці хвілін у гадзіну. М. Ваданосаў.
    2.	Уст. Памешчыцкая гаспадарка капіталістычнага тыпу.
    3	другой паловы XVIII стагоддзя ўся слонімская эканомія пераходзіць ва ўладу ваяводы гетмана Агінскага. Беларусь.
    ЭКЗАМЕНАТАРСКІ // ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫ
    Экзаменатарскі. Які мае адносіны да экзаменатара.
    Дырэктар палічыў неабходным і на гэты раз напомніць аб экзаменатарскіх абавязках не толькі маладым настаўнікам, а і ўсяму калектыву. Настаўніцкая газета.
    Экзаменацыйны. Які мае адносіны да экзамену, прызначаны для яго.
    Да экзаменацыйнай сесіі астаўся ледзь не месяц, а інстытут ужо жыў ёю. У. Карпаў.
    ЭКСКАВАТАР//ЭСКАЛАТАР
    Экскаватар. Самаходная землярыйная машына для вымання, перамяшчэння на іншае месца і пагрузкі на транспарт грунту, камення і г. д.
    Скончыўшы пасля дзесяцігодкі курсы, ён цяпер працаваў механікам на экскаватары. У. Краўчанка.
    Эскалатар. Рухомая лесвіца для пад’ёму і спуску людзей.
    На эскалатары, шырокай цудоўнай лесвіцы, якая рухаецца ўверх і ўніз, мы спускаемся ў падзямелле. ЛіМ.
    ЭКСКУРС // ЭКСКУРСІЯ
    Экскурс. Адхіленне, адступленне ад галоўнай тэмы з мэтай падрабязней высветліць пабочнае пытанне.
    Разважанні падмацоўваюцца экскурсамі ў мінулае, параўнаннямі, аргументамі і пераходзяць у дакладна сфармуляваныя вывады. Б. Стральцоў.
    Экскўрсія. 1. Калектыўнае наведванне чаго-н., паездка, прагулка куды-н. з навуковай, адукацыйнай ці іншай мэтай.
    Школьнікі пабывалі на экскурсіі ў вёсцы Люсіна, дзе настаўнічаў Якуб Кобас. Настаўніцкая газета.
    2.	Група ўдзельнікаў такога наведвання, паездкі, прагулкі.
    I вось аднойчы, ужо сярод лета, на Манін агарод прыйшла цэлая экскурсія: старшыня калгаса, брыгадзіры і Іван Навумавіч. А. Якімовіч.
    ЭКСПАНАТ//ЭКСПАНЕНТ
    Экспанат. Прадмет, які выстаўляецца для агляду на выстаўцы або ў музеі.
    Дзень за днём, месяц за месяцам музей папаўняўся ўсё новымі экспанатамі і дакументамі. Настаўніцкая газета.
    Экспанёнт. Асоба ці арганізацыя, якая выстаўляе свае экспанаты на выстаўцы.
    Экспанент выстаўкі.
    ЭКСПАНСІЎНАСЦЬ // ЭКСПАНСІЯ // ЭКСПАНСІЯНІЗМ
    Экспансіўнасць. Нястрыманасць, бурнае выяўленне пачуццяў.
    Відаць, гэтае слаўнае племя [хлапчукі] аднолькавае ва ўсім свеце па сваёй экспансіўнасці, цікаўнасці і прайдошлівасці у самым лепшым сэнсе гэтага слова. М. Лыпькоў.
    Экспансія. Пашырэнне сферы ўплыву капіталістычнай дзяржавы, імкненне да захопу новых тэрыторый.
    У атлантычнай частцы зарадзілася магутнасць Вялікабрыта ніі і быў пакладзены пачатак яе каланіяльнай экспансіі. Эканамічная геаграфія зарубежных краін.
    Экспансіянізм. Імкненне да экспансіі, правядзенне палітыкі экспансіі.
    Экспансіянізм фашысцкіх рэжымаў
    ЭКСПАНСІЎНЫ // ЭКСПАНСІЯНІСЦКІ
    Экспансіўны. Нястрыманы, парывісты; які бурна выяўляе свае пачуцці.
    Антось быў значна маладзейшы за свайго субяседніка-суседа. Можа таму і больш экспансіўны ў гутарцы, у думках. М. Машара.
    Экспансіянісцкі. Які мае адносіны да экспансіянізму.
    Амерыканская агрэсія ў Карэі з’яўляецца часткай агульнай рэакцыйнай экспансіянісцкай палітыкі ўрада ЗША. Беларусь.
    ЭКСПЕДЫТАРСКІ // ЭКСПЕДЫЦЫЙНЫ
    Экспедытарскі. Які мае адносіны да экспедытара.
    Спакаваная ў скрыні прадукцыя паступае на экспедытарскі пункт. Звязда.
    Экспедыцыйны. Які мае адносіны да экспедыцыі.
    Экспедыцыйны корпус.
    ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНЫ // ЭКСПЕРЫМЕНТАТАРСКІ
    Эксперыментальны. Які мае адносіны да эксперыменту, прызначаны для яго.
    Зжаты і абмалочаны апошні загон эксперыментальнага ўчастка. /. Дуброўскі.
    Эксперыментатарскі. Які мае адносіны да эксперыментатара, характэрны для яго.
    Эксперыментатарскія здольнасці.
    ЭКСТЭРН//ЭКСТЭРНАТ
    Экстэрн. Асоба, якая здае экзамены за пэўны курс без вучобы ў адпаведнай навучальнай установе.
    Упершыню я пазнаёміўся з ім [Мінскам] у 1913 годзе, калі прыехаў у мінскую гімназію здаваць экстэрнам экзамен на званне народнага настаўніка. ККрапіва.
    Экстэрнат. Самастойнае праходжанне курса навучання са здачай экзаменаў у адпаведнай навучальнай установе.
    Аформіць перавод на экстэрнат, зняцца з учоту, выпісацца ў пашпартным стале, купіць якія-кольвечы кнігі — клопату шмат. У. Шахавец.
    ЭЛІНІСТЫЧНЫ // ЭЛІНСКІ
    Эліністычны. Які мае адносіны да элінізму — эпохі росквіту змешанай грэка-ўсходняй культуры, што наступіла пасля заваёў Аляксандра Македонскага на Усходзе.
    Дзякуючы заваяванням Аляксандра Македонскага грэчаская культура пашырылася па краінах Усходу. Там яна змяшалася з мясцовай, усходняй культурай. Гэтую змешаную грэка-ўсходнюю культуру называюць эліністычнай. Гісторыя старажытнага свету.
    Элінскі. Які мае адносіны да элінаў — старажытных грэкаў.
    Гэта велічнае тварэнне элінскай культуры [«Іліяда» Гамера] уразіла Тарашкевіча яшчэ ў студэнцкія гады. А. Ліс.
    ЭМАЛІРАВАНЫ // ЭМАЛІРОВАЧНЫ
    Эмаліраваны. Пакрыты эмаллю.
    Дзяўчынкі ўпалі, а белы эмаліраваны чайнік доўга каціўся ўніз, падскокваючы, як гумавы мяч. А. Асіпенка.
    Эмаліровачны. Які мае адносіны да эмаліроўкі; прызначаны для эмаліроўкі.
    Эмаліровачныя работы даволі складаныя і патрабуюць не толькі ўмення, але і вялікай стараннасці. Звязда.
    ЭМІГРАНЦКІ // ЭМІГРАЦЫЙНЫ
    Эмігранцкі. Які мае адносіны да эмігранта, прызначаны для яго.