Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
Хлебаробчыя клопаты.
ХМАРІІЫ // ХМУРНЫ / ХМУРЫ
Хмарны. I. Пакрыты хмарамі; з хмарамі.
Ноч была хмарная, і на невялікай адлегласці ўжо нельга было распазнаць чалавека. I. Дуброўскі.
2.	перан. Пануры, сумны, невясёлы.
Хмарны настрой яшчэ быў у Антонавай душы. А. Савіцкі.
Хмўрны. 1. Пахмурны, воблачны (пра неба, надвор’е і пад.).
3	каміноў хат, вышэй падпіраючы хмурнае навіслае неба, угору ўздымаюцца гонкія слупы дыму. М. Аўрамчык.
2.	перен. Сумны, пануры (пра чалавека).
Голас у мамы добры, яна зусім не хмурная. М. Лужанін.
Хмўры. Разм. Тое, што і х м у р н ы.
Помню, хмуры ранак, ў росах канюшыпа, толькі птушкі посвіст ды шляхі, шляхі. Н. Чарнушэвіч. II перан. Тым часам кіраўнік секцыі — яго завуць Антон Друк — немалады, хмурага выгляду мужчына .. неяк надзвычай хутка робіць адбор. /. Навуменка.
ХМАРЫЦЦА // ХМУРЫЦЦА
Хмарыцца. Зацягвацца хмарамі, станавіцца хмарным.
А неба сіняе штодзённа хмарыцца. /7. Глебка.
Хмўрыцца. 1. 1 і 2 ас. не ўжыв. Пакрывацца хмарамі, станавіцца хмурным, воблачным (пра неба).
Неба хмурылася і хмурылася, здавалася, вось-вось пойдзе дождж. У. Федасеенка. II Станавіцца пахмурным, хмарным (пра надвор’е). He дзень, не два ўжо хмурылася надвор’е. В. Мыслівец.
2.	перан. Станавіцца хмурным, насупленым (пра чалавека).
Сінонім: насуплівацца.
I хмурыліся бровы, апускаліся павекі, хаваючы вочы. Л. Арабей.
ХМЕЛЕВЫ // ХМЕЛЬНЫ
Хмёлевы. Які мае адносіны да расліны хмелю, характэрны для яе.
У саўгасе значныя хмелевыя плантацыі, і сабраны на іх ураджай дае немалы прыбытак. Звязда.
Хмёльны. 1. Які знаходзіцца ў стане ап’янення.
С і н о н і м ы: захмялелы, нецвярозы.
Грукоча машына. Маўчы, качагар, і дымам вугольным давіся! .. Хай з топкі тваёй не праб’ецца угар да містэраў хмельных і місіс. А. Дудар.
2.	Які выклікае ап’яненне.
Заморскія віны, мясцовая медавуха, гарэлка і хмельнае піва ліліся ракой. П. Ткачоў. II перан. Які прыводзіць да ўзбуджэння, самазабыцця. Зноў над роднай зямлёй вее водарам хмельным вясновым. Н. Гілевіч.
ХМЯЛЕЦЬ // ХМЯЛІЦЬ
Хмялёць. Разм. Станавіцца п’яным, п’янець.
Надта хутка ён сёння хмялее. В. Гігевіч. || перан. Прыходзіць у стан узбуджанасці, захаплення ад каго-чаго-н. Яго хмяліў хлебны дух, на якім густа настоялася паветра ў даспяваючай збажыне. М. Аўрамчык.
Хмяліць. каго. Разм. Рабіць п’яным, ап’яняць.
Вось князеў стол на сто персон у бузіне каля сцяны. Калісьці ён не меў цаны, хмяліў і цешыў шляхту. А. Бажко. II перан. Прыводзіць у стан узбуджанасці, захаплення. Нешта яе хмяліла, трывожыла: яна знайшла для сябе новае ў злосці — гэта дало ёй апору і сілу. 3. Бядуля.
ХУТАРАНСКІ //ХУТАРСКІ
Хутаранскі. Які мае адносіны да хутараніна, належыць яму.
[Уладзя] тады наўмысля пайшоў упоперак цераз забаранаваную хутаранскую ярыну. Чорны.
Хутарскі. Які мае адносіны да хутара, жыве на хутары.
На дварэ вусаты дзядзька — хутарскі гаспадар — ладзіў воз. КЧорны.
ц
ЦАГЕЛЬНЫ // ЦАГЛЯНЫ
Цагёльны. Які мае адносіны да вырабу цэглы.
Навакол жылі агароднікі, сем’і рабочых былых цагельных заводаў. М. Лынькоў.
Няправільна. Нездаволена прабурчаў нешта ззаду між цагельнага (трэба: цаглянага) друзу Чарняк, стараваты ўжо, аброслы шчаціннем баец — вохкаючы і лаючыся, ён палез наперад. В. Быкаў.
Цагляны. 1. Зроблены з цэглы, мураваны; які мае адносіны да цэглы.
Пад таполямі стаяў цагляны дом з чатырма вокнамі на вуліцу. М. Лупсякоў.
2.	Які мае колер цэглы; карычнявата-чырвоны.
Твар Дзічкоўскага быў цаглянага колеру. А. Алешка.
ЦАЛІК // ЦАЛІНА
Цалік. Снежная прастора без дарог, без слядоў; наогул месца, па якім ніхто не хадзіў, не ездзіў.
Яны збочылі з дарогі і пайшлі па снегавым цаліку туды, дзе шырокім лапікам цьмеў уночы хмызняк. В. Быкаў.
Цаліна. 1. Некранутая, ніколі не араная, але прыгодная для апрацоўкі зямля.
Вярнуўшыся праз некалькі дзён у Мінск, Лёня разам з іншымі студэнтамі паехаў на цаліну ў Казахстан. В. Вольскі.
2.	перан. Недаследаваная, нявывучаная справа, галіна чаго-н.
Аўтар [У. Карпаў] узняў вельмі важную і некранутую ў беларускай літаратуры цаліну горадабудаўніцтва. Т. Хадкевіч.
ЦАРСКІ // ЦАРСТВЕННЫ // ЦАРЫСЦКІ
Царскі. 1. Які мае адносіны да цара; самадзяржаўны.
Сінонім: манархічны.
Дужа там разбіраўся ў тых царскіх каронах Міколка. М. Лынькоў.
2.	перан. Вельмі багаты, раскошны; як у цара.
А вінаграднік, ветрам абласканы, спяліў пад небам царскія плады. X. Чэрня.
Царственны. перан. Кніжн. Велічны, поўны годнасці; незвычайна велічнай і пышнай красы, хараства.
Я прапанаваў ахвяраваць гэты вечар мастацтву, і вы царственна дазволілі мне купіць білеты ў кіно. ЯВасілёнак.
Царысцкі. Які мае адносіны да царызму.
Царысцкая палітыка.
ЦАРЫЦА // ЦАРЭЎНА
Царыца. Тытул жанчыны-манарха ў Расіі, Балгарыі і Сербіі; жонка цара.
С і н о н і м: гасударыня.
Як сама царыца ў залатой кароне, йдзе яна [жняя] ў вяночку паміж спелых гоней. ЯКупала.
Царэўна. Дачка цара.
Падышла царэўна да рыцара і ўбачыла на яго руцэ свой залаты пярсцёнак. А. Якімовіч.
ЦВЕРАЗЕЦЬ // ЦВЕРАЗІЦЬ
Цверазёць. Станавіцца цвярозым, больш цвярозым.
Мацнеў мароз, і цверазелі Анісімавы думкі, і калі ён параўняўся з Мікодымавым хутарам, дык у яго канчаткова прапала рашучасць. Р. Сабаленка.
Цверазіць. каго. Рабіць цвярозым, больш цвярозым.
Галава ў Міканора была цяпер зусім ясная: мароз, што сцінаў рэбры пад гімнасцёркаю, добра цверазіў. /. Мележ.
ЦВЁРДАСЦЬ // ЦВЯРДЫНЯ
Цвёрдасць. 1. Спец. Супраціўленне цвёрдага цела змяненню формы ці парушэнню цэласнасці яго паверхні.
Цёмныя алмазы знаходзяць прымяненне ў вырабе свідравальных інструментаў, паколькі алмаз валодае найбольшай цвёрдасціо. Хімія.
2.	Устойлівасць, трываласць; стойкасць, непахіснасць.
Падбародак і губы паказвалі на цвёрдасць характару Л. Арабей.
Цвярдыня. Крэпасць, умацаваныя пазіцыі; надзейная апора, аплот.
Закончан слаўны наш паход. Цвярдыні ворага — ў руінах. В. Таўлай.
I ЦЕСЛЯ // ЦЯСЛА // ЦЯСЛЯР
Цёсля. Тое, што і цясляр.
Старэнькая лазня ў суботу напалена прышлымі цеслямі, што рубяць хату на ўскраіне вёскі. Я. Брыль.
Цясла. Уст. Цяслярская прылада з паўкруглым лязом для выдзёўбвання карыт, начовак і пад.
За перагародкаю пры стале сядзеў начальнік пошты, сярэдніх гадоў чалавек з кароткім і шырокім носам, падобным да цяслы. Я. Колас.
Цясляр. Рабочы, які займаецца грубай апрацоўкай драўніны для будынкаў, вырабам простай драўлянай мэблі; цесля.
Бацька мой быў добры стальмах і цясляр. Ен рабіў калёсы і сані, кадушкі і ночвы, ставіў хаты і крыў стрэхі. П. Глебка.
ЦІКАВАЦЬ // ЦІКАВІЦЬ
Цікаваць. Уважліва сачыць за кім-чым-н.; выглядваць, падпільноўваць, падсцерагаць каго-што-н.
Колева маці з натоўпу цікавала за тым, што адбываецца ля стала. А. Асіпенка.
Цікавіць. Выклікаць цікавасць, імкненне даведацца пра кагошто-н.
Заўважыўшы, што Чэрапаў не збіраецца закідваць яго рознымі пытаннямі, ён пачаў выказваць тое, што яго асабліва цікавіла, хвалявала, а часам, напэўна, і мучыла. А. Кулакоўскі.
ЦІКАВЫ // ЦІКАЎНЫ
Цікавы. 1. Які выклікае цікавасць, захапляе.
Сінонім: займальны.
Крытычныя артыкулы нават у нелітаратурных выданнях у нас часта бываюць залішне спецыфічна літаратурныя і таму не заўсёды цікавыя для масавага чытача. В. Каваленка.
2.	Разм. Прывабны знешне, прыгожы.
Яна яшчэ цяпер, маючы пяцьдзесят гадоў, досыць цікавая, стройная, вёрткая, нібы ёй дваццаць гадоў. 3. Бядуля.
Цікаўны. Які хоча ўсё ведаць, выяўляе да ўсяго цікавасць.
С і н о н і м: дапытлівы.
Людзі трохгадовага ўзросту самыя цікаўныя з людзей. П. Панчанка.
ЦІТЛА // ЦІТР
Цітла. Надрадковы знак старажытнай пісьменнасці над скарочана напісаным словам ці над літарай, якая абазначае лічбу.
Цітлы — надрадковыя знакі ў выглядзе ламанай рыскі, якія ставіліся над скарочанымі словамі або літарамі, што мелі лічбавае значэнне. У. Арлоў.
Цітр. Надпіс на кадры ў кінафільме, які перадае словы дзеючых асоб ці тлумачальны тэкст.
Мы трохі спазніліся, на экране ўжо мільгаюць цітры. Білецёрша, падсвечваючы сабе ліхтарыкам, вядзе нас на месца. /. Навуменка.
ЦЫВІЛІЗАВАНЫ // ЦЫВІЛІЗАТАРСКІ // ЦЫВІЛЬНЫ
Цывілізаваны. Культурны, асвечаны, адукаваны.
Усяму цывілізаванаму свету вядома, што маленькая кропля нікаціну забівае нават каня. М. Паслядовіч.
Цывілізатарскі. звычайна іран. Які мае адносіны да цывілізатара — таго, хто быццам бы ўводзіць, пашырае цывілізацыю.
Цывілізатарская місія.
Цывільны. Грамадзянскі, не ваенны.
За сталом сядзеў сярэдніх гадоў мужчына ў ваеннай гімнасцёрцы, побач з ім — мужчына ў цывільным. ЯКурто.
ЦЫГАНАВАТЫ // ЦЫГАНІСТЫ // ЦЫГАНСКІ
Цыганаваты. Падобны на цыгана.
Другі — цыганаваты, кучаравы, з сухарлявай, загарэлай патыліцай, на якой цёмна ільснілася западзінка-равок. М. Стральцоў.
Цыганісты. Разм. Які нагадвае па выгляду і па характару цыгана.
Гаспадар — Сямён Марчанка — цыганісты, доўгі і вёрткі, як уюн. Б. Сачанка.
Цыганскі. Які мае адносіны да цыганоў, характэрны для іх.
Збоку ўсё было падобна на вялікі цыганскі табар. М. Лынькоў.
ЦЫГАРА // ЦЫГАРКА // ЦЫГАРЭТА
Цыгара. Туга скручанае ў трубачку тытунёвае лісце для курэння.
Выгладжаны і прылізаны, важна сядзіць ён у сваім кабінене за багатым сталом, курыць дарагія цыгары. ЯКолас.
Цыгарка. Самаробная папяроса.
Сінонім: самакрутка.
Марцін выцягнуў з кішэні вышыты капшук, скруціў цыгарку. /. Мележ.
Цыгарэта. Папяроса без муштука.
У машыне пахла бензінам і цыгарэтным дымам, і Алёшу вельмі захацелася закурыць, хоць наогул курыў ён мала і цыгарэты больш насіў з сабою для таго, каб пачаставаць каго трэба. Л. Арабей.
/ ЦЫРАТАВЫ // ЦЫРАТНЫ // ЦЫРАТОВЫ
Цыратавы. Разм. Тое, што і цыратовы.
У цыратавым фартуху, Маргарыта першая выскачыла з кухні і пабегла ў пярэднюю. ЯСкрыган.
Цыратны. Які мае адносіны да цыраты, звязаны з вырабам цыраты.
Цыратная вытворчасць. Цыратная майстэрня.
Цыратбвы. Зроблены з цыраты.
Суседка трымае ў руках ручку-самапіску і падручнік англійскай мовы, на сцятых каленях ляжыць тоўсты сшытак у цыратовай вокладцы і маленькі кішэнны слоўнічак. /. Навуменка.
ЦЫРКУЛЬНЫ // ЦЫРКУЛЯРНЫ' / ЦЫРКУЛЯРНЫ2 // // ЦЫРКУЛЯЦЫЙНЫ
Цыркульны. Які мае адносіны да цыркуля.
Нечакана зламалася цыркульная ножка, і ён не змог закончыць свой чарцёж. ЛіМ.