Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
Уражлівы. Які лёгка паддаецца ўражанням, вельмі чулы.
Неверагодна, але я памятаю сябе з двух год. Можа, гэта таму, што ў дзяцінстве я часта хварэў, а вядома ж: хваравітыя дзеці самыя ўражлівыя. А. Асіпенка.
Уразлівы. Здольны жыва адчуваць, успрымаць што-н.
Вася заўжды ўразлівы, насцярожаны. В. Карамазаў.
УСАДЗІЦЬ // УССАДЗІЦЬ
Усадзіць. 1. што. 3 сілай уваткнуць вострым канцом у што-н.
Дзядзька ўсадзіў сякеру ў бервяно, выпрастаўся і раптам глуха і хрыпла пачаў выгаворваць пляменніку. Б. Мікуліч.
2.	каго. Прапанаваць, прымусіць або памагчы сесці.
С і н о н і м: пасадзіць.
Кастусь усадзіў Ліпу ў кабіну, а сам палез у кузаў. Л. Гаўрылкін.
3.	перан.; што і чаго. Разм. Расходаваць, патраціць вялікую колькасць чаго-н.
Усадзіць вялікія грошы ў няпэўную справу.
Уссадзіць. 1. каго. Падняўшы, пасадзіць, паставіць на што-н.
Уссадзіць малога на канапу.
2.	што. Шчыльна насадзіць, надзець на што-н.
Уссадзіць тапор на тапарышча. || Разм. 3 цяжкасцю адзець што-н. цеснае, вузкае. Наперадзе .. смешна скакала на адной назе маленькая дзяўчынка — ніяк не магла ўссадзіць скінуты чаравік. I. Хадановіч.
УСКАЛАМУЦІЦЬ // УСКАЛМАЦІЦЬ
Ускаламўціць. 1. што. Зрабіць каламутным (ваду, вадкасць).
С і н о н і м: Замуціць.
Першыя купальшчыкі так ускаламуцяць ваду, што ніхто не захоча больш лезці. А. Пальчэўскі.
2.	перан.; каго-што. Вывесці са стану спакою, усхваляваць.
Сваім праніклівым позіркам, здавалася, ён зірнуў ёй у душу і там ўсё ўскаламуціў, узрушыў. Р. Сабаленка.
Ускалмаціць. каго-што. Зрабіць калматым.
Сінонімы: узлахмаціць, растрапаць.
— Вось што! — Барыс ускалмаціў Рэме валасы і загадаў: — Маўчок. За справу. А. Шашкоў.
УСКРАЕК// УСКРАІНА
Ускраек. Крайняя частка якой-н. прасторы; край чаго-н.
Над ускрайкам лесу, дзе пачыналіся жоўтыя пяскі, зазвінела песня ляснога жаваранка. ЯКолас.
Ускраіна. 1. Крайняя частка якой-н. мясцовасці, тэрыторыі; аддаленая ад цэнтра частка населенага пункта.
У генералавым доме жылі ўжо другія людзі. Яны сказалі, што цётка Антося перабралася на ўскраіну горада ў сваю хату. А. Карпюк.
2.	Аддаленая, пагранічная тэрыторыя дзяржавы.
Ускраіна Расійскай імперыі.
УСТАНОВАЧНЫ // УСТАНОЎЧЫ
Установачны. Які дае арыенціроўку, указанне на што-н.; прынцыпова важны.
Установачны артыкул Максіма Танка быў змешчаны ў 12-м нумары «Нашай волі», а на трынаццатым газета была закрыта. У. Калеснік.
Устанбўчы. Які мае сваёй мэтай заснаванне, арганізацыю чаго-н.
У Маскве праходзіў устаноўчы кангрэс, у рабоце якога прынялі ўдзел дэлегацыі дзесяці краін, якія культывуюць спартыўную акрабатыку. Звязда.
УССУНУЦЬ//УСУНУЦЬ
Уссўнуць. што. 1. Сунучы, падняць наверх.
Уссунуць бэльку на зруб.
2.	Разм. Абуць, надзець (звычайна наспех, часова).
Андрэй устаў, не запальваючы лямпы адзеўся, уссунуў на ногі боты, зняў кажух і шапку, апрануўся і пайшоў з хаты. А. Чарнышэвіч.
Усўнуць. каго-што. 1. Сунуўшы, змясціць унутр, усярэдзіну чаго-н.; увапхнуць у што-н.
Міколка ўзяў сваю старую школьную торбачку .. Напакаваў яе, усунуў туды і стары абгрызены пенал, любімы сшытак. М. Лынькоў.
2.	Прасунуць унутр чаго-н.
— Таварыш камандзір! — усунуў галаву ў дзверы разведчык.— Вас можна на хвілінку? Ў. Федасеенка.
3.	Разм. Даць што-н. у рукі.
— Бяры! I бяжы ў цэх...— неяк злосна прамовіў вахцёр, усунуўшы Асташонку ў рукі пропуск. М. Ваданосаў.
УССЫПАЦЬ // УСЫПАЦЬ
Уссыпаць. што. Насыпаць на каго-што-н.
Пасля вянца [маладыя] уз’ехалі на двор, уссыпалі на іх з паўпуда хмелю. У. Корбан.
Усыпаць. 1. што і чаго. Насыпаць чаго-н. куды-н.
Маці знайшла торбу і ўсыпала ў яе з гарнец бульбы. А. Якімовіч.
2.	што. Пакрыць усю паверхню чым-н.
Апалыя лісты ўсыпалі сцежкі і мокрую траву. С. Грахоўскі.
3.	каму. Разм. Пабіць або вылаяць каго-н.
— От здыму папругу ды як усыплю, то навучышся і сеяць і са -старэйшымі гаварыць. АЧарнышэві.ч.
УСТОЙЛІВЫ // УСТОЯНЫ
Устойлівы. 1. Здольны цвёрда стаяць, трымацца, не хістаючыся, не падаючы.
Цягуча, нудна скрыпіць пад нагамі верхняя ступенька канторскага ганка, і я хутчэй ступаю на ніжнюю, больш устойлівую. В. Палтаран.
2.	Які не паддаецца зменам, хістанням; пастаянны; стойкі.
Перадавыя раёны і гаспадаркі абавязаліся дасягнуць высокіх, устойлівых ураджаяў сельскагаспадарчых культур. Звязда.
Устбяны. Які стаў гатовым для ўжывання ў выніку доўгага стаяння ў адпаведных умовах.
Устояны квас. Устояная наліўка.
УСТРЫМАЦЦА // УТРЫМАЦЦА
Устрымацца. 1. Стрымаць сябе ад якіх-н. дзеянняў, адмовіцца ад чаго-н.
Я папярэдзіў Карповіча, каб ён устрымаўся пакуль што ад шчырых размоў са сваім жыхаром. М. Машара.
2.	Ухіліцца, не прыняць удзелу (у галасаванні).
Колькі ўстрымалася пры галасаванні — не падлічвалі, важна было, .. што ніхто не галасаваў супроць. Т. Хадкевіч.
Утрымацца. 1. Пэўным намаганнем затрымацца на месцы, не ўпасці, устаяць на нагах.
Мы паслізнуліся і ледзь утрымаліся на нагах. Т. Хадкевіч.
2.	He адступіць пад націскам непрыяцеля, не здаць пазіцыі, затрымацца на якім-н. рубяжы.
Сабраў тады камандзір наша аддзяленне ды і кажа, што вельмі важна танкам утрымацца на тым беразе. У. Юрэвіч.
3.	Разм. Стрымаць сябе ад якога-н. учынку, дзеяння, не даць праявіцца чаму-н., не зрабіць таго, што хочацца.
Чубар таксама не ўтрымаўся ад спакусы — падаўся ў будан. /. Чыгрынаў.
УСТУПІЦЦА // УТУПІЦЦА
Уступіцца. Заступіцца за каго-што-н., узяць пад сваю ахову.
— Ціхі ён у нас, пане,— уступілася за сына маці, якая сядзела на палку каля малых дзяцей. А. Пальчэўскі.
Утўпіцца. Разм. Пільна, не адводзячы вачэй, глядзець на каго-што-н.
Коля ўстаў, падышоў да акна, нешта паўглядаўся, потым зноў утупіўся ў чарцёж. В. Мыслівец.
УСТУПЧАТЫ // УСТУПЧЫВЫ
Устўпчаты. Які мае ўступы (ступені ці выемкі); з уступамі.
Уступчатая сцяна.
Устўпчывы. Гатовы на ўступкі; згаворлівы.
Сінонім: памяркоўны.
— Уступчывы ты, Андрэй. Калі ты моцна перакананы ў праваце сваёй, трэба адстойваць свой погляд. П. Пестрак.
УСХАДЗІЦЦА // УХАДЗІЦЦА
Усхадзіцца. Дайсці да крайняй ступені праяўлення чаго-н.
У засценку ўсхадзіліся пеўні, спявалі без пары,— напэўна, на перамену надвор’я. А. Чарнышэвіч.
Ухадзіцца. Закончыць, завяршыць якую-н. работу.
С і н о н і м: управіцца.
Гаспадар Восіп Ваўчэцкі, ухадзіўшыся ў хляве, сядзеў на табурэце і на самаробным капыле падбіваў сабе бот: адстала падэшва. У. Дамашэвіч.
УСХАПІЦЦА // УХАПІЦЦА
Усхапіцца. 1. Хутка ўстаць.
Гарбачоў усхапіўся з крэсла, захадзіў па кабінеце. А. Шашкоў. || Разм. Прачнуўшыся, хутка падняцца з пасцелі; рана
ўстаць. Назаўтра Міхась усхапіўся да сонца. А. Якімовіч.
2.	перан. Хутка і нечакана пачацца.
Хутка ўсхапілася полымя. Затрашчала, загуло. Л. Гаўрылкін.
3.	З’явіцца, ускочыць (пра мазалі, прышчы і пад.).
На далонях у хлопцаў усхапіліся крывавыя мазалі. У. Карпаў.
Ухапіцца. 1. Паспешна схапіцца, моцна ўзяцца за каго-што-н.
С і н о н і м: учапіцца.
Янка ўхапіўся за нос лодкі і падцягнуў яе так, каб можна было зручна апынуцца ў ёй. ЯКолас.
2.	перан. Пачаць хутка, адразу рабіць што-н.
Сінонім: прыняцца за што-н.
Пакуль мы прыехалі, пушча ўжо гаманіла звонам піл і стукам сякер. Мы прывязалі Арла на ўзлеску, падкінулі яму сена і таксама ўхапіліся за работу. А. Якімовіч.
3.	перан. Праявіць асобую цікавасць да каго-чаго-н., гатоўнасць выкарыстаць каго-што-н. у сваіх інтарэсах.
За Цімоха Будзіка ўхапіўся ён [Саўка] цяпер, як хапаецца за купіну сярод дрыгвы чалавек, страціўшы пад нагамі грунт. ЯКолас.
УСХВАЛІЦЬ//УХВАЛІЦЬ
Усхваліць. каго-што. Расхваліць; праславіць.
Усхвалілі чалавека больш чым трэба, дык ён і зазнаўся.
Ухваліць. што. 1. Даць станоўчую ацэнку чаму-н.
Леанід непакоіўся, што таварышы могуць не ўхваліць яго ўчынак, і падрыхтаваўся абараняцца. У. Шахавец.
2.	Афіцыйна адобрыць, прыняць, зацвердзіць.
Ухваліць план развіцця гаспадаркі.
УСЦЕШЫЦЦА // УЦЕШЫЦЦА
Усцёшыцца. Знайсці для сябе задаволенне, уцеху ў кімчым-н., узрадавацца.
Глянь на свет, хай усцешыцца сэрца. Колькі светлае радасці сёння!.. П. Трус.
Уцёшыцца. Перастаць гараваць, супакоіцца; абрадавацца.
Учытаўся ў тыя байкі я і ўцешыўся вялікім адкрыццём: ага. можна пісаць пра ўсё тое, што акружае цябе. А. Бялевіч.
УСЦЯГНУЦЦА // УЦЯГНУЦЦА
Усцягнўцца. Разм. 3 цяжкасцю ўзысці, падняцца на верх чаго-н.
Стары давалокся да стала знясілены, усцягнуўся на край лавы і ўспёрся ўпалымі грудзьмі на стол. К. Кірэенка.
Уцягнўцца. 1. Прыняць удзел у чым-н.
[Сымон] пакрысе ўцягнуўся ў гаворку і нарэшце сам пачаў гаварыць гладка і цікава. Чорны.
2.	перан. Паступова прывыкнуць, прызвычаіцца да чаго-н.; асвоіцца з чым-н.
— Канешне, на першых часах нялёгка будзе, але пачнеш вучыцца, уцягнешся, і ўсё стане на сваё месца. А. Кулакоўскі..
УТЫЛІТАРНЫ // УТЫЛІТАРЫСЦКІ
Утылітарны. Заснаваны на імкненні да практычнага выкарыстання, прымянення чаго-н.
Сінонім: практычны.
На жаль, змалку ў іх [дзяцей] выхоўваюцца безуважнасць і утылітарны погляд на прыроду. Яна, маўляў, для таго, каб на яе ўлонні адпачыць, падыхаць свежым паветрам. В. Вітка.
Утылітарысцкі. Які маеадносіны да утылітарыста — чалавека, які імкнецца з усяго атрымліваць выгаду, карысць, расцэньвае ўсё толькі з практычнага пункту гледжання.
Утылітарысцкі падыход. Утылітарысцкія погляды.
УЦЕШАНЫ // УЦЕШЛІВЫ / УЦЕШНЫ
Уцёшаны. Такі, якога ўцешылі, супакоілі, абрадавалі.
Уцешанае дзіця.
Уцёшлівы. Тое, што і ўцешны.
Уцешлівая вестка.
Уцёшны. Які прыносіць уцеху; радасны, прыемны.
Самыя ўцешныя моманты ў Ганьчыным жыцці бываюць тады, калі ў мацеры нічога не баліць і калі яна можа цэлы вечар расказваць і расказваць, пра што б Ганька ні пыталася. А. Васілевіч.
УЯЎЛЕНЫ // УЯЎНЫ
Уяўлены. Такі, які можна ўявіць, узнавіць розумам, фантазіяй.
Уяўлены вобраз. Уяўленая сітуацыя.
Уяўны. Які існуе не ў сапраўднасці, а ва ўяўленні; які толькі ўяўляецца.
Паслужыўшы арганістам, ён нагледзеўся на жыццё ксяндзоў, на іх уяўную святасць і стаў перакананым атэістам. П. Мядзёлка.
ф
ФАБРЫКАНТ // ФАБРЫКАТ
Фабрыкант. Уладальнік фабрыкі.
Цар і царскія міністры, фабрыкант, банкір і пан забіралі усё чыста у рабочых і сялян. С. Грахоўскі.
Фабрыкат. Гатовы фабрычны выраб, закончаны прадукт вытворчасці.
Пры недахопе ўласнай сыравіннай базы, пры вялікай колькасці кваліфікаванай рабочай сілы, пры высокіх выдатках вытворчасці выпрацоўваць паўфабрыкат або танныя масавыя фабрыкаты робіцца нявыгадным. Эканамічная геаграфія зарубежных краін.