• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    УГРЭЦЬ // УЗГРЭЦЬ
    Угрэць. Разм. 1. каго-што. Зрабіць цёплым, нагрэць, сагрэць.
    Як натапілі добра печку, дык і ўгрэлі хату.
    2.	без дап. Прыгрэць.
    Угрэла сонца. Жней чародкі ідуць паважна, як лябёдкі. Я. Колас.
    3.	каго-што. Упарыць, моцна ўтаміць.
    Цяжкая паклажа на возе добра ўгрэла каня.
    4.	каго, па чым і без дап. Груб. Ударыць чым-н., агрэць.
    Сабака, згледзеўшы гаспадара, з усіх ног кідаецца ў бульбоўнік. Нібы ведае: лепей быць далей ад гэтага панурага і злоснага чалавека — нізавошта можа ўгрэць ботам. Б. Сачанка.
    Узгрэць. каго. Разм. Даць спагнанне за якую-н. правіннасць; моцна пабіць.
    — Ну, вы мяне ўзгрэлі на сходзе, дык я гэта памятаю. А. Кучар.
    УДАЛЫ // УДАЧЛІВЫ // УДАЧНЫ
    Удалы. S. Які завяршаецца ўдачай; паспяховы, удачны.
    Рэйд той наш, па сутнасці першы, быў удалы. I. Шамякін.
    2.	Вельмі добры.
    Здаецца, ні адзін год не была такая ўдалая сенажаць! М. Нікановіч.
    3.	Здатны на ўсё, спрытны, умелы.
    — Чыста ў вас, хораша. I няўжо ж гэтак у вас штодзень? Ці можа жонка ваша такая ўдалая гаспадыня? ЯКолас.
    4.	Смелы, адважны, храбры; хвацкі.
    — Каб была пры мне дружына юнакоў — хлопцаў удалых, ускалыхнуў бы я Карпаты. А. Бажко.
    Удачлівы. Такі, справы якога заўсёды завяршаюцца ўдачай, якому ва ўсім вязе, спадарожнічае ўдача.
    Ляўчук не ўкладваў у гэта паняцце [быць чалавекам] якога складанага ці філасофскага сэнсу, гэта ў яго фармулявалася проста: каб быў добры, разумны і ўдачлівы, але не за кошт другіх. В. Быкау.
    Удачны. 1. Які адпавядае неабходным патрабаванням; добры, удалы.
    Кожнай гаспадыні хочацца, каб хлеб, асабліва калі ён са свежага каласка, быў вельмі ўдачны. М. Арочка.
    2.	Які завяршыўся ўдачай; паспяховы.
    Пад .. кіраўніцтвам [Канстанцінава] патрыёты правялі шмат удачных засад, і слава пра канстанцінаўцаў пракацілася па раёну. А. Дзенісевіч.
    УДОЙ // УДОЙЛІВАСЦЬ / УДОЙНАСЦЬ
    Удой. Колькасць малака, надоенага за адзін раз ці за які-н. перыяд.
    3	Апенькіным мы сёння сумесна праглядалі рацыён, і ён застаўся задаволены маёй раскладкай, тым больш, што ўдоі за апошнія два тыдні ў нас прыкметна павялічыліся. А. Васілевіч.
    Удойлівасць. Toe, што і ўдойнасць.
    Высокая ўдойлівасць каровы.
    Удбйнасць. Здольнасць жывёлы даваць тую ці іншую колькасць малака (удой).
    Сінонім: малочнасць.
    Правільны догляд за каровамі амаль удвая павысіў іх удойнасць. Полымя.
    УДУМАЦЬ // УЗДУМАЦЬ
    Удўмаць. што. Разм. Надумаць, прыдумаць што-н.
    Я паціснуў плячыма: што сталася сёння з жонкаю? — Ты нешта ўдумала сабе? Б. Сачанка.
    Уздўмаць. 1. Нечакана задумаць, захацець зрабіць што-н.
    С і н о н і м: надумаць.
    Мажэйка вырашыў рашуча адбівацца ад усіх, хто ўздумае на яго нападаць. У. Шахавец.
    2.	Разм. Успомніць, прыпомніць.
    Хацела запрасіць: «Прыходзьце вы да нас», але ўздумала, што не яна гаспадыня тут,— Ядзя павінна запрашаць. Е. Лось.
    УДЫХНУЦЬ // УЗДЫХНУЦЬ
    Удыхнўць. што. 1. Набраць у лёгкія паветра пры дыханні; проціл. выдыхнуць.
    Як хораша выйсці на двор і на поўныя грудзі ўдыхнуць свежае, крыху роснае ранняе паветра. П. Ткачоў.
    2.	перан.; у каго-што. Напоўніць, усяліць, заставіць пранікнуцца чым-н.
    Удыхнуць новыя сілы. Удыхнуць надзею.
    Уздыхнўць. 1. Зрабіць уздых, уздыханне.
    Ен моўчкі тупаў услед і час ад часу чамусьці ўздыхаў. /. Чыгрынаў.
    2.	Перадыхнуць, адпачыць.
    — Знайсці то знайшоў, ды вельмі ж занятыя яны: і днём і ноччу на будоўлі, уздыхнуць няма калі. А. Кулакоўскі.
    УЕЗД // УЗ’ЕЗД
    Уёзд. Месца, праз якое ўязджаюць куды-н.; заезд.
    Пры ўездзе ў вёску на высокай маляўнічай арцы віселі лозунгі. Л. Гаўрылкін.
    Уз’ёзд. Месца, дарога, па якой уз’язджаюць на што-н., куды-н.
    На паваротцы дарогі, дзе пачынаўся ўз’езд на бераг, Каваль заўважыў Паліну. А. Савіцкі.
    13 С. М. Грабчыкаў
    385
    УЕСЦІСЯ // УЗ’ЕСЦІСЯ
    Уёсціся. 1. Глыбока пранікнуць, упіцца ў што-н. (пра фарбу, пыл і інш.).
    У лазні Сымон старанна мыў рукі, бо ў іх яшчэ ў першы дзень работы ўелася смала. А. Чарнышэвіч.
    2.	Урэзацца, упіцца.
    Моцна скруцілі Міколку рукі назад, аж уеліся рамяні ў цела. М. Лынькоў.
    3.	перан. Разм. Надоўга застацца ў памяці, сэрцы і г. д.
    Звон ходзікаў на ўсё жыццё ўеўся ў памяць Аксёну. /. Дуброўскі.
    Уз’ёсціся. Разм. Раззлавацца, накінуцца на каго-н. з папрокамі, абвінавачаннямі, пагрозамі; пачаць помсціць каму-н.
    — Добра зрабілі, што не задзіраліся з .. [жулікамі], бо гэтая шайка, калі б уз’елася, нарабіла б вам бяды. М. Машара.
    УЕХАЦЬ // УЗ’ЕХАЦЬ
    Уёхаць. 1. Заехаць унутр чаго-н.; прыехаць куды-н.
    У пачатку жніва, неяк раз раніцай, у Бярозаўку ўехалі тры параконныя салдацкія брычкі. А. Васілевіч.
    2.	Разм. Праехаць які-н. шлях, ад’ехаць якую-н. адлегласць.
    За дзень мы ўехалі больш за сто кіламетраў.
    3.	перан. Увайсці ў што-н. мяккае, сыпучае; асесці, спусціцца; угрузнуць.
    Цяпер хатка ўехала ў; зямлю, асунулася і выглядае побач з новым зрубам кучай парахні. С. Александровіч.
    Уз’ёхаць. 1. Заехаць на больш высокае месца.
    Бомба трапіла ў наплаўны мост тады, калі санітарны аўтобус з раненымі паспеў ужо ўз’ехаць на бераг. В. Хомчанка.
    2.	Наехаць на каго-што-н.
    Толькі ржавая сетка-агароджа ў адным месцы была парвана — на яе, па ўсім відаць, уз’ехаў танк. Б. Сачанка.
    / УЖЫВАЛЬНЫ // УЖЫБАНЫ // УЖЫТНЫ // // УЖЫТЫ // УЖЫЎЧЫВЫ
    Ужывальны. Які часта, шырока ўжываецца; агульнапрыняты.
    Найбольш ужывальнымі суфіксамі назоўнікаў жаночага роду з’яўляюцца наступныя: -к-а, .. -антк-а, -янтк-а .. Граматыка беларускай мовы.
    Ужываны. Які ўжо быў ва ўжытку; якім карысталіся.
    Кастусь і Мікола пачалі мыпца пад умывальнікам, які быў
    прыладжаны да павеці. Каля яго вісеў яшчэ чысты, але ўжываны ручнік. М. Машара.
    Ужытны. Тое, што і ў ж ы в а л ь н ы.
    Часта ўжытнае слова.
    Ужыты. Выкарыстаны, скарыстаны; прыменены.
    Зброя не была ўжыта.
    Ужыўчывы. Які ўмее лёгка ўжывацца, жыць у згодзе, ладзіць з другімі.
    Калі людзі трапляюць ужыўчывыя, аднолькавых. поглядаў, яны робяцца сапраўды блізкімі і шчырымі таварышамі. М. Машара.
    УЗБАГАЦЕЦЬ // УЗБАГАЦІЦЬ
    Узбагацёць. Разм. Разбагацець, стаць багатым.
    — Узбагацела, гадаўка, бацьку пахаваць не прыехала. А. Чарнышэвіч.
    Узбагаціць. каго-што. 1. Зрабіць багатым, заможным.
    — Ратуйце... Усё жыццё дзякаваць буду, узбагачу... Усё аддам. /. Шамякін.
    2.	перан. Зрабіць больш разнастайным па саставу, багатым па зместу і г. д.
    Назіранні далі мне шмат цікавага, і жыццё на возеры ўзбагаціла мяне новымі ведамі і ўражаннямі. В. Вольскі.
    УЗБРАЕННЕ//УЗБРОЕНАСЦЬ
    Узбраённе. Зброя і боепрыпасы, прызначаныя для вядзення вайны, для -бою.
    I ўжо ў самыя апошнія дні перад вялікімі баямі атрада на пераправах група партызан Бумажкова правяла патайнымі дарогамі з нямецкага акружэння полк з усім узбраеннем. КЧорны.
    Узброенасць. 1. Забяспечанасць арміі ўзбраеннем.
    Высокая ўзброенасць арміі.
    2.	Забяспечанасць якімі-н. прыладамі, прыстасаваннямі, матэрыяламі, сродкамі і г. д.
    Тэхнічная ўзброенасць.
    УЗБУДЖАЛЬНАСЦЬ // УЗБУДЖАНАСЦЬ // // УЗБУДЖЭННЕ // УЗБУДЛІВАСЦЬ
    Узбуджальнасць. Здольнасць прыходзіць у стан узбуджэння, хвалявання.
    Празмерная ўзбуджальнасць хлопчыка.
    Узбўджанасць. Усхваляванасць, узрушанасць.
    Золатаў, напэўна, выдаў бы сваю ўзбуджанасць тым, што крочыў бы па пакоі, каб знаходзіўся ў прасторным кабінеце.
    1.	Шамякін.
    Узбуджэнне. Стан актыўнай, напружанай нервовай дзейнасці; хваляванне.
    Першае нервовае ўзбуджэнне прайшло, але мае сябры паводзяць сябе трывожна. С. Александровіч.
    Узбўдлівасць. Спец. Здольнасць рэагаваць на ўздзеянне раздражняльнікаў.
    Узбудлівасць клетак жывой тканкі.
    УЗБУЙНЕЦЬ // УЗБУЙНІЦЬ
    Узбуйнёць. Стаць больш буйным, павялічыцца.
    [Каласы] узбуйнелі ўдвая, набрынялі, наступі — пырснуць крухмалам. /. Пташнікаў.
    Узбуйніць. што. Зрабіць больш буйным па памерах, аб’ёму і г. д.
    Узбуйніць калгасы. Узбуйніць фермы.
    УЗЛАЖЫЦЬ // УЛАЖЫЦЬ
    Узлажыць. што. 1. Палажыць на што-н., паверх, на верх чаго-н.
    Кастусь памог узлажыць мяхі на воз. С. Александровіч.
    2.	перан. Даручыць каму-н. якія-н. абавязкі.
    Узлажыць адказнасць за правядзенне работы на брыгадзіра.
    Улажыць. каго-што. 1. Палажыць, змясціць унутр чаго-н.
    С і н о н і м: укласці.
    Напісаўшы пісьмо, Ганка ўлажыла яго ў канверт.. >7. Бяганская.
    2.	перан. Патраціць, расходаваць на што-н.
    Казалі, што Ева расчала рубіць вясной вялікі дом, восем на дзевяць, каб улажыць усе тыя лішнія грошы, якія яна атрымала сёлета за лён. Я. Ермаловіч.
    3.	Надаць каму-н. ляжачае становішча, памагчы легчы; прымусіць легчы.
    Дзеда ўлажылі ў пасцель, паставілі на тумбачку бутэлечкі з лекамі, шклянку з вадой. В. Хомчанка.
    4.	Разм. Забіць.
    Раптам зводдаля, адтуль, куды напрасцяк імчаўся бяляк, пачуўся стрэл, і Мікола ўбачыў, як далёка нехта з яго сяброў усё-такі ўлажыў небараку. У. Краўчанка.
    УЗЛАМАЦЬ // УЛАМАЦЬ
    Узламаць. 1. Ломячы, разбіць, адкрі,іць што-н. замкнутае, запёртае.
    Ігнась сякерай узламаў замок, і жудасць ахапіла яго. А. Чарнышэвіч. II Праламаць, разламаць. У вагоне нумар дзесяць палонныя ўзламалі сцяну і выскачылі на хаду. М. Лупсякоў.
    2.	Зрабіць прарыў у чым-н., парушыць што-н.
    Узламаць абарону праціўніка.
    Уламаць. Разм. 1. што. Праламаць; зрабіць пралом.
    Уламаць страху.
    2.	што. Ломячы, аддзяліць частку ад чаго-н.
    С і н о н і м: адламаць.
    Уламаць хлеба.
    3.	перан.; каго. Пераканаць, з цяжкасцю ўгаварыць згадзіцца з чым-н.
    — Праўду кажучы, мы са старшынёй калгаса добра-такі ўспацелі, пакуль уламалі Бандарэнку: не хацеў дапускаць Васіля да руля. М. Даніленка.
    УЗЛЕГЧЫ // УЛЕГЧЫ
    Узлёгчы. Налегчы, наваліцца на каго-што-н.
    Хлопец адразу падышоў да агароджы і ўзлёг на яе грудзьмі. Чорны.
    Улёгчы. Разм. 1. Поўнасцю аддацца якой-н. справе.
    Ціхон прамаўчаў, выкарпаў з гэбля стружку і зноў улёг габляваць. М. Лобан.
    2.	Кінуцца наўздагон за кім-чым-н.
    I раптам пад самымі нагамі прашмыгнула рудая вавёрка. Нават не памятаў Алесь, як улёг за ёй. М. Ваданосаў.
    3.	Пачаць заляцацца да каго-н.
    He на жарты |Галаўня] улёгза Клавай. М. Гродкеў.
    УЗЛЕЗЦІ // УЛЕЗЦІ
    Узлёзці. на што. 1. Залезці, узабрацца на што-н. высокае, на верх, на паверхню чаго-н.
    Вязень узлез на столік, што стаяў пад акенцам, узяўся рукамі за краты, упёрся ў іх галавой і прагна глядзеў на турэмны двор. В. Таўлай.
    2.	Разм. Надзецца, налезці (пра адзенне, абутак).