Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
Стэрыльнасць. Адсутнасць на чым-н. мікраарганізмаў.
He маючы ўяўлення аб мікробах, стэрыльнасці, дэзінфекцыі, прымяняючы самыя розныя брудныя інструменты, яны [знахары] калечаць сваіх пацыентаў, a то і зусім прыводзяць да гібелі. Пытанні рэлігіі і атэізму.
СУБ’ЕКТЫВІСЦКІ // СУБ’ЕКТЫЎНЫ
Суб’ектывісцкі. Які мае адносіны да суб’ектывіста, суб’ектывізму — ідэалістычнага напрамку ў філасофіі, які сцвярджае, што развіццё грамадства вызначаецца не аб’ектыўнымі закана-
мернасцямі, а суб’ектыўнымі фактарамі — воляй, жаданнямі, імкненнямі пэўных асоб.
Усе суб’ектывісцкія тэорыі мастацтва адрываюць творчую дзейнасць пісьменніка ад аб’ектыўнай рэчаіснасці, ігнаруюць грамадскую прыроду мастацкага мыслення. Полымя.
Суб’ектыўны. Які мае адносіны да суб’екта, чалавека, да яго асобы, дзеяння, паводзін; пазбаўлены аб’ектыўнасці, аднабаковы.
Лірычнае «я», здаецца, па-ранейшаму густа засеяла творы паэта, але яно не заўсёды выказвала суб’ектыўнае ўспрыманне свету. М. Арочка.
СУБСТАНТЫВАВАНЫ // СУБСТАНТЫЎНЫ
Субстантываваны. У мовазнаўстве: які перайшоў у катэгорыю наэоўнікаў.
Субстантываваныя словы выступаюць у сказе ў той жа сінтаксічнай функцыі, што і назоўнікі.
Субстантыўны. У мовазнаўстве: 1. Такі, у якім галоўным словам з'яўляецца назоўнік.
Аўтары твораў ііа-рознаму ўводзяць субстантыўныя перыфразы ў моўнае палатно. Г. Малажай.
2.	Які выступае ў ролі назоўніка.
Субстантыўны прыметнік. Субстантыўныя словы.
СУДЗЕЙСКІ // СУДОВЫ
Судзёйскі. 1. Які мае адносіны да суддзі — службовай асобы ў органах суда.
Патраціўшы дзесяць тысяч долараў на набыццё судзейскай пасады, [Грынфілд] хацеў як мага хутчэй вярнуць назад патрачаныя грошы. М. Лынькоў.
2.	Уст. Які служыць у судзе, судовым апараце.
Гэты знак зіхацеў на кожным гузіку форменнага мундзіра судзейскіх чыноўнікаў. Г. Кісялёў.
Судбвы. 1. Які мае адносіны да суда.
— Я не веру, што Іван Мікалаевіч мог зрабіць гэта. Паверу наконт многіх, але наконт яго — ніколі. Тут відавочна судовая памылка. У ёй разбяруцца. У. Караткевіч.
2.	Які мае адносіны да судаводства — разгляду крымінальных і грамадзянскіх спраў у судзе.
Вядома, што ў судовых працэсах памешчыкаў з сялянамі Багушэвіч заўсёды абараняў інтарэсы сялян. М. Ларчанка.
СУКЕНКА // СУКОНКА
Сукёнка. Жаночае адзенне, верхняя частка якога, што адпавядае кофце, складае адзінае цэлае з ніжняй часткай, якая адпавядае спадніцы.
С і н о н і м: плацце.
На Лёдзі была новая, з залацістым зіхценнем муаравая сукенка. У. Карпаў.
Сукбнка. 1. Абрэзак сукна ці іншай шарсцяной тканіны для чысткі, націрання чаго-н.
Свідзерскі знайшоў на кватэры начальніка станцыі шчотку і доўга шоргаў ёю па чаравіках, потым драіў яшчэ і суконкай. В. Хомчанка.
2. Суконная ануча.
[Пракоп] рашуча падымаецца з пасцелі, запальвае газоўку Абуваецца. Накручвае на ногі суконкі, надзявае лепшыя боты. Я Колас.
СУМАВЫ // СУМАРНЫ
Сўмавы. Спец. Які характарызуе што-н. з боку вартасці, гра шовай сумы.
Сумавыя паказчыкі выканання плана ўвогуле былі даволі высокія, што сведчыла аб паспяховым ажыццяўленні пастаўленых задач. Звязда.
Сумарны. Кніжн. 1. Які атрыманы ў выніку складання, з’яўляецца агульнай сумай чаго-н.
Сумарны расход вады на патрэбы прамысловасці цяпер перавышае расход яе на бытавыя патрэбы. Звязда.
2	. He канкрэтызаваны, абагульнены.
Коласаўскі селянін — асоба даволі ўстойлівая, надзеленая пэўнымі псіхалагічнымі рысамі, рэальнымі прыкметамі характару,— з’яўляецца ўсё ж героем сумарным. / Навуменка.
СУМЕЦЦА // СУМЕЦЬ
Сумёцца. Збянтэжыцца; разгубіцца.
3	непрывычкі кіраваць гэтакім вялікім сходам чалавек спачатку сумеўся. К. Чорны.
Сумёць. звычайна з інф. Здолець, змагчы што-н зрабіць, ажыццявіць.
Ваганаў так сумеў паставіць свае гарматы і так спрытна мяняў іх месцы, што агонь праціўніка не рабіў ніякай шкоды. Я Колас
СУМЛЕННАСЦЬ // СУМЛЕННЕ // СУМНЕННЕ
Сумлённасць. Сумленныя паводзіны, сумленныя адносіны да каго-чаго-н.; чэснасць; праўдзівасць.
Прыемна было адвесці душу з блізкім чалавекам, у сумленнасці якога не было сумненняў. /. Новікаў.
Сумлённе. Маральная ацэнка сваіх дзеянняў і ўчынкаў на аснове разумення абавязку перад грамадствам, радзімай, калектывам, сям’ёй.
Шчырая душа, чалавечае глыбокае сумленне, спакойная працавітасць — былі яе натурай. Чорны.
Сумнённе. Няўпэўненасць у праўдзівасці, магчымасці чаго-н.; адсутнасць веры ў каго-н.; упэўненасці ў чым-н.
Няма сумнення, што выявіцца нямала новых помнікаў беларускай гісторыі і культуры, якія заслугоўваюць увагі патомкаў і павінны быць пастаўлены пад ахову дзяржавы. П. Глебка.
СУМЯШЧАЛЬНАСЦЬ Ц СУМЯШЧАЛЬНІЦТВА
Сумяшчальнасць. Здольнасць, магчымасць сумяшчацца.
Характэрным для выказванняў ідэалагічных абаронцаў капіталізму з’яўляецца сцверджанне аб сумяшчальніцтве навукі і рэлігіі. S. Кавалгін.
Сумяшчальніцтва. Выкананне работы на якой-н. платнай пасадзе адначасова з асноўнай работай.
Сярод мастацкіх кіраўнікоў самадзейнасці ўкаранілася заганная практыка сумяшчальніцтва. Маладосць.
СУПОЛЬНІЦКІ // СУПОЛЬНЫ
Супбльніцкі. Які мае адносіны да супольніка — саўдзельніка, хаўрусніка ў якіх-н. непрыгожых справах, злачынстве.
Супольніцкія інтарэсы. Супольніцкая змова.
Супбльны. Агульны, сумесны.
Тады якраз пачыналіся рершыя крокі супольнай працы. /. Грамовіч.
СУПЯРЭЧЛІВАСЦЬ//СУПЯРЭЧНАСЦЬ
Супярэчлівасць. Наяўнасць супярэчнасцей у чым-н.
Праз увесь раман адчуваеш гэтую супярэчлівасць. У. Юрэвіч.
Супярэчнасць. 1. Становішча, пры якім адно выключае другое, не сумяшчальнае з ім, процілеглае яму; неадпаведнасць, няўзгодненасць.
Для нас важным з’яўляецца не толькі самі супярэчнасці твораў Бядулі, а асноўны сэнс гэтых супярэчнасцей. В. Каваленка.
2.	звычайна мн. У філасофіі: адносіны процілегласцей, уласцівых прадметам і з’явам прыроды і грамадства.
Максім Танк даў праўдзівую ацэнку тым супярэчнасця.м, якія рэвалюцыянізіравалі рыбацкія вёскі, улавіў сутнасць сацыяльнага канфлікту. У. Калеснік.
СУСЕДНІ // СУСЕДСКі
Сусёдні. Які знаходзіцца, размяшчаецца побач, паблізу, па суседству.
Увосень школа памагала суседняму калгасу на ўборцы агарода. 1. Грамовіч.
Сусёдскі. 1. Які мае адносіны да суседа, належыць яму.
Я павярнуў да старшынёвага дома, не дайшоў да яго, спыніўся перад суседскім свірнам. В. Карамазаў.
2.	Які жыве па суседству.
Пасля жніва або пасля ўкосу канюшыны суседскія хлапчукі пускалі на свае загоны коней. А. Кулакоўскі.
СУЦЕШЫЦЬ// СУЦІШЬІЦЬ
Суцёшыць. каго-што. Спачуваннем, угаворамі аблягчыць чыё-н. гора, перажыванне, заспакоіць; парадаваць, абрадаваць каго-н.
У самыя змрочныя, цяжкія часы маці не траціла надзеі на лепшае, умела і суцешыць і натхніць. Б. Сачанка.
Суцішыць. каго-што. 1. Супакоіць— уціхамірыць, утаймаваць.
Грамыка суцішыў моладзь і аб’явіў пачатак канцэрта. /. Дуброўскі.
2.	Паменшыць, змякчыць, зрабіць менш адчувальным.
Пятро стагнаў — яна пяшчотна гладзіла яго рукі, шчокі, быццам хацела гэтак суцішыць боль. I. Шамякін.
СУШЫЦЬ// СУШЭЦЬ
Сушыць. каго-што. Высушваць, прасушваць; рабіць сухім.
Гады два валялася на нашым двары разбітая трохтонка. Мачылі яе ўсе дажджы, абдзімалі ўсе вятры і сушылі ўсе сонцы. Д. Скрыган.
Сушэць. Высыхаць, падсыхаць; станавіцца больш сухім.
Падзьмула з поўначы здаровым халадком. Зямля сушэла, пакрывалася цвёрдаю скарынкаю. Я. Долас.
СХЕМАТЫЗМ // СХЕМАТЫЧНАСЦЬ
Схематызм. Спрошчанасць, трафарэтнасць у чым-н.
Акцёры, якія стаялі на рэалістычных пазіцыях, змагаліся супроць фармалізму і схематызму. Беларусь.
Схематычнасць. Спрошчаная перадача, апісанне чаго-н.
У вобразах КЧорнага няма схематычнасці. Полымя.
СЦЭНАРНЫ // СЦЭНІЧНЫ
Сцэнарны. Які мае адносіны да сцэнарыя; звязаны са стварэннем кінасцэнарыяў.
Ен толькі што закончыў работу над сцэнарным варыянтам свайго твора, а таму і сам працягваў жыць жыццём сваіх герояў. ЛіМ.
Сцэнічны. Звязаны з тэатральнай дзейнасцю; які мае адносіны да паказу на сцэне; характэрны для сцэны; прыняты на сцэне.
На працягу трох гадзін сцэнічнага жыцця Несцеркі не змаўкае ў глядзельнай зале смех. Полымя.
СЦЯБЛІНІСТЫ // СЦЯБЛІСТЫ // СЦЯБЛОВЫ
Сцябліністы. Які мае сцябло, сцябліну.
Ен .. сышоў з зарослай сцежачкі, па якой, мусіць, даўно ніхто не хадзіў, якую і так цяжка было пазнаць між сцябліністага смарганцу, між сухога галля. Я. Сіпакоў.
Сцяблісты. 3 вялікім сцяблом ці з вялікай колькасцю сцёблаў.
Лён доўга стаяў там на покуці — высокі, сцяблісты, жоўты, як воск. В. Палтаран.
Сцяблбвы. Які мае адносіны да сцябла; размешчаны на сцябле; са сцяблом.
Сцябловыя парасткі. Сцябловыя вузлы.
СЫВАРАТКА // СЫРОВАТКА
Сываратка. Спец. Лячэбны прэпарат: вадкасць з крыві і лімфы.
Дзейнасць сэрца была падтрымана. Але ці надоўга? Ен увёў сываратку і пачаў чакаць. /. Шамякін.
Сырбватка. Вадкі адстой кіслага малака ці адтопленага тварагу.
Старая яшчэ карміла парасят на двары, стаяла, трымаючы чыгунок у руках, і пакрысе падлівала ў карытца сыроваткі. Полымя.
СЫРКОВЬ! // СЫРНЫ // СЫРЦОВЫ
Сырковы. Які мае адносіны да сырка.
Сырковая маса.
Сырны. Які мае адносіны да сыру.
Сырны пах.
Сырцбвы. Які мае адносіны да сырцу — не да канца вырабленага ці не ачышчанага прадукту.
Байніцы, прыступкі лесвіц, аркі — усё зроблена з сырцовай цэглы, пашчэрбленай ужо часам. В. Іпатава.
сытны // сыты
Сытны. Які добра насычае; пажыўны.
Чырвоны, распараны сном, духатою і сытным абедам, Шалн' та выйшаў з-за шырмы ў расхрыстанай сарочцы, з касматымі грудзьмі, босы. I. Дуброўскі. || Заможны, без нястач; не бедны на яду. Шаліма ва ўсіх дэталях ведае гісторыю свайго суседа: заможны сваяк зычыў яму сытнае жыццё. Б. Мікуліч.
Сыты. 1. Які поўнасцю задаволіўся; які не адчувае голаду.
А як вяртаўся важна статак! Сказаў, напэўна, не хвалько, што сыты ўсе і ёсць дастатак, калі вядзецца малако. С. Гаўрусёў.
2.	Разм. Добра ўкормлены, тлусты.
Лукаш ехаў на фурманцы, правіў коньмі. Сытыя коні беглі хутка і радасна — вырваліся на прастору. В. Іпатава.
СЫЦЕЦЬ// СЫЦІЦЬ
Сыцёць. Станавіцца сытым — укормленым, тлустым.
А ў паўночных малых народаў, калі выбіралі сабе кіраўніка, то праз год узважвалі — пацяжэў хоць на кілаграм, здымалі: значыцца, думаць, клапаціцца пра іншых перастаў, таму і сыцее. Б. Сачанка.
Сыціць. што. Падсалоджваць ваду, квас і інш. мёдам; разбаўляць мёд вадою; настойваць мёд на чым-н.