Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
3. 1 і 2 ас. не ўжыв. Перашкаджаць глядзець, бачыць, засыпаючы ці залепліваючы, засцілаючы чым-н. вочы.
Пад вечар разгуляўся буран. Вільготны снег сляпіў вочы. Хутка раслі гарбатыя сумёты. В. Лукша.
СЛІЗІСТЫ // СЛІЗКІ
Слізісты. Які мае адносіны да слізі, з’яўляецца сліззю; які выдзяляе слізь.
Асцюкаватая мякіна раніць слізістыя абалонкі поласці рота і можа прывесці да розных захворванняў жывёлы. В. Сапуноў.
Слізкі. 1. Такі, на якім цяжка ўтрымацца, устаяць, або які цяжка ўтрымаць; гладкі.
Мянтуз слізкі, цяжка яго рукамі ўзяць. М. Лынькоў.
2. перан. Ненадзейны, небяспечны; які мае ў сабе што-н. няпэўнае, двухсэнсавае.
Па застыглым твары Саладухі паўзе слізкая ўсмешка. /. Шамякін.
СЛОЎНІКАВЫ // СЛОЎНЫ
Слбўнікавы. 1. Які мае адносіны да складання і выдання слоўнікаў.
He выклікае пярэчання і структура слоўнікавых артыкулаў. Яна надзвычай простая, матэрыял падаецца прадумана, эканомна. Полымя.
2. Які мае адносіны да слоўнікавага саставу, лексікі.
С і н о н і м: лексічны.
Мова паэта, яго слоўнікавы запас у вершы «Адыходзячы з хаты» здзіўляюць сваім багаццем і сваёй разнастайнасцю. Р. Бярозкін.
Слбўны. Які мае адносіны да слова, складаецца са слоў; выказаны словамі.
Найлепшы твор — гэта той, які мае найбольшую ідэйную нагрузку пры найкарацейшым і найдасканалейшым слоўным выражэнні. Я. Колас.
СЛУЖАЧЫ // СЛУЖБОВЫ // СЛУЖЫВЫ / СЛУЖЫЛЫ
Слўжачы. Той, хто працуе па найму ў сферы разумовай ці фізічнай працы, звязанай не з вытворчасцю, а са сферай абслугі.
Сярод рабочых і служачых жанчыны складаюць 47 працэнтаў. Звязда.
Служббвы. Звязаны са службай; які мае адносіны да выканання абавязкаў па службе.
Гэткай вось раніцай ехаў я ў сваю вёску па неадкладных службовых справах. М. Нікановіч.
Служывы. Уст. Салдат, ваеннаслужачы.
— Здароў, служывы! — махнуў галавою Міця, ідучы водле фуры, зацярушанай ахапкаю сена, на якім ляжала бельгійская з крывою рукаяткаю вінтоўка. В. Адамчык.
Служылы. Гіст. Які знаходзіўся на службе; які атрымаў званне, чын не па спадчыне, а як узнагароду за дзяржаўную службу.
Равінскія былі старадаўнім служылым дваранскім родам. Полымя.
СЛЯЗІСТЫ // СЛЯЗЛІВЫ
Слязісты. Які выдзяляе слёзы; які хварэе на слёзацячэнне.
Хутка ўсе пайшлі на работу, у бараку засталіся толькі Федзя з маці ды старая сербка з сівай галавой і слязістымі вачыма. В. Хомчанка.
Слязлівы. 1. Які часта плача (пра чалавека); схільны да слёз.
Твары ў людзей прасветленыя, шмат хто выцірае вочы, не адна Ніна такая слязлівая. Л. Арабей.
2. Які выклікае жаласць, спачуванне.
Слязлівы расказ.
3. Разм. Напоўнены слязамі, са слязамі (пра вочы).
Кабыла павярнула галаву і зірнула сумнымі слязлівымі вачыма. А. Чарнышэвіч.
СЛЯПАК // СЛЯПЕНЬ
Сляпак. Разм. 1. Чалавек, які не заўважае чаго-н.; ашукваецца ў чым-н.
— Чым ён адрозніваецца ад Сядураў? Тым, што своечасова не перафарбаваўся? Слепакі! М. Лобан.
2. Тое, што і сляпень.
На тым востраве — непралазныя карчы, камары, куслівыя слепакі. Але ж і трава там у пояс. /. Капыловіч.
Сляпёнь. Двухкрылае насякомае, самка якога жывіцца крывёю жывёлы і чалавека.
Мухі і сляпні не давалі спакою каню, атакуючы яго з усіх бакоў. /. Мележ.
СМАГЛЫ // СМУГЛЫ
Смаглы. Перасохлы, сасмаглы (звычайна пра губы).
Лаянкі і пракляцці хацелі зрывацца са смаглых губ, але нема маўчалі яны. 3. Бядуля.
Смўглы. Больш цёмнай афарбоўкі (пра скуру).
Смуглы твар яго пацямнеў яшчэ больш. П. Рунец.
СМАЛІСТЫ / СМАЛОВЫ // СМАЛЯНЫ / СМОЛЬНЫ
Смалісты. 1. Багаты смалою; у якім многа смалы.
Полымя зырка гарэла, прагна хапалася за сырую смалістую ігліцу, якая спачатку густа дымілася, тлела, потым з трэскам успыхвала, як порах. М. Лынькоў.
2. Характэрны для смалы; насычаны пахам смалы.
Пах смалісты п’ю і не нап’юся. П. Панчанка.
Смаловы. Тое, што і смалісты.
Вецер пах вадою і смаловым настоем далёкіх і блізкіх бароў. С. Грахоўскі.
Смаляны. 1. Які мае адносіны да смалы, уласцівы ёй.
Сасонкі ў заводскім парку выпусцілі бледна-зялёныя кволенькія іголачкі, напаілі паветра стойкім смаляным водарам. У. Шыцік. II Які мае адносіны да здабычы ці атрымліваецца са смалы, прадуктаў яе перапрацоўкі. Апрача асноўнай прадукцыі — каніфолі і шкіпінару — завод будзе выпускаць смаляныя маслы для гумавай прамысловасці. Беларусь.
2. Апрацаваны смалой; прасмолены.
Кончыўся прыгарад, потым была рэчка, на яе пясчаным беразе ляжалі, як вялікія рыбіны, чаўны і грэлі на сонцы свае смаляныя бакі. Л. Гаўрылкін.
3. Чорны і бліскучы (пра валасы).
Яна ведала, што накладная смаляная каса будзе віцца так, як захоча гаспадыня. У. К,араткевіч.
Смбльны. Тое, што і см ал істы.
Горад .. сухі, выветраны на вятрах, смалісты, бо смольныя сцены шашаль не бярэ, бо як смаловы, то ўжо лічаць — вечны. А. Лойка.
СОТНІК// СОЦКІ
Сбтнік. У дарэвалюцыйнай Расіі: афіцэрскі чын у казацкіх войсках, які адпавядаў чыну паручніка ў пяхоце.
Прыбег казацкі сотнік. 3. Бядуля.
Сбцкі. У дарэвалюцыйнай Расіі: выбарная асоба з сялян, якая дапамагала паліцыі падтрымліваць парадак у вёсках.
Ураднік, стражнік, соцкі і дзесяцкія ўзышлі на ганак папоўскага дома і пастукалі. ЯКолас.
СПАДЧЫНА // СПАДЧЫННАСЦЬ
Спадчына. 1. Маёмасць, якая пераходзіць каму-н. пасля смерці яе ўладальніка; тое, што пакінута папярэднікам у якой-н. галіне дзейнасці, справе.
Фарфоравыя талеркі, па-мастанку распісаныя,— спадчына пана Скірмунта — былі напоўнены закускамі. А. Чарнышэвіч.
2. З’явы культурнага жыцця, быту, якія ўспрыняты ад папярэдніх дзеячаў.
Авалоданне класічнай спадчынай мела важнае значэнне для развіцця самабытнага таленту Коласа. Л. Фіглоўская.
Спадчыннасць. 1. Сукупнасць прыродных асаблівасцей арганізма, атрыманых ад бацькоў ці папярэднікаў.
Гэтыя працы паказалі, што пад уплывам угнаенняў можна зменьваць і спадчыннасць расліны, зменьваць прыроду расліны. Бе.іарусь.
2. Тое, што і с п а д ч ы н а.
Уласнік гэтага пляца, паспеўшы зацвердзіцца ў правах спадчыннасці, падаў на ўласніка завода ў суд. К. Чорны.
СПЕКУЛЯНЦКІ // СПЕКУЛЯЦЫЙНЫ1 / СП ЕКУЛЯ ЦЫ Й НЫ2
Спекулянцкі. Які мае адносіны да спекулянта, спекуляцыі.
Ад спекулянцкай той зарплаты разбагацеў, раззалацеў. П. Панчанка.
Спекуляцыйны'. Які мае адносіны да спекуляцыі, заснаваны на спекуляцыі.
Удзельнікамі буйных спекуляныйных аперацый з’яўляліся і прадстаўнікі мясцовых улад. /. Саладкоў.
Спекуляфыйны2. У філасофіі: заснаваны на абстрактных разважаннях; адарваны ад вопыту і практыкі, разумова-абстрактны.
Слекуляцыйная філасофія.
СПРУЖЫНІСТЫ II СПРУЖЫННЫ // СПРУЖЫНОВЫ
Спружыністы. Пругкі, як спружына; здольны спружыніць.
Адным кароткім спружыністым рухам [вугор], як змяя, выслізне з вашых рук — і толькі яго і бачылі. А. Матрунёнак.
Спружынны. Які ідзе на выраб спружын; які мае спружыны, зроблены на спружынах (пра мэблю).
Дамы драўляныя, вялікія, на чатыры ды пяць пакояў, з мяккімі спружыннымі канапамі і крэсламі. А. Русецкі. II Які дзейнічае пры дапамозе спружыны. Спружынная жарліца — больш дасканалая і надзейная снасць. А. Матрунёнак.
Спружынбвы. Які дзейнічае пры дапамозе спружын.
Спружыновая барана.
СТАБІЛІЗАВАНЫ // СТАБІЛІЗАЦЫЙНЬ!
Стабілізаваны. Зроблены стабільным, устойлівым.
Стабілізаваны ўчастак фронту.
Стабілізацыйны. Які мае адносіны да стабілізацыі, накіраваны на захаванне ці дасягненне раўнавагі.
Стабілізацыйныя гандлёвыя пагадненні.
СТАЖОРКА // СТАЖЫРОЎКА
Стажорка. Жанчына, якая праходзіць стажыроўку.
Танклявы дзявочы галасок нешта намагаўся яму загадваць. Гэта крычала Дашына стажорка, свінарка з суседняга саўгаса. В. Хомчанка.
Стажырбўка. 1. Праходжанне выпрабавальнага тэрміну перад залічэннем на работу.
Прыглядаўся да калегі, выпытваў розныя дробязі, і калі рашыў, што стажыроўку паспяхова прайшоў, выехаў у злучэнне. А. Алешка.
2. Праходжанне навучэнцамі вытворчай практыкі для набыцця вопыту і авалодання спецыяльнасцю.
Штосьці падобнае Чарняхоўскі адчуваў у Бабруйску, прыехаўшы туды з Акадэміі на стажыроўку. /. Мележ.
СТАЛАГМІТ // СТАЛАКТЫТ // СТАМАТЫТ
Сталагміт. Канічны вапнавы нарост на дне пячоры, утвораны кроплямі вады з растворанай у ёй вапнаю.
А на падлозе пячоры вырастаюць вапнавыя слупкі — сталагміты. У. Мезенцаў.
Сталактыт. Канічны вапнавы нарост на верхняй частцы ўнутры пячоры, утвораны кроплямі вады з растворанай у ёй вапнаю.
Ледзяшы-сталактыты ружовае солі ў падзямеллі чамусьці нагадвалі мне позні сок на бярозах. М. Аўрамчык.
Стаматыт. Запаленне слізістай абалонкі поласці рота.
Пры захворванні інфекцыйным стаматытам ужываем белы стрэптацыд. С. Лаўшук.
СТАМЛЕННЕ // СТАМЛЯЛЬНАСЦЬ // СТОМА // СТОМЛЕНАСЦЬ
Стамлённе. Страта сіл; зморанасць, стома.
Свежа стала на зямлі; лёгкае стамленне ахапіла ўсё цела.
А. Чарнышэвіч.
Стамляльнасць. Схільнасць да хуткага стамлення.
Збядненне арганізма чалавека фосфарам прыводзіць да па-
ніжэнпя працаздольнасці, стамляльнасці, нервовасці, раздражняльнасці. Хімія.
Стома. Аслабленне сіл, зморанасць ад цяжкай работы ці якога-н. занятку.
Зараз ён быў у нейкім забыцці ад нечалавечай стомы. /. Me леж.
Стбмленасць. 1. Абяссіленне, зморанасць; бяссілле.
Адчуваючы вялікую млявасць і моцную стомленасць, мы выбраліся на край лесу і разораю між аўса рушылі ў цёмнае анямелае поле. В. Адамчык.
2. Спец. Змяненне механічных і фізічных уласцівасцей матэрыялу пад уздзеяннем напружання і дэфармацыі.
Стомленасць металу.
СТАНІЦА // СТАНЦЫЯ
Станіца. Вялікае казацкае сяло на Доне, Кубані і ў некаторых іншых абласцях.
Дзень, што перагарэў на вачах і асыпаўся попелам за станіцаю ў стэпе, выдаўся, можа, занадта ўжо спякотны і для поўдня краіны. /. Чыгрынаў.
Станцыя. 1. Пункт астаноўкі чыгуначных паяздоў, якія курсіруюць па пэўнаму маршруту.
Яны ішлі на станцыю, але не па дарозе, а праз сасновы лясок, што рос астраўком паміж мястэчкам і чыгункай. /. Чыгрынаў.
2. Спецыяльная ўстанова, якая абслугоўвае ў якіх-н. адносінах насельніцтва, арганізацыі раёна і інш.
Лодачная станцыя. Тэлефонная станцыя. Станцыя юных натуралістаў.
СТАНІЧНЫ//СТАНЦЫЙНЫ
СтанІчны. Які мае адносіны да станіцы, характэрны для яе.
Са станічнага парку, які пачынаўся адразу па той бок вуліцы, улівалася ў пакой, затапляючы яго да краёў, музыка. /. Чыгрынаў.
Станцыйны. Які мае адносіны да чыгуначнай станцыі, характэрны для яе.