• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    Сіндыкатныя арганізацыі.
    Сіндыкацкі. Тое, што і сіндыкатны.
    Сіндыкацкія праблемы.
    СІНЕЦЬ // СІНІЦЬ
    Сінёць. 1. Станавіцца сінім; світаць, віднець або цямнець, вечарэць.
    Косця прачнуўся зацемна: у акне толькі пачынаў сінець блізкі дзень. В. Адамчык.
    2.	Вылучацца сваім сінім колерам, віднецца (пра што-н. сіняе).
    Дзень быў хмурны, халодны, наўкол сінеў першы сняжок, далікатны такі з выгляду, што шкада было наступаць нэ яго. В. Праскураў.
    Сініць. што. Фарбаваць у сіні колер, рабіць што-н. сінім; падсіньваць.
    Ночка сініць хвалі, многа сіні ў іх. 3. Бядуля.
    СІРАТЛІВЫ // СІРОЦКІ / СІРОЧЫ
    Сіратлівы. Усімі забыты, пакінуты, адзінокі; сумны, тужлівы.
    Тады на ўзгорку стаяла адна сіратлівая палясоўшчыкава хатка, і мне, памятаю, заўсёды здавалзся, што яму аднаму тут, мабыць, страшна жыць. Я. Скрыган.
    Сіроцкі. Тое, што і с і р о ч ы.
    Праўда, бацька ў Анціка жыў, але дастатку ў хаце ў іх было не болей, чым у іхняй, сіроцкай. А. Жук.
    Сірочы. Які мае адносіны да сіраты, характэрны для сіраты; бедны, убогі, мізэрны.
    Хлеб сірочы, вядома, нялёгкі, аднак пра яго пакуль што болыв думала мама. Я. Брыль.
    СіРАЦЕЦЬ //СІРАЦІЦЬ
    Сірацёць. 1. Станавіцца сіратой, траціць сваіх бацькоў; быць сіратой.
    I вось — Алеся сірацее. Ю. Таўбін.
    2.	перан. Жьіць гаротна, цяжка, не мець сувязі з блізкімі; быць у адзіноце, мець самотны выгляд.
    Нарэшце Лявон дайшоў да хмызняку, за якім разбягаўся папар, шарэла бязлюдная шаша і сірацеў адзінокі грузавік. /. Хадановіч.
    Сіраціць. каго-што. Рабіць сіратою.
    — I я падумаў сабе — ну, а чаму я павінен сіраціць сваіх дзяцей? КЧорны.
    СІСТЭМАТЫКА //СІСТЭМАТЫЗАЦЫЯ // // СІСТЭМАТЫЧ НАСЦЬ // СІСТЭМНАСЦЬ
    Сістэматыка. 1. Спец. Класіфікацыя, групоўка прадметаў, з’яў.
    Абгрунтаваўшы гістарычны працэс развіцця відаў, тэорыя Дарвіна запатрабавала іншага падыходу да сістэматыкі арганізмаў. Народная асвета.
    2.	Навука аб размеркаванні жывёл і раслін па класіфікацыйных групах (відах, родах і г. д.).
    У наступныя гады мы вывучалі фізіялогію, сістэматыку пазваночных жывёл, параўнальную анатомію, гісталогію і многа іншых прадметаў. Я. Цынгер.
    Сістэматычнасць. Наяўнасць сістэмы ў чым-н.; паслядоўнасць, планамернасць.
    Чацвёртая ўмова поспеху практыкаванняў — іх сістэматычнасць. Педагогіка.
    Сістэматызацыя. Прывядзенне чаго-н. у сістэму, парадак.
    Настаў час для работы па сістэматызацыі і апрацоўцы песень і вершаў. Полымя.
    Сістэмнасць. Заканамернасць, паслядоўнасць; парадак.
    Строгая сістэмнасць у падачы матэрыялу.
    СІТАВАТЫ //СІТАВЫ // СІТНЫ
    Сітаваты. Падобны на сіта; з порамі, дробнымі дзірачкамі, пустотамі.
    Хрупала пад нагамі падшэрхлая наледзь, а з палёў патыхала вільгаццю праталін і набраклым сітаватым снегам. С. Грахоўскі.
    Сітавы. Спец. Які мае адносіны да сіта, сітаў; з сітам, сітамі.
    Раней на ўвесь калгас не так ужо многа сітавых веялак, а праз іх трэба было прапусціць увесь змалочаны хлеб, каб ачысціць. Звязда.
    Сі'тны. Прасеяны праз сіта— спечаны з прасеянай праз сіта мукі.
    Частавала белым сырам, хлебам сітным, мёдам пчолім. ЯКупала.
    СІТАЎКА // СІТНІЦА // СІТНІК / СІТНЕГ / СІТНЯК
    Сітаўка. Невялічкая птушка шэра-белага колеру з доўгім хвастом, які пастаянна хістаецца.
    Скачуць, нібы на спружынах, вёрткія шэрыя пліскі. Тут называюць іх яшчэ сіткамі ці сітаўкамі. В. Вольскі.
    Сітніца. разм. Белы хлеб, спечаны з прасеянай праз сіта мукі.
    Сінонім: сітны хлеб.
    Пах [булачкі] нагадваў волю, тую пару, калі можна было купіць пульхную сітніцу, батон, сайку ці свежую французскую булку. С. Грахоўскі.
    Сітнік. Травяністая расліна з мяцёлчатым суквеццем,' якая расце звычайна на сырых, балоцістых месцах.
    На берагах пасівеў няскошаны сітнік. С. Грахоўскі.
    Сітнёг. Тое, што і с і т н і к.
    To цень, то святло прабягаюць па моры сітнягоў. Ад рабізны і аблокаў вада здаецца глыбокай, бяздоннай, свінцова-сіняй. У. Караткевіч.
    Сітняк. Тое, што і с і т н і к.
    I ўздоўж і ўпоперак луг перасякаўся вузкімі, доўгімі і глыбокімі тонямі, заросшымі аерам, сітняком, чаротамі і мяккімі ніцымі лозамі, дзе хаваліся розныя лугавыя птушкі. Я. Колас.
    СІТУАТЫЎНЫ //СІТУАЦЫЙНЫ
    Сітуатыўны. Які ўзнікае ў пэўных умовах; выкліканы пэўнымі ўмовамі.
    Сітуатыўны падыход.
    Сітуацыйны. Спец. Які мае адносіны да сітуацыі — сукупнасці водных прастораў, лугоў, гор, населеных пунктаў і г. д., якія паказаны на карце ці плане ўмоўнымі знакамі.
    Сітуацыйны план. Сітуацыйная здымка.
    СКАВАРОДКА // СКАВАРОДНІК
    Скавародка. Разм. Невялікая скаварада.
    3	кашы .. [бабка] рабіла піражкі і падсмажвала іх на скавародцы. Я. Колас.
    Скавароднік. Плоскі круглы хлеб, спечаны на скаварадзе; праснак.
    У кутку на доўгай лаве сядзела старая жанчына і жавала кавалак падгарэлага скавароднікэ. С. Грахоўскі.
    СКАЛЬП // СКАЛЬПЕЛЬ
    Скальп. Скура з валасамі, знятая з галавы (ваенны трафей у некаторых дзікіх плямён).
    Гэта ты здзіраеш скальпы, бледнатвары подлы брат. П. Панчанка.
    Скальпель. Невялікі хірургічны нож.
    Даглядаючы лес, чалавек карыстаецца сякерай, як хірург скальпелем, калі выдаляе пухліну. В. Шымук.
    СКАРБНІЦА//СКАРБОНКА
    Скарбніца. Сукупнасць культурных, духоўных ці матэрыяльных каштоўнасцей; месца іх захоўвання; крыніца чаго-н.
    Міхась Чарот .. напісаў добрыя паэмы і вершы, якія назаўсёды засталіся ў скарбніцы беларускай літаратуры. М. Хведаровіч.
    Скарбонка. 1. Невялікая скрыначка (гліняная пасудзіна рознай формы) з вузкай шчылінай для апускання манет з мэтай іх накаплення, захоўвання, зберажэння.
    На камодзе яго ўвагу прыцягнула скарбонка, зробленая ў выглядзе прыгожага белага сабачкі з чырвоным банцікам на шыі. ЯВасілёнак.
    2.	Бляшанка для збору ахвяраванняў (у царкве, на відовішчах і г. д.).
    Поп да хвоі скарбонку прыбіў, пачалі людзі грошы кідаць багародзіцы, а хто палатно панёс, сала, збожжа. П. Галавач.
    СКЛАДНЫ // СКЛАДНЫ //СКЛАДСКІ
    Складны. Разм. 1. Стройны, зладжаны; рыфмаваны.
    Я шчаслівы, што я разам пяю песні з камсамолам. Пяём песні складным сказам, ажно рэхі йдуць наўкола! ЯКупала.
    2.	Добра складзены, зграбны, стройны.
    [Васіль] быў нават крыху вышэйшы за мяне, складны ў плячах. П. Кавалёў.
    Складны. Які можна складваць; які складваецца.
    Абапал прысунутага да тыльнай сцяны невысокага на перакрыжаваных дашчаных ножках стала адкінуліся сваімі спінкамі два складныя, зробленыя з дубовых лясак, пацямнелыя крэслы. В. Адамчык.
    Складскі. Які мае адносіны да склада — спецыяльнага памяшкання для складвання і захоўвання чаго-н.
    Справа .. на высокім падмурку стаяў прасторны драўляны будынак, абнесены калючай агароджаю, з ахоўнымі вышкамі па вуглах, а злева былі не то гаражы, не то майстэрні, не то складскія памяшканні. М. Аўрамчык.
    СКРУГЛЕЦЬ // СКРУГЛІЦЬ
    ■ Скруглёць. Разм. Патаўсцець, паправіцца; набыць круглявую форму.
    Таму й Сычыха сытая, скруглела, як пірог. Сукенкай аксамітавай змятае пыл з дарог! А. Бялевіч.
    Скругліць. што. Разм. Зрабіць круглым; надаць круглявую форму.
    Скругліць кант дошкі. Скругліць капу сена.
    СКРЫТНЫ // СКРЫТЫ
    Скрытны. Які скрывае ад іншых свае пачуцці, настроі, думкі і г. д.
    Паглыблены ў сябе, скрытны, ён нібы знарок хаваў, што там у яго душы. /. Мележ.
    Скрыты. 1. Схаваны ад чыіх-н. вачэй; нябачны; тайны.
    Сяргей хацеў ісці скрытымі мясцінамі, па лазняку, а Валодзя ведаў карацейшую дарогу. У. Федасеенка.
    2.	Без характэрных знешніх прымет; унутраны.
    Скрытая форма хваробы.
    СКУЛАВАТЫ // СКУЛАВЫ // СКУЛАСТЫ
    Скулаваты. Пакрыты гнойнымі нарывамі, скуламі; са скуламі.
    Скулаватае цела.
    Скулавы. Які мае адносіны да скулы — адной з парных касцей твару ніжэй вочніцы над верхняй сківіцай.
    Тварная частка чэрапа складаецца з парных касцей — верхнясківічных, скулавых, насавых, паднябенных, няпарнай ніжнясківічнай і некаторых іншых. Анатомія і фізіялогія чалавека.
    Скуласты. 3 шырокімі скуламі (пра твар).
    Яна была смуглая з твару, чорнавалосая і такая ж скуластая, як маці. А. Асіпенка.
    СКУЛЬПТАРСКІ // СКУЛЬПТУРНЫ
    Скўльптарскі. Які мае адносіны да скульптара.
    У яго яшчэ ў дзяцінстве праявіліся скульптарскія здольнасці, пазней скульптура стала яго захапленнем, якому ён верны ўсё жыццё. ЛіМ.
    Скульптўрны. Які мае адносіны да скульптуры; які з’яўляецца скульптурай; які перадаецца ў скульптуры; рэльефны.
    Выстаўка займала некалькі вялікіх залаў. Сцены былі ўвешаны палотнамі ў рамах з залачонага багету, залы ўстаўлены скульптурнымі і разьбярнымі работамі. Я. Скрыган.
    СКУРА // ШКУРА
    Скўра. 1. Верхняе покрыва цела чалавека (радзей — жывёлы).
    Зімавец стаяў нерухома, як скамянеў. Адно крылы носа Hep-
    вова торгаліся ды жаўлакі пад скураю на сківіцах бегалі. В. Карамазаў.
    2.	Вырабленая шкура жывёлы.
    Партфель з жоўтай скуры.
    Шкўра. 1. Скура з поўсцю, знешняе покрыва цела жывёл; знятая з забітай жывёлы скура.
    Шкурамі таргаваць было лягчэй, чым кнігамі,— гэта адразу ж на сваёй скуры пачаў адчуваць Францыск Скарына. А. Лойка.
    2.	звычайна са словамі «свая», «уласная». перан. Разм. Пра жыццё, існаванне, стан чалавека.
    [У атрадзе] пачыналі ўжо думаць, што .. [Грыцко] пакарыстаўся спадарожнар машынай, каб выратаваць сваю шкуру, уцячы. Я. Скрыган.
    3.	Разм., лаянк. Пра подлага, нізкага чалавека, які вызначаецца адмоўнымі якасцямі.
    — Хацеў прымазацца, шкура,— зноў не стрымаўся невысокі. У. Дамашэвіч.
    СКУРАНЫ // СКУРНЫ
    Скураны. 1. Які мае адносіны да вырабу скур і да рэчаў са скуры.
    3	краю гарадка, на беразе рэчкі, некалькі ўжо год існаваў скураны заводзік. КЧорны.
    2.	Зроблены, пашыты са скуры.
    Густыя чорныя валасы тапырыліся над смуглым ілбом зэлатара, лезлі ў вочы, і ён перахопліваў, прыціскаў іх тонкім скураным раменьчыкам. Л. Дайнека.
    Скўрны. Які мае адносіны да верхняга покрыва цела чалавека і жывёлы.
    Скурныя захворванні.
    СЛЕПНУЦЬ // СЛЯПІЦЬ
    Слёпнуць. Станавіцца сляпым; траціць здольнасць бачыць.
    Гэта быў, бадай, самы шчаслівы дзень у яе жыцці. Дзеля яго можна было слепнуць над газаваю лямпай, недасынаць, каб толькі адчуць, што ты прынёс людзям карысць, што ты патрэбен ім. С. Грахоўскі.
    Сляпіць. каго-што. 1. Пазбаўляць зроку, рабіць сляпым; пагаршаць зрок, псаваць вочы.
    Твая дзяўчына пры кудзелі сляпіць не будзе ясных вочак. Я. Купала.
    2.	1 і 2 ас. не ўжыв. Асляпляць яркім, моцным святлом.
    He любіў ігумен срэбра і золата, што слепяць чалавека ў зямным жыцці. Л. Дайнек.а.