• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    Рэфлекторны. Які мае адносіны да рэфлексу — рэакцыі жывога арганізма на знешнія раздражненні; міжвольны, машынальны, несвядомы.
    Адпаведнасць паміж дзейнасцю розных органаў і работай сэрца ўстанаўліваецца рэфлекторным шляхам. Анатомія і фізіялогія чалавека.
    Рэфлектыўны. Міжвольны, машынальны, несвядомы; рэфлекторны.
    У рэфлектыўнай свядомасці героя «Паўлюковых дум» узнікае пакутлівы роздум аб неўладкаванні грамадскага жыцця, аб несправядлівасці, якая пануе ў свеце. Д. Гальмакоў.
    РЭЦЫДЫВІСТ// РЭЦЫДЫЎ
    Рэцыдывіст. Чалавек, які зрабіў паўторнае злачынства.
    Наўкол узбуджана гаманілі людзі, і з іх гамонкі Алесь даэнаў-
    ся, што гэты рэцыдывіст пырнуў нажом нейкага чалавека, які, казалі, наўрад ці выжыве ад раны. В. Быкаў.
    Рэцыдыў. 1. Зварот, паўтарэнне якой-н. з’явы пасля таго, як яна, здавалася, знікла.
    He заўсёды мы дзейнічаем рашуча ў барацьбе з антыподамі нашай маралі, з рэцыдывамі дробнабуржуазнай, спажывецкай псіхалогіі. /7. Машэраў.
    2.	Новае абвастрэнне хваробы пасля таго, калі чалавек, здаецца, паправіўся.
    У наш час такой хваробы няма. Але рэцыдывы яе часам даюць аб сабе знаць. Л. Прокша.
    3.	Паўторнае злачынства пасля адбывання тэрміну зняволення.
    Адстойваць дабро — значыць раззбройваць зло, вынішчаць яго карэнне і рэцыдывы. С. Грахоўскі.
    РЭЦЭПТАР // РЭЦЭПТАР
    Рэцэптар. Канцавое ўтварэнне адчувальных нервовых валокнаў, якое ўспрымае раздражненні; орган пачуццяў.
    Канцы нервовых валокнаў, якія ўспрымаюць раздражненне, называюць рэцэптарамі. Анатомія і фізіялогія чалавека.
    Рэцэптар. Работнік аптэкі, які прымае заказы на прыгатаванне лякарства па рэцэпту ўрача.
    С і н о н і м: фармацэўт.
    Асабліва прывязалася да дзяўчынкі рэцэптар Софія Уласаўна Латышава — тая, што нядаўна кожны дзень падавала ёй гаючае зелле для маці. Звязда.
    с
    САБАКАРНЫ // САБАКАРСКІ
    Сабакарны. Які мае адносіны да сабакарні — памяшкання для сабак.
    Сабакарны двор. Сабакарны дух.
    Сабакарскі. Які мае адносіны да сабакара, належыць яму.
    Сабакарская пасада. Сабакарскія абавязкі.
    САБАЛЁВЫ // САБАЛІНЫ
    Сабалёвы. Зроблены з футра собаля.
    Сабалёвая шапка.
    Сабаліны. Які мае адносіны да собаля. Сабаліны запаведнік.
    САДАВОДСКІ / САДАВОДЧЫ // САДОЎНІЦКІ
    Садавбдскі. Тое, што і садаводчы.
    Садаводскі ўчастак.
    Садавбдчы. Які мае адносіны да садаводства, звязаны з ім.
    Садаводчы калектыў.
    Садоўніцкі. Які мае адносіны да садоўніцтва, садоўніка.
    Садоўніцкі інвентар.
    САЛАДЖАВЫ // САЛАДКАВАТЫ / / САЛАДКАВЫ // САЛАДКОВЫ
    Саладжавы. 1. 3 прысмакам салодкага; саладкаваты.
    Прыемны, саладжавы водар адцвітання плыве з агародаў.
    1.	Навуменка.
    2.	перан. Празмерна ветлівы, да прыкрасці ласкавы; прытворна-пяшчотны.
    Паліне зрабілася непрыемна ад яго саладжавай усмешкі, яна заспяшалася і развіталася суха. А. Савіцкі.
    Саладкаваты. He зусім салодкі, трохі салодкі.
    Ад высокіх ліп, што вартаўнікамі стаялі ўздоўж вуліцы, разносіўся саладкаваты водар квецені. М. Ваданосаў.
    Саладкавы. Разм. Тое, што і саладкаваты.
    У хаце, змораныя цеплынёй, саладкавым пахам памідораў, што ляжалі навалам на падаконніку, сонна гулі мухі. М. Стральцоў.
    Саладкбвы. Які мае адносіны да расліны салодкі.
    Саладковы корань.
    САЛАДЗЕЦЬ // САЛАДЗІЦЬ
    Саладзёць. Станавіцца больш салодкім, саладзейшым.
    Цукар раствараўся — чай саладзеў.
    Саладзіць. што. 1. Рабіць болын салодкім, падсалоджваць.
    Бабы ж ля печы завіхаюцца, частай і ветлівай гаворкай рассыпаюцца, цукрам пампушкі салодзяць. П. Галавач.
    2.	Прарошчваць зерне для атрымання соладу.
    Саладзіць ячмень.
    САЛАМЯНЫ // САЛОМІСТЫ
    Саламяны. 1. Які мае адносіны да саломы; зроблены з саломы.
    Саламяны стог. Саламяная страха.
    2.	Светла-жоўты, колеру саломы.
    У блакітных вачах [Якуба], што сядзелі глыбока пад колкімі саламянымі бровамі, усё яшчэ жыла незадаволенасць сынам. А. Савіцкі.
    Саломісты. 3 вялікімі сцёбламі; які дае многа саломы (пра злакі).
    Саломістае жыта. Саломісты авёс.
    САЛІТЭР // САЛІЦЕР
    Салітэр. Буйны брыльянт.
    Прыгожы салітэр. Дарагі салітэр.
    Няправільна. У кішэчніку чалавека сустракаецца доўгі і плоскі, падобны да белай істужкі чарвяк — салітэр (трэба: саліцёр), або цэпень. Заалогія.
    Саліцёр. Доўгі плоскі чарвяк, які паразітуе ў кішэчніку чалавека і жывёлы.
    Калі такая лічынка (фінка) у нядобра правараным або прасмажаным мясе трапляе ў кішэчнік чалавека, то ў кішэчніку яна вырастае ў стужачнага чарвяка — саліцёра. В. Іванова.
    САЛЬДА // САЛЬТА
    Сальда. Астатак, розніца па рахунку паміж прыходам і расходам (дэбітам і крэдытам).
    — Ніякай катастрофы не відаць... Хоць бы раз Дзямід Мікалаевіч прапіў паўсотню грамадскіх грошай. А так — усё сальда ў нас дэбітовае. М. Паслядовіч.
    Сальта. Пераварот у паветры цераз галаву (уперад ці назад).
    Раптам з вады ракетай уверх выскачыў вялізны шчупак. Ен зрабіў у паветры адмысловае сальта і плюхнуўся назад у ваду. Р. Ігнаценка.
    САМАДЗЕЙНЫ // САМАДЗЕЮЧЫ
    Самадзёйны. 1. Які дзейнічае актыўна сам, па ўласнаму пачыну; заснаваны на самастойнай ініцыятыве.
    Самадзейным спосабам узведзены і цэлы пасёлак з васьмі драўляных дамоў. Звязда.
    2.	Які мае адносіны да мастацкай творчасці народных мас; які ўдзельнічае ў самадзейнасці.
    Моладзь, пажылыя, старыя калгаснікі і калгасніцы актыўна ўдзельнічаюць у самадзейных гуртках. А. Бялевіч.
    Самадзёючы. Які дзейнічае аўтаматычна, сам сабою Самадзеючыя апараты.
    САМАЛЮБАВАННЕ // САМАЛ ЮБІВАСЦЬ / САМАЛЮБНАСЦЬ / / САМАЛЮБСТВА // САМАЎЛЮБЁНАСЦЬ
    Самалюбаванне. Любаванне с'амім сабой, сваімі здольнасцямі, поспехамі, заслугамі і г. д.
    Яго характару ўласцівы ліхацтва, самалюбаванне, паказны гераізм. В. Хомчанка.
    Самалюбівасць. Тое, што і самалюбства.
    [Шыковіч] не вызначаўся залішняй самалюбівасцю, але яго заўсёды абурала, калі дзе пачыналася палітыканства гульня ў важнасць і строгасць. /. Шамякін.
    Самалюбнасць. Тое, што і самалюбства.
    Ісці дзе-небудзь у сярэдзіне не дазваляла .. Ермакову самалюбнасць. /. Мележ.
    Самалюбства. Пачуццё ўласнай годнасці, якое звычайна спалучаецца з раўнівымі адносінамі да думкі пра сябе іпшых людзей.
    А цяпер .. [Платон], бадай, з аднаго самалюбства, хацеў давесці, што і ў яго галава не так сабе на плячах. М. Ракітны.
    Самаўлюбёнасць. Улюбёнасць у сябе самога, упэўненасць у выключнасці сваёй асобы, сваёй знешнасці, у сваіх незвычайных здольнасцях і г. д.
    Унутраная пустата, якая прыкрываецца самаўпэўненасцю, «фанабэрыяй», самаўлюбёнасць здаровай жывёлы — вось і ўвесь Задарожны. Наднёманскія былі.
    САМАТУЖНІЦКІ // САМАТУЖНЬ!
    Саматўжніцкі. Які мае адносіны да саматужніцтва.
    Саматужніцкія вырабы. Саматужніцкі занятак.
    Саматўжны. 1. Які мае адносіны да саматужнікаў; зроблены ўручную; прымітыўны па выкананню, недасканалы.
    Дзядзька Марцін рэзаў сечку на саматужнай сячкарні,— відаць, збіраўся ехаць араць папар. Я. Колас.
    2.	перан. Неарганізаваны, распылены, адасоблены; малакваліфікаваны.
    Адным словам, падрыхтоўка мая была неважнецкая, саматужная. М. Лужанін.
    САНАЦЫЯ // САНКЦЫЯ
    Санацыя. Папераджальныя меры па аздараўленню, палепшанню стану здароўя (звычайна пра поласць рота).
    Вельмі пажадана, каб санацыя поласці рота праводзілася . рэгулярна ў зубаўрачэбным кабінеце. Звязда.
    Санкцыя. 1. Зацвярджэнне вышэйшай інстанцыяй якога-н. акта, што надае яму прававую сілу; прызнанне законнасці якой-н. з’явы.
    Увечары, маючы санкцыю на высяленне, ён прыйшоў разам з міліцыянерам. Я. Скрыган.
    2. Меры ўздзеяння за парушэнне закона.
    He паблажлівы смяшок, не хіхіканне ў жменьку, а жалезная непрымірымасць і суровыя санкцыі да ўсяго і кожнага, хто робіць зло і хто патурае злу, у чым бы яно не выяўлялася. А. Петрайікевіч.
    3.	У міжнародным праве: мера ўздзеяння ў адносінах да дзяржавы, якая парушае свае абавязацельствы, дагаворы.
    . Эканамічныя санкцыі. Ваенныя санкцыі.
    САНЛіВЫ // СОННЫ
    Санлівы. Які вельмі любіць спаць, схільны да празмернага сну, які хоча спаць; вялы.
    Відаць, змагаючыся са сном, яна гаварыла ўсё цішэй, голас яе рабіўся ўсё болей санлівы, і неўзабаве дзяўчына сціхла В. Быкаў.
    Сонны. Які спіць; які не зусім прачнуўся; агорнуты сном.
    Паабапал чыгункі праплывалі ў цемнаце сонныя вёскі, рэдка дзе свяціліся ў вокнах адзінокія агні. /. Чыгрынаў.
    САП' / САП2 // САПА
    Сап'. Заразная хвароба коней і іншых няпарнакапытных, якая небяспечна і для людзей.
    — Уявіце самі, у шасцярых коней выяўлены can. Іх трэба неадкладна знішчыць. /. Гурскі.
    Can2. Разм. Гукі сапення, цяжкага дыхання.
    Вялізны, з падпалінамі на баках ваўкадаў, шырока выкідваючы лапы, з дыхавічным сапам імчаў угору. В. Быкаў.
    Сапа. Спец. Акоп, траншэя, падкоп, які робіцца ў напрамку да пазіцыі праціўніка для паступовага і скрытага набліжэння да яго.
    Часцей у выразе: ціхай сапай — непрыкметна, цішком.
    — Ен усё робіць ціхай сапай. /. Грамовіч.
    САСЛОЎЕ // САСЛОЎНАСЦЬ
    Саслбўе. 1. Грамадская група, якая склалася на аснове класавых адносін феадалізму са спадчыннымі правамі і абавязкамі.
    Селянін атрымаў права выйсці з сялянскага саслоўя і прыпісацца ў мяшчане або купцы. Гісторыя СССР.
    2. У дарэвалюцыйнай Расіі: група асоб, аб’яднаных прафесіянальнымі інтарэсамі.
    Акалічнасці далучэння Багушэвіча да адвакацкага саслоўя ўстанаўліваюцца дастаткова поўна па іншых дакументах. Г. Кісялёў.
    Саслоўнасць. Падзел грамадства на саслоўі; прыналежнасць да таго ці іншага саслоўя.
    Школьная сістэма была пабудавана на прынцыпах саслоўнасці, прыгнёту шматлікіх народаў, нераўнапраўі жанчын. /. Ільюшын.
    САСТАРЫЦЬ // САСТАРЭЦЬ
    Састарыць. каго-што. Зрабіць старым, больш старым.
    Бацьку страта адзінага сына скасіла, састарыла адразу. Е. Лось.
    Састарэць. Стаць старым, больш старым; састарыцца.
    Пражыў інжынер жыццё, састарэў, а чаго ён дасягнуў? У. Шыцік.
    САТЫР // САТЫРЫК
    Сатыр. У грэчаскай міфалогіі: істота з казлінымі нагамі, барадой і рагамі — спадарожнік бога віна і весялосці Дыяніса.
    Яны такім чынам прадстаўлялі казларогіх сатыраў — спадарожнікаў Дыяніса. Гісторыя сярэдніх вякоў.
    Сатырык. Аўтар сатырычных твораў.
    Майстэрства сатырыка выявілася перш за ўсё ў глыбокім разуменні народнага жыцця. ЯКазека.
    САЦІНАВЫ // САЦІНЕТАВЫ
    СацІнавы. Які мае адносіны да саціну, зроблены з гэтай тканіны.
    Сацінавая касаваротка.
    Сацінётавы. Які мае адносіны да сацінету — тонкага саціну; зроблены з сацінету.