• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    С і н о н і м: бязлюдны.
    Другі конь спалохана кінуўся па пустэльнай дарозе і таксама хутка растварыўся ў цемры. В. Іпатава.
    ПУХЛАСЦЬ //ПУХЛІНА
    Пўхласць. Паўната, мяккасць; рыхласць.
    Пухласць ног. Пухласць твару.
    ПухлІна. Хваравітае ўздуцце тканак арганізма.
    Недагледжаная рана гнаілася, вакол яе распаўзалася чырвоная пухліна. Л. Арабей.
    ПУШНЫ // ПУШЫСТЫ
    Пушны. 1. 3 каштоўнай шкурай (пра звяроў).
    Звяроў, ад якіх атрымліваюць футравіну, называюць пушнымі. Заалогія.
    2.	Які мае адносіны да пушніны.
    Прадстаўнік пушной фірмы яўна нудзіўся гутаркай на пушныя тэмы. М. Лынькоў.
    Пушысты. 3 мяккім пухам ці шэрсцю; лёгкі, вельмі мяккі.
    Максім сеў у крэсла, узяў на калені ката, пагладзіў пушыстую поўсць. /. Шамякін.
    ПЧАЛАВОДНЫ / ПЧАЛАВОДЧЫ // // ПЧАЛЬНІКОВЫ // ПЧАЛЯРСКІ
    Пчалаводны. Які мае адносіны да пчалавода, пчалаводства; пчалаводчы.
    Пчалаводны занятак.
    Пчалавбдчы. Які звязаны з развядзеннем пчол, пчалярствам; пчалаводны.
    Асаблівую ўвагу ў нашых умовах неабходна ўдзяліць арганізацыі пчалаводчых гаспадарак. Звязда.
    Пчальніковы. Які мае адносіны да пчальніка, пасекі.
    Пчальніковая гаспадарка.
    Пчалярскі. Які мае адносіны да пчаляра, пчалярства; прызначаны для пчаляра ці належыць яму.
    Толькі старанна ўцяпліўшы і цалкам падрыхтаваўшы вуллі да зімоўкі, ён пачаў парадкаваць свой пчалярскі інвентар і складваць яго да наступнай вясны. Звязда.
    ПЫЛАВЫ // ПЫЛКОВЫ // пыльны
    Пылавы. Які мае адносіны да пылу; з пылу.
    Захар здзівіўся, якая яна [Панасаўна] у гэтым жоўтасонечным пыле непадобная на сябе, састарэлая, нібыта праз
    пылавую заслону зазірнуў у іншы час, не той, што быў пражыты, а ў той, што пільнаваў наперадзе. В. Карамазаў.
    Пылковы. Які мае адносіны да пылку з кветак.
    Насякомыя з такімі пылковымі камячкамі на галаве трапляюцца нярэдка. Ціміразеў.
    Пыльны. Пакрыты пылам; з вялікай колькасцю пылу.
    Я сышоў на ўзбочыну насыпу, і паўз мяне, абдаўшы мяне хваляй цёплага, пыльнага паветра, праняслася доўгая чарада вагонаў. /. Навуменка.
    ПЯКАРНЫ // ПЯКАРСКІ
    Пякарны. Які мае адносіны да выпечкі хлебных вырабаў; прызначаны для такой выпечкі.
    Пякарная справа. Пякарная печ.
    Пякарскі. Які мае адносіны да пекара, належыць яму.
    Пякарскае майстэрства. Пякарскі фартух.
    ПЯKOTKA // ПЯКУЧКА
    Пякбтка. Адчуванне пякучага болю ў страваводзе.
    — Нешта хварэю, брат .. Пякотка, на яе ліха, не дае спакою... М. Хведаровіч.
    Пякўчка. Пякучая крапіва.
    С і н о н і м: жыгучка.
    Хто сустрэўся быў са мною, дакрануўся раз ці два, дык той ведае ўжо хто я: я — пякучка-крапіва. ККрапіва.
    П’ЯНЕЦЬ // П’ЯНІЦЬ
    П’янёць. 1. Станавіцца п’яным.
    С і н о н і м: хмялець.
    Мар’я не любіла самагонку, але маці прымусіла і яе выпіць, а сама выпівала амаль нараўне з Янам і не п’янела. А. Жук.
    2.	перан. Узбуджацца, узрушвацца ад чаго-н.
    Нам да вар’яцтва хацелася жыць. Ненавідзець, любіць, колькі выстарчыць сэрца. I п’янець ад вясны, ад смалістых ажын. П. Глебка.
    П’яніць. каго-што. Прыводзіць да стану ап’янення ці падобнага ап’яненню.
    С і н о н і м: хмяліць.
    I цяпер, як Андрэй адзначыў неўзабаве для сябе, яго гэтак жа, як і тады, п’яніў пах свежаўскапанай зямлі і гною. Б. Сачанка.
    ПЯСКОВЫ / ПЯСОЧНЫ // ПЯСЧАНЫ
    Пясковы. Тое, што і пясочны.
    Нібы ў гадзінніку пясковым, плыве цурок драбніц-клапот У Жылка.
    Пясбчны. 1. Які мае адносіны да пяску, прызначаны для яго; з пяску.
    У ліпені — жніўні, падобна на хатніх курэй, любяць прымаць пясочныя ванны глушцы, цецерукі, курапаткі. А. Ставер.
    2.	Шаравата-жоўты, колеру пяску.
    Да яго ішла, гулка ступаючы абцасікамі лакіраваных басаножак, паўнаватая, у плашчы пясочнага колеру, жанчына. В. Адамчык.
    3.	Прыгатаваны з сухога, рассыпістага цеста.
    Пясочнае пірожнае. Пясочнае пячэнне.
    Пясчаны. 1. Пакрыты пяском, пяскамі; з аднаго пяску.
    Здавалася, усё навакол занямела, зачараванае цудоўнымі тонамі песні гэтага вольнага песняра ўзлескаў і пясчаных пустак між лесу. Я. Колас.
    2.	3 вялікай прымессю пяску; у якім шмат пяску; пескаваты.
    Ворная зямля ў малінаўцаў была .. напалову палеская — пустая і пясчаная. А. Чарнышэвіч.
    ПЯТЛІЧНЫ // ПЯТЛЯСТЫ // ПЯЦЕЛЬНЫ
    Пятл’ічны. Які мае адносіны да пятліцы; які носяць у пятліцы.
    Пятлічная акантоўка. Пятлічная эмблема.
    Пятлясты. Разм. Які ўтварае петлі; пакручасты.
    С і н о н і м: звілісты.
    Паеўшы і адпачыўшы, мы зноў ідзём. Спыняемся, як цямнее, на беразе пятлястай рэчачкі. В. Карамазау.
    Пяцёльны. Які мае адносіны да пятлі; прызначаны для петляў, для іх апрацоўкі.
    Пяцельная дзірка. Пяцельная абшыўка.
    Р
    РАБАК // РЫБАК
    Рабак. Разм. Гліст.
    — Ды замоўкніце вы са сваімі літаннямі. Яны тут зусім не патрэбны. У яго рабакі. Дайце яму бярозавага дзёгцю. Ад сэрца і адыдзе. У. Дубоўка.
    Рыбак. Чалавек, які займаецца лоўляй рыбы.
    На шчасце закінуўшы вуду ізноў, рыбак аглядае свой першы улоў. П. Глебка.
    РАБАЦЕЦЬ // РАБАЦІЦЬ
    Рабацёць. Пакрывацца рабізной, невялікімі хвалямі.
    Дзьмуў лёгкі ветрык, рабацела рака, а калі выглядала сонца з-за хмар, вада серабрылася. /. Гурскі.
    Рабаціць. што. Пакрываць рабізной — лёгкім хваляваннем воднай паверхні.
    Вуліца падсохла за ноч, толькі дзе-нідзе слабы ветрык злёгку рабаціў плыткія лужыны. В. Адамчык.
    РАДКАВЫ // РАДКОВЫ
    Радкавы. Абл. Радкаваты.
    Дожджык быў малы і радкавы, але калі парывамі налятаў вецер, то невялікія і рэдкія кроплі секлі ў твар, як шротам. У. Дамашэвіч.
    Радкбвы. Звязаны з пасевам ці пасадкай радкамі.
    Вясною значная частка зямлі была засеяна радковай сеялкай. М. Паслядовіч.
    РАДЫЯЛЬНЫ Ц РАДЫЯННЫ
    Радыяльны. Размешчаны па радыусе.
    Радыяльныя магістралі горада.
    Радыянны. Які мае адносіны да радыяна — вугла, што адпавядае дузе, даўжыня якой роўна яе радыусу.
    Радыяннае вымярэнне вуглоў.
    РАЗБІТНЫ // РАЗБІТЫ
    Разбітньі. Разм. Лоўкі, праворны, бойкі.
    Чьігунок бянтэжыцца зноў. Як ні кажы, які б ён ні быў разбітны, а ўсё ж урачысты, хвалюючы момант у хлопца!.. Я. Брыль.
    Разбіты. 1. Расколаты на кускі ці з адбітым краем; разбураны.
    Праз два разбітыя акны і адкрытыя насцеж дзверы гуляў вецер. М. Лынькоў.
    2.	Пашкоджаны ўдарам.
    Трымаючыся за разбітую шчаку і распухлы нос, бокам высунуўся Слімак. М. Лынькоў.
    3.	Які пацярпеў паражэнне; пераможаны.
    У гэты час рэшткі разбітых часцей ворага сапраўды каціліся назад па шляху, што ляжаў кіламетраў за тры ад вёскі. А. Якімовіч.
    РАЗБОЙНІЦКІ // РАЗБОЙНЫ
    Разбойніцкі. Які мае адносіны да разбойніка, характэрны для яго.
    Сашка падскочыў бліжэй да акна — у два пальцы — свіснуў разбойніцкім, чацвярным свістам. У. Караткевіч.
    Разбойны. 1. Які мае адносіны да разбою.
    Разбойны налёт. Разбойная банда.
    2.	Тое, што і разбойніцкі.
    Разбойны напад фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз абарваў мірную працу паэта. М. Клімковіч.
    РАЗБОРАЧНЫ // РАЗБОРЛІВЫ // РАЗБОРНЫ
    Разборачны. Які мае адносіны да разборкі.
    Разборачны цэх. Разборачныя работы.
    Разббрлівы. 1. Які лёгка разабраць, успрыняць на слых ці зрокам.
    С і н о н і м: выразны.
    Спісаныя разборлівымі друкаванымі літарамі лісткі, у якіх звесткі пра воінскія часці, Міця аддае Міколу. /. Навуменка.
    2.	Патрабавальны, строгі ў выбары або ацэнцы каго-чаго-н.
    Больш разборлівыя танцоры, якім надакучыць прасіць прабачэння за штуршкі, пакідаюць залу. А. Карпюк.
    Разббрны. Які можна разабраць, разняць на часткі і зноў сабраць.
    I вось яшчэ!.. Яшчэ! Амаль увесь эшалон — разборныя дамы! А. Савіцкі.
    РАЗБУРАЛЬНЫ // РАЗБУРАНЫ
    Разбуральны. Які прыносіць разбурэнне.
    Калгас .. пачынаў усё нанава пасля разбуральнай вайны. А. Марціновіч.
    Разбўраны. Разбіты, развалены.
    [Аня] адразу не заўважыла хударлявага мужчыны ў акулярах, які выйшаў з разбуранага пад’езда гэтага дома. А. Васілевіч.
    РАЗВАЖАННЕ // РАЗВАЖЛIВАСЦЬ
    Разважанне. Думкі, меркаванні, вывады, якія з’явіліся пасля роздуму над чым-н.
    Нягледзячы на ўсе гэтыя разважанні, Лабановіч чуў, што яму страшна, што яму бракуе сілы павесці змаганне з гэтым страхам. Я. Колас.
    Разважлівасць. Здольнасць разумна, правільна думадь, разважаць; абдуманасць у дзеяннях, учынках; цвярозы розум.
    Кіламетры праз тры пачаўся лес, і тут адразу стала спакойна і ціха. Можа таму беларускі чалавек прывык да роздуму і жыццёвай разважлівасці, што спрадвеку знаўся з лясамі. Я. Скрыган.
    РАЗВАЛЕНЫ // РАЗВАЛІСТЫ
    Развалены. Які разваліўся; разламаны, паламаны.
    [Максім Астапавіч] абышоў навокал хату — усё было старое, трухлявае, разваленае. К. Чорны.
    Развалісты. Разм. 3 пахістваннем з боку ў бок (пра паходку).
    Камлюкаваты Пшанічны развалістай хадой ступіў наперад. В. Быкаў.
    РАЗВАЛІНА // РАЗВАЛІНЫ / /РАЗВАЛКІ / РАЗВАЛЫ // РАЗВАЛЮХА
    Разваліна. 1. звычайна мн. Рэшткі разваленай пабудовы ці групы пабудоў.
    Некалькі раненых афіцэраў, цудам уцалеўшых і выкапаных з-пад развалін школы, расказалі аб гераічнай с.мерці Андрэя. /. Шамяк.ін.
    2.	перан. Разм. Пра старога ці разбітага хваробай чалавека.
    За апошні год ён ужо зусім развалінай стаў.
    Разваліны. адз. няма. Разм. Тое, што і развалкі.
    Антон вынес з пуні і палажыў на разваліны і адзін ахапак сена, і другі, і трэці. ЯЕр.чаловіч.
    Развалкі. адз. няма. Нізкія і шырокія сані (з рамай для большай умяшчальнасці); развалы.
    Антон падцягнуў пасак, падабраў да каліўца сена і кінуў у развалкі. М. Ракітны.
    Развалы. адз. няма. Нізкія і шырокія сані (з рамай для большай умяшчальнасці); развалкі.
    Павялі старых коней на бойню, што са мной адслужылі
    ўсе войны, і аралі, і баранавалі, і бярвенне на зруб тралявалі, і вазілі на карах, развалах, тых, каго адпачыць зямля звала. М. Танк..
    Развалюха. Разм. Старая, напаўразбураная будыніна, хаціна.
    На ўскрайку лесу стаяла халупа-развалюха і маленькі хляўчук з плоскім дахам. А. Асіпенка.
    РАЗВАРАНЫ // РАЗВАРНЫ // РАЗВАРЫСТЫ
    Развараны. Які добра ўварыўся, разварыўся.
    Ясачка любіла піць развараную макуху. Р. Сабаленка.
    Разварньі. Рассыпчаты ў вараным выглядзе.
    Разварная бульба. Разварная грэчка.
    Разварысты. Які добра разварваецца.
    Спехам праглынуўшы разварыстую бульбу з агуркамі, якую падала на стол гаспадыня, мы падзякавалі як маглі і пакінулі гасцінную хату. /. Чыгрынаў.
    РАЗВОДДЗЕ // РАЗВОДКА
    Развбддзе. Вясенняя паводка, вясенні разліў.
    Васіль бачыў рэкі там, каля свайго дома, але ж такой шырокай не наглядаў нават у самае бурлівае разводдзе. А. Кулакоўскі.