Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
Паэт, відаць, ні на хвіліну не спыняе работу творчай думкі, але аддае твор «у людзі» толькі тады, калі перакананы, што ён закончаны. Полымя.
Пераканаўчы. Які пераконвае, прымушае паверыць у правільнасць, праўдзівасць чаго-н.
Як заўсёды, самыя пераканаўчыя словы не прыйшлі ў галаву ў патрэбную хвіліну. У. Шыцік.
ПЕРАКУЛЕНЫ // ПЕРАКУЛЬНЫ
Перакўлены. Разм. Перавернуты ўверх дном; павалены набок; абернуты.
Перакулены воз з сенам.
Перакўльны. Які перакульваецца пры разгрузцы.
Перакульны кузаў аўтамашыны.
ПЕРАКУПЛЕНЫ // ПЕРАКУПНІЦКІ // ПЕРАКУПНЫ
Перакўплены. Куплены, адкуплены ў каго-н. (пра раней купленае ім).
Перакуплены матэрыял.
Перакўпніцкі. Які мае адносіны да перакупніцтва, спекуляцыі.
Перакупніцкі занятак.
Перакупны. Куплены на перапродаж.
Перакупны касцюм.
ПЕРАЛЕСАК // УЗЛЕСАК // УЗЛЕССЕ
Пералёсак. Невялікі лес, аддзелены полем ад іншых лясных участкаў; рэдкі ці малады лес паміж ляснымі масівамі.
На паляне ў светлым пералеску расцвілі налітыя расой сінія падснежныя пралескі пад аховай урачыстых хвой. /7. Панчанка.
Узлёсак. Тое, што і ўзлессе.
Яны павярнулі між соснаў управа і, не выходзячы на ўзлесак, накіраваліся да чыгункі. В. Быкаў.
Узлёссе. Край лесу.
Выйшаў [я] на ўзлессе, прымасціўся на шырокім бярозавым пні. У. Ляўданскі.
ПЕРАМЕНЛІВЫ Ц ПЕРАМЕННЫ
Перамёнлівы. Які часта мяняецца, зменлівы; няўстойлівы.
Пачуцці лірычнага героя абвостраны, настроі пераменлівыя, часам супярэчлівыя. М. Ярош.
Перамённы. Які мяняецца, чаргуецца з чым-н.; непастаянны.
Гульня ішла з пераменным поспехам. М. Гамолка.
ПЕРАМОЖАНЫ // ПЕРАМОЖНЫ
Пераможаны. Той, якога перамаглі; які пацярпеў паражэнне.
Пісьменнік аказаўся пераможаным тым матэрыялам, які ён вельмі некрытычна чэрпаў не столькі з жыцця, колькі з кніг. А. Адамовіч.
Перамбжны. Які закончыўся перамогай, прынёс перамогу.
Людзі ж без праўдзівага слова занудзіліся, ім толькі давай зараз нашы газеты. Тым больш, што зводкі з франтоў ідуць пераможныя — не сорамна даць пачытаць. /. Новікаў.
ПЕРАНАСЕЛЕНАСЦЬ // ПЕРАНАСЯЛЕННЕ // ПЕРАСЯЛЕННЕ
Перанасёленасць. Празмерная населенасць.
Прычыну натуральнага адбору Дарвін бачыў у асноўным у барацьбе за існаванне, якая выцякае з перанаселенасці. Пытанні мічурынскай біялогіі.
Перанасялённе. Становішча, пры якім частка працаздольнага насельніцтва пазбаўлена магчымасці прымяняць свае сілы для здабывання сродкаў існавання.
Беспрацоўе часта з’яўляецца вынікам перанасялення ў краіне ці асобных яе раёнах.
Перасялённе. Пасяленне ў другім месцы.
Перасяленне людзей з заражаных радыяцыяй тэрыторый пачалося, на жаль, не адразу пасля Чарнобыльскай аварыі.
ПЕРАПОНА// ПЕРАПОНКА
Перапона. Тое, што стрымлівае доступ куды-н.
I вось земснарад зварухнуў перапону, што воды трымала ў апошнія дні. М. Калачынскі.
Перапонка. Тонкая пругкая плёнка, якая служыць перагародкай ці абалонкай у жывым арганізме.
Хоць і няма на лапках у вадзяной курачкі перапонак, але плавае і нырае яна не горш за качку. В. Вольскі.
ПЕРАСМЕШКА // ПЕРАСМЕШКІ // ПЕРАСМЕШНІЦА
Перасмёшка. Невялічкая лясная птушка, здольная імітаваць галасы іншых птушак.
Перасмешку можна сустрэць не толькі ў лесе, але і ў парках, садах, нават гарадскіх скверах.
Перасмёшкі. адз. няма. Разм. Смешкі, жарты з каго-чаго-н.
Збіраецца, бывала, моладзь пасля работы і пайшлі адразу бяскрыўдныя смешкі-перасмешкі, жарты, смех.
Перасмёшніца. Разм. Жанчына, якая любіць высмейваць, перадражніваць каго-н.
Сінонім: насмешніца.
Вядомая на ўсю вёску перасмешніца, яна і тут не абышлася без колкіх жартаў і кпінаў.
ПЕРАСТУПАЦЬ // ПЕРАЎСТУПАЦЬ
Пераступаць. 1. Пераходзіць на другі бок чаго-н.
Пераступаць парог у хату.
2. Ісці, рухацна; не стаяць спакойна на месцы.
Конь, запрэжаны ў лёгкія драбіны, нецярпліва пераступаў з нагі на нагу. М. Даніленка.
Пераўступаць. што. Аддаваць, уступаць каму-н. за тую ж цану што-н. купленае.
Раніцай я зразумеў, што не магу скарыстацца з такога дарагога падарунка, і велікадушна пераўступіў руку муміі майму сябру. У. Карагкевіч.
ПЕРАТВАРАЦЬ // ПЕРАЎТВАРАЦЬ
Ператвараць. што. Рабіць з аднаго што-н. другое, перарабляць, пераводзіць у новы стан; надаваць зусім іншы выгляд; змяняць.
Хлапчукі здзіўляліся, як гэта лоўка Вера ператварала мёртвыя літары ў жывыя словы. Настаўніцкая газета.
Пераўтвараць. што. Змяняць што-н. карэнным чынам; перабудоўваць.
Чалавек, безумоўна, нараджаецца дзеля таго, каб упрыгожваць зямлю, пераўтвараць яе. У. Карпаў.
ПЕРГАМЕН / ПЕРГАМЕНТ // ПЕРМАНЕНТ
Пергамен. Тое ж, што і пергамент.
Самія тонкі пергамен даюць шкуркі трусоў і вавёрак. Але спыніліся на шкурках абяскроўленых цялят, бо з іх атрымліваецца на дзіва беласнежны. прыемны воку пергамен. Л. Дайнека.
Пергамент. I. Спецыяльна апрацаваная цялячая скура, на якой пісалі да вынаходства паперы.
Матэрыял для пісьма — пергамент — каштаваў вельмі дорага. Гісторыя БССР
2. Старажытны рукапіс, напісаны на такой скуры.
Замест адказу Раўбіч хрумснуў вялікім пергаментам, раскручваючы яго на стале. У. Каратневіч.
Перманёнт. Доўгатэрміновая завіўка валасоў.
Да нас далучаецца Валя, прыгожая, досыць маладая жанчына з вялікімі сінімі вачыма і бялявымі завіткамі перманенту /. Навуменка.
ПЕРШАСНЫ // ПЕРШЫ
Пёршасны. Кніжн. Які з’яўляецца першай, зыходнай ступенню чаго-н.
Сінонім: першапачатковы.
Праўда, тое першаснае лексічнае значэнне, якое кладзецца ў аснову тэрміналагічнага словаўжывання, не заўсёды можа быць вызначана з усёй відавочнасцю. А. Яновіч.
Пёршы. 1. Парадкавы лічэбнік да адзін.
Ды ўжо просіць ён цяпер дазволу, каб пайсці вучыцца ў першы клас. М. Смагаровіч.
2. Які з’яўляецца, здараецца ў самым пачатку чаго-н.; самы ранні.
Дажджы скончыліся, сухія паўночныя вятры прынёслі першы холад. /. Навуменка.
3. Лепшы за ўсіх у якіх-н. адносінах; вядучы, перадавы.
Калі ж бывае вольны дзень, дзе там спачын такой натуры. Хлапноў на стрэльбішча вядзе,— першы стралок і фізкультурнік. М. Чарот.
ПЕРЫГЕЙ//ПЕРЫГЕЛІЙ
Перыгёй. Найбліжэйшы да Зямлі пункт арбіты якога-н. спадарожніка; проціл. апагей.
Спадарожнік выведзены на арбіту з пара.метрамі: максімальная адлегласць ад паверхні Зямлі (у апагеі) — 350 кіламетраў, мінімальная адлегласць ад паверхні Зя.млі (у перыгеі) — 212 кіламетраў. Звязда.
Перыгёлій. Найбліжэйшы да Сонца пункт арбіты якога-н. нябеснага цела.
Бліжэйшы ад Сонца пункт арбіты называецца перыгеліем. Астраномія. .
ПЕРЫФЕРЫЙНЫ//ПЕРЫФЕРЫЧНЫ
Перыферыйны. Які мае адносіны да перыфёрыі, знаходзіцца на перыферыі — мясцовасці, аддаленай ад цэнтра.'
Краязнаўчая работа прадугледжвала масавы ўдзел перыфе-
рыйных карэспандэнтаў, якія мелі патрэбу ў неабходнай даведачнай літаратуры. Д. Бугаёў.
Перыферычны. Спец. Размешчаны на паверхні, аддалены ад цэнтра.
Тая частка перыферычнай нервовай сістэмы, якая звязвае мозг з унутранымі органамі, называецца вегетатыўнай нервовай сістэмай. Анатомія і фізіялогія чалавека.
ПІЛАВАННЕ// ПІЛАВІННЕ
Пілаванне. Разразанне пілой; рэзанне.
Раней звычайна дзяўчат вызвалялі ад пілавання дроў, зараз гэтае правіла было скасавана. П. Галавач.
Няправільна. У цэнтры ўвагі кожнай групкі быў той шчасліўчык, у рукі якога трапіла невялікая цаглінка нямецкага эрзац-хлеба, асыпанага пілаваннем (трэба: пілавіннем). С. Александровіч.
Пілавінне. Адходы пры пілаванні.
С і н о н і м: апілкі.
Плыве з-пад пілы лёгкі смаляны водар, пырскаюць у снег струменьчыкі жоўтага пілавіння. Б. Стральцоў.
ПІЛЯСТР / ПІЛЯСТРА // ПІЯСТР
Пілястр. Тое, што і пілястра.
Паўднёвы і паўночны фасады [Спаскай царквы ў Полацку] расчляняюцца пілястрамі з паўкалонамі. У. Арлоў.
Пілястра. Спец. Чатырохгранная калона, уробленая адной гранню ў сцяну.
Капітэлі калон і пілястраў аформлены рэльефамі піянерскага значка і вогнішча — сімваламі піянерскага руху. М. Кацар.
Піястр. Назва манеты ў Турцыі, Егіпце, Сірыі і некаторых іншых краінах.
Мільён піястраў былога марыянетачнага рэжыму складаў прыкладна паўтары тысячы амерыканскіх долараў. Звязда.
ПІРАМІДАЛЬНЫ // ПГРАМІДНЫ
Пірамідальны. Які мае форму піраміды.
Пірамідальны ядловец малы ростам — амаль рукой дастаць. Сярэдняя вышыня 1 метр, а максімальная — 3,5 метра. Звязда.
Пірамідны. Які мае адносіны да піраміды.
Пірамідная аснова. Пірамідныя грані.
ПІСЬМЕННАСЦЬ // ПІСЬМЕННАСЦЬ / ПІСЬМЕНСТВА
Пісьменнасць. 1. Сістэма графічных знакаў, якія выкарыстоў ваюцца для пісання.
Гісторыя чалавецтва да ўзнікнення СССР не ведала такіх прыкладаў, каб за кароткі час каля пяцідзесяці народнасцей, якія былі неадукаванымі, стварылі сваю пісьменнасць, літаратуру. Звязда.
2. Сукупнасць пісьмовых помнікаў якой-н. гістарычнай эпохі пэўнага народа.
Раннія дысертацыі лексікалагічнага напрамку прысвечаны аналізу лексічнага саставу паасобных помнікаў старабеларускай пісьменнасці. А. Жураўскі.
Пісьмённасць. Уменне чытаць і пісаць; граматнасць; наяўнасць ведаў у якой-н. галіне.
Аксён ужо нават можа і распісацца, што яго вельмі цешыць, але гэта яшчэ не сведчыць аб яго пісьменнасці. ЯКолас.
Пісьмёнства. Тое, што і пісьменнасць.
Цераз пераклады ўваходзіць нацыянальнае пісьменства ў скарбніцу сусветнай літаратуры. У. Калеснік.
ПІСЬМЕННІЦКІ // ПІСЬМЕННЫ // ПІСЬМОВЫ
Пісьмённіцкі. Які мае адносіны да пісьменніка, характэрны для яго.
Пры гэтых умовах пісьменніцкая праца не магла быць колькінебудзь напружанай, што і адбілася на малым ліку твораў Неслухоўскага. М. Багдановіч.
Пісьмённы. Які ўмее чытаць і пісаць.
Сінонім: граматны.
Сам ён [Міхал] не надта пісьменны, але дзяцей да навукі заахвочвае, выяўляючы гэтым самым пэўнае разуменне новых павеваў у жыцці. I. Навуменка. II Які мае неабходныя веды ў якой-н. галіне. Лукаш ведаў, што з цягам часу загадчыкам фермы паставяць чалавека з дыпломам, пісьменнага. ЯЕрмаловіч.
Пісьмовы. 1. Выяўлены сродкамі пісьма.
С і н о н і м: напісаны.
[Лідзія Пятроўна] пасля праверкі пісьмовых прац паказала яго сшытак усяму класу. ЯКолас.
2. Які прызначаны, служыць для пісання, пісьма.
У невялікім пакоі, насупраць дзвярэй, стаяў пісьмовы стол, два крэслы і ў куце — тумбачка з графінам вады. М. Ваданосаў.
ПІТКІ // ПІТНЫ // ПІЎНЫ
Піткі. Разм. Які добра, прыемна піць.
Піткая вада з нашай крыніцы, асабліва ў летнюю спёку.