Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
ПАДНЯБЕННЫ // ПАДНЯБЕСНЫ
Паднябённы. Які мае адносіны да верхняй часткі поласці рота — паднябення.
Поласць рота адмяжоўваецца ад поласці носа паднябеннымі касцямі і адросткамі верхнясківічных касцей. Анатомія і фізіялогія чалавека.
Паднябёсны. Які знаходзіцца або адбываецца ў паднябессі.
Жаваранак з паднябеснай высі перадае на зямлю па оадыё весткі аб хітрыках нябеснай дыпламатыі. ККрапіва.
ПАДОЎЖАНЫ // ПАДОЎЖНЫ
Падбўжаны. Які мае даўгаватую форму; больш працяглы, доўгі.
Большасць азёр мае падоўжаную форму і быццам выцягнута з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — у напрамку руху ледніка. А. Гавеман.
Падбўжны. Які праходзіць у кірунку даўжыні ці размешчаны па даўжыні чаго-н.; проціл. папярочны.
Падоўжная сцяна з трыма вокнамі стаяла на поўдзень. А Чорны.
/ ПАДПАЛ // ПАДПАЛІНА // ПАДПАЛКА
Падпал. Смалякі, трэскі, сухія галінкі для распальвання.
Даніла працаваў блізка ля балаціны і, калі ехаў пад вечар дадому, укінуў у воз пару пнёў — жонка наказала, каб прывёз на падпал смалякоў. М. Капыловіч.
Падпаліна. 1. Разм. Абпаленае месца.
На раненым была парваная акрываўленая гімнасцёрка, з вялікімі падпалінамі, ад якіх, здаецца, яшчэ пахла дымам. ЛІМ.
2. Рыжавата-жоўтая пляма на валасах, на футры іншага колеру.
Вялізны, з падпалінамі на баках ваўкадаў, шырока выкідваючы лапы, з дыхавічным сапам імчаў угору. В. Быкаў.
Падпалка. Тое, што і падпал.
Як дзяўчо ўстане і пад’есць, вынесеш яе на двор, пасадзіш на пясок, а сам насячэш карчагі на падпалку. /. Гурскі.
ПАДПЛЁТ//ПАПЛЁТ
Падплёт. Двайное перапляценне на падэшве лапцей.
На лапцях матляліся канцамі стаптаныя акраўкі з падплёту, злёгку шлёгалі раз за разам то па нагах, то па пяску П. Гшлавач.
Паплёт. зб. 1. Пруты, якімі жэрдкі з саломай мацуюцца да лат пры крыцці страхі.
Лазовы паплёт.
2. Абл. Латы, жэрдкі, якія насцілаюцца на кроквы пад страху, дах.
А пад пагамі чаго толькі няма: тут і прэлая са страхі салома, і гнілы паплёт, і цэгла ў сажы. М. Гроднеў.
ПАДПЯТАК // ПАДПЯТНІК
Падпятак. Падсцілка ў абутку для засцярогі пяткі ад цвікоў, якімі прыбіты каблук.
Выручаў ён, трэба сказаць, многіх, усякае ж здараецца з абуткам: то падпятак у каго нечакана адляціць, то падмётка адстане, а блізка шавецкай майстэрні не было. В. Хомчанка.
Падпятнік. Прыстасаванне для апоры ног весляра.
У лодцы быў зручны, надзейны падпятнік.
ПАДРАХУНАК// ПАРАХУНАК
Падрахўнак. Агульная сума; вынік чаго-н.
Скончыўшы навучанне і перагледзеўшы работы вучняў, Лабановіч часта падводзіў падрахунак дня. ЯКолас.
Парахўнак. Разм. Асабістыя прэтэнзіі, узаемная незадаволенасць; помста, расправа.
— Мяркуем нават, што гэта правакацыя ідзе ад славутай глыбоцкай дэфензівы, у якой ёсць асабіетыя парахункі з гэтымі хлопцамі. М. Машара.
ПАДРУБА // ПАДРУБКА
Падрўба. Ніжняе бервяно ў зрубе.
Сваёй старэнькай хаты я не пазнаў. Новая падруба выпрастала яе, прыўзняла над зямлёй. А. Асіпенка.
Падрўбка. Падшыўка краю якой-н. адзежыны.
Падрубка хусцінкі.
ПАДСАДА / ПАДСАДКА // ПАСАДКА
Падсада. Малыя дрэвы, кусты, якія выраслі ў лесе сярод дрэў іншай пароды; дадатковае падсаджванне якіх-н. раслін.
За просекай то тут, то там зелянеў бярэзнік з лазовай падсадай. А. Асіпенка.
Падсадка. Тое, што і падсада.
Першай вясной Ігнат гэтак жа поўзаў на каленях і абполваў ледзь бачныя ў траве парасткі, зрабіў падсадку там, дзе жалуды не далі ўсходаў, загінулі. /. Шамякін.
Пасадка. 1. Высадка ў зямлю насення, карэння раслін, саджанцаў для далейшага росту.
Раман нікому не давяраў ні пасадку, ні нават падрыхтоўку глебы пад бульбу. Сам араў глебу пад зябліва, сам правёў перадпасяўную апрацоўку, сам сеў за руль трактара на пасадцы. Звязда.
2. звычайна мн. Тое, што пасаджана; пасаджаныя расліны, дрэвы.
Вельмі дарагімі сталі для яго гэтыя пасадкі. /. Шамякін.
ПАДСМАЛЬВАЦЬ // ПАДСМОЛЬВАЦЬ
Падсмальваць. каго-што. Злёгку ці дадаткова абпальваць агнём.
Нейкая галавешка смылела каля яго галавы, падсмальвала валасы. X. Жычка.
Падсмольваць. што. Мазаць, насычаць смалой у асобных месцах; смаліць пакрысе ці падмазваць смалой дадаткова.
Падсмольваць сваю лодку ён збіраўся даўно, але ўсё ніяк не выпадала. ЛіМ.
ПАДСТРЭШАК // ПАДСТРЭШША
Падстрэшак. Ніжні край страхі, які навісае над сцяною якога-н. будынка.
Аціхлі на двары вераб'і, пахаваліся пад падстрэшкі, натапырыліся, як зімой. I. Пташнікаў.
Падстрэшша. Ніжняя (унутраная) старана страхі якога-н. будынка.
Вераб’і ўжо збіраліся ў падстрэшшы на начлег і там заводзілі свае звычайныя сваркі з-за ўтульных мясцін. Д. Якімовіч.
ПАДСУМАВАЦЬ // ПАСУМАВАЦЬ
Падсумаваць. Падвесці падрахунак чаму-н.; абагульніць сказанае.
Ен нібы падсумоўваў гаворанае, а на самай справе аддаваў свой загад на жніво. А. Жук.
Пасумаваць. Сумаваць некаторы час, пабыць сумным.
Мы сягоння на чужой чужыне сядзем па-сяброўску за сталом, пасумуем па сваёй краіне, песню «А ў бары, бары» спяём. П. Панчанка.
ПАДТЭКСТ // ПАДТЭКСТОЎКА
Падтэкст. Унутраны, скрыты сэнс якога-н. тэксту, выказвання.
Брыль многае гаворыць не толькі самім тэкстам мастацкага твора, але і яго падтэкстам. Д. Бугаёў.
Падтэкстбўка. Спец. 1. Складанне тэксту для песеннай музыкі; сам тэкст для яе.
Ен лічыў, што стварыць падтэкстоўку намнога лягчэй, калі табе ўжо вядома музыка. ЛіМ.
2. Тэкст для растлумачвання чаго-н. (пад малюнкам, карыкатурай і інш.).
Журналісцкая работа з гадамі, бадай, брала верх над паэзіяй. Я пісаў замалёўкі, нарысы, артыкулы, фельетоны, вершаваныя падтэкстоўкі. /. Калеснік.
ПАЗАБІРАЦЬ // ПАЗБІРАЦЬ
Пазабіраць. Забраць усё ці многае, усіх ці многіх; канфіскаваць.
Верстакі палякі пазабіралі пры адыходзе, не было тут каму перашкодзіць ім. /7. Галавач.
Пазбіраць. Сабраць, падняць што-н. кінутае, рассыпанае; сканцэнтраваць у адным месцы.
Вось першы промень над зямлёю бліснуў — і іскраў у pace не пазбіраць. П. Панчанка.
ПАЗВАНОК// ПАЗВАНОЧНІК
Пазванбк. Асобная частка пазваночніка ў чалавека і некаторых жывёл.
Пазванок прадстаўляе сабой кароткую, тоўстую, даволі складаную па сваёй будове косць: ён мае цела, дугу і рад адросткаў. Анатомія і фізіялогія чалавека.
Пазванбчнік. Спінны хрыбет, які складаецца з пазванкоў.
Яна нават паводзіла час ад часу плячыма і прагіналася ўперад пазваночнікам. У. Мехаў.
ПАКАЗАЛЬНЫ // ПАКАЗНЫ
Паказальны. 1. Характэрны, тыповы; які дае падставы для вывадаў.
1 вартасці, і недахопы рамана «Святло над Ліпскам» паказальныя для свайго часу. А. Адамовіч.
2. Арганізаваны для ўсеагульнага азнаямлення.
Пракурор патрабуе тэрміновага суда над браканьерам і панажоўшчыкам і хоча зрабіць гэты суд паказальным на ўвесь раён. У. Краўчанка.
3. Які служыць прыкладам для іншых.
С і н о н і м: узорны.
Яго, кажуць, немцы пасылаюць у Германію, хочуць даручыць яму стварыць у Цішкаўцы паказальны маёнтак. М. Лынькоў.
Паказны. Разлічаны на знешні эфект, на знешняе ўражанне; які не адпавядае сапраўднасці, прытворны.
Усё паказное там, быццам цябе ў тэатр прывялі. А. Васілевіч.
ПАЛАВІННЫ // ПАЛАВІНЧАТЫ
Палавінны. Які складае палавіну чаго-н.
С і н о н і м: няпоўны.
Няўжо ён не можа знайсці сабе — хай не зусім поўнага, хай палавіннага, але сапраўднага чалавечага шчасця. М. Зарэцкі.
Палавінчаты. перан. Пазбаўлены паслядоўнасці.
Сінонім: кампрамісны.
Мера гэтая была, аднак, палавінчатая і нікога не задавальняла. У. Караткевіч.
ПАЛАТАЧНЫ / ПАЛАТКАВЫ // ПАЛАТНЫ
Палатачны. Прызначаны для палатак; які складаецца з палатак.
Паміж сопкамі бялеюць дамы адпачынку, піянерскія лагеры, палатачныя табары турыстаў. С. Грахоўскі.
Палаткавы. Тое, што і палатачны.
Палаткавы мат-эрыял. Палаткавы гарадок.
Палатны. Які мае адносіны да палаты — пакоя для хворых у лячэбнай установе.
Таццяна Іванаўна — наш палатны ўрач. /. Шамякін.
ПАЛЕПШАЦЬ // ПАЛЕПШЫЦЬ
Палёпшаць. Стаць лепшым.
Ад гэтага стан майго здароўя хоць не палепшае, але і не пагоршае. 3. Бядуля.
Палёпшыць. каго-што. Зрабіць лепшым.
Яны адчувалі нейкае нездавальненне жыццём, але не ведалі, чым і як яго палепшыць. М. Чарот.
/ ПАЛІВАЛЬНЫ // ПАЛІВАНЫ // ПАЛІВАЧНЫ // ПАЛІЎНЫ
Палівальны. Тое, што і п а л і в а ч н ы.
Яны [крокі] гучалі мякка па чыстым, памытым палівальнай машынай тратуары. А. Капусцін.
Паліваны. Пакрыты палівай — шклопадобнай масай, якая наносіцца на керамічныя вырабы.
На стале ў вялікай паліванай місцы дымілася сопкая бульба, на сподачку ляжалі скрылёчкі ружовага з прорасцю сала і стаялі крамяныя салёныя агуркі. С. Грахоўскі.
Палівачны. Прызначаны для паліўкі.
Па кар’еры хадзілі дзве ці тры палівачныя машыны, увесь час лілі ваду на дарогу і ў забоях, але гарачыня, нават начная, высушвала дарогі і пароду імгненна — не паспявалі ліць. В. Карамазаў.
Паліўны. Які мае адносіны да паліўкі; які мае патрэбу ў паліўцы.
На паліўных. землях вырастуць новыя сельскагаспадарчыя культуры, яшчэ невядомыя ў нашай вобласці. Полымя.
ПАЛІРАВАЛЬНЫ // ПАЛІРАВАНЫ / ПАЛІРОВАЧНЫ
Паліравальны. Прызначаны для паліравання.
Усё патрэбнае для работы цэха абсталяванне зманціравана, ідзе наладка паліравальных станкоў. Звязда.
Паліраваны. Які адпаліравалі; гладкі, з люстраным бляскам.
Шэрае, з паліраванымі падлакотнікамі крэсла было мяккім, блакітнае неонавае святло — няяркім. В. Іпатава.
Паліровачны. Тое, што і паліравальны.
Паліровачная машына. Паліровачная паста.
ПАЛІСМЕН // ПАЛІЦАЙ // ПАЛІЦЫЯНТ // // ПАЛІЦЭЙСКІ // ПАЛІЦМАЙСТАР
Палісмён. Паліцэйскі ў Англіі і ЗША.
I, быццам палісмены, небаскробы за статуяй стаяць і ноч і дзень. П. Панчанка.
Паліцай. Разм. У час Вялікай Айчыннай вайны ў акупіраваных раёнах: паліцэйскі, завербаваны немцамі з мясцовага насельніцтва.
Па глухіх лясных дарогах, што вядуць у глыб лесу, радзей можна сустрэць паліцаяў і немцаў, асабліва ўвечары і ўночы. Б. Сачанка.
Паліцыянт. Разм. Асоба, якая служыць у паліцыі; паліцэйскі.
Бачу: ідуць два паліцыянты, нехта ў цывільнай вопратцы і дворнічыха. М. Танк.
Паліцэйскі. 1. Які мае адносіны да паліцыі, належыць да яе або ажыццяўляецца ёю.
Джыавані праз сілу мог яшчэ ступаць на нагах, і яго
адвялі да паліцэйскай машыны, каб везці ў паліцэйскі ўчастак. М. Лынькоў.
2. у знач. наз. Чалавек, які служыць у паліцыі, ніжні чын паліцыі.
Калона дэманстрантаў, поўных гневу, усё ішла і ішла. Раптам з дамоў ударылі па дэманстрантах з кулямётаў, гэта стралялі паліцэйскія. /. Гурскі.