Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
Наглядчыцкі. Які мае адносіны да наглядчыка, належыць наглядчыку.
Паглядаючы раз-пораз на рыдлёўку, палонныя разам з тым спадылба зіркалі па баках, асцерагаючыся наглядчыцкіх кіёў. М. Аўрамчык.
НАГОДА // НЯГОДА
Нагода. Прычына, выпадак, зручны момант.
Разбор архіва быў папярэдні, мне яшчэ трэба будзе, хочацца заглянуць у тую папку, як толькі прыйдзе нагода. Я. Брыль.
Нягбда. 1. звычайна мн. Няшчасце; цяжкасці, непрыемнасці.
Нягледзячы на свае шэсцьдзесят год, Раман Дзянісавіч быў чалавек моцнага складу, рослы і не сагнуты нягодамі, што сустрэў у жыцці. Т. Хадкевіч.
2.	Дрэннае надвор’е, непагода.
У нягоду не было патрэбы высоўвацца з хаты, глыбока, да вокан другога паверха, занесенай снегам. У. Калеснік.
НАДБАЎКА // ПАДБАЎКА
Надбаўка. Надбаўленая да чаго-н. сума, частка.
Бацька мой, калі на разрубы зямлю бралі, захацеў палучыць большы хутар. Далі яму дзве дзесяціны надбаўкі, за тое, што ён палез у балота. А. Асіпенка.
Падбаўка. Тое, што падбаўлена, дабаўлена; дабаўка.
Ен з’еў вялікую міску супу, хутка ачысціў яе, ды яшчэ й падбаўкі папрасіў. ЛіМ.
/ НАДВОРАК Ц НАДВОРЕ // ПАДВОРАК
Надворак. Двор каля хаты, дома.
С і н о н і м: падворак.
А вакол — хаткі і хаткі, прасцюсенькія, з саламянымі стрэхамі; на шырокіх надворках — свірны, клуні, пуні, віднеюцца высокія жураўлі студняў. М. Багдановіч.
Надвор’е. Стан атмасферы ў пэўным месцы ў пэўны час.
С і н о н і м: пагода.
На другі дзень надвор’е выдалася зусім добрае. Я. Маўр. Падвбрак. Разм. Двор каля хаты, дома.
С і н о н і м: надворак.
Яшчэ завідна Лукаш упраўляўся па гаспадарны — паіў карову, кідаў у яслі ахапак трасянкі і, парыпваючы дзеравяшкаю, якую прывёз з аўстрыйскага палону, нецярпліва таптаўся на панадворку. Я. Пархута.
НАДВЯЧОРАК// ПАДВЯЧОРАК
Надвячбрак. Пара перад самым вечарам.
Насустрач дыхнула вільгаццю, мокрым пахам травы, алешніку і ракітніку — гэтак, як заўсёды пахне надвячоркам ад ракі. А. Жук.
Падвячбрак. Дёгкая ежа для спажывання між абедам і вячэрай.
Юзя вынесла ёй падвячорак — занукраваныя чарэшні і кавалак пірага. А. Бажко.
НАДЗВЫЧАЙНЫ // НЕЗВЫЧАЙНЫ
Надзвычайны. 1. Спецыяльна прызначаны, прыняты, скліканы і г. д.
Становішча для рэспублікі стваралася небяспечнае, прыходзілася прымаць надзвычайныя меры. Я. Колас.
2.	Вельмі вялікі, моцны па сваёй сіле, праяўленню; які мае вялікае значэнне.
Поспех «Балад і рамансаў» Міцкевіча ў чытача быў надзвычайны. А. Лойка.
Незвычайны. 1. Які вылучаецца сярод іншых; выключны.
Пакою гэтаму надаваў незвычайную, шматвугольную форму дах, яго адмысловыя выступы. /. Шамякін.
2.	He такі, як звычайна, як заўсёды; непрывычны.
Вера адчула раптам незвычайную лёгкасць. А. Асіпенка.
НАДЗЕЛЕНЫ // НАДЗЕЛЬНЫ
Надзёлены. Дадзены ў асабістае карыстанне, выдзелены каму-н.
Надзелены зямлёю.
Надзёльны. Які мае адносіны да надзелу — зямельнага ўчастка, што выдзяляўся сялянскай сям’і.
Надзельная зямля.
НАДЗЕННЫ // ПАДЗЕННЫ
Надзённы. 1. Які мае важнае жыццёвае значэнне, неабходны.
С і н о н і м: актуальны.
Надзённае пытанне. Надзённыя праблемы.
2.	Які бывае кожны дзень.
Надзённыя клопаты. Надзённыя заняткі.
Падзённы. Які налічваецца з разліку за кожны рабочы дзень; які выконвае работу з аплатай за кожны рабочы дзень.
Стаў Мікола хадзіць на падзённыя заробкі, парабкаваць па маёнтках. А. Місько.
НАДРЫЎ// НАРЫЎ
Надрыў. 1. Надарванае месца.
Кніга сапсавана: на шэрагу старонак выяўлены надрывы, некалькіх старонак зусім няма. Настаўніцкая газета.
2.	перан. Узбуджанасць, хваравітасць у праяўленні сваіх пачуццяў; фізічнае напружанне.
Ілья Рыгоравіч прыгорбіўся, апусціў галаву, схапіўся рукою за горла і ўжо не стрымліваў кашлю, а бухаў і бухаў з нейкім надрывам. Я. Герцовіч.
Нарыў. Гнойныя пухліны ў тканцы арганізма.
С і н о н і м: абсцэс.
Каравая ануча на яго назе разматалася, і на чорнай пяце быў бачны жоўты, выспелены нарыў. М. Капыловіч.
НАДУМ // НАДУМАНАСЦЬ
Надўм. Задума, жаданне, намер зрабіць што-н.
Ну, якая ж ахвота на прывязі хадзіць, калі да гэтага часу Мішка хадзіў усюды па сваёй ахвоце, па свайму надуму. М. Лынькоў.
Надўманасць. Нерэальнасць, ненатуральнасць, штучнасць.
У такіх тэарэтычных пабудовах нельга не бачыць надуманасці і абстрактнасці. Н. Перкін.
НАЕДАК// НАЕДЗЬ
Наёдак. Разм. Тое, чым можна наесціся; пажыўнасць ежы.
Яблыкі — не вялікі наедак.
Наедзь. Камень на зубах у каня.
Цёмная наедзь. Старая наедзь.
НАЕЗДЖАНЫ // НАЕЗДЖЫ
Наёзджаны. Які стаў роўным, гладкім ад частай язды (звычайна пра дарогу).
С і н о н і м: уезджаны.
Дарога наезджаная, накатаная, прыбітая машынамі і людзьмі. В. Хомчанка.
Наёзджы. Разм. Які прыехаў, наехаў адкуль-н.
С і н о н і м: прыезджы.
Наезджы чалавек.
НАЁМНІЦКІ // НАЕМНЫ
Наёмніцкі. Які належыць наёмніку, характэрны для яго.
Наёмніцкія атрады адпетых галаварэзаў учынялі жорсткія расправы над карэннымі жыхарамі калоній. Звязда.
Наёмны. 1. Які мае адносіны да найму; які працуе па найму.
Гэта быў такі ж наёмны працаўнік, як і ўсе мы, рабочыя гаража, але трымаў ён сябе крышачку гэтак з гонарам — механік усё ж. В. Быкаў.
2.	перан. Падкуплены, прадажны.
Вялікі паэт выклікаў на дуэль паклёпніка і загінуў ад рукі наёмнага забойцы Дантэса. А. Матрунёнак.
НАЖАВЫ // НАЖНЫ // НАЖОВАЧНЫ
Нажавы. Які мае адносіны да нажа; зроблены нажом.
У .. [байцоў] былі самазарадныя вінтоўкі з нажавымі штыхамі, поўныя падсумкі патронаў. У. Дамашэвіч.
Нажны. Які прызначаны для ног або прыводзіцца ў дзеянне нагамі.
Негр-гігант згінае на рэйках бранзалеты нажных кайданаў, я вызваляюся з жалезных путаў. У. Дамашэвіч.
Нажовачны. Які мае адносіны да пілы-нажоўкі.
Нажовачнае палатно.
НАЖЫВА // НАЖЫТАК
Нажыва. Лёгкі даход, які прыходзіць не ў выніку працы; нажыванне грошай, матэрыяльных каштоўнасцей.
Прага да нажывы.
Нажытак. Тое, што нажыта, набыта, куплена.
Ля новага, з белай цэглы, чатырохпавярховага гмаха, стаялі дзве машыны з мэбляй, розным хатнім нажыткам. А. Савіцкі.
НАЖЫТЫ // НАЖЫЎНЫ
Нажыты. Паступова набыты, прыдбаны на працягу якога-н. часу.
Працоўны чалавек ніколі не спакушаўся багаццем, нажытым нядобрасумленным шляхам. Р. Шкраба.
Нажыўны. Які можна нажыць, набыць, прыдбаць.
— Да ведаў яшчэ трэба вопыт .. — А вопыт — справа нажыўная. М. Пянкрат.
НАЗДРАВАТЫ // НАЗДРАТЫ
Наздраваты. 3 невялікімі, частымі дзірачкамі.
С і н о н і м: порысты.
Сонца ўзнялося, прасвечвае голы лес і на аселым, наздраватым зашэрхлым снезе сплятаюцца дзівосныя карункі святла і ценю. /. Шамякін.
Наздраты. 3 вялікімі ноздрамі.
Hoc у яго быў кірпаты, як перабіты, але шырокі, наздраты і рабіў твар нечым падобным на малпін. ЛіМ.
НАЗІРАЛ ЬНАСЦЬ // НАЗІРАННЕ
Назіральнасць. Здольнасць бачыць, заўважаць факты, з’явы, якіх не бачаць, не заўважаюць іншыя.
Андрэйка вызначаўся дасціпнасцю і не па гадах вялікай назіральнасцю. П. Кавалёў.
Назіранне. 1. Разглядванне; нагляданне; сузіранне.
Назіранне навакольнага. Назіранне за тэмпературай паветра.
2.	Тое, што заўважана ў працэсе вывучэння, разгляду чаго-н. Навуковыя назіранні. Апошнія даныя назіранняў за надвор’ем.
НАЗІРАЛЬНІЦКІ // НАЗІРАЛЬНЫ
Назіральніцкі. Які мае адносіны да назіральніка, назірання. Назіральніцкія абавязкі. Назіральніцкія запісы.
Назіральны. 1. Які прызначаны для назірання.
Назіральная вышка. Назіральны пункт.
2.	Які валодае назіральнасцю, умее назіраць.
Каб Адам быў больш назіральны, то ён бы ўбачыў у затуманеным позірку прыгожых жончыных вачэй нешта падобнае на вінаватасць і папрок. А. Чарнышэвіч.
НАЗНАРОК//НЕЗНАРОК
Назнарок. Разм. Спецыяльна, з якой-н. мэтай.
С і н о н і м: знарок.
— Значыць, назнарок накіравалі мяне на луг, каб я вам не перашкаджаў! М. Гамолка.
Незнарок. Выпадкова, ненаўмысна.
С і но н і м: ненарокам.
Маці збіралася даіць карову, незнарок бразнула вядром. X. Жычка.
НАКУСАЦЬ // НАКУСІЦЬ
Накусаць. 1. 1 і 2 ас. не ўжыв.; каго-што. Пакусаць, нарабіць укусаў у многіх месцах (пра насякомых).
Конь злосна махае галавою, спыняецца і трэ вочы аб калены пярэдніх ног або дастае галавою і зубамі хапае за месцы, дзе накусалі сляпні. П. Галавач.
2.	чаго. Разм. Адкусваючы шчыпчыкамі, нарабіць кавалкаў.
Маці накусала шчыпчыкамі цукру, наліла ў кубак чаю і пачала яго піць упрыкуску, як заўсёды. ЛіМ.
Накусіць. Пракусіць злёгку, зверху, не да канца.
Малы нарэшце зусім здаволіўся, выбраў самы прыгожы яблык з чырвоным бокам, накусіў яго, але есці ўжо не стаў. ЛіМ.
НАМАРАЗЬ // НАМАРЗЕНЬ
Намаразь. Асадак снегу, падобны на шэрань, які ўтвараецца ў сырое надвор’е на галінах, дроце і г. д.; слой лёду на чым-н.
Заглянуць з вуліцы ў хату ніхто не мог: шыбы пакрыліся тоўстым пластом намаразі. I. Шамякін.
Намарзень. Падоўжны брусок, які набіваецца на капылы ў санях.
Трашчаць намарзні, сціснутыя з бакоў .. вязамі. /. Пташнікаў.
НАПОРНЫ // НАПОРЫСТЫ
Напорны. 1. Які служыць для ўтварэння напору вадкасці.
Для падключэння лазні да ачышчальных збудаванняў саўгаса пабудаван напорны калектар, але не ўведзена помпавая станцыя. Звязда.
2.	Які дзейнічае з вялікім напорам.
Зашумелі воды, узняліся хвалі, у напорнай плыні крыгі паплылі. А. Русак.
Напбрысты. Які ўпарта і настойліва дабіваецца сваёй мэты; вельмі настойлівы.
Гэта быў шчыры, прынцыповы, вельмі востры на слова чалавек, баявіты, напорысты журналіст. А. Бялевіч.
НАСТУПАЛЬНЫ // НАСТУПНЫ // НАСТУПАЮЧЫ
Наступальны. Які мае адносіны да наступлення; баявы, рашучы.
Уначы асобныя падраздзяленні зрабілі некалькі спроб наступальнага характару. I. Сіўцоў.
Настўпны. 1. Які падыходзіць, настае непасрэдна ўслед за чым-н.; самы блізкі па чарзе.
Лёха тым самым ключом адчыняе яшчэ адны дзверы, мы заходзім у тамбур наступнага вагона, з яго — у вагон. В. Карамазаў.
2.	Тое, аб чым гаворыцца далей.
Здзейсніць маё заданне дапамог выпадак. Але пра гэта — у наступным раздзеле. А. Карпюк.
Наступаючы. Які вядзе наступленне.
Мікіта Палазок быў на левым флангу наступаючай часткі. Я. Колас.
НАТАРЫУС // НАТАРЫЯТ
Натарыўс. Службовая асоба, упаўнаважаная сведчыць, афармляць розныя юрыдычныя акты, дакументы.
3	дакументаў я здыму ў натарыуса копіі і вярну табе. X. Жычка.
Натарыят. Дзяржаўны орган, у абавязак якога ўваходзіць сведчанне, афармленне розных юрыдычных актаў, дакументаў.