Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
ЛЯМЕШ // ЛЯМЕШКА
Лямёш. Частка плуга, якая падразае зямлю знізу.
С і н о н і м: нарог.
Баразна вылузвалася з-пад лемяша, бегла за плугам, цьмяна пабліскваючы на сонцы. М. Капыловіч.
Лямёшка. Абл. Страва з запаранага цеста, разведзенага вадой (з маслам ці салам).
Кармілі звычайна лямешкай, што складалася толькі з вады і мукі, без усялякай прыправы. Р. Няхай.
лясісты ц лясны
Лясісты. Густа парослы лесам, багаты лесам.
У гэтым глухім лясістым месцы, дзе лес часта саступаў месца балоту, трэба было разведваць кожны крок: К. Чорны.
Лясны. 1. Характэрны для лесу; які жыве ці расце, знаходзіцца ў лесе.
Ен ледзь не заснуў, калі насцярожанае вуха пачула падазроныя гукі на лясной дарозе. М. Лынькоў. || Багаты лесам, лясісты. Колькі раздолля ты дорыш жыццю, край мой узгоркавы, край мой лясны. Н. Гілевіч.
2.	Які мае адносіны да лесаводства, да эксплуатацыі лесу.
Усе асноўныя лясныя масівы Беларусі знаходзяцца ў веданні дзяржаўных гаспадарак. Геаграфія БССР.
ЛЯСНІК // ЛЯСНІЧЫ // ЛЯСУН
Ляснік. Даглядчык, вартаўнік лесу.
Сялянства ад веку адносіцца да леснікоў з пашанай і бояззю, бо ад іх залежыць многае. П. Пестрак.
Ляснічы. Загадчык лясніцтва; спецыяліст па лясной гаспадарцы.
Ляснічы, стары чалавек, адступіў са сваімі, каб не трапіць у рукі фашыстаў. I. Шамякін.
Лясўн. У славянскай міфалогіі: казачны жыхар лесу, лясны дух.
Стаяў калісь тут бор стары, і жыў лясун у тым бары. М. Багдановіч.
м
МАБІЛІЗАВАНЫ // МАБІЛІЗАЦЫЙНЫ
Мабілізаваны. Прызваны ў армію па мабілізацыі.
Аказваецца, муж маладзічкі быў мабілізаваны ў войска, а цётчын сын служыў тэрміновую ў арміі, таму абедзве яны асабліва спачувалі і спагадалі нашым салдатам, якіх фашысты захапілі ў палон. М. Аўрамчык.
Мабілізацыйны. Які мае адносіны да мабілізацыі.
У ваенкамаце Яўгену Клімчанку перш за ўсё далі тэрміновае заданне: разнесці мабілізацыйныя павесткі. М. Гроднеў.
МАГІСТР // МАГІСТРАНТ // МАПСТРАТ
Магістр. 1. Першая вучоная ступень у некаторых зарубежных краінах і дарэвалюцыйнай Расіі; з 1992 г. і ў нашай рэспубліцы; асоба, якая мае гэту ступень.
Дык яны ўсе маюць вышэйшую адукацыю. Кожны з іх магістр, a то і доктар. М. Машара. II Ужо з новага навучальнага года [1992] па некаторых спецыяльнасцях у БДУ ўводзяцца дзве акадэмічныя ступені — бакалаўра і магістра. Звязда.
2.	У сярэднія вякі: тытул кіраўніка каталіцкага духоўнарыцарскага ордэна; асоба, якая мела такі тытул.
У бітве загінуў вялікі магістр (глава ордэна) і большасць рыцараў. Грунвальдскі бой зламаў сілы ордэна і паклаў канец захопам нямецкіх рыцараў у Прыбалтыцы. Гісторыя сярэдніх вякоў.
Магістрант. Асоба, якая рыхтуецца да абароны дысертацыі на ступень магістра.
Дысертацыя магістранта. Выступленне магістранта.
Магістрат. Гарадское ўпраўленне ў некаторых краінах; будынак, у якім яно размяшчаецца.
Суседзі ж былі як суседзі, усе службовы народ — адны працавалі ў магістраце, другія ў іншых гарадскіх і нямецкіх установах. М. Лынькоў.
МАДОННА // ПРЫМАДОННА
Мадбнна. У католікаў: божая маці, багародзіца.
Да смерці прыеліся храмы, касцёлы, і нават краса чарнавокіх мадонн. П. Панчанка.
Прымадонна. Оперная спявачка, якая выконвае першыя ролі.
Комік Дар’ялаў, аперэтачная прымадонна Чарская заўладалі нашымі пачуццямі і назаўсёды выклікалі захапленне сваім майстэрствам. Я. Рамановіч.
МАДУЛЯТАРНЫ // МАДУЛЯЦЫЙНЫ
Мадулятарны. У радыётэхніцы: які мае адносіны да мадуляцыі — змянення характару ваганняў высокай частаты пад уплывам ваганняў больш нізкай частаты.
Мадулятарная лямпа.
Мадуляцыйны. У музыцы: які мае адносіны да мадуляцыі — пераходу з адной танальнасці ў другую.
Мадуляцыйны пераход у гучанні.
МАЕМАСНЫ // МАЕМНЫ
Маёмасны. Які мае адносіны да маёмасці, звязаны з уладаннем ёю.
Маёмасныя правы. Маёмасныя адносіны.
Маёмны. Заможны, багаты.
3	асяроддзя абшчыннікаў паступова выдзяляецца група больш маёмных старэйшын, або «старцаў», у руках якіх сканцэнтроўваюцца буйныя ўчасткі зямлі. Гісторыя СССР.
МАЗОЛІСТЫ // МАЗОЛЬНЫ
Мазолісты. Пакрыты мазалямі; з мазалямі.
Аксіння працягнула да Евы рукі: былі яны парэпаныя, мазолістыя ад няжкай работы. А. Асіпенка.
Мазольны. 1. Які мае адносіны да мазаля; звязаны з вялікай затратай працы, цяжкі; прызначаны для вывядзення мазалёў
Каралёк не хацеў пазычаць грошы — парабчанскія мазольныя капейкі. С. Александровіч.
2.	Тое, што і мазолісты.
Мудрыя законы Краіны Саветаў пісаны рукою рабочай, мазольнай. Я. Купала.
МАЙСТРАВЫ // МАЙСТРОЎСКІ // МАЙСТЭРСКІ
Майстравы. Уст. Рабочы, рамеснік.
3	усіх вагонаў пайшлі: мужчыны .. з чамаданамі, партфелямі, дзеці, сяляне ў лапцях, армяках, майстравыя з інструментамі. П. Галавач.
Майстроўскі. Які належыць майстру.
Майстроўскі метр. Майстроўскі цыркуль.
Майстэрскі. Уласцівы сапраўднаму майстру; вельмі добра, дасканала выкананы.
Майстэрская работа. Майстэрскае выкананне.
МАКАРАНІЧНЫ // МАКАРОННЫ
Макаранічны. Кніжн. Багаты макаранізмамі — замежнымі словамі або выразамі, якія праніклі ў родную мову ў нязменным выглядзе.
Аб уласцівасцях і якасцях характару, аб абстаноўцы, у якой ён складаўся, падкрэслівае ЯКолас, калі гаворыць пра макаранічную мову шляхціца Бусыгі. Полымя.
Макаронны. Які мае адносіны да макароны; прыгатаваны з макароны.
Я хадзіў ля педінстытута, макароннай фабрыкі, глядзеў на дамы, на іх доўгія вадасцёкавыя трубы, .. на балконы, невялічкія, наіўна адкрытыя старонняму воку. Л. Дайнека.
МАКРАСКАПІЧНЫ // МІКРАСКАПІЧНЫ
Макраскапічны. Бачны простым, няўзброеным вокам.
Макраскапічная анатомія вывучае будову арганізма, што можна бачыць няўзброеным вокам. Птуійкагадоўля.
Мікраскапічны. 1. Зроблены, даследаваны пры дапамозе мікраскопа.
Мікраскапічныя назіранні.
2.	Вельмі малы, які можна ўбачыць толькі пад мікраскопам.
У мікраскапічных арганізмах мы бачым прасцейшыя праяўленні жыцця. К. Ціміразеў.
3.	перан. Вельмі маленькі, нязначны па велічыні, памерах.
У Веркі з’яўлялася на сукенцы мікраскапічная плямка — сукенку мянялі. А. Карпюк.
МАКСІМАЛІСЦКІ // МАКСІМАЛЬНЫ
Максімалісцкі. Які мае адносіны да максімаліста, максімалізму — празмернай, без уліку рэальных умоў, крайнасці ў якіх-н. патрабаваннях.
Максімалісцкія патрабаванні.
Максімальны. Самы большы сярод іншых, найбольшы; проціл. мінімальны.
Цяпер рабі правы ці левы разварот — і можна весці бой. Ен жа пайшоў на поўдзень па простай лініі на максімальнай хуткасці. А. Алешка.
МАЛАВАЖКІ // МАЛАВАЖНЫ
Малаважкі. Які мае невялікую вагу.
С і н о н і м: лёгкі.
Яшчэ і цяпер некаторыя гаспадаркі здаюць недарослую, малаважкую жывёлу. Жывёлагадоўля.
Малаважны. Які не мае вялікай важнасці; нязначны.
С і н о н і м: неістотны.
Малая, малаважная тэма так і астаецца малаважнай, якімі б літаратурнымі аздобамі яе ні ўпрыгожвалі. ЯСкрыган.
МАЛАДЖАВЫ // МАЛАДЗЕЙШЫ // МАЛОДШЫ
Маладжавы. Які выглядае маладзей сваіх год.
Адчуваючы няёмкасць, Казік нахмурыўся, і яго тонкі маладжавы твар стаў ненатуральна строгім, сур’ёзным. У. Краўчанка.
Няправільна. Яны [ахоўнікі] былі маладжавыя (трэба: маладыя) па ўзросту і бялявыя з выгляду. М. Аўрамчык.
Маладзёйшы. Выш. ст. да прым. м а л а д ы; больш малады.
Аблуплены на санцапёку нос і шчокі Алёшы былі густа абсыпаны вяснушкамі, і ад гэтага ён выглядаў маладзейшым за свае семнаццаць год — здаваўся хлапчуком. /. Шамякін.
Малодшы. 1. Якому менш год у параўнанні з кім-н.; самы малады сярод іншых.
Следам за гэтым пачуліся лёгкія і частыя крокі, і ў пакой увайшла малодшая дачка пана падлоўчага. ЯКолас.
2.	Ніжэйшы чынам, званнем; ніжэйшы па службоваму становішчу.
Яфрэйтарскі чын быў адзін, ні малодшых, ні старшых яфрэйтараў не было. КЧорны.
МАЛАДЗЕЦЬ // МАЛАДЗІЦЬ
Маладзёць. Мець больш малады выгляд, адчуваць сябе маладзейшым.
— Як ён [Л. Талстой] любіў Рэпіна! Мяняўся з твару, маладзеў, калі дазнаваўся, што Рэпін збіраецца ў Ясенькі. В. Карамазаў.
Маладзіць. Надаваць больш малады выгляд.
Коратка астрыжаныя цёмныя валасы маладзілі худы, энергічны твар з тонкімі рысамі, разумнымі светлымі вачыма. В. Іпатава.
МАЛАДЗІЦА // МАЛАДУХА
Маладзіца. Маладая замужняя жанчына.
Дзяўчаты і маладзіцы вадзілі ля яго [кастра] карагоды, мужчыны і хлопцы спявалі і танцавалі. У. Дубоўка.
Маладўха. Разм. 1. Маладая, нявеста.
Сват Рыгорка стрыг вачамі, стараючыся непрыкметна кінуць позірк на маладуху, улавіць яе настрой./. Дуброўскі.
2.	Тое, што і маладзіца.
Ля варот на вуліцы бразнулі пустыя вёдры, і на плот узлокцілася Каця Сідоркава, бойкая маладуха, суседка Тодаравых: — Што гэта за вайна ў вас тутака!.. М. Ракітны.
МАЛЯР // МУЛЯР
Маляр. 1. Рабочы, які беліць, фарбуе дамы, памяшканні і Г. д.
Удзень тут працавалі маляры, і ў клубе моцна пахла фарбамі. /. Шамякін.
2.	перан. Пра дрэннага мастака, жывапісца.
Бажкам не веру маляваным, што мажуць фарбай маляры. Я. Купала.
Мўляр. 1. Рабочы, які будуе што-н. з каменю, цэглы.
Муляр з цэглы дом складае, сценка ў сценку роўныя, вы не знойдзеце нідзе працы больш шаноўнае. А. Астрэйка.
2.	Майстар па кладцы і рамонту печаў.
С і н о н і м: пячнік.
Цяпер у нашай вёсцы, калі трэба скласці печ,— цэлая праблема: муляра не знойдзеш. Звязда.
МАЛЯРНЫ // МАЛЯРСКІ
Малярны. Звязаны з рамяством, работай маляра (у 1 знач.).
Дом адпачынку ўжо, можна сказаць, гатовы, а ў піянерскім лагеры заканчваюцца малярныя работы. Б. Сачанка.
Малярскі. Прызначаны для работы маляра (у 1 знач.).
Малярскі халат. Малярскі пэндзаль.
МАНАПАЛІЗАВАНЫ // МАНАПАЛІСТЫЧНЫ // МАНАПАЛІСЦКІ // МАНАПОЛЬНЫ
Манапалізаваны. Такі, на які ўстаноўлена мачаполія выключнае права на вытворчасць або продаж чаго-н.
Манапалізаваная вытворчасць спірту.
Манапалістычны. Які мае адносіны да манаполіі — капіталістычнага аб’яднання.
Іменна ў ЗША і Германіі стварыліся самыя магутныя манапалістычныя саюзы .. — трэсты, канцэрны, картэлі. Эканамічная геаграфія зарубежных краін.
Манапалісцкі. Які мае адносіны да манапаліста. Манапалісцкі план. Манапалісцкія прыбыткі.
Манапольны. Які мае адносіны да манаполіі — выключнага права на вытворчасць або продаж чаго-н.
Паны хочуць сілаю прымусіць нас курыць манапольную махорку. С. Анісаў.
МАНАРХ // МАНАХ
Манарх. Асоба, якая стаіць на чале манархіі (цар, кароль, імператар і г. д.).