Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
Ці могуць людзі, паміраючы, адчуваць сябе шчаслівымі?.. Такога, мусіць, не бывае: усведамленне рэальнай смерці ледзяніць усе пачуцці чалавека. А. Капусцін.
Л ЕЖАНЬ// Л ЕЖНЯ
Лёжань. Разм. Чалавек, які любіць доўга спаць, ляжаць. С і н о н і м: лодар.
Спіць гэты лежань пад цёплымі хмарамі, а мы гаспадарым як гаспадарылі. М. Лужанін.
Лёжня. 1. Месца, дзе ляжаць, хаваюцца гуртамі дзікія жывёлы; след звера, які ляжаў на зямлі.
Каб не снег, каб не загледзеўся, каб лежня бадзягі была трохі далей, каб не паслізнулася нага — ехаў бы жывы-здаровы. У. Караткевіч.
2.	Працяглае, доўгае ляжанне; вылежванне ў пасцелі.
Пачынаюць балець плечы і спіна ў крыжы — ад лежні. /. Пташнікаў.
ЛЕЙКЕМІЯ // ЛЕЙКОМА
Лейкемія. Захворванне крыві, пры якім рэзка павялічваецца колькасць лейкацытаў.
С і н о н і м ы: лейкоз, белакроўе.
Любое павышэнне абпраменьвання звязана з павышэннем колькасці ракавых захворванняў, у прыватнасці лейкеміі. ЛіМ.
Лейкбма. Пляма на рагавой абалонцы вока.
С і н о н і м: бяльмо.
Доктар, відаць па звычцы, спачатку так і казаў — лейкома,
але стары не зразумеў і перапытаў яго. Тады ён проста сказаў — бяльмо ў вас, трэба ехаць у Мінск на аперацыю. ЛіМ.
ЛЕКАВЫ // Л ЕКАРСКІ // ЛЯЧЭБНЫ
Лёкавы. Які мае адносіны да лекаў, уласцівы ім; прызначачы для лекаў; які мае лекавыя якасці.
У горадзе ён спецыяльна хадзіў на рынак, каб пагаварыць з такімі вось нястомнымі шукальнікамі лекавых траў. А. Асіпенка.
Лёкарскі. Разм. Які мае адносіны да лекара, належыць яму.
Сам дзядзька прамыў рану, аблажыў лісткамі трыпутніку, харашэнька забінтаваў. Ен цяпер з задавальненнем расказваў пра сваю лекарскую работу, ганарыўся ёю. П. Пестрак..
Лячэбны. Прызначаны для лячэння, звязаны з ім.
Лячэбная фізкультура. Лячэбны кабінет.
Л ЕКСІКАГРАФІЧНЫ // Л ЕКСІКАЛАГІЧНЫ // ЛЕКСІЧНЫ
Лексікаграфічны. Які мае адносіны да лексікаграфіі — тэорыі і практыкі складання слоўнікаў.
Лексікаграфічны зборнік. Лексікаграфічная работа.
Лексікалагічны. Які мае адносіны да лексікалогіі — раздзела мовазнаўства, які вывучае лексіку, слоўнікавы састаў.
Пабудаваная на ўзроўні навейшых патрабаванняў лексікалагічнай і лексікаграфічнай навукі картатэка з’явіцца базай не толькі для слоўнікавых работ, але і для даследаванняў шырокага лексікалагічнага плана. М. Суднік.
Лексічны. Які мае адносіны да лексікі.
С і н о н і м: слоўнікавы.
Займаючы самы крайні абшар усходнеславянскай тэрыторыі, беларусы, натуральна, у першую чаргу ўспрымалі лексічныя запазычанні, якія ішлі з захаду. А. Жураўскі.
ЛЕКТАРСКІ // ЛЕКЦЫЙНЫ
Лёктарскі. Які мае адносіны да лектара, характэрны для яго.
Шыковіч не хлусіў: кожны раз, выязджаючы ў раён, ён браў у абкоме лектарскую пуцёўку. I. Шамякін.
Лекцыйны. Які мае адносіны да лекцыі, звязаны з ёю.
Страшным ворагам лекцыйнай прапаганды з’яўляецца фармалізм. Пытанні рэлігіі і атэізму.
ЛЕСКА // ЛЕСТКА // ЛЕСТКІ
Лёска. Прымацаваная да вудзільна нітка (капронавая жылка і пад.) з рыбалоўным кручком на канцы.
Лёска з’яўляецца адной з самых важных, самых адказных частак вуды. А. Матрунёнак.
Лёстка. Кожная з папярочных планак у калёсных драбінах.
Сымон прывязаў лейцы да лёсткі, саскочыў з воза і пайшоў .. поруч. А. Чарнышэвіч.
Лёсткі. звычайна мн. Разм. Ліслівыя словы, усхваленні.
П’юць за здароўе, па парадку, усіх прысутных за сталом, а графу лёсткі сцелюць гладка і славяць чуць не каралём. М. Машара.
ЛІЛЕЯ / ЛІЛІЯ // ЛІЯНА
Лілёя. Паэт., уст. Тое, што і лілія.
У ціхай затоцы распусціліся лілеі. Здавалася, быццам не кветкі, а расцвіла сама рака, бо ўся вада была ўкрыта бела-жоўтымі гарлачыкамі. I. Капыловіч.
Лілія. Цыбульная расліна сямейства лілейных з прамым сцяблом і буйнымі кветкамі ў выглядзе званка.
Але, як я чуў, вельмі прыгожа паляць у Гішпаніі: перад кастром нават засмоленую да чорнага бочку з вадой ставяць, а ў яе спускаюць плаваць лілію — сімвал чысціні духу чалавечага. А. Лойка.
Ліяна. Агульная назва павойных раслін, пашыраных у трапічных лясах.
Там бразільскі лес, ліяны, тут дыван зялёны прэрый, іх ад сіні акіяна аддзяляюць Кардыльеры. К. Крапіва.
ЛІМАННЫ // ЛІМОННЫ
Ліманны. Які мае адносіны да лімана — заліва ў нізоўях ракі або салёнага возера паблізу мора.
Месца нам спадабалася, і мы рашылі адпачыць на беразе. Гэта быў ліманны бераг, як пазней даведаліся ад мясцовых жыхароў. ЛіМ.
Лімбнны. 1. Які мае адносіны да лімона, характэрны для яго.
Пан Мусатаў сядзеў за сталом і папіваў ледзяную ваду з лімонным сокам. У. Караткевіч.
2.	Светла-жоўты, колеру спелага лімона.
Вось лімонны, з тонкімі зялёнымі прожылкамі лісток бярозы. Р. Ігнаценка.
ЛІНЕЕНЫ // ЛІНЕЙНЫ
Лінёены. Такі, на якім праведзены лініі для пісьма.
Лінееная папера. Лінеены лісток.
Лінёйны. 1. Які мае адносіны да лініі; які мае выгляд лініі, складаецца з ліній.
Лінейная геаметрыя. Лінейны арнамент.
2.	Прызначаны для абслугоўвання лініі сувязі або шляхоў зносін.
Лінейны манцёр. Лінейны дыспетчар.
ЛІНЮЧЫ //ЛІНЯЛЫ
Лінючы. 1. Які лёгка ліняе, выцвітае, змяняе колер.
Нейкая вельмі ж лінючая матэрыя: яшчэ зусім новая кофтачка, а за месяц выгарала на сонцы, пабялела ўся. ЛіМ.
2.	Які знаходзіцца ў стане лінькі; які ліняе.
Недалёка ад хаты, на лужку, пасвіўся невялікі табунок калгасных коней. Коні, як коні, брыгадныя рабацягі, з падупалымі лінючымі бакамі. Е. Лось.
Лінялы. 1. Які страціў першапачатковую афарбоўку, стаў няяркім; выцвілы.
Нячутна падышла жанчына ў лінялай жакетцы нараспашку. А. Кулакоўскі.
2.	Які скінуў, змяніў сваё верхняе покрыва; вылінялы (пра жывёл, птушак).
Гладкі, лінялы конь. Лінялая курыца.
ЛІПЕЦЬ // ЛІПНУЦЬ
Ліпёць. Разм. 1. Ледзь-ледзь трымацца (пра каго-што-н.).
Усё сяло абнесена высокім плотам. Пры ўездзе ледзь ліпяць на адной закрутцы вароты. С. Грахоўскі.
2.	перан. Пра вельмі слабае праяўленне якіх-н. працэсаў, пра стан заняпаду чаго-н.
Ледзь ліпіць аганёк, смольны корч дагарае. А. Зарыцкі.
Ліпнуць. Прыставаць, прыліпаць; аблепліваць, усыпаць.
У твары несла гарам, попелам, які ліпнуў да цела і пёк, нібы агонь. В. Карамазаў.
ЛІСТАВЫ' / ЛІСТАВЫ2// ЛІСЦВЯНЫ / ЛІСЦЕВЫ / / лісцевы / лісцяны
Ліставы'. Які мае адносіны да ліста дрэў; у лістах.
[Марцін] ачышчаў стол ад свайго тытуню, і крышанага і ліставога. Чорны. II Які мае лісце; пакрыты лісцем; лісцевы. За засцянковай прысадай адразу пачынаўся сад. 3 поўначы яго ахоўвала ад вятроў шырокая паласа ліставога лесу — бяроз, асін і грабаў. М. Машара.
Ліставы2. Зроблены з якога-н. матэрыялу ў выглядзе ліста.
Дзверы былі абшыты тоўстым ліставым жалезам, і на іх таксама вісеў замок. А. Шашкоў.
Лісцвяны. 1. Які мае адносіны да лісця; пакрыты, усланы лісцем.
Неўзабаве ні голасу чалавечага, ні шолаху лісцвянага не стала чутно. Л. Дайнека.
2.	Які мае лісце, з лістамі; лісцевы (у 2 знач.); проціл. хвойны.
Вакол стаялі высокія хвоі, між іх зелянелі махнатыя елачкі, лісцвяных дрэў не было відаць, не відаць было і кустарніку. Л. Арабей.
ЛІсцевы. 1. Які мае адносіны да лісця, утвораны лісцем.
У лясной глушы пад густым лісцевым навесам заўсёды пануе паўзмрок і вільгаць. В. Вольскі.
2.	Які мае лісце, з лістамі; лісцвяны (у 2 знач.)\ лісцёвы; п р оц і л. хвойны.
Лісцевае вецце і хвойныя лапы іншы раз спляталіся над дарогай, і сонечнае святло цадзілася праз зялёную страху, як праз сіта. Т. Хадкевіч.
Лісцёвы. Які мае лісце, з лістамі; лісцевы (у 2 знач.)\ лісцвяны (у 2 знач.); проціл. хвойны.
Там-сям хаваліся ў траве недарэчна кволыя елачкі і сасонкі, чакалі жыватворчага ценю, каб потым адразу вымахнуць пад неба, прыглушыць лісцёвыя дрэвы. А. Асіпенка.
Лісцяны. Разм. Тое, што ілісцвяны (у 2 знач.); лісцевы (у 2 знач.).
Ляжым на лісцяной, раней падсушанай каля агню пасцелі. Я. Брыль. На крокаў трыста ад хаткі быў густы лісцяны лес.
3.	Бядуля.
ЛІТАРАЛЬНЫ // ЛІТАРНЫ
Літаральны. 1. Які дакладна адпавядае чаму-н.
С і н о н і м: даслоўны.
У практыцы беларуска-ўкраінскага паэтычнага ўзаемаперакладу мы часта сустракаемся з цэлымі радкамі, часам строфамі літаральнага перакладу. Э. Мартынава.
2.	Дакладны; прамы, не пераносны.
Літаральны сэнс слова.
Літарны. Які мае адносіны да літары, літар.
У час навучання грамаце павінна шырока прымяняцца разразная азбука і літарная каса. М. Марчанка.
ЛІХТАР// ЛІХТЭР
Ліхтар. Асвятляльны прыбор з крыніцай святла ў шкляным шары або ў футляры, скрынцы са шклянымі сценкамі.
Недалёка на сценцы мігае закапцелы чыгуначны ліхтар. М. Лынькоў.
Ліхтэр. Невялікае грузавое, звычайна несамаходнае судна, прызначанае для пагрузкі і разгрузкі вялікіх суднаў або для мясцовых перавозак.
У навігацыю гэтага года першыя чатыры рабочыя колы турбін перавязе караван ліхтэраў. Звязда.
ЛОТАС//ЛОТАЦЬ
Лотас. Паўднёвая шматгадовая травяністая водная расліна з прыгожымі буйнымі кветкамі.
[Лотас] — харчовая, лекавая і дэкаратыўная расліна. БелСЭ.
Лбтаць. Шматгадовая травяністая расліна з жоўтымі кветкамі, якая расце звычайна на нізінных лугах, на балотах.
На балоце разгарнула галоўкі лотаць — усё, вясна... I так далей — лета, восень. Прырода завяла парадак— прырода яго блюдзе. А. Кудравец.
ЛЮДНЫ // ЛЮДСКІ // ЛЮДСКІ
Людны. Такі, дзе прысутнічае многа людзей; мнагалюдны.
На гэтай заазёрнай паўвыспе стаялі спрадвеку дзве людныя вёскі. Улетку сорак трэцяга года фашысты-карнікі спалілі іх разам з людзьмі. ЯБрыль. || Такі, дзе бывае звычайна многа прахожых, праезджых. Людны і шумны хвіліну таму назад перон пачаў пусцець. Т. Хадкевіч.
Людскі. 1. Такі, як і трэба; прыстойны; чалавечны.
Надзвычай просты, людскі, шчыры, ён [Глебка] сустракаў кожнага з мяккай усмешкай і добразычлівым позіркам карых вачэй, гаварыў ціха, павольна, выразна, у добрай інтэлігентнай манеры. ЯРамановіч.
2.	Добры, прыгодны для чаго-н. (як у людзей).
Мы жывём у падпаветцы, у якой бацька выразаў невялікае, на чатыры балонкі, акенца, паклаў столь, зрабіў печ, выбіў гліняны ток,— але якая гэта хата, і мы хочам зрабіць, як кажа маці, людскую. В. Адамчык.
Людскі. 1. Які мае адносіны да людзей, належыць ім.
Сярод адвечнай цішыні першабытных лясоў рэдка сустракаліся людскія паселішчы. В. Вольскі.
2.	Уласцівы людзям; чалавечы.
Салігорцы шануюць слаўную памяць аб героях-партызанах, якія аддалі тут сваё жыццё за шчасце людское. А. Кйлакоўскі.