• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    КАРЫСЛІВЫ // КАРЫСНЫ
    Карыслівы. Які мае на ўвазе выгаду, карысць, заснаваны на карысці; які імкнецца да асабістай выгады, карысці.
    Мне гаварылі, што хлопцы ў групе недалюблівалі яго Ka-
    рыслівы ён чалавек. Прыхільны толькі да таго, ад каго можа нешта мець сабе. А. Марціновіч.
    Карысны. Які прыносіць карысць.
    — Я думаю, скончыўшы рабфак, падавацца ва універсітэт. Трэба добра павучыцца, каб быць карысным у жыцці. ЯКолас.
    КАРЭЙКА // КАРЭЯНКА
    Карэйка. Свіная або цялячая грудзінка спецыяльнага прыгатавання.
    Хоць ён і не любіў свініны, але карэйка халоднага капчэння яму падабалася, і ён часта браў яе сабе на снеданне. ЛіМ.
    Карэянка. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Карэі.
    Як і многія жанчыны Усходу, карэянкі прызвычаены пераносіць на галаве значны цяжар. Звязда.
    КАРЭКТАРСКІ // КАРЭКТНЫ // КАРЭКТУРНЫ
    Карэктарскі. Які мае адносіны да карэктара.
    Але праз два гады цяжкія ўмовы прымусілі яго [Караленку] пакінуць інстытут і заняцца карэктарскай работай. Беларусь.
    Карэктны. Тактоўны ў абыходжанні з людзьмі.
    С і н о н і м ы: ветлівы, далікатны.
    Акуратны, карэктны, працавіты, ён бездакорна выконваў свае службовыя абавязкі. /. Новікаў.
    Карэктўрны. Які мае адносіны да карэктуры.
    Верагодна, ён [Багушэвіч] не меў магчымасці зрабіць карэктурныя праўкі, і гэта з'яўляецца адной з прычын пэўнай арфаграфічнай непаслядоўнасці. /. Крамко.
    КАРЭТАЧНЫ // КАРЭТНЫ
    Карэтачны. Які мае адносіны да карэткі — рухомай часткі некаторых машын, механізмаў, апаратаў.
    Карэтачны валік пішучай машынкі.
    Карэтны. Які мае адносіны да карэты — коннага экіпажа на рысорах.
    Карэтныя колы. Карэтныя рысоры.
    КАСМАГОНІЯ // КАСМАЛОГІЯ
    Касмагбнія. Навука аб паходжанні, развіцці нябесных цел і іх сістэм.
    Аддзел астраноміі, які займаецца пытаннямі паходжання і развіцця нябесных цел, называецца касмагоніяй. Астраномія.
    Касмалогія. Вучэнне пра Сусвет як пра адзінае цэлае.
    Касмалогія развівалася як аддзел астраноміі; сучасная касмалогія выкарыстоўвае таксама агульныя палажэнні фізікі, астрафізікі, філасофіі. БелСЭ.
    КАСМЕТЫЧНЫ // КАСМІЧНЫ
    Касметычны. Які мае адносіны да касметыкі — сродкаў для надання свежасці і прыгажосці твару, целу.
    Па тэлефоне Фінця Паўлаўна дазналася, што ў Маскве ёсць інстытут касметычнай медыцыны. /. Грамовіч.
    Касмічны. Які мае адносіны да космасу, звязаны з яго асваеннем.
    I спадарожнік каля зор, у той касмічнай далечы, звініць, шуміць на ўвесь прастор, Зямлі сваёй сігналячы. Г. Кляўко.
    КАСТЛЯВЫ // КАСЦЯВЫ // КАСЦЯНЫ // // КАСЦІСТЫ // косны' / косны2
    Кастлявы. Схуднелы, высахлы, з выступаючымі касцямі; сухарлявы.
    Бабцы было гадоў пад дзевяноста. У твары і ў кастлявых руках ні крывінкі, вочы выцвілі, высахлі. М. Лобан.
    Касцявы. Які мае адносіны да косці; з касцей.
    У ніжэйшых пазваночных шкілет храстковы, у вышэйшых і чалавека пераважна касцявы. Звязда.
    Касцяны. 1. Выраблены з косці.
    Сярод простай мэблі кідалася ў вочы толькі вялізная старасвецкая канапа, палічка якой была ўстаўлена касцянымі слонікамі рознай велічыні і пакрыта вышыванымі сурвэткамі. М. Ваданосаў.
    2.	Атрыманы, здабыты з касцей жывёлы.
    У якасці змазкі прымяняюцца мінеральныя маслы, вырабляемыя з нафты, касторавае масла (для змазкі матораў самалётаў), кедравае і касцяное масла. Курс фізікі.
    Касцісты. 1. 3 шырокімі, буйнымі касцямі, якія прыметна выступаюць.
    Праз якую гадзіну ён ужо ў прыцемках сядзеў і гаварыў з худым касцістым, можа, сямідзесяцігадовым старым. I. Чыгрынаў.
    2.	3 мноствам дробных касцей (звычайна пра рыбу).
    Акуні і плоткі — дробная касцістая рыба, і таму ў культурных вадаёмах іх не разводзяць. П. Рунец.
    Косны'. Схільны да ўсяго прывычнага; неўспрымальны да новага, перадавога; адсталы.
    Нашай літаратуры не хапае гнеўнага, вострасатырычнага слова, вялікай нянавісці да недахопаў. да ўсяго гнілога і коснага, пошлага і дробязнага. Д. Палітьжа.
    Косны2. Тое, што і касцявы.
    Косныя хваробы. Коснае рэчыва. Косны клей.
    КАСЦЮМЕРНЫ // КАСЦЮМІРАВАНЫ // КАСЦЮМНЫ
    Касцюмёрны. Які мае адносіны да тэатральных і маскарадных касцюмаў, да іх вырабу і захоўвання.
    Якраз на гэтым месцы быў некалі касцюмерны магазін, у якім артысты і падбіралі сабе касцюмы. ЛіМ.
    Касцюміраваны. Адзеты ў маскарадны або тэатральны касцюм.
    Усе ўдзельнікі вечара каснюміраваныя і таму ўрачыстыя, святочныя, але як быццам бы нейкія незнаёмыя, чужыя. ЛіМ.
    Касцюмны. Які мае адносіны да касцюма, прызначаны для яго.
    Добрыя касцюмныя тканіны з натуральнай шэрсці і сінтэтычных матэрыялаў вырабляюцца на Мінскім камвольным камбінаце. Звязда.
    КАШАМІРАВЫ / КАШМІРАВЫ / КАШМІРОВЫ // КАШМІРСКІ
    КашамІравы. Тое, што і кашміровы.
    Цёмная, завязаная пад бараду кашаміравая хустка з чырвонымі кветкамі па ёй была насунута нізка на лоб, як не на самыя вочы, і ад гэтага Пёклін твар здаваўся яшчэ больш худым і цёмным, нават чорным. Я. Сіпакоу.
    Кашм'іравы. Тое, што і кашміровы.
    Кашміравая хустка. Кашміравая сукенка.
    Кашміровы. Зроблены з кашміру — тонкай мяккай тканіны (звычайна шарсцяной).
    Маці была захутана чорнай кашміровай хусткай і хавала позірк ад дачкі. /. Грамовіч.
    Кашмірскі. Які мае адносіны да індыйскага штата Кашміра, да кашмірца.
    Кашмірскі народ. Кашмірскія звычаі.
    КВАДРА // КВАРТА
    Квадра. Адна з чатырох фаз месяца (маладзік, сход, поўня, ветах).
    У Верамейках сонца гэтае бачылі адны лічаныя хвіліны.
    але надзея на перамену надвор’я была ўжо — як і заўсёды, з надыходам новай квадры. /. Чыгрынаў.
    Кварта. Даўнейшая мера вадкіх і сыпкіх рэчываў (крыху менш за літр).
    Гаспадыня ўвайшла ў хату спакойная і ласкавая, наліла яму вялікую кварту малака, накроіла сала, і ён, памятае, адчуў нешта вельмі ўдзячнае да яе. В. Быкаў.
    КВАДРАНТ // КВАДРАТ
    Квадрант. 1. Чацвёртая частка круга.
    Возьмем цяпер поўны круг і правядзём у ім гарызантальны і вертыкальны дыяметры. Гэтыя дыяметры падзеляць круг на чатыры чвэрці (квадранты). Геаметрыя.
    2	. Прыстасаванне для наводкі артылерыйскіх гармат; старажытны астранамічны інструмент.
    Квадрант — прылада для вертыкальнай наводкі гарматы паводле зададзенага вугла ўзвышэння. БелСЭ.
    Квадрат. 1. Роўнастаронні прамавугольнік; усё, што мае такую форму.
    3	гарышча праз аконца віднеўся сіні квадрат неба. В. Хомчанк.а.
    2	. Здабытак ад памнажэння пэўнага ліку на самога сябе. Квадрат адмоўнага ліку ёсць лік дадатны. Алгебра.
    КВАКАННЕ //КВАКТАННЕ/КВАХТАННЕ
    Кваканне. Гучанне, падобнае на «ква-ква» (звычайна пра лягушак).
    Мы падышлі да белых парэнчаў на мастках рэчкі, якой амаль зусім не было відаць. Праўда, яна адчувалася ў ціхім плёскаце вады аб берагі ды ў журботным кваканні жаб. Я. Рамановіч.
    Квактанне. Кароткае адрывістае гучанне (пра курыц-квактух і некаторых іншых птушак).
    Нечакана з-пад куста моцна залопалі крылы, і проста да ранішняга сонца з квактаннем кінулася матка-цяцерка ЯЦіхановіч.
    Квахтанне. Тое, што квактанне.
    Падыходзячы да сасняку, мы пачулі квахтанне глушцоў, пачулі, як яны пералятаюць з месца на месца — верныя адзнакі такавішча. А. Гавеман.
    КВАКВА // КВАКТУХА / КВАХТУХА // КВАКША
    Кваква. Птушка сямейства чаплевых з кароткімі нагамі і чубком на галаве.
    Чорнагаловая кваква.
    Квактўха. Курыца, якая выседжвае або водзіць куранят
    Чутна — дзесьці куранят кліча позняя квактуха. М. Калачынскі.
    Квахтўха. Тое, што квактуха.
    Чуўся ўстрывожаны голас квахтухі — яна збірала куранят.
    Квакша. Лягушка, якая жыве пераважна на дрэвах.
    3	паўзуноў неабходна назваць вераценніцу, балотную чарапаху, а з амфібій — квакшу, трытона грабенчатага і некаторых іншых. В. Дзяменцьеў.
    КВАЛІФІКАВАНЫ // КВАЛІФІКАЦЫЙНЫ
    Кваліфікаваны. Які мае спецыяльныя веды, навыкі; з высокай кваліфікацыяй; умелы, вопытны.
    Заслонаў скардзіўся на адсутнасць металу, на тое, што не хапае кваліфікаваных рабочых. М. Лынькоў.
    Кваліфікацыйны. Які вызначае, устанаўлівае кваліфікацыю — ступень годнасці, падрыхтаванасці да якой-н. работы.
    Пасля выпускных кваліфікацыйных экзаменаў па добрай традыцыі праводзіцца свята працоўнага абраду — урачыстае пасвячэнне ў рабочыя. Звязда.
    КВЕТАЧНЫ // КВЕТКАВЫ // КВЕТНІКАВЫ // КВЯЦІСТЫ
    Квётачны. Прыгатаваны з кветак.
    Кветачны адэкалон. Кветачная эсенцыя.
    Квёткавы. 1. Які мае адносіны да кветкі, кветак.
    Кветкавы пыл лёгка распыляецца ў паветры. КЦіміразеў.
    2.	Прызначаны для кветак.
    На лаўках, што стаяць пасярэдзіне вуліцы, навокал кветкавай клумбы, групкамі сядзяць людзі з кнігамі. П. Пестрак.
    Квётнікавы. Які мае адносіны да кветніка.
    У Матруны кветнікавы ўчастак зусім маленькі, але ж так дагледжаны, што гладыёлусаў на ім заўсёды больш, чым у суседак. Звязда.
    Квяцісты. 1. 3 вялікай колькасцю кветак; пакрыты, усеяны кветкамі.
    Люблю лугі квяцістыя, як закрасуе май, палеткі залацістыя, цябе, мой родны край. А. Русак.
    2.	3 узорам у кветкі; яркі, каляровы.
    Дзяўчаты стаялі асобнай купкай у яркіх квяцістых плаццях. А. Асіпенка.
    3.	перан. Залішне напышлівы, занадта ўпрыгожаны (пра мову, стыль і г. д.).
    Атрымаўся верш квяцісты, як і тая вясна, што нарадзіла яго. А. Асіпенка.
    КЛАВІР // КЛАВІШ / КЛАВІША // КЛАВІЯТУРА
    Клавір. 1. Агульная назва ўсіх струнных клавішных інструментаў: клавікордаў, клавесіна, раяля, піяніна і інш.
    — Гэта толькі клавір, а як мая сімфонія будзе выконвацца аркестрам, тады і дзіцё зразумее. 3. Бядуля.
    2.	Пералажэнне опернага ці сімфанічнага твора для спявання ў суправаджэнні фартэпіяна або для выканання на фартэпіяна.
    У музыцы, у музыкантаў, кампазітараў шмат праблем. Галоўнае — выданне клавіраў, партытур, твораў кампазітараў мінулага. /. Лучанок.
    Клавіш. Пласцінка ў музычным інструменце (фартэпіяна, баяне і інш.), якую націскаюць для атрымання гуку.
    Рука які ўжо раз цягнецца да клавіша магнітафона. Т. Бондар.
    Клавіша. тое, што і клавіш.
    Твае лёгкія пальцы не кранаюць клавішаў. Яны лунаюць над імі. Г. Ланеўская.
    Клавіятўра. Сукупнасць усіх клавішаў.
    Праз хвіліну дзяўчына-тэлеграфістка спрытнымі пальцамі шпарка пачала стукаць па клавіятуры апарата. Беларусь.
    КЛАСАВЫ // КЛАСІЧНЫ // КЛАСНЫ
    Класавы. Які мае адносіны да грамадскіх класаў.
    Класавыя інтарэсы. Класавыя супярэчнасці.
    Класічны. 1. Створаны класікам; узорны, дасканалы.
    Авалоданне класічнай спадчынай мела важнае значэнне для развіцця самабытнага таленту Коласа. Л. Фіглоуская.