• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    КАНСЕРВАЦЫЯ // КАНСЕРВАВАННЕ
    Кансервацыя. 1. Засцярога ад псавання, разбурэння спецыяльнай апрацоўкай або стварэннем адпаведных умоў захоўвання.
    Амаль вырашанай праблемай з’яўляецца кансерваныя крыві і захавапня яе на працягу доўгага часу. Маладосць.
    2.	Часовае спыненне дзейнасці, ходу, развіцця чаго-н.
    А ў артылерыйскім палку ўжо здымаліся з кансервацыі цягачы, адна за адной на дарогу выязджалі пушкі-гаўбіцы. А. Бачыла.
    Кансерваванне. Перапрацоўка прадуктаў у кансервы; прыгатаванне кансерваў.
    Кансерваванне харчовых прадуктаў — апрацоўка харчовых прадуктаў, каб засцерагчы іх ад псавання мікраарганізмамі. БелСЭ.
    KAHCEPBATAPCK1 // КАНСЕРВАТОРСКІ // // КАНСЕРВАТЫЎНЫ // КАНСЕРВАЦЫЙ НЫ
    Кансерватарскі. Які мае адносіны да кансерватара, уласцівы яму.
    Кансерватарскія погляды. Кансерватарскія прынцыпы.
    Кансерватбрскі. Які мае адносіны да кансерваторыі.
    Ен атрымаў добрую кансерваторскую адукацыю і сам цяпер працаваў у кансерваторыі. ЛіМ.
    Кансерватыўны. Варожы новаму, прагрэсіўнаму, прыхільны да старога, аджыўшага.
    Малады настаўнік — вораг дэспатызму, прымусу, усяго аджываючага, кансерватыўнага. Л. Фіглоўская.
    Кансервацыйны. Звязаны з кансервацыяй — засцярогай ад псавання, разбурэння спецыяльнай апрацоўкай або стварэннем адпаведных умоў захоўвання.
    Працягваюцца кансервацыйныя работы на Мірскім замку, ідзе аднаўленне кальвінісцкага храма ў Смаргоні. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі.
    КАНСТРУКТАРСКІ // КАНСТРУКТЫЎНЫ // КАНСТРУКЦЫЙНЫ
    Канстрўктарскі. Які мае адносіны да канструктара.
    Завод яшчэ не меў неабходнага абсталявання, лабараторый, канструктарскага бюро. Беларусь.
    Канструктьіўны. Які стварае аснову для далейшай работы; важны, істотны.
    Навука можа ісці наперад толькі ў абстаноўцы калектыўнага абмену думкамі, канструктыўнага абмеркавання праблем. Звязда.
    Канструкцыйны. Які мае адносіны да канструкцыі — будовы, узаемнага размяшчэння частак, дэталей якога-н. збудавання, механізма і г. д.
    3	аўтапалігона Аляксей Паўлавіч вярнуўся сярдзіты, раздражнёны, і тут жа напісаў загад: за самавольнае ўнясенне ў новую мадэль канструкцыйных змяненняў самавольшчыкаў сурова пакараць. I. Капыловіч.
    КАНСТЫТУТЫЎНЫ // КАНСТЫТУЦЫЙНЫ
    Канстытутыўны. Кніжн. Які складае аснову чаго-н.; вызначальны.
    Канстытутыўныя палажэнні.
    Канстытуцьійны. Які мае адносіны да канстытуцыі — асноўнага закону дзяржавы.
    Права рэспублік валодаць тэрыторыяй і яе рэсурсамі, а таксама прадпрыемствамі на гэтай тэрыторыі выводзіцца з канстытуцыйнага суверэнітэту саюзных рэспублік, права на самавызначэнне. ЛіМ.
    КАНСУЛЬТАТЫЎНЫ // КАНСУЛ ЬТАЦЫ Й НЫ
    Кансультатыўны. Дарадчы; з дарадчымі правамі.
    Кансультатыўны савет. Кансультатыўны орган.
    Кансультацыйны. Які мае адносіны да кансультацыі, прызначаны для яе.
    Створаны кансультацыйныя пункты, дзе можна атрымаць патрэбную параду, адказ на хвалюючае пытанне. Маладосць.
    КАНТРАБАНДНЫ // КАНТРАБАНДЫСЦКІ
    Кантрабандны. Які з’яўляецца кантрабандай; забаронены, тайны.
    У часе ж вайны з немцамі пан Зыгмусь некалькі разоў перавозіў кантрабандным парадкам цара Мікалая, каб за граніцай ён мог пабачыцца і пагутарыць з Вільгельмам. Я. Колас.
    Кантрабандысцкі. Які мае адносіны да кантрабандыста, належыць яму.
    Ноч была непагодлівая. Буйны вецер хістаў вершаліны ялін і сосен, голле рыпела так, што спадзявацца на тое, што мы пачуем, як рыпіць кантрабандысцкая каламажка, было дарэмна. П. Броўка.
    КАНТРАЛЁР // КАНТРОЛЕР
    Кантралёр. Службовая асоба, якая робіць кантроль, праверку каго-чаго-н.
    Мяне турбуе толькі адно: раптам увойдзе кантралёр? А. Асіпенка.
    Кантрблер. Прыбор для рэгулявання работы электрарухавіка (у трамваях, тралейбусах, электравозах і г. д.).
    Ніколі яшчэ рычагі кантролера не былі такія паслухмяныя Таніным рукам. В. Гарбук.
    КАНТЫНГЕНТ// КАНТЫНЕНТ
    Кантынгёнт. 1. Сукупнасць людзей, якія складаюць аднародную ў якіх-н. адносінах групу, катэгорыю.
    Сёлета ў нас павялічыўся кантынгент вучняў на два класы. /. Грамовіч.
    2.	Устаноўленая для пэўных мэт найбольшая, гранічная колькасць (норма) чаго-н.
    Па ўсёй Расіі ішла мабілізацыя новых і новых кантынгентаў. М. Лобан.
    Кантынёнт. Адна з асноўных вялікіх частак сушы, акружаная акіянам.
    С і н о н і м: мацярык.
    Буйныя ўчасткі сухазем’я называюцца мацерыкамі, або кантынентамі, а больш дробныя — астравамі. Фізічная геаграфія.
    КАНФЕРАНС // КАНФЕРАНСЬЕ
    Канферанс. Выступленне на сцэне, звязанае з вядзеннем нраграмы, а таксама тэкст такога выступлення.
    He маючы перад сабой раней падрыхтаванага тэксту, ён [I. Любан] паміж двума нумарамі музыкі ўстаўляў нешта накшталт цяперашняга канферансу, звычайна досыць дасціпнага і смешнага. А. Астрэйка.
    Канферансьё. Артыст, які аб’яўляе нумары канцэрта і займае гледачоў у перапынках паміж выступленнямі.
    У гэты час перад заслонай з’явіўся канферансье, пастаяў, пакуль у зале супакоіліся, і аб’явіў першы нумар праграмы. У. Ляўданскі.
    КАНФУЗЛІВЫ // КАНФУЗНЫ
    Канфўзлівы. толькі з адуш. наз. Які лёгка канфузіцца, бянтэжыцца; сарамлівы.
    На фронце не быў ні палахлівым, ні канфузлівым, а тут — канфузіцца. 3. Бядуля.
    Канфўзны. толькі з неадуш. наз. Які канфузіць, ставіць у няёмкае становішча.
    Ніхто з нас і не думаў, што ўся гэта даволі паспяховая ў пачатку справа прыйдзе да такога канфузнага канца. ЛіМ.
    КАНЦЭНТРАВАНЫ // КАНЦЭНТРАЦЫЙНЫ // КАНЦЭНТРЫЧНЫ
    Канцэнтраваны. Які характарызуецца высокай канцэнтрацыяй.
    У вельмі моцнай канцэнтраванай салянай кіслаце змяшчаец-
    ца каля 40 % хлорыстага вадароду. Такая кіслата «дыміць» на паветры. Хімія.
    Канцэнтрацыйны. У выразе: канцэнтрацыйны л агер — месца масавага зняволення і знішчэння барацьбітоў за дэмакратыю і сацыялізм, ваеннапалонных і інш.
    He скарыстаў Макар Шаблін і магчымасці ўцячы з канцэнтрацыйнага лагера, куды яго адправілі гітлераўцы. Р. Шкраба.
    Канцэнтрычны. 1. Які мае агульны цэнтр; з агульным цэнтрам.
    Светлыя плямы ліхтароў заблыталіся ў вільготных, бліскучых галінках дрэў .. I ад святла галіны блішчэлі канцэнтрычнымі кругамі, блішчэлі, як блішчыць летнім ранкам роснае павуцінне дзе-нідзе ў лесе, між дрэў. У. Караткевіч.
    2.	Заснаваны на канцэнтрызме — паўтаральнасці вучэбнага матэрыялу праграм ніжэйшай ступені навучання ў праграмах наступных яго ступеней.
    Нашы падручнікі па мове заснаваны на так званай канцэнтрычнай сістэме: тэмы паўтараюцца, але змест іх пастаянна паглыбляецца, кожны раз даюцца новыя звесткі, і такім чынам вучань набывае больш глыбокія веды па прадмету. Народная асвета.
    КАПАТЛІВЫ // КАРПАТЛІВЫ
    Капатлівы. Разм. Марудлівы, непаваротлівы.
    Нейкі ж вельмі капатлівы ён чалавек: здаецца, і не сядзіць склаўшы рукі — робіць увесь час, але і да палавіны яшчэ не дайшоў, хоць час было б і канчаць гэту работу. ЛіМ.
    Карпатлівы. Які патрабуе шмат увагі, цярплівасці; старанны, руплівы.
    Цяжкія гэта былі пошукі — патрабавалася карпатлівая даследчая праца. ЛіМ.
    КАРАНАВАНЫ // КАРАНАЦЫЙНЫ
    Каранаваны. Надзелены манархічнай уладай; вянчаны на царства.
    Апошні расійскі імператар Мікалай II быў каранаваны ў 1894 г.
    Каранацыйны. Які мае адносіны да каранацыі — урачыстай цырымоніі ўскладання кароны на манарха, які ўступае на прастол.
    Каранацыйныя ўрачыстасш.
    КАРАНАСТЫ // КАРАНЕВЫ // КАРАНІСТЫ // КАРЭННЫ
    Каранасты. 1. Які мае тоустыя, моцныя карані.
    Дуб галлё распусціў каранасты над ім [курганом], сухазелле у грудзі ўпілося. Я. Купала.
    2.	Невысокі, шыракаплечы, моннага целаскладу (пра чалавека).
    Сінонім: каржакаваты.
    У пакой, атрымаўшы дазвол, увайшоў каранасты барадач у ватоўцы, у высокіх юхтовых ботах. /. Шамякін.
    Каранёвы. 1. Які мае адносіны да кораня (дрэва, расліны і г. д.).
    У журавіны ішлі бабы з усёй вёскі, з мяшкамі і вялікімі круглымі белымі каранёвы.мі кошыкамі — ішлі на ўвесь дзень, з дзяцьмі. /. Пташнікаў.
    2.	Які мае адносіны да кораня слова; карэнны (у 3 знач.).
    Каранёвая марфема. Каранёвы галосны гук.
    Караністы. 3 шырока разгалінаванымі каранямі; перапленены каранямі.
    Лабановіч уздыхнуў лягчэй, як бы з яго плячэй зваліўся нейкі цяжар, бо дарога, траская і караністая, і лес усё ж такі дакучылі яму. Я. К.олас.
    Карэнны. 1. Спрадвечны, пастаянны.
    Большасць карэнных местачкоўцаў, асабліва мужчын, яшчэ ў калектывізацыю падаліся на чыгунку — у стрэлачнікі, грузчыкі. /. Навумёнка.
    2.	Які закрапае асновы чаго-н.; асноўны, самы істотны.
    Рэвалюцыя карэнным чыпам змяніла лёс беларускага народа. А. Адамовіч.
    3.	Які мае адносіны да кораня слова.
    Пасля зычнага прыстаўкі карэннае і пераходзіць у ы, напрыклад: с-ыграць, раз-ыграць, пад-ысці, пад-ымчацца, безыдэйны. Беларуская мова.
    КАРДЫНАЛЬНЬІ // КАРДЫНАЛЬСКІ
    Кардынальны. Галоўны, важны, самы істотны.
    На працягу ўсяго свайго творчага шляху захаваў Дастаеўскі палымяную цікавасць да самых істотных, кардынальных праблем чалавечага існавання. /. Навуменка.
    Кардынальскі. Які мае адносіны да кардынала, належыць яму.
    Але сёння Эразму верылася ў лепшае. Дыпламатычныя перамогі ўжо блізка. Іхняй зарукаю будзе кардынальская мантыя, якую дапаможа атрымаць ліра Гусоўскага. У. Арлоу.
    КАРОБАЧНЫ // КАРОБЧАТЫ
    Карббачны. Які мае адносіны да каробкі.
    Каробачная майстэрня.
    Карббчаты. Які мае выгляд кораба; выгнуты.
    Аўтамат быў новы, зараджаны доўгім каробчатым магазінам. А. Якімовіч.
    КАРОНІСТЫ // КАРОННЫ
    Карбністы. 3 вялікай кронай — каронай дрэва.
    С і н о н і м: купчасты.
    Кароністае дрэва. Кароністая ліпа.
    Карбнны. 1. Які мае адносіны да кароны — царскага галаўнога ўбора.
    Кароннае войска стаяла кругом, мястэчкі і сёлы карала агнём. А. Вялюгін.
    2.	Лепшы, найбольш удалы.
    Каронны нумар праграмы. Каронная роля артыста
    КАРОСЛІВЫ // КАРОСТАВЫ
    Карбслівы. Хворы каростай; у каросце.
    Сям-там грэліся на сонцы карослівыя сабакі. М. Лынькоў
    Карбставы. У выразе: кароставы клешч — клешч, як.і выклікае і пераносіць каросту ў жывёл і чалавека.
    Кароста — заразная хвароба скуры чалавека і жывёлы, узбу джальнікі якой кароставыя кляшчы. БелСЭ.
    КАРУНДАВЫ // КАРУНКАВЫ
    Карўндавы. Які мае адносіны да цвёрдага мінералу — ка рунду.
    Карундавыя іголкі для патэфонных пласцінак.
    Карўнкавы. Які мае адносіны да карункаў — ажурных вы рабаў для аздобы бялізны, адзення; зроблены з карункаў; падобны на карункі.
    Яна была ў доўгай сукенцы з карункавым каўняром і та кімі ж манжэтамі, у капелюшы з букецікам прыколатых да яго штучных пралесак. Л. Арабей.